Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь




НазваДзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь
Дата канвертавання04.11.2012
Памер50.73 Kb.
ТыпДокументы

ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫШЭЙШЫ АТЭСТАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ




ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастановай Прэзідыума ВАК Беларусі

ад "27"02_2002 г. №____


КАРОТКІ ПАШПАРТ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




17.00.09 – ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВА.

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА




Мінск - 2001


І. Галіна навукі, па якой прысуджаецца вучоная ступень.

Мастацтвазнаўства.


ІІ. Формула спецыяльнасці.

Тэорыя і гісторыя мастацтва – галіна мастацтвазнаўства, якая вывучае тэорыю і гісторыю ўсіх відаў прафесійнага і народнага мастацтва: традыцыйнага мастацтва (тэатра, музыкі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і архітэктуры), тэхнагеннага мастацтва (фотамастацтва, радыёмастацтва, кінамастацтва, тэлемастацтва, медыяльнага мастацтва, тэхнічнай эстэтыкі і дызайна), а таксама сукупнасцей мастацтваў у працэсе іх генэзісу, станаўлення, эвалюцыі і сінтэзу ў суадносінах з сацыяльна-гістарычным кантэкстам, рознымі галінамі духоўнай дзейнасці чалавека.


Ш. Галіны даследаванняў.

  • Тэорыя мастацтва як сістэма відаў у працэсе іх гістарычнага развіцця. Марфалогія мастацтва.

  • Віды мастацтва, заканамернасці іх генезісу, станаўлення і сінтэзу.

  • Гісторыка-тэарэтычныя аспекты сучаснага мастацтва і гіпотэзы яго далейшага развіцця.

  • Пытанні нацыянальных і рэгіянальных формаў мастацтва ў кантэксце агульначалавечай мастацкай культуры.

  • Міжнародныя сувязі ў галіне мастацтва.

  • Узаемадзеянне прафесійнага мастацтва, народнага мастацтва і аматарскай творчасці ў гісторыка-тэарэтычным аспекце.

  • Праблемы творчага выканальніцтва.

  • Тэорыя, гісторыя і сучасная практыка мастацкай адукацыі.

  • Сучасныя працэсы функцыяніравання мастацтве ў сацыякультурным асяроддзі.



ІУ. Шыфры і назвы сумежных спецыяльнасцей.

17.00.01 – тэатральнае мастацтва

17.00.02 – музычнае мастацтва

17.00.03 – кіна-, тэле- і іншыя экранныя мастацтвы

17.00.04 – выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура

17.00.06 – тэхнічная эстэтыка і дызайн


У. Спадарожныя спецыяльнасці.

09.00.04 – эстэтыка

09.00.13 – філасофія і гісторыя рэлігіі, філасофская антрапалогія,

філасофія культуры

22.00.06 – сацыялогія культуры, адукацыі і навукі

24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры

24.00.03 – музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя

гісторыка-культурных аб"ектаў


УІ. Размежаванні з сумежнымі спецыяльнасцямі.

Вырашэнне пастаўленых праблем у навуковых даследаваннях па спецыяльнасці 17.00.09 павінна грунтавацца на навукова-тэарэтычнай метадалогіі, а таксама і на факталагічным матэрыяле сумежных дысцыплін "тэатральнае мастацтва", "музычнае мастацтва", "кіна-, тэле- і іншыя экранныя мастацтвы", "выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура", "тэхнічная эстэтыка і дызайн". Спецыяльнасць "тэорыя і гісторыя мастацтва" займаецца больш агульнымі гісторыка-тэарэтычнымі праблемамі, якія ў роўнай ступені складаюць змест прадмета даследавання.

Пытанні гісторыі тэатра, асобных яго відаў, жанраў і стылявых напрамкаў адносяцца да спецыяльнасці "тэатральнае мастацтва".

Пытанні гісторыі музычнага мастацтва, асобных яго жанраў, відаў і стыляў адносяцца да спецыяльнасці "музычнае мастацтва".

Гістарычныя шляхі развіцця кіно, тэлебачання, радыё вывучаюцца па спецыяльнасці "кіна-, тэле- і іншыя экранныя мастацтвы".

Пытанні гісторыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, асобных яго жанраў, архітэктуры адносяцца да спецыяльнасці "выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура".

Асобныя праблемы тэхнічнай эстэтыкі і дызайнерскай дзейнасці адносяцца да спецыяльнасці "тэхнічная эстэтыка і дызайн".


Звесткі аб распрацоўшчыках, рэцэнзентах


Распрацоўшчыкі: Сабалеўскі А.В., доктар мастацтвазнаўства,

прафесар, загадчык кафедры тэатральнай

творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта

культуры


Пракапцова В.П., кандыдат мастацтвазнаў-

ства, прафесар, загадчык кафедры беларускай і

сусветнай мастацкай культуры Беларускага

дзяржаўнага універсітэта культуры


Рэцэнзенты: Крукоўскі М.І., доктар філасофскіх навук, прафесар

кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

культуры;

Чурко Ю.М., доктар мастацтвазнаўства, прафесар

кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага

універсітэта культуры


УЗГОДНЕНА

Старшыня савета Д 09.03.01


_________________________А.І.Смагін

­­­(пратакол ад "__23__"___ХІ____2000 г.

№ 6)


Рэкамендавана да зацвярджэння экспертным саветам

(пратакол ад "_____"___________200___г. № _______)

Старшыня экспертнага савета _____________Нечай В.Ф.


РЭЦЭНЗІЯ

на кароткі пашпарт спецыяльнасці

17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва. Мастацтвазнаўства


Пашпарт выкананы ў адпаведнасці з Макетам кароткага пашпарта спецыяльнасцей у Ш раздзелах і дапрацаваны ў адпаведнасці з водгукам доктара мастацтвазнаўства, прафесара Т.А.Шчарбаковай.


"Формула спецыяльнасці" (раздзел ІІ) распрацаваны лагічна і ўсеабдымна. У ей сістэмна пералічаны ўсе віды мастацтва, гісторыю і тэорыю якіх даследуе гэтая галіна мастацтвазнаўства. Пазначаны як прафесійнае мастацтва, так і народнае, а таксама самадзейная творчасць. Выдзелены як нерацыянальныя мастацтвы, якія маюць шматвяковую гісторыю, так і сучасныя віды тэхнічнага мастацтва. Удзелена ўвага важнасці інтэгратыўнага мастацтвазнаўства, якое вывучае сукупнасці мастацтваў, іх сінтэзу, узаемаўплывы жанраў і відаў. Уведзена кантэкстуальнасць развіцця мастацтва ў сацыякультурным асяроддзі, у прасторы нацыянальных і рэгіянальных форм культуры ў кантэксце агульначалавечай мастацкай культуры. Усе гэтыя аспекты гісторыка-тэарэтычных даследаванняў складаюць змест раздзела Ш "Галіны даследаванняў".

У раздзеле ІУ "Шыфры і назва смежных спецыяльнасцей" выдзелены мастацтвазнаўчыя дысцыпліны, якія вывучаюць асобныя віды мастацтва. Адрозненне спецыяльнасці 17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва – у яе інтэгратыўным, абагуленым гісторыка-тэарэтычным характары.

Раздзел У "Спадарожныя спецыяльнасці" пашыраны і складаюць дастатковы пералік асноўных навуковых дысцыплін, якія дазваляюць рабіць даследаванні па гісторыі і тэорыі мастацтва з улікам навуковых даследваняяў ў галінах эстэтыкі, філасофіі, тэорыі і гісторыі культуры, музеязнаўства.

Лічу, што пашпарт спецыяльнасці "17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтва. Мастацтвазнаўства" адпавядае патрабаванням і рэкамендую яго да зацвярджэння па Прэзідыуме ВАК Беларусі.


Доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы

супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі В.Ф.Нячай

30.01.2002г.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconДзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь
Музеязнаўства, кансервацыя І рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў — навуковая спецыяльнасць, у межах якой

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconАртыкул 1
Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій І нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь І дэпартамент нацыяналь­ных меншасцей І эміграцыі пры...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconШчучынскі раённы выканаўчы камітэт рашэнне 24 жніўня 2007г. №615
Кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года “Аб адукацыі” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconГ. Минск
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconГ. Минск
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconГ. Минск
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconЗадача : фарміраваць паважныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі рб
У артыкуле 19 раздзела І канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: ”Сімваламі Рэспублікі Беларусь...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconРашэнн е
На падставе артыкулаў 17 І 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь І па ўзгадненню з Воранаўскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconКамсамольскі ўчастак для галасавання №3
У адпаведнасці з артыкуламі 17 І 18 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь І па ўзгадненню са Слонімскай раённай камісіяй па выбарах...

Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь iconГарэцкаўшчынскі ўчастак для галасавання №2
На падставе артыкулаў 17 І 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь І па ўзгадненню з Ашмянскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка