Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня




НазваАдзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер264.77 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
АНТОН ЛУЦКЕВІЧ

1884-1946 (?)

Адзін з самых выдатных палітычных і культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня па старому стылю (29 студзеня) 1884 г. у Шаўлях Ковенскай губерні, цяпер г. Шаў-ляй Літоўскай Рэспублікі ў сям'і служачага. (Род паходзіў са шля-хецкага асяроддзя і меў герб «Навіна», адсюль адзін з самых вядо-мых псеўданімаў А. Луцкевіча — «Антон Навіна».) Бацька быў вайскоўцам, а пасля служыў на чыгунцы. Вучыўся ў гімназіі г. Лібавы, пасля, калі памёр бацька і сям'я пераехала ў Мінск, — у Мінскай класічнай гімназіі. У 1902 г. паступіў у Пецярбургскі універсітэт на прыродазнаўчае адцзяленне. Удзельнічаў у рэвалю-цыі 1905 г. Адзін з кіраўнікоў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, перайменаванай пазней у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Арыштоўваўся за распаўсюджванне рэвалюцыйнай літаратуры. Універсітэцкую вучобу закончыў, здаўшы курс экстэрнам (прыро-дазнаўчы ў Пецярбургскім і юрыдычны ў Юр'еўскім, былым Дэрпцкім, зараз Тартускім). Адзін з заснавальнікаў газеты «Наша доЛя», адзін з кіраўнікоў газеты «Наша Ніва». У 1917 г. быў вы-браны старшынёй Віленскай Беларускай Рады. Кааптаваны разам з братам I. Луцкевічам і В. Ластоўскім у склад Рады БНР. На па-седжанні народнага Сакратарыята прапанаваў абвясціць незалеж-насць БНР, што і адбылося 25 сакавіка 1918 г. Выступаў супраць агрэсіўнай палітыкі польскіх улад адносна беларускіх школ і на-цыянальных правоў беларускага народа. Асуджаў рэпрэсіі ў БССР. Рэпрэсіраваны ў 1939 г.

Ужо ў ранніх публіцыстычных творах А. Луцкевіч выкарыстоў-вае мастацкі набытак новай беларускай літаратуры, цытуючы вершаваныя радкі для падмацавання сваёй аргументацыі (Наш доўг // Беларускі каляндар за 1913 г.).

Першая вядомая нам нататка-рэцэнзія А. Луцкевіча (з'явілася ў «Нашай Ніве» за 1913 г. № 16—17) — на зборнік вершаў Янкі Купалы «Шляхам жыцця». Крытык заўважаў: «Кніжка цешыць душу кожнага шчырага беларуса. Гэта ўжо сур'ёзны здабытак бе-ларускай літаратуры... Мы можам смела сказаць, штр пясняр ма-ладой Беларусі займець пачэснае месца ў гісторыі беларускага адраджэння».

Наступная яго нататка, таксама змешчана ў «Нашай Ніве» (1914. № 8), была першай рэцэнзіяй на зборнік М. Багдановіча

447

«Вянок». Яна мела назву «Пясняр чыстай красы». Гэта вобразнае азначэнне на доўгія гады замацуецца за М. Багдановічам. Асноў-ным дасягаеннем паэта А. Луцкевіч лічыць надзвычайную мела-дычнасць, эстэтычную дасканаласць яго вершаў: «I лёгка льюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожын формай падходзіць да думкі». Не кожнаму дадзена ўпадабаць і зразумець вартасць такой паэзіі, мяркуе А. Луцкевіч. «Запраўды: чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі». Такое ўспрыманне •было не зусім характэрнае для беларускага нацыянальнага свядо-мага грамадства, якое бачыла ў паэзіі найперш фунцыю правадніка ідэй нацыянальнага адраджэння, што і азначае крытык: «Але не грамадскія тэмы займаюць галоўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы». Выснова: «Вянок» — гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі». А. Луцкевіч спрабуе і сам праз вобраз перадаць духоўную асалоду, якую прыносяць вершы паэта. «I як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча». Гэты сказ перагукваецца з радкамі М. Багдановіча, які цытуе Псалтыр: «Вось псальма слічная. «Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я». Як вее свежасцю яе краса жывая!..»

Дзве першыя нашаніўскія рэцэнзіі А. Луцкевіча шмат у чым вызначаюць далейшыя зацікаўленні крытыка. Значная частка яго-ных прац будзе прысвечана асэнсаванню творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прадстаўлялі, на думку крытыка, розныя плыні беларускай паэзіі: плынь стыхіі і барацьбы і плынь дасканаласці і прыгажосці.

Даволі плённа крытык А. Луцкевіч выступае ў беларускай віленскай газеце «Гоман», якая выдавалася ў 1916—1918 гг. Як і раней, ён друкуецца пад псеўданімам Антон Навіна, крыптанімамі-а-н-а і А. Л., а таксама падпісваючыся ўласным прозвішчам. З'яўляюцца ягоныя трапныя і вывераныя ў ацэнках рэцэнзіі на п'есу «Базылішк» Ф. Аляхновіча, на зборнік вершаў «Матчын дар» Алеся Гаруна, некралогі па А. Пашкевіч-Кейрысавай (Цётцы), Аляксандру Ельскаму, Генрыку Сянкевічу, Максіму Багдановічу. Таксама ён друкуе цыкл крытычных артыкулаў пад рубрыкаю «Нашы песняры» (1918). Гэтыя артыкулы стануць асноваю для аднайменнай кніжкі крытыкі, што ўбачыла свет у 1918 г. у Вільні. Гонар выдаць першую кніжку крытыкі па-беларуску належыць, такім чынам, А. Луцкевічу. Выданне яе абумоўлівала неабходнасць мець дапаможнік па беларускай літаратуры для беларускіх школ, якія ў той час густа пакрылі Віленшчыну. У адпаведнасці з зада-чамі быў складзены і змест кнігі, як сціпла зазначае аўтар, «з груба напісаных літаратурна-сацыяльных нарысаў». Кніжка вылучаецца прадуманай пабудовай, акадэмізмам у добрым сэнсе гэтага слова.

Ва ўступным артыкуле «Прадвеснікі адраджэння» А. Луцкевіч падае беларускае адраджэнне ў кантэксце агульнаеўрапейскіх

448

працэсаў, паказвае яго непазбежнасць і заканамернасць: «Тая сіла, каторая адрадзіла чэхаў, украінцаў, літвіноў, латышоў, эстаў і іншых, у канцы сагаала сон і з вачэй беларусаў, — і беларускі народ, пераступіўшы парог XX стагоддзя, меў у душы сваёй вялікі запас творчай энергіі, каторая ждала толькі адпаведнага моманту, каб выбіцца наверх».

Першым песняром маладой Беларусі А. Луцкевіч лічыў Ф. Багушэвіча: «Ён знамяніта вывучаў біццё пульсу народнага, ба-леў яго болем, цешыўся яго радасцямі, усёй душой абурываўся з прычыны ганебнага рабства, сляды каторага надоўга забілі ў бе-ларускіх сялянах пачуцЦё чалавечай годнасці. Ён горача зваў наш народ скінуць путы духоўнага рабства, горда падняць галаву і сме-ла — на ўвесь свет — заявіць, што ён толькі спаў, а цяпер збудзіўся і трэбуе ддя сябе належнага месца ў сям'і братніх народаў».

У ацэнцы значнасці творцы для нацыі А. Луцкевіч даволі да-кладны, ён адчуваў дыялектыку літаратурнага працэсу, яго сувязь з народным жыццём. Ён валодаў беспамылковым літаратурным чуццём і густам.

Наступны артыкул прысвечаны Я. Коласу, які, на думку А. Луцкевіча, займае «адно з першых мейсц у беларускай літаратуры часу адраджэння». Крытык заўсёды вывучае ў творчасці адраджэнцаў тое, што робіць кожнага з іх адметным, непадобным да астатніх. Праз апісанне прыроды, беларускіх краявідаў, адзна-чае А. Луцкевіч, Я. Колас выказвае сваю любоў да Бацькаўшчыны: «Яго патрыятызм абнімаў увесь родны край і праявы яго, а перш за ўсё родную прыроду».

Асноўнаю рысаю ў творчасці Янкі Купалы крытык лічыць спантаннасць, незапраграмаванасць, «бо Купала запраўды пясняр «з волі Божай», і вершы яго — гэта адгалоскі ўсяго, што ён бачыць навакол, што перажывае з дня на дзень». Ён падзяляе яго творчасць на два перыяды: першы, які ахоплівае 1905—1906 гг., «у каторым наш пясняр, седзячы на вёсцы, жьіў толькі вельмі вузкім кругам спраў і інтарэсаў, калі ўся яго псіхіка злівалася з псіхікай масы». I другі: жыццё ў Вільні, Пецярбурзе, калі «Купала як быў, так і астаўся песняром вёскі, але — пры гэтым усё ярчэй пачынае выступаць індывідуальнасць яго».

Адным з найвышэйшых дасягненняў паэта А. Луцкевіч лічыць паэму «Сон на кургане»: «Русальчыны песні» — то чыстая музыка зыкаў. Словы слухаюцца думкі песняра і пакорна ўкладваюцца так, каб мысль і форма яе вырашэння захоўвалі поўную гармонію».

Нягледзячы на вялікую ўвагу крытыка да ўласнапаэтычнай, мастацкай значнасці твораў Купалы, як яно і мае быць найперш, А. Луцкевіч адзначае выключную ролю паэта ў фарміраванні ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху: «Купала — адзін з най-болып яркіх ідэолагаў беларускага адраджэння, і гэта — яго «сказ новых дзён»... Душа песняра вывучае той пераварот, які адбываец-ца ў самай глыбіні народных мас». Падводзячы вынікі сваім

15 Зак. 1399

449

разважанням, А. Луцкевіч зноў-такі ўпэўнена гаворыць: «Хаця творчасць Купалы толькі нядаўна дайшла свайго расцвету, ужо і цяпер трэба зусім Іячыра прызнаць, што Я. Купала мае бяс-спорнае права насіць імя беларускага нацыянальнага песняра: ён папраўдзе заслужыў на гэта».

А. Луцкевіч адзначае ролю Купалы ў літаратурным станаўленні беларускай мовы, у словатворчасці, што ён лічыць «адной з най-болыы сур'ёзных заслуг гэтай бясспорна найвялікшай сілы ў бе-ларускай літаратуры», а таксама яго «выдатнае становішча ў грамадскім жыцці беларусаў як рэдактара часопіса «Наша Ніва» ў Вільні».

У асобе Цішкі Гартнага ў беларускай літаратуры А. Луцкевіч бачыць «даволі выдатнага прадстаўніка работніцкай ідэалогіі». Са-цыял-дэмакрат па перакананнях (праграма Беларускай Сацыя-лістычнай Грамады, у ЦК якой у свой час уваходзіў А. Луцкевіч, шмат у чым супадала з мэтамі сацыял-дэмакратыі, за выключэн-нем нацыянальнага пытання, якому БСГоўцы надавалі болыную ўвагу, і зямельнага пытання, дзе яны арыентаваліся на традыцыі землекарыстання на Беларусі), А. Луцкевіч заўсёды сімпатызаваў прадстаўнікам пралетарскага руху ў беларускай культуры. Таму ён так высока цаніў Цішку Гартнага, гэтага, па словах крытыка, «песняра працы». Прыслухоўваючыся да работніцкай працы Ц. Гартнага, крытык заўважае: «Агульны тон паэзіі яго — жывы, бодры, з рытмам, напамінаючым шыбкія ўдары молата ці рух гарбарскага скрэбла».

Аддаў А. Луцкевіч належную ўвагу і свайму ўлюбёнаму ў бе-ларускай літаратуры паэту — Максіму Багдановічу.

У артыкуле «Памяць — настаўніца жыцця» (Літ. і мастацтва. 1989. 2 чэрв.) У. Калеснік, характарызуючы А. Луцкевіча, адзначае: «Дзеяч, які па прыродзе быў пераважна здольным чалавекам сва-боднай прафесіі ды пакутліва зносіў абавязкі функцыянера. I тым не менш не мог жыць без абавязкаў». У Калеснік закрануў вельмі важную дылему — дылему свабоды творчай індывідуальнасці і драматычнай неабходнасці свядомага падпарадкавання барацьбе за агульнанацыянальныя ідэалы, хіба што перавялічваючы «пакуты» А. Луцкевіча. Буйнейшыя беларускія мастакі слова да-волі лёгка пераносілі такі дуалізм быцця (за выключэннем, можа, С. Палуяна). Постаці Цёткі, А. Гаруна, якія, па словах Ц. Гартнага, трымаюць «у адной руцэ меч, а ў другой пяро», характарызуюць ці не ўсіх прадстаўнікоў беларускай адраджэнскай літаратуры. У А. Луцкевіча гэтыя знешнія супрацьлегласці яшчэ выразней кідаюцца ў вочы: з аднаго боку — сябра ЦК падпольнай партыі, з другога — апалагет «чыстай красы». Гэтыя два бакі цэль-нага, па нашых меркаваннях, характару А. Луцкевіча якраз і за-бяспечвалі яму адчуванне навізны беларускай адраджэнскай творчасці ў кантэксце нацыянальнага руху і цвёрдую арыентацыю крытыка на каштоўнасці класічных літаратур, сусветных узораў

450

прыгожага пісьменства, што не дае І да сення састарэць ягоным крытычным даследаванням.

Творы М. Багдановіча для А. Луцкевіча — «гэта чыстая паэзія, без жадання каго-колечы навучаць, без якіх-небудзь старонніх тэндэнцый. Пясняр самае сваё творчаства ўважае за службу роднаму народу. Выбіраючы беларускія матывы, ён затрымлі-ваецца на іх не затым, што яны — родныя, а затым, што ў іх ёсць неадкрытыя дагэтуль скарбы хараства». На думку А. Луцкевіча, «агульналюдскі момант» у паэзіі М. Багдановіча прымушае «яго верш гэтаксама гаварыць беларусу, як і чужынцу». М. Багдановіч, заўважае крытык, «мае незвычайна сільнае пачуццё красы, гармоніі». Заслугу паэта А. Луцкевіч бачыць у «прысваенні бе-ларусам новых форм верша». Акрамя ўсяго, адзначае ён, «Багдановіч — першы між беларусамі пясняр места, каторае дае яму натхненне не менш, чым жывая прырода. Між імі на першае месца выбіваюцца вершы аб адвечнай сталіцы зямлі беларускай — старой Вільні, каторая зрабіла на песняра незвычайна сільнае ўражанне сваімі памятнікамі старыны, чысленымі высокай красы касцёламі, вузкімі вулкамі, якія не змяніліся ад трохсот гадоў».

У Алаізе Пашкевіч (Цётцы) А. Луцкевіч бачыў асобу, фанатыч-на захопленую беларускім адраджэннем. Ён піша: «Для той невя-лічкай жмені людзей, каторыя тварылі беларускую ідэю, справа беларуская станавіла быццам інтэгральную, неадцзялімую часць іх душы». Менавіта беларуская справа і служыла неабходнаю ўмоваю для росквіту паэтычнага таленту Цёткі. Яе жыццё нагадвае яму ахвярнае самаспаленне: «Праз усё сваё жыццё Цётка папраўдзе гарэла, і шыбка таялі яе сілы, каторыя так шчодра аддавала бе-ларускай справе. I, шыбаючы ўверх — да сонца і да зор, яна разам чула сваю слабасць, бяссільнасць». Моманты ўзлёту і спаду та-нальнасці вершаў Цёткі А. Луцкевіч звязвае з яе грамадскай ак-тыўнасцю. «Слабасць і бяссільнасць» нарастаюць у яе на эмігра-цыі, і, наадварот, Цётка палае, працуючы на роднай ніве.

Характэрнай адзнакай для А. Луцкевіча-крытыка з'яўляецца ягоная здольнасць пераўвасабляцца, аналізуючы творчасць розных мастакоў слова. Няма, здаецца, у літаратуры нічога вартаснага, што магло б схавацца ад яго добразычлівага, заклапочанага погля-ду. У гэтым пераконваешся, чытаючы ягоныя радкі пра Канстан-цыю Буйло. А. Луцкевіч трактуе паэтку як «маладую, поўную сіл і ахвоты да жыцця дзяўчыну, каторая глядзіць на свет такімі вачы-ма, як павінна глядзець дзяўчына з гарачым сэрцам і чыстай ду-шой, маючы 18—20 гадоў». К. Буйло ў вачах А. Луцкевіча — су-працьлегласць Цётцы ў жыцці. А жыццёвы тон, на думку крытыка, адыгрывае вялізную ролю ў станаўленні творчай асобы. Таму, робіць ён выснову, «і не дзіва, што на першым мейсцы ў яе вершах чуюцца гарачыя словы кахання, што яна жджэ тэй любові, якую бачыць толькі ў марах-снах, якую душою яна прачувае». Ты-повай адзнакаю вершаў К. Буйло крытык называе «эратычную інтуіцыю». Менавіта таму «мы маглі бы назваць «песнямі кахання»

451

вершы яе, сабраныя ў томіку пад загалоўкам «Курганная кветка». Гэтыя ж матывы кахання, любові асвятляюць усё, да чаго да-кранаецца паэтка: «Буйла горача любіць свой край і народ, бо не можа не любіць: каханнем сагрэта ў яе ўсё, што яна робіць, што піша».

У апошнім артыкуле кніжкі «Нашы песняры» — пра Змітрака Бядулю — крытык разглядае ролю яўрэяў у сусветнай культуры, дзе яны, нягледзячы на рознасць культур, у якіх тварылі, здолелі захаваць сваё аблічча. Беларуская культура здолела прывабіць і інтэграваць у нейкай ступені 3. Бядулю, гэтага, па словах А. Луц-кевіча, «арыгінальнага маладога песняра».

Па дзвюх асноўных прычынах можна вылучыць наступнае дзе-сяцігодцзе з жыцця А. Луцкевіча-крытыка ў асобны перыяд. У 1929 г. у Вільні выйдзе новая кніжка ягонае крытыкі: «Адбітае жыццё» з падзагалоўкам: «Лекцыі і стацці з беларускае адраджэн-скае літаратуры. Кніжка 1», у якую сабраны найбольш значныя, на думку аўтара, артыкулы, напісаныя за гэты час. Акрамя ўсяго, ка-нец 20-х гадоў вызначаецца і рэзкаю зменаю палітычнай сітуацыі. Калі папярэдняе дзесяцігодцзе мела пэўную стабільнасць і нара-станне беларускага руху, ідэі нацыянальнага адраджэння, то канец 20-х гадоў прынёс пагромы нацыянальнай інтэлігенцыі ва Усход-няй Беларусі, а таксама масавыя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі, на-кіраваныя супраць дэмакратычных сіл у беларускім адраджэнскім руху. Давялося пэўны час пасядзець у Лукішках і А. Луцкевічу.

Усе гэтыя падзеі не маглі не паўплываць на беларускую літаратуру, якую А. Луцкевіч паважаў за «адбітае жыццё», «бо ж літаратура наогул, а наша адраджэнская — асабліва, і ёсць адбітак жыцця».

Адметнасць некаторых артыкулаў у «Адбітым жыцці» — агуль-натэарэтычныя развагі аўтара. Ужо ў першым артыкуле «Істота літаратуры і яе грамадскае значэнне» крытык вядзе гаворку пераважна пра тэорыю літаратуры, пачынаючы ад пачатку чалаве-чага маўлення. Усе віды мастацтва, разважае А. Луцкевіч, — гэта вынік патрэбы самавыяўлення. Літарататура — гэта самавыяўленне ў слове, якое мае мастацкую форму. Слова, на думку крытыка, — найболып аб'ектыўны спосаб самавыяўлення. Ен разглядае ўзаемадачыненні формы і зместу, зазнаючы, што галоўным пы-таннем у літаратуры, калі размова заходзіць пра форму, з'яўля-ецца рытм, «бо ж і ў творах, пісаных прозай, і ў вершаваных творах бачым зусім натуральны падзел мовы і прыпынкі ў ёй, вы-кліканыя — з аднаго боку — патрэбай «перавесці дух», з другога — біццём нашага сэрца. Стуль — разнароднасць будовы і верша, і сказаў у прозе, залежныя ад нашага ўласнага ўзварушэння, ад тэмпу, шыбкасці біцця сэрца і дыхання».
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня icon1880 1918 французскі паэт, празаік, крытык, наватар, пачынальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў мастацтва пачатку ХХ ст
Гіём Апалінэр / Guillaume Apollinaire (1880 – 1918) – французскі паэт, празаік, крытык, наватар, пачынальнік сюррэалізму, адзін з...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconВацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы І Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага
Беларусі, Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі вы-явіць сябе як паэт,...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconУладзімір Іванавіч Астапчык нарадзіўся 1 студзеня 1965 года. Ён мастак-пейзажыст, жыве І працуе ў Беларусі, у старажытным горадзе Гродна
З дзяцінства быў схільны да творчасці, самастойна навучыўся пісаць мастацкія карціны маслам І акварэллю, а ў пачатку творчасці пераважала...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconЛАгвінец Аляксандр Іванавіч
Нарадзіўся 14 студзеня 1972 г у вёсцы Дворышча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Беларус. Беспартыйны

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня icon1809 1849 амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых значных прадстаўнікоў амерыканскага рамантызму І амерыканскай
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconІван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання
Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай»...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconСяргей Дубавец беларускі журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Нарадзіўся 17 верасьня 1959 года ў Мазыры. Да 30 гадоў жыў пераважна ў Менску. З 1991 года жыве ў Вільні, але зьяўляецца грамадзянінам...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconЧарота Уладзімір Іванавіч
У рамках дадзенага даклада мы вырашылі спыніцца толькі на самых цікавых І паказальных, на наш погляд, фактах рэцэпцыі італьянскай...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconУ менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя...

Адзін з самых выдатных палітычных І культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня iconУ менску выйшаў зборнік навуковых твораў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледаваньні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка