Спампаваць 21.4 Kb.
|
Stud0530night Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьці дакумэнтальны фільм пра палымянага беларускага патрыёта, кіраўніка антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі Расьціслава Лапіцкага. З працягам тэмы – Іна Студзінская. -------------------------- Спачатку гісторык Міхась Чарняўскі працаваў над кнігамі пра антыкамуністычнае падпольлье, якое дзейнічала у 1948-50 гадох у Мядзеле й Смаргоні. Кіраўніком арганізацыі быў палымяны патрыёт Расьціслаў Лапіцкі. Распавядае Міхась Чарняўскі: “Гэта было чыста антыкамуністычнае падзем’е, дзе аб’ядналіся вучні Мядзелскай і Смаргонской школ, нешта ім балела вельмі моцна. Бо ў гэты час была прымусовая калектывізацыя, зганялі ў калгасы, фактычна забіраючы ўсю маёмасьць, грабячы іх. Моладзь шчырым сэрцам так перажывала, што вырашыла дапамагчы бацькам, нейкім чынам змагацца. І вось аб’ядналіся, пісалі ўлёткі супраць калгасаў, супраць камуністаў. Яны ня ставілі нацыянальных пытаньняў, бо там былі патрыёты і беларускія, і польскія. Іх аб’ядноўваў антыкамунізм”. Расьціслаў Лапіцкі шукаў іншадумцаў, друкаваў улёткі, расклеіваў разам зь сябрамі іх у вёсках. Першы раз яго арыштавалі ў 1945, далі 3 гады турмы, але калі скончылася вайна, амніставалі. Другі раз было арыштавана амаль два дзесяткі чалавек. Бальшыня атрымала па 25 гадоў зьняволеньня. Некалькі чалавек, якія ведалі пра арганізацыю, але не данесьлі – па 10 гадоў. Двох – Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча – прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня. Лапіцкаму перад расстрэлам прапанавалі пакаяцца, і тады б сьмерць замянілі б 25-гадовым зьняволеньнем. Але той адмовіўся... Фрагмэнт фільма Калі Міхась Чарняўскі езьдзіў па мясьцінах, дзе дзейнічала антыкамуністычнае падпольле, шукаў людзей, якія ведалі патрыётаў, да яго далучыўся рэжысэр Валер Мазынскі: “Ён зьбіраў матэрыял, а я здымаў. У яго былі ўжо напрацоўкі, ён дапісваў кнігу. Я спачатку ня думаў, што можа атрымацца фільм, проста здымаў як архіў. Тое-сёе назьнята ўжо паралельна і пра другіх людзей. Я пасьпеў яшчэ зьняць Юршэвіча, які ўвесну памёр... Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль некаторыя зь іх яшчэ жывыя. На гэта патрэбны час, і не пасьпяваеш. Іх трое-чацьвёра яшчэ ёсьць жывых. Але ў Польшчы параскіданыя, у Беларусі ўжо нікога няма”. У Міхася Чарняўскага і Валера Мазынскага шмат плянаў. Яны хочуць зрабіць цэлую галерэю “Герояў нацыянальнага супраціву”. Трэба сьпяшацца, бо час няўмольны. З кожным годам людзей, якія памятаюць пра тыя гады, застаецца ўсё менш. Дарэчы, сёлета ў студзені Першы расейскі канал арганізаваў сустрэчу трох сябраў антыкамуністычнага падпольля, якія зараз жывуць у Польшчы, у праграме “Чакай мяне”. Расейцы маюць намер зьняць прыгодніцкі сэрыял пра пасьляваенны антыкамуністычны рух у Беларусі. -------------------------------- Адводка: 31 траўня а 18.30 ў сядзібе БНФ (былая вуліца Варвашэні, 8) адбудзецца прэзэнтацыя дзьвюх кніг Міхася Чарняўскага -- “Як пошуг маланкі” і “Ня бойцеся ахвяраў і пакут”, і відэафільму “Расьціслаў Лапіцкі”. |
![]() | Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага... | ![]() | Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150... |
![]() | Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавала чарговую аўдыёкнігу – “150... | ![]() | Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” І творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150... |
![]() | Джорджа Орўэла “1984” І “Фэрма”. Ідэя выпусьціць аўдыёкнігі належыць грамадзкаму аб’яднаньню “Вэтэраны Адраджэньня”, творчай ініцыятыве... | ![]() | Творчая ініцыятыва “Беларускі гальфстрым” завяршае дубляваньне беларускай мовай мультфільму “Шрэка-3”. Ролі агучваюць Сьвятлана Зелянкоўская,... |
![]() | Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем супольнасці | ![]() | Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 94 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай... |
![]() | Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва... | ![]() | У далёкіх ад нас часох, бо пры канцы 15-га стагодзьдзя нарадзіўся той, кім сяньня ганарыцца ўвесь беларускі народ, памяць якога мы... |