МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса




НазваМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Дата канвертавання04.11.2012
Памер21.1 Kb.
ТыпКонкурс


МЫ2012

Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў


ІДЭЯ КОНКУРСА


Мастацтва, ў тым ліку выяўленчае, гэта абшар абмену інфармацыяй, ведамі і эмоцыямі паміж людзьмі, інструмент пазнання і ўзаемаразумення. Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне і прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці пры дапамозе пластычных сродкаў выяўленчага мастацтва. Паўсталыя вобразы і сэнсы дапамогуць нам лепей зразумець саміх сябе, нашых суседзяў, свет вакол нас.


Заяўленыя на конкурс творы, маюць распавесці пра культуру кожнай з краінаў пры дапамозе візуальных (пластычных) моваў розных жанраў і кірункаў выяўленчага мастацтва, трактуючы нацыянальную культуру, як у глабальным, гэтак і ў лакальным кантэкстах, ад агульнанацыяльных яе здабыткаў, да рэгіянальных і этнічных адметнасьцяў, ад культуры высокай да побытавай, штодзённай. Конкурс мае на мэце адбор, прэзэнтацыю і узнагароджанне тых твораў, якія найбольш чытэльна і запамінальна расказваюць пра культуры нашых краінаў, ствараюць яркія мастацкія вобразы і прэзэнтуюць адметнае аўтарскае бачанне (стыль).


Разам з тым, конкурс з’яўляецца спробай рэфлексіі над традыцыямі нацыянальных пластычных моваў абодвух краінаў, выяўленнем іх падабенства і адметнасці, а таксама пляцоўкай для пошукаў універсальных культурніцкіх кодаў, чытэльнай пластычнай мовы, зразумелай на Беларусі, ў Польшчы, і за іх межамі. Тым самым, вынікі конкурса маюць стварыць шэраг нагодаў для больш шырокай дыскусіі пра мейсца і ролю выяўленчага мастацтва, а перад усім, яго ўжытковых (прыкладных) кірункаў, адносна працэсаў сусветнай глабалізацыі і уніфікацыі візуальных моваў.


На конкурс могуць дасылацца работы, выкананыя ў любым жанры, - плакат, постэр, знак,

паштоўка, ілюстрацыя, станкавая графіка, макеты кніжак, газэт, фатафграфічныя праекты і інш., згодна з тэхнічнымі патрабаваннямі конкурса. Таксама, ў конкурсе могуць браць ўдзел эксперэментальныя праекты, паданыя ў выглядзе эскізаў з апісаннем канцэпта праекта.


Працы павінны быць арыгінальнымі па форме і чытэльнымі ў перадачы зместа, аўтары павінны пазбягаць шаблонных рашэнняў і шматкроць эксплуатаваных вобразаў. Перавага будзе аддавацца творчым праектам, якія абапіраюцца на аўтарскія даследванні, падымаюць новыя тэмы, творча інтэрпрэтуюць старыя, ў пазітыўнай і сучаснай форме пашыраюць веды, прэзэнтуюць аўтарскае бачанне культурнай ідэнтычнасьці і традыцыі на Беларусі і ў Польшчы. Заяўленыя праекты, павінны быць чытэльнымі як для гледачоў краіны аўтара, гэтак і для гледачоў замежных. Арганізатары заклікаюць ўдзельнікаў пазбягаць відавочных палітычных мэсэджаў, а таксама не выкарыстоўваць у конкурсных працах дзяржаўные і нацыянальные сімвалы.


Вынікам конкурсу мае быць супольная выстава, яе асвятленне на інтэрнэт-старонцы, а таксама творчыя сустрэчы і дыскусіі з яе нагоды. Сумесная выстава МЫ2012 ў Мінске і Варшаве мае спавадаваць цэлы шэраг тэмаў для абмеркавання: культурная антрапалогія і самаідэнтыфікацыя ў глабальным свеце, роля і месца сучаснага візуальнага мастацтва і дызайна, і інш.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса
Конкурс з’яўляецца аўтарскім праектам Аб’яднання Творцаў Ужытковай Графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej (stgu) І беларускага...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconО проведении Республиканского экологического марафона-конкурса
Настоящее Положение регламентирует статус и порядок проведения Республиканского экологического марафона-конкурса «Земля снежного...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс проводится с целью повышения интереса обучающихся к русской литературе. Организатором Конкурса является моу дпо «Информационно-образовательный центр»
Положение о проведении районного конкурса детского рисунка, посвящённого 190-летию со дня рождения Н. А. Некрасова, (далее Конкурс)...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconПоложение о проведении Муниципального этапа экологического марафона-конкурса
Положение регламентирует статус и порядок проведения Муниципального этапа экологического марафона-конкурса «Земля снежного барса»...

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconЧэская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме

МЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам сакавіка – траўня 2013 г.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка