А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска




НазваА божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска
старонка2/3
Дата канвертавання04.11.2012
Памер290.21 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Песня


Будагоўскі СДК, 2011г.


Сцэнарый

гульнёвай праграмы «Масленічныя пацехі»


(На сцэне стаіцьлаўка са спінкай, на ёй сядзяць лялькі Дзеда і Бабы, апранутых у святочную зімовую вопратку. Пад музыку на “тройцы” імправізаваных каней, упрыгожаных лентамі і званочкамі, выязджаюць дзеці і музыкант. Робяць адзін круг па сонцу, спыняюцца.)


Дзіця 1: Сёння свята Масленкі,

Будзем пяяць песенкі,

Будзем гульні граці,

Зіму праважаці,

Зіму праважаці,

Вясну сустракаці.


Дзіця 2: Вас на свята запрашаем

І вяселле абяцаем!

Тут сумоце будзе пуста,

А ўсмешкам, жартам – густа!


(песня “Масленка”, гурт “Вясёлка”)

(дзеці застаюцца на сцэне, выходзяць жанчыны)


Жанчыны: Дарагія землякі!

Жадаем вам спрыяльных дзянёчкаў,

Каб добра раслі памідоры, ды агурочкі!

Хай у вашай працы дапаможа Бог!

Каб радзілі ў полі жыта і гарох!

Каб у хаце, ў полі ўсё удавалася,

І жыццё вашае, як рунь красавалася!

Дык зайграйце, музыкі,

Бо настаў дзень вялікі!

Хай жа наша свята

Ўвойдзе ў кожную хату!


(Песня “Ідзе Масленка”)


Жанчына: А на Масленіцы заўсёды

Ядуць да ікоты, п’юць да пярхоты,

Пяюць да насаду, пляшуць да ўпаду


(“Старадаўні масленічны карагод” – гульня, запісаная ад жыхароў в.Арэшнікі)

(запрасіць жадаючых з зала: удзельнікі + гледачы танцуюць: усе стаяць у крузе, ўзяўшыся за рукі, кулакі на ўзроўні плеч. Спачатку робяць два крокі ўправа, затым два крокі ўлева, два крокі наперад + 3 хуткіх хлапка + кліч “Гэй!Гэй!Гэй”, 2 крокі назад + 3 кароткіх хлапка + адначасова кліч “Гэй!Гэй!Гэй”

Спачатку паказаць павольна, потым павольна з музыкай. Іузыка гучыць усё хутчэй і хутчэй, адпаведна і рухі ў такт музыцы)


Дзіця 3 : Хто на Масленку сумуе,

Таму ў годзе не шанцуе

Дык навошта сумаваць?

Трэба Масленку пазваць.

Усе дзеці: Прыйдзі, Масленка, хутчэй,

Ды парадуй усіх дзяцей.


Масленіца: Прывітанне, мае даражэнькія!

Як слаўна вы спяваеце,

Дзедаўскіх звычаяў не забываеце!

А ў масленічныя гульні гуляць умееце?


Усе: Умеем!


(Гульня “Патэльня” (Гульня запісана ад жыхароў в.Арэшнікі)


Масленіца: Пытанні да гледачоў з зала (2 чалавекі)

1. Чаму спальваюць на агні пудзіла Зімы на Масленіцу

2. Што сімвалізуе масленічны блін? (багацце, здароўе, сонца)

3. Калі святкуецца Масленіца? Калі нельга святкаваць?

4.Пасярод двара стаіць капа, спераду вілы, ззаду мятла (карова)


А вось і яна, лёгкая на ўспамін.


(Уваходзіць “карова”, яна мукае, бадае дзяцей, брыкаецца. Масленка і дзеці яе гладзяць)


Масленка: Карміліца ты наша, Маслёнка, сваіх дзетак корміш, і пра чужых не

забываеш? (маша галавой: “Не”).Станчыш? (ківае галавой у знак згоды. Скача пад вясёлую мелодыю, усе пляскаюць у далоні). А малаком сваім смачным дзетак пачастуеш? (Ківае галавой у знак згоды). Малако тваё, як мядок, так і льецца ў раток! Ад такога малака дзеці як на дражжах растуць


(“Масленічныя прыпеўкі”)


Масленіца: Яшчэ раз вітаем вас са святам!

Мы з вамі развітваемся

І кажам : Да пабачэння!

Дзякуем усіх за ўвагу!


Арэшніцкі СДК 2011г.


Жажэлкаўскія пацешкі

(сцэнарый)


(Пад вясёлую музыку ў хату заходзяць “Пацешкі”)


Дзе мы едзем, дзе мы йдзем,

Настрой не губляем

Дзе заедзем, дзе зайдзем

Там і пагуляем


1. Добры дзень і добры час!

2. Запытайце, хто мы такія

3. Мы “Пацешнікі”, прыехалі з вёскі Жажэлка, з таго

прыгожага краю, дзе завод БелПі вырабляе гарэлку “Генерала”

2. Дзе людзі не зналі гультайства спрадвеку, а шчыра


працавалі, весяліліся, ды жартавалі.

1. А жартавалі, ды высмейвалі яны тое, што жыць усім перашкаджае.

2. Таму сваю праграму мы так і назвалі “жартам і смехам па жыццёвым агрэхам”

3. Мы – “Пацешнікі”, людзі такія – на чужое дабро не сквапныя, на сваё – не скупыя.

2. Калі ехалі ўгосці, ўзялі з сабой каўбасы звязку, ды гарэлкі “Генерала” пляшку.

3. Але пакуль конь у дарозе блудзіў, Даніла тую пляшку асушыў.

1. Сучка тым часам у возе не драмала – з’ела каўбасу і сала.


2. Хопіць, Ганна, людзям плакаць,

Лёс з агідаю штурхаць.

Языком нікчэмным шаркаць,

Лепей будзе жартаваць.


3. А чаму б і не. Ударым жартам і смехам па нашым жыццёвым агрэхам!

(Спяваюць частушкі) (Полька кашляе)


Даніла: Паслухай, Ганна, а чаго гэта наша кума так

раскашлялася? Хоць бы не былі сухоты. Запытай, флюрографа даўно праходзіла?


Ганна: Ат, не кажы ерунду! Што не бачыш, апранула новую

сукенку, дык хоча, каб на яе ўсе глядзелі.

(Полька падыходзіць да Ганны)


Полька: Ну, як табе падабаецца мая новая сукенка?

Ганна: Цудоўная! Твая швачка шые так, што і на калодзе

ляжыць добра…!


Полька: А цябе дык усё зайздрасць бярэ! Як ем, так і

выглядаю. Чаго не скажаш па табе. Бо сядзіш мабыць на адной вадзе і лебядзе.


Ганна: Не на лебядзе, а на дыеце! Вось, чытай: ліст ад

вядучага “Моднага прыгавора” атрымала. Еду ў Маскву. Таму фігуру саблюдаю. Каб не сорамна было выйсці на подыум…


Полька: Вой, вой! Пусціце Дуню Ў Еўропу!

Ганна: Тады пасмяешся, як прыеду з модным гардэробам.

Як прыбяруся, то ўсе мужыкі будуць звяртаць на адну мяне ўвагу!


Полька: Хай жа бог дае, хай. А на мяне і такую

звяртаюць.


(звяртаецца да Данілы, ў гэты час Ганна некуды пабегла)


А ты ўсё мнешся, ды мнешся. Бачу нешта мусіць расказаць хочаш, ну, дык не тамі душу. Давай, расказвай!


Даніла:Вадзіў я сёлета летам карову на кірмаш прадаваць.

Суседка таксама разам са мной хадзіла. А дарога праз лес ляжала. Як увайшлі мы ў той лес, раптам яна і кажа: “Ой, сусед, я баюся!”

-Дык чаго ж ты баісся, пытаю?

-Баюся, каб ты мяне не згвалтаваў

- Ідзі, дурніца, - кажу ёй - Ты што, не бачыш, што я павінен карову на вяроўцы весці?


Полька: Вой, а які ж ты дурны. Карову ж можна было

прывязаць. Нізашто пакрыўдзіў суседку!


Даніла: А я пра што! І я пра гэта. Ужо зіма на вуліцы, а я

сабе ніяк не магу прабачыць, чаму я тады не прывязаў тую карову!


Полька: Пэўна, калі збіраўся на кірмаш, кульнуў лішнюю

кілішку, прызнайся.

Даніла: Ну, было

Полька: Во, што і трэба даказаць. Медыцынай даказана:

хто многа п’е, той тупее. Мазгі ўсыхаюць, менш іх становіцца. “Ад гарэлкі – розум мелкі”. Гэта не я прыдумала. Гэту прыказку народ прыдумаў.


(звяртаецца ў зал)


А скажыце, людзі добрыя, хто з вас ведае прыказкі ды прымаўкі пра п’янства, пра гэтую шкодную звычку? Ад мяне таму прыз.


(Звяртаецца да Данілы)


Полька: Ты ўжо вельмі не крыўдуй, што крыху цябе

пакрытыкавалі. Думаеш мой лепшы? У яго таксама розуму не шмат. Запытайся, а чаго я сёння адна?


Даніла: Ну… чаму?

Полька: Збіраецца мой на вяселле, абувае новыя боты.

Прасіла, ўмаляла: “Не абувай, усе роўна згубіш”. Не, абуў. На вяселлі набраўся, як жаба гразі, заснуў пры дарозе, ды ляжыць, выцягнуўшы на яе ногі. У гэты час ехаў селянін на падводзе, вёз дровы. Спыніўся, разбудзіў, ды кажа яму: “Прымі ногі з дарогі, праехаць трэба”. А мой дурань галаву падняў, паглядзеў на босыя ногі, ды й кажа: “Едзь, чалавеча, едзь, гэта не мае ногі, мае ногі былі ў ботах”. Цяпер застаўся і без ботаў, і без ног.


Даніла: Ну, хопіць ужо, хопіць, што ўжо зробіш?

Пайду зірну, каб конь не збег.


Ганна: (выходзіць, пяе частушку) Вось скажы,

суседачка, за што мой мяне б’е? Здаецца і тварам вышла, і ў хаце прыбрана, есці наварана, дзеткі дагледжаны.


Полька: Падгульваеш? Ой, бачу па тваіх вочках, што

ходзіш па ночках!

Ганна: Ну, калі толькі за гэта. Можна падумаць, што ты

не.

Полька: Я свайму ні разу не здраджвала. Не шанцавала

мне неяк.

Ганна: Так і скажы.

Полька: А мой, як жаніхом быў, абяцаў мяне на руках

насіць


Ганна: Даражэнькая, ты забылася, што калі ты была

нявестаю, то важыла ўдвая менш. Я баба такая “ні па кані, ні па аглоблях, а па справядлівасці”. Так можна і грыжу нарваць.

Полька: А цяпер, калі павозкай ногі адтаптала, не

падыміць, нават, цябе, такую малую ды худую.

Ганна: А чаму бяда часам такая бывае, што мужык меры

гарэлцы не знае.

Полька (дастае з сумкі пляшку): Вось бачыце, праўду

казала: была поўная – пустая стала. (Даніла выпіў у дарозе). А цяпер хачу запытаць у вас я, колькі каштуе гэта змяя? (адказы з залы).

А хто правільна адгадае, той ад мяне прыз атрымае.

Ганна: Для тых, хто меры не знае, скажу вам я

Залатая на яе цана,

Страчанае здароўе,

Разбітая сям’я


Полька: Жывем у піўной правінцыі: налева паказвае

стрэлка “Піва, віно, гарэлка”, куды не пойдзеш – усё роўна “Піва, гарэлка, віно”

Ганна: Давай не будзем гараваць, а лепш падумаем,

як мужыкоў ад гэтай згубы ўратаваць.

Полька: Праўду кажаш. Майму наўрат ці што паможа, а

твой як ніяк, на сваіх нагах

(сцэнка “Парада”)


(выходзіць Даніла, просіць у жонкі прабачэння)

Даніла: Пакуль зусім я не загінуў.

Давай жонка бусяка!

Звычку згубную пакіну

Першага красавіка

(выходзіць мужык Полькі)


Мужык: Прывітанне добрым людзям!

Хай вам радасці прыбудзе!

Полька: Паглядзеце, ці не дзіва:

Муж цвярозы і шчаслівы.

Нават на сваіх нагах,

Ці ж не дзіва,


Муж: І я дабіўся пераменаў

Цяпер у жыцці я бачу сэнс

Дзякуй, Богу, залячыў хворыя ногі

Добры доктар “экстрасэнс”


Ганна: З цвярозым мужам побач сесці –

Такое шчасце вам скажу –

Я прыгатую смачна есці,

За стол шыкоўны пасаджу.


Полька: І я падам на вышытым абрусе,

Гарбатай, кавай напаю,

Уволю з ім нагаваруся,

Пацешу душачку сваю.

(усе абдымаюцца)


Муж: Кахаць цябе як раней буду,

Абяцаю, прагарэлку пазабуду!

Полька, любачка! Ах!Ах!

Паспрабую, можа, нават.

Панясу і на руках.

(пад музыку спрабуе ўзяць на рукі жонку)


Разам: Мы даб’ёмся пераменаў,

На жыццё глянем смялей,

Разам з любымі сустрэнем

100 гадовы юбілей!


Колькі нас – усяго жменька,

Пажывём жа харашэнька!


(Гучыць песня “Чаму ж мне не пець”)

Жажэлкаўскі СК, 2011г.

Сцэнарый гульнёвай праграмы

Ад весялосці не бывае злосці”


Гульнёвая пляцоўка аформлена пляцёным плотам, на ім – рушнікі, ля плота , раскідана смецце. З левага боку выходзіць суседка Ганна.

Зоська: Добры дзень паважаныя сябры,

дарагія госці.

Рада вас вітаць у свята,

Як многа вакол прыгажосці,

Усмешак сардэчных багата.

І такія ўсе прыгожыя, добразычлівыя, у прыемным настроі – што душа ў мяне радуецца! Адно толькі мне не дае супакою дзе ж гэта мой Сымон боўтаецца, мо бачылі яго дзе? Пытаецца ў людзей Пакуль я яго шукала - гаршкі ў печы павыкіпалі, і падліць няма чым, Сымон вады не нанасіў. Пакуль свінні пакарміла, куры з сядла павыляталі, з курамі навяла парадак – цяля вылезла, цяля загнала – печ выгарыла. Хіба аднымі рукамі ўправіш усё? А яшчэ надворак не прыбраны…

падкідвае смецце на чужы надворак. У гэты момант выходзіць суседка Зося і бачыць гэта.

Ганна: А, зусім сорам згубіла! Людзі добрыя, гляньце на яе!

Зося: А ты не глядзі, а то зрынкі павылазяць!

Ганна: А я, а каб…А каб у цябе нічога не было і каб жыта не расло!

Зося: А каб цябе людзі не частавалі, каб твае гумны пуставалі!

Ганна: А каб да цябе родзічы не хадзілі і прысмакі не насілі.

Зося: А ты не чапай маіх родзічаў…

Ганна: А то што?

Зоська: А то я тваіх чапану, што думала, гляньце які ў Зоські сват, ён жа чорту лысаму брат!

Ганна: А твой сват да жанчын чапляцца рад! Балбатун!

Зося: А вот зараз і праверым чый да жанчын чапляецца, а чый чорту брат! А чый лепшы балбатун!


Праводзяць конкурс “Балбатуны”


З зала выбіраюцца 2 свата, ім даецца тэкст, яны павінны з поўным ротам цукерак прачытаць яго.

1.Трымля-трымля, вось кадрыля, 2. Трымля-трымля, вось кадрыля,

Вось і бабанька ідзе, Калі быў я малады!

Валіць проста, нібы з моста, Я б ніколі не жаніўся,

Як ніколі, як нідзе! Не пазнаў бы я бяды!


Ганна: Ну сваточкі, ну галубочкі, адзін перад другім лепшы!


Зоська: Ну падумаеш нешта там прамыкалі, гэдак і мая гаспадарка кажную раніцу мыкае. Вось глядзіце!


Праводзяць конкурс “Ні бе, ні ме, ні кукарэку”

Гуляюць 2 паловы зала, адна-гусі Зосі, другая куры – Ганны. Пад музыку спяваюць песні галасамі птушак.


Ганна: Трэба прызнаца, суседачка, твае куры больш гарлатыя, чым мае гусі!

Чуецца музыка гармоніка, з-за пляценя выходзіць кума Алена і кум-гарманіст Іван.


Зоська: От, Ганна, ты на маіх родзічаў брахала, паслухай як мая кума Алена спявае.


Песня “На горы буркун” спявае А.Дзедавец і І.Алешка


Кума: Добры, дзень вам, жанчынкі. Расказвайце, што

новага ў вас, якім клопатам жывяце?


Зоська: -Ой, кумачка, адзін клопат – аб дачцэ. Нешта сумуе яна. А мне глядзець на яе маркотна. Сэрца крывёю абліваеца.

Ганна:- Ой, не кажы, Зоська, малыя дзеці – малы клопат, а парастуць – праблем не абярэшся.

Зоська: -А ты, Алена, што маўчыш?


Кума Алена: -А, што там гаварыць. Мне лягчэй. У мяне

хлопцы. Грышка мо жэніцца хутка. Пара думаць аб вяселлі, так што паказвайце сваіх дачок, суседачкі!

суседкі выбіраюць з зала 2 дачок


Зоська: Дзеўкі прыпеўкі спяваюць штодня,

Хто ў гуморы – той наша радня!

1   2   3

Падобныя:

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМілы кут маіх дзядоў
Нездарма, у народзе склалася прыказка -дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Тою хаткаю мы звязаны на ўсё жыццё, І куды б не...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВызвольны рух за незалежнасьць І свабоду
Мы хочам iм дабра. Паўсюдна гэта ёсьць неад'емнае права людзей. Але ў нас, на Беларусi,- гэта палiтыка. Мы жывём сярод рэальнасьцi,...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска icon1. Устаўце патрэбныя літары І запішыце словы
Чамус ці, як(бы), бе сардэчна, натхнён а, па(беларуску), абы(дзе),куды(небудзь), абы( з кім),мен шы, на( памяць)

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconВы не бачылі Міколкавай хаты?
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconМіхась Лынькоў Міколка-паравоз Хата на калёсах
Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconСталы слухач: у гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях І расказваў ёй, вясковай дзеўцы
Лукашэнкі. Горшага маразму я ня бачыў. Сабраў спэцыялістаў, перадавых людзей І цягам двух ці трох гадзінаў расказваў ім, што такое...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconЯк непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя
Як непарыўныя сув зі вякоў каб асв тляць нашы мары І дзе нні ра цвітаюць у в чаровым небе адвечныя зоркі сярод якіх на небасхіле...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconПалітычная геаграфіябабровічы
Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так...

А божа ж мой! Куды ты мяне прывёз? Каб цябе пранцы! Стой,- табе кажу, хоць у людзей спытаю дзе мы I куды трапiлi? Людзi, даражэнькия, дзе ж гэта мы? (Адказ) Параска iconГісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо там. Там, дзе
Бацькаўшчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка