А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска




НазваА божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска
старонка3/3
Дата канвертавання04.11.2012
Памер290.21 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Праводзяць конкурс “Частушкі” з дачкамі.


  1. Музыканцік дарагі,

У цябе чубчык залаты,

У цябе чубчык кучаю

Я ж цябе замучаю!


2.Палюбіла гарманіста,

Чарнявага, кажацца,

А ён рыжы аказаўся,

Гуталінам мажацца!


3.А ў гэту сераду,

Я мяса не ела.

Не цалуйце мяне, хлопцы,

Каб я не самлела!


4. Сядзіць мілы на заборы

Сядзіць, усміхаецца,

Зубы новыя паставіў,

Рот не закрываецца.


5. Мой мілёначак харош

Хоць за пазуху палож,

Палажыла б за душу,

Ды баюся – задушу!


6.Я па лесе песні пела,

Ішлі адгалосачкі.

Па мне мілы сохне, вяне,

Я па ім - ні трошачкі!


Пакуль дзяўчаты спяваюць прыпеўкі, ля плота збіраюцца іншыя суседкі.


Ганна: Ай, маладзец, дачушка, спявала, як птушка гучала! Бяры, Алена, маю дачушку ў нявесткі!


Зоська: Чаго гэта тваю дачку, а мая што горшая?!

Суседкі перагаврваюцца паміж сабой за плотам .


Алена: Што гэта вы, зноў разбрахаліся, бабанькі, вазьму абоіх у нявесткі, у мяне ж два сыны,толькі не сварыцесь! Цётка Вольга, ты як самая мудрая і вопытная, скажы што-небудзь!


Цётка Вольга: Ну-ка хутка абдыміцесь,

Адна адной тут пакланіцесь,

І хопіць тут стаяць за тынам,

Спляшам полечку з інтымам!

Гэй, добрыя людзі,

Паглядзіце што тут будзе!

Танцы і карагоды

Не выходзяць з моды!


Цётка Вольга праводзіць польку з інтымам, запрашаючы ўсіх гасцей на скокі.

Пасля полькі!


Ганна: Даражэнькія мае, жадаю – тым, хто пасварыўся – каб памірыўся,


Зоська: Хто дурныя думкі мае – хай мятлой іх выганяе.


Ганна: Няхай вам сонца смяецца,

Няхай вам усё ўдаецца


Зоська:Каб весяліў кожны дзень вас хтосьці,

Бо ад весялосці не бывае злосці!!!


Гучыць песня “Чарка на пасашок” у выкананні н.а.п. “Смаляначка”, Ганна і Зоська частуюць гледачоў бутэрбродамі з салам, салёным агурком і гарэлкай.


Смалявіцкі ГДК, 2011г.


Ухажоры”

Сюжэтна-гульнёвая праграма


Ганна – Ой, нешта сумна так, зусім не весела. Хоць бы хто ў госці на агеньчык завітаў. Дык пасядзелі б, пра жыццё пагаварылі, дык на душы б хораша стала.


(чуецца стук у дзверы)


Ой, быццам Бог пачуў мае словы. На шчасце хтосьці ідзе. Мабыць суседка Арына, дык усё ж весялей у дзвюх.


(заходзіць Арына)


Арына – Добры дзень, суседачка. Нешта так мутарна на душы, дык рашыла прыйсці да цябе пасядзець, пагаварыць, паспрачацца мо.


Ганна – Спрачацца мы з табою масцярыцы, але ж і адна без адной жыць не можам. Вось зараз самавар пастаўлю, варэнне дастану. Пірог у мяне смачны сёння пякла з яблыкамі. Зараз закацім пір на ўвесь мір.


(стук у дзверы)


Ой, нехта яшчэ ідзе. Развязаўся мех, не на смех. А мо Ігнат ідзе з працы. Але яшчэ рана.


(заходзяць суседкі)


Зося – Добры дзень, у вашу хату. На прысмакі яна багата?


Ганна – Багата, багата, родненькія, заходзьце. Вось толькі самавар хацела паставіць, ды пірагом з варэннем з Арынаю пачаставацца.

Марыся – А ў цябе і Арынка тут? Ну тады мы ўсе у зборы. Сядайце за стол. Зараз будзем частавацца.


Ганна – Добра, Марыська, праўду кажам. Сядайце за стол. На чай будзем дзьмухаць, ды байкі слухаць. Вось, чай разбірайце. А вось варэнне смачнае...


Зоська – А якое ў цябе варэнне?


Ганна – А вы паспытайце, ды адгадайце.


(спытаюць варэнне)


Арына – Не ведаю з чаго ты яго варыла.


Жанчыны – І мы не ведаем.


Ганна – Жанчынкі, а давайце ў людзей спытаем – З якіх ягад можна варыць варэнне?

(хто адказвае таго запрашаюць на сцэну. Патрэбна – 4 чалавекі)


Арына – Ну, калі вы ведаеце з якіх ягад можна варыць варэнне, дык, напэўна, і адгадаецце з чаго зварана гэта варэнне.


Гульня “Адгадай варэнне”


(кожнаму удзельніку даюць па шклянцы варэння з лыжкамі. Удзельнікі спрабуюць і адгадваюць. Хто адгадаў – таму прыз (банка варэння)


Зоська – дзякуй, дзяўчаткі. Мы бачым што вы добрыя гаспадыні. А зараз ідзіце на свае месцы.


Марыся – Ну, суседачкі, раскажыце яшчэ дзе што новага?


Зоська – Ой, якое новае? Давайце лепш старое успомнім.


Ганна – ранней неяк весялей было, часцей у госці хадзілі.


Арына – Дык маладзейшыя былі. Хацелася пагуляць, павесяліцца.


Марыся – Тады мы пра ухажораў добрых марылі.


Ганна – Вось ты, Зоська, якога хацела сабе жаніха?


Зоська – Якога? Каб сядзеў на ўслонцы, ды лічыў чырвонцы.


Арына – Вядома, каму патрэбен жаніх, якіб сядзеў на скамейкі ды страсаў капейкі.


Марыся – А я таксама хацела, каб мой жаніх меў торбу грошай, ды са мною быў харошы.


Ганна – А мне хацелася каб жаніх прынёс у хату дастатак. Каб ля дому пасся статак.


(чуецца гоман, у хату заходзяць мужчыны)


Ігнат – А што? У цябе гэтага няма?


Ганна – Адкуль ты узяўся? Ды бач, не адзін. Жанчынкі, трымайцеся, ухажоры прыйшлі.

Ігнат – Ого. Колькі маладух. Нездарма я хлопцаў прывёў.


Ганна – Вось сабраліся мы усе, гэтак спантанна. Маладосць успамінаем, косці вам перамываем.


Васіль – Вось цуд! Менш за ўсё я хацеў тут сёння сустрэцца со сваёй жонкай. А тут во табе, на табе, пабачце – сустрэўся. Што ты тут робіш, Тарпеда Дармідонтаўна?


Зоська – Хто?!


Марыся – (б’е мужа у плечы) Гэта… э ён мяне так ласкава называе, баламут.


Арына – Ці ж гэта ласкава?


Марыся – Ну дык вядома.


Ганна - А давайце праверым, ці ведаюць нашы хлопцы ласкавыя словы.


Жанчыны – Давайце, давайце.


(мужчыны называюць ласкавыя словы)


Марыся – І сузім яны не ведаюць гэтыя ласкавыя словы. Вунь бачу колькі хлопцаў стаіць. Пайду паклічу, хай яны назавуць гэтыя ласкавыя словы.


Гульня “Ласкавыя словы”


(хлопцы па чарзе называюць ласкавыя словы, хто апошні – той і пераможца. Яму ўручаецца прыз)


Марыся – Хлопцы, а чаго вы прыйшлі да Ігната?


Зоська – Ну, вядома чаму. Пляшку раздушыць.


Ігнат – Ай, якія ж вы разумныя. Мы сабраліся каб пра вас песні паспяваць.

Ганна – ну, дык спявайце, а мы паслухаем.


Мікола – Ну што, хлопцы, рэзнем? Рэзнем.


(хлопцы спяваюць песню “Ой, пяць”)


Арына – Ну, вось пабачце, якія яны песні пра нас спяваюць.


Зоська – Жанчынкі, давайце і мы пра іх паспяваем.


(спяваюць песню “Ой, заноза муж”)


Марыся – Вось вы пра нас песні спяваеце, а не ведаеце як цяжка мужчыне без жанчыны. Нават супу сабе не зварыце.


Пятро – Чаму гэта? Я вось, напрыклад, умею боршчык варыць.


Арына – Ой, ды не брашы ты!


Пятро – Кажу ўмею.


Васіль А я ўмею гатаваць расольнік.


Марыся – Хоць бы разочак паспрабаваць твайго варыва.


Мікола – А я люблю гатовае целабіць. Мне ўсе адно, ці борчшык, ці расольнік. Абы ў жываце было поўна.


Зоська – Вядома, ты ласы на чужыя каўбасы.


Марыся – А давайце праверым, ці праўду яны кажуць.


Ганна – Хлопцы, ці ведаеце вы кухонныя рэчы, якімі карыстаюцца жанчыны пры прыгатаванні ежы.


(жанчыны паказваюць кухонныя прылады працы (скалка, палоннік і г.д.) хто адказвае – выходзяць на сцэну)


Арына – Вось і атрымалася ў нас дзве каманды.


Ганна – Хлопцы, вось тут перад вамі ляжаць картачкі, на якіх напісаны розныя назвы прадуктаў з якіх вы павінны выбраць усе неабходныя, каб прыгатаваць расольнік.


(пярлоўка, вада, гуркі, морква, бульба, цыбуля, макароны, рыс, мука, спецыі, соль, сахар, мясв, фасоль, ванілін, яблыкі, гарох, грэчка, рыба, яйкі, малако, смятана, капуста, бурак)


Зоська – хлопцы, дайце гэтым выхвалякам фору.


Гульня “Прыгатуй расольнік”


Каманда якая раней справіцца з заданнем – тыя і пераможца.


Марыся – Малайцы хлопцы, вы добрыя гаспадары.


Васіль – А што вы, жанчыны, ведаеце у мужыцкіх справах?


Арына – Ды, амаль усё тое што і вы. Не хвалюйцеся.


Пятро – Ігнат, нясі нашы мужыцкія прылады працы. Зараз мы і пабачым, як яны іх ведаюць.


(хлопцы паказваюць сталярныя інструменты, спачатку дзяўчатам на сцэне)


Ігнат – Малайцы, ведаеце.

Мікола – А ці ведаеце вы дзяўчаты? (звяртаецца да гледачоў)


Пятро – Хто адгадае – прыз атрымае.


(хлопцы паказваюць сталярныя інструменты гледачам, хто адказвае падымаецца на сцэну).


Ігнат – А справу мужыцкую вы хоць адну зрабіць зможыце?

Дзяўчаты – А якую?

Ігнат – Якую? Ды вунь у мяне зусім плот прагніў ля хаты. Хлопцы, давайце здымем два пралёты. А дзяўчаты няхай адрамантуюць.


Гульня “Плот”


На дзвюх рэйках (папярочных) прабіты ўздоўж па краях рэйкі. На іх патрэбна набіць яшчэ некалькі рэек. Якая каманда хутчэй справіцца з гэтай справай – тая і пераможца)


Васіль – Ну, малайцы, дзяўчаты. Можыце нават і мужыцкую справу рабіць. Атрымоўвайце падарункі.

Зоська – Ну, што, ухажоры, мабыць прыпеўкі паспяваем.


Мікола – А што? Можна.


(спяваюць прыпеўкі)

Марыся – Ну што, дзяўчаты, мабыць досыць ужо дурыць галаву людзям . Пара ужо дадому.

Зоська – Але ж і весела было нам. Давайце заспяваем нашу “Барсукоўскую”.

Ганна – Бо нездарма нас усе клічуць (спяваюць) “Барсукоўскімі гарэзамі”.


Барсукоўскі ЦТК, 2011г.


Адказная за выпуск –

дырэктар Смалявіцкага РАМЦ

В.І.Барысенка

1   2   3

Падобныя:

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМілы кут маіх дзядоў
Нездарма, у народзе склалася прыказка -дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Тою хаткаю мы звязаны на ўсё жыццё, І куды б не...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВызвольны рух за незалежнасьць І свабоду
Мы хочам iм дабра. Паўсюдна гэта ёсьць неад'емнае права людзей. Але ў нас, на Беларусi,- гэта палiтыка. Мы жывём сярод рэальнасьцi,...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска icon1. Устаўце патрэбныя літары І запішыце словы
Чамус ці, як(бы), бе сардэчна, натхнён а, па(беларуску), абы(дзе),куды(небудзь), абы( з кім),мен шы, на( памяць)

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВы не бачылі Міколкавай хаты?
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМіхась Лынькоў Міколка-паравоз Хата на калёсах
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconСталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы
Лукашэнкі. Горшага маразму я ня бачыў. Сабраў спэцыялістаў, перадавых людзей І цягам двух ці трох гадзінаў расказваў ім, што такое...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconЯк непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя
Як непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя зоркі сярод якіх на небасхіле...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconПалітычная геаграфіябабровічы
Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconГісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо там. Там, дзе
Бацькаўшчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка