Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі




НазваТэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
старонка1/24
Дата канвертавання02.05.2013
Памер1.49 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24
С.І. Сідор

Г.С. Смалякоў


ТЭОРЫЯ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ


Курс лекций


МИНСК

БГУ

2001

УДК 338:91(075.8)

ББК 65.04Я73

С34


Р е ц е н з е н т ы

кандыдат геагрфічных навук, дацэнт А.М. Матузка;

дацэнт кафедры рэгіянальнага кіравання БДЭУ Ю.В. Ляшковіч


Друкуецца па рашэнню

Рэдакцыйна-выдавецкага савета

Беларускага дзяржаўнага універсітэта


Сідор С.І.

С34 Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі: Курс лекцый / С.І. Сідор, Г.С. Смалякоў.- Мн.: БДУ, 2001. – 111 с.




Прызначана для студэнтаў ІІІ курса дзеннага і ІV курса завочнага аддзяленняў геаграфічнага факультэта.


УВОДЗІНЫ

З 1993–94 навучальнага года для студэнтаў геаграфiчнага факультэта чытаецца новы курс "Тэорыя сацыяльна-эканамiчнай геаграфii" (першапачатковая назва – "Асновы сацыяльна-эканамiчнай геаграфii"). Задача дадзенай вучэбнай дысцыплiны заключаецца ў тым, каб раскрыць галоўныя тэарэтычныя палажэннi, найбольш iстотныя, прынцыповыя моманты, г. зн. метадалагiчныя асновы сацыяльна-эканамiчнай геаграфii (СЭГ) як навукi, пазнаёмiць сту-дэнтаў з асаблiвасцямi развіцця эканомiка-геаграфiчных iдэй і iх сучасным станам. Курс "Тэорыя сацыяльна-эканамiчнай геаграфii" развівае і пашырае некаторыя палажэннi курса "Уводзiны ў сацыяльна-эканамiчную геаграфiю". У iм аналiзуюцца i разглядаюцца сутнасць СЭГ, яе месца ў сiстэме геаграфічных навук, метады даследаванняў, катэгарыйны фонд, асноўныя тэорыi ў якасцi найбольш буйных адзiнак лагiчнай структуры навукi.

У дапаможнiку аналiзуецца развiццё iдэй, гiпотэз, канцэпцый СЭГ не толькi ў межах былога СССР, але і ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе, Кiтаi i iнш., а таксама характарызуюцца тэндэнцыi развiцця сацыяльна-эканамiчнай геаграфii на сучасным этапе.

У структурных адносiнах вучэбны дапаможнiк складаецца з дзе-вяці тэм, у якіх вылучаны параграфы (агульная колькасць 23), падзеленыя, ў сваю чаргу, адпаведнымi загалоўкамi на падпараграфы. Выкладанне матэрыялу ў тэмах i параграфах суправаджаецца ўклю-чэннем пашыральнага блока, абагульняльнага i блока самаправеркі. У пашыральным блоку прыводзяцца дадатковыя звесткі, канкрэтныя прыклады, цытаты з эканомiка-геаграфiчных і іншых работ, якія дапаўняюць, пашыраюць асноўны тэкст. У абагульняльным блоку пасля кожнай тэмы выкладзены яе галоўныя палажэннi, вывады ў выглядзе абагуленых фармулёвак.

Блок самаправеркi адносiцца да метадычнага апарату дапаможнiка. Уключаныя ў яго пытаннi i заданнi дапамагаюць студэнтам самастойна праверыць ступень засваення выкладзенага матэрыялу.

У вучэбным дапаможнiку тэмы 1, 4–9 напiсаны доктарам педагагічных навук, прафесарам С. І. Сiдорам; тэма 2, § 7–8 тэмы 3 – кандыдатам геаграфічных навук Г. С. Смаляковым; уводзіны і § 4–10 тэмы 3 напісаны аўтарамі сумесна.

Тэма 1. ПРАДМЕТ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЙ ГЕАГРАФII. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ ГЕАГРАФIЯ
Ў СIСТЭМЕ НАВУК

§ 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii


Тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфii. Перш чым вызначыць прадмет вывучэння непасрэдна сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi (СЭГ), звернемся да сутнасці ўсёй геаграфіі як сістэмы навук аб геаграфічным асяроддзі. Геаграфія даследуе асвоеную і ўцягнутую ў грамадскую вытворчасць частку геаграфічнай абалонкі, за якой замацавалася назва "геаграфічнае асяроддзе". Маецца на ўвазе, што гэтае паняцце ўключае не толькі прыроднае "акружэнне" чалавека, грамадства, але і само грамадства. Геаграфія вывучае асяроддзе, якое ўтварылася, сфарміравалася і працягвае фарміравацца пры ўзаемадзеянні прыродных аб’ектаў і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Галоўная адметнасць i асаблiвасць геаграфii заключаецца ў тым, што яна даследуе тэрытарыяльныя адрозненнi асяроддзя, г. зн. адрозненнi ў прыродзе, рассяленнi, гаспадарчай дзейнасцi. Тэрытарыяльнасць (прасторавасць) – галоўны атрыбут геаграфii, яе адметная рыса. Менавiта яна стварае спецыфiку геаграфii, вылучае яе сярод iншых навук. Сказанае вышэй аб адметнай рысе геаграфіі сцвярджаецца вызначэннем прадмета геаграфіі рознымі географамі ў розныя часы.

Так, амерыканскi географ Рычард Хартшорн у рабоце "Прадмет геаграфii" (1939) пiсаў: "Геаграфiя займаецца тым, што забяспечвае дакладнае, упарадкаванае і рацыянальнае апісанне i інтэрпрэтацыю разнастайнасцi зямной паверхнi"1. Па яго словах, мэта геаграфii – даследаванне тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi свету. С. Вулдрыдж, англiйскi географ, адзначаў, што "…ў самым простым выражэннi геаграфiчная задача заключаецца ў даследаванні таго, як i чаму адна частка зямной паверхнi адрознiваецца ад другой"2.

Вядомы савецкi географ Мiкалай Баранскі пiсаў аб тым, што геаграфiя вывучае тэрытарыяльныя адрозненнi ад "месца" да "месца".

СЭГ у сiстэме навук. Iснуе мноства падыходаў да класiфiкацыi навук. Так, класiфiкацыйныя сiстэмы навук абгрунтоўвалiся І. Кан­там, А. Гетнерам, Ф. Энгельсам, савецкiм фiлосафам Б. Кедравым i інш. Найбольш шырока выкарыстоўваецца схема, у адпаведнасцi з якой ўсе навукі можна аб’яднаць у тры асноўныя групы: прыродазнаўчыя навукі, грамадскiя навукі, навукi аб пазнаннi.

Спецыфiка геаграфii як навукi заключаецца ў тым, што яна адначасова адносiцца i да прыродазнаўчых, i да грамадскiх навук. Геаграфія як сістэма навук складаецца з дзвюх галоўных падсiстэм: прыродазнаўчай (фiзiчнай) геаграфii і сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Фiзiчная геаграфiя даследуе прыродныя аб’екты, з’явы, працэсы i дае ўяўленне аб тэрытарыяльнай разнастайнасці свету ў прыродных адносiнах. Галiнамi фiзiчнай геаграфii з’яўляюцца геамарфалогiя, клiматалогiя, гiдралогія, глебазнаўства i iнш. Фiзiчная геаграфiя адносiцца да прыродазнаўчых навук.

Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя даследуе асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносiнах. У гэтым заключаецца сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi. Такiм чынам, сацыяльна-эканамiчная геаграфiя вывучае тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сiстэмы. Яна адносiцца да грамадскiх навук.

Названыя дзве падсiстэмы геаграфiчнай навукi – фiзiчная і сацыяльна-эканамічная геаграфiі – цесна ўзаемадзейнічаюць i развiваюцца ў рамках адзiнай геаграфіi – комплекснай навукi аб тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi прыроды, насельнiцтва, гаспадаркі.

Пашыральны блок


У 1960-х гадах географы разгарнулі дыскусiю па праблемах "адзi-най", цi "агульнай", геаграфii. Штуршком для яе стала кнiга Усевалада Анучына "Теоретические проблемы географии" (М., 1960). Многiя на-вукоўцы, зыходзячы з палажэнняў марксiсцка-ленінскай тэорыi аб тым, што прырода i грамадства развiваюцца па розных законах, адмаўлялi iснаванне геаграфii як адзiнай комплекснай навукі, "узводзілi сцяну" памiж фiзiчнай i эканамiчнай геаграфiяй. У цяперашнi час можна лiчыць агульнапрызнаным пункт гледжання на геаграфію як адзiную комплексную навуку. Агульнагеаграфічны падыход да вывучэння тэрыторыі – адзін з дамінуючых накірункаў у геаграфічных даследаваннях. Любая тэрыторыя ўяўляе сабой цэласную сiстэму ўзаемадзейных у яе межах прыродных, вытворчых i сацыяльных аб’ектаў i працэсаў. Можна толькi абстрактна гаварыць аб чыста прыродных цi, наадварот, чыста вытворчых тэрытарыяльных сiстэмах. У рэальнасцi ж існуюць тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя (прыродна-грамадскія) сістэмы. Яны і з’яўляюцца прадметам вывучэння геаграфіі.

Разам з тым сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні са-цыяльных і эканамічных аб’ектаў – сістэмы рассялення, тэры-тарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі.

У савецкай геаграфіі да той падсістэмы навукі, якая вывучае размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі, працяглы час ужываўся тэрмін "эканамічная геаграфія". У цэнтры ўвагі эканомікагеографаў знаходзіліся вытворчыя аб’екты. Даследаваліся пераважна асаблівасці размяшчэння прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. На II з’ездзе Геаграфiчнага таварыства СССР было дадзена такое выз-начэнне сутнасці эканамiчнай геаграфіі: экана-мічная геаграфія – навука аб асаблівасцях размяшчэння вытворчасці, умовах яе развiцця ў розных краiнах і рэгіёнах свету.

Аднак пазней, асаблiва ў 70-х гадах, кола даследаванняў паступова стала пашырацца. Эканомікагеографы сталі займацца не толькі вывучэннем асаблівасцей размяшчэння насельнiцтва, вытворчасці, але і сацыяльнай сферы – гандлю, бытавога абслугоўвання, культуры, навукі. У якасці самастойнай галіны стала фарміравацца геаграфія сферы абслугоўвання. Узмацнялася сацыяльная накiраванасць і ў традыцыйных галінах эканамічнай геаграфіі: геаграфіі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. Павышэнне ўвагi ў тэрытарыяльных даследаваннях да чалавека, умоў яго жыцця, г. зн. да сацыяльнай сферы, атрымала назву "сацыялагiзацыя геаграфіі".

Такім чынам, пашырэнне кола даследаванняў эканамiчнай геаграфіі, iх сацыялагізацыя абумовілі перарастанне (трансфармацыю) эканамiчнай геаграфii ў сацыяльна-эканамічную. СЭГ – гэта не новая галiна ў сiстэме геаграфiчных навук, яна сфармiравалася ў выніку самаразвіцця эканамічнай геаграфii. Да такой высновы прыйшлі ў сваіх працах многія географы (Э. Алаеў, С. Лаўроў, В. Пакшышэўскi, Ю. Саушкін). Толькі асобныя навукоўцы (напрыклад эстонскія географы У. Мэрэстэ, С. Ныммік) спрабавалi трактаваць СЭГ у якасцi новай навукі з самастойным аб’ектам даследавання.

Дарэчы зазначым, што ў краiнах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе i iншых у дачыненнi да дадзенай падсiстэмы геаграфiчнай навукi ўжываюць назвы, "грамадская геаграфiя", "геаграфiя чалавека".

Па Э. Алаеву, СЭГ – комплекс навуковых дысцыплiн, якiя вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi і рассялення людзей, іншымі словамі, тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, асаблiвасцi яе праяўлення ў розных краiнах, раёнах, мясцовасцях.

Заўвага: яшчэ ў 1981 г. Вышэйшая атэстацыйная камiсiя (ВАК) СССР устанавiла афіцыйную назву спецыяльнасцi "эканамiчная i сацыяльная геаграфiя". Яна i цяпер iншы раз ужываецца ў назвах вучэбных дапаможнiкаў. Гэта даволі няўдалая назва. Складаецца ўражанне, быццам размова iдзе аб дзвюх навуках. "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" больш правільная па сутнасці і зручнейшая.

Структура СЭГ. Ужо адзначана, што СЭГ – адна з дзвюх галоўных падсістэм геаграфii. З’яўляючыся падсiстэмай, СЭГ, у сваю чаргу, уяўляе сабой складанае шматгалiновае ўтварэнне. Вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблiвасцi ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галiны гаспадаркі, рассяленне i iнш. У залежнасцi ад аб’ектаў даследавання атрымалi развiццё цi развiваюцца асобныя напрамкі СЭГ i адпаведныя iм вучэбныя дысцыплiны. У гэтых адносiнах усю СЭГ можна падзялiць на наступныя групы галін:

а) геаграфія насельнiцтва i населеных пунктаў;

б) геаграфiя галiн невытворчай сферы;

в) геаграфія галін матэрыяльнай вытворчасцi: прамысловасцi, сельскай гаспадаркі, транспарту;

г) геаграфія галін, што займаюць прамежкавае становішча паміж вытворчай і невытворчай сферамі: гандлю, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.

Апрача галіновага падзелу, прынята вылучаць агульную i рэгiянальную СЭГ. Агульная СЭГ – гэта тэарэтычныя палажэннi навукi, гiсторыя яе развiцця, метады даследаванняў, геаграфiя сусветнай гаспадаркi. Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя асобных мацерыкоў, рэгiёнаў, краiн – гэта рэгiянальная СЭГ (напрыклад СЭГ Лацінскай Амерыкi, СЭГ Еўропы, СЭГ Польшчы i iнш.). Асобнае месца сярод рэгiянальных курсаў належыць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii Беларусі.

Блок самаправеркi


1. У чым заключаецца адметная рыса геаграфii, яе адрозненне ад iншых навук? 2. Цi не iснуе, на ваш погляд, супярэчнасцi памiж сцвярджэннямi "Геаграфiя – сiстэма навук" i "Геаграфiя – адзiная комплексная навука"? Як вы разумееце сутнасць гэтых сцвяр-
джэнняў? 3. Дайце вызначэнне прадмета сацыяльна-эканамiчнай геа- графii. 4. У чым заключаюцца сувязi СЭГ з iншымi грамадскiмi i прыродазнаўчымі навукамі? Якiя навуковыя напрамкі сфармiравалiся ў складзе СЭГ?
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   24

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
М. Л. Страха, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі І аховы прыроды; В. В. Пугач, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі...

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconУстанова адукацыі
Тэорыя, методыка І арганізацыя сацыяльна-культурнай дзейнасці ­ галіна педагогікі, якая займаецца вывучэннем гісторыі, тэорыі, метадалогіі,...

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconТэма Вывучэнне сацыяльна-эканамічнай гісторыі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconТэма Вывучэнне сацыяльна-эканамічнай гісторыі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя Мэта ўрока
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconЛекцыі па дысцыпліне «Эканомічная тэорыія», бдту, кафедра этіМ, 2010
Эканамічныя навукі. Прадмет І функцыі эканамічнай тэорыі. Падзел эканамічнай тэорыі. Эканамічныя катэгорыі І законы

Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі iconЧым выклікана неабходнасць распрацоўкі новай інструкцыі па атэстацыі педагагічных работнікаў?
Гэтыя І іншыя новаўвядзенні І ў цэлым новы парадак правядзення атэстацыі педагогаў нашаму выданню пракаменціравала загадчык аддзела...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка