Спампаваць 84.35 Kb.
|
Графік правядзення пазакласных мерапрыемств з 11.03.2013г. па 16.03.2013г.СШ № 2 к тыдню па беларускай мовы і літаратурнаму чытанню.
Інфармацыя аб правядзенні прадметнага тыдня па беларускай мове і літаратурнаму чытанню у ДУА СШ№2 г.п.Карма Мэта: 1. Праверыць, як прадметны тыдзень уплывае на развіццё цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў. 2. Павышэння адукацыйнага ўзроўня. 3. Выхоўвання ў дзяцей самастойнасці і творчасці. Тэрмін правядзення: 11.03.2013г. – 16.03.2013г. Камісія: нам.дырэктара па ВР пачатковых класаў Джышкарыяні А.А., зав. МА настаўнікаў пачатковых класаў Карнійчук А.Я., настаўнік пачатковых класаў Кірпічэнка Ж.У. У ходзе тыдня былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове: 1. Конкурсная праграма “Беларуская скарбонка”. 2. Гульня – падарожжа “Беларуская мова – сродак зносін”. 3. Гульні са славамі “Які? Якая? Якое?” 4. Турнір – віктарына “Па краіне гукаў і літар”. 5. Гульня “Знаўцы мовы”. 6. Свята вуснай народнай творцасці “У хаце ў Марылькі”. 7. Гульня – падарожжа “Скарбы роднага краю”. 8. Віктарына “Займальная граматыка”. 9. Віктарына “Знаўцы мовы”. 10.Конкурсная праграма “Шчаслівы выпадак”. 11.Гульня “Вясёлы марафон”. Усе мерапрыемства былі праведзены ў цікавай форме. Уключалі ў сябе розныя віды заданняў і работ. Яны праходзілі ў форме гульні, падарожжа, віктарын. Так у 1 “А” классе прайшла конкурсная праграма “Беларуская скарбонка”. У госці да дзяцей праходзілі літары – выхваляйкі і прапанавалі дзецям выканаць розныя заданні. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Моўная перастрэлька”, “На лясной палянцы”, “Добры гаспадар” і іншыя Вучні 1 “Б” класа зрабілі падарожжа ў краіну “Беларуская мова – сродак зносін”. Дзеці успомнілі ветлівыя словы, чыталі вершы. Вучні 1 “В” класа у ходзе мерапрыемства – гульні са словамі “Які? Якая? Якое?” удзельнічалі ў гульнях “Поезд”, “Апішы малюнак” і інш. Дзеці даведаліся аб тым, якія бываюць словы, што яны могуць абазначаць, самі выдумлівалі і складалі словы, сказы. Удзельнікамі турніра – віктарыны “Па краіне гукаў і літр” сталі вучні 2”А” класа. Дзеці падзяліліся на каманды і выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, праводзілі аукцыён гукаў, пазнавалі характарыстыку гукаў, якімі адрозніваюцца руская і беларуская мовы, практыкаваліся ў вызначэнні паслядоўнасці гукаў у слове. Каманда пераможцаў была узнагароджана. У 2 “Б” класе прайшла гульня “Знаўца мовы”. Дзеці паўтарылі асаблівасці ўжывання галосных гукаў у беларускай мове, фарміравалі правапісныя ўменні, прыдумлівалі словы – прыклады на вывучаныя правілы, адгадвалі розныя крыжаванкі, складалі сказы з слоў. У канцы гульні былі падведзены вынікі, знаўцы мовы былі ўзнагароджаны. Вучні 2 “В” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Беларуская скарбонка”і прынімалі ўдзел у гульнях “Знайдзі памылку”, “Хто? Што?”, ”Знайдзі супрацьлегласць”, “Вялікая літара”, рашалі рэбусы, вымаўлялі скарагаворкі. У гульне “Знавцы мовы” ўдзельнічалі вучні 3 “А” класа. Вучні з літар складалі словы, складалі і рашалі скражаванкі, вымаўлялі і складалі скарагаворкі, чыстагаворкі, працавалі з прыказкамі. Настаўнікам 3 “Б” праведзена невялікае свята вуснай народнай творчасці “У хаце ў Марылькі”. Да гаспадыні завіталі госці не з пустымі рукамі, а з падарункамі: вершамі, песнямі, прыказкамі, жартамі. Марыльцы вельмі спадабаўся верш пра беларускіх жанчын, і яна вырашыла гасцям расказаць казку, якую слухалі вельмі ўважліва. Гаспадыня падрыхтавала вясёлыя задачы, якія хутка былі выкананы. Далей размова зайшла пра зімовыя святы. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі ўсё, што пра іх ведаюць. На развітанне Марылька дала вельмі добрую параду: “Вучыцеся добра і не сумуйце. Край родны, бацькоў сваіх заўсёды шануйце”. Гульня падарожжа “Скарбы роднага краю” прайшла ў 3 “В” класе. Дзве каманды “Купалінка” і “Беларусачка” вялі барацьбу за званне стаць лепшай камандай у ведах да нацыянальнай культуры, любові да Радзімы, роднай мовы. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі загадкі. Віктарына “Займальная граматыка” прайшла ў 4 “А” класе. Дзеці рашалі рэбусы, падбіралі антонімы к славам, успаміналі фразеалагічныя словазлучэнні. Былі падведзены вынікі, удзельнікі ўзнагароджаны. Конкурс знатакоў беларускай мовы “Знаўцы мовы” прайшоў у 4 “Б” класе. Дзеці складалі словы, вучыліся вымаўляць і складаць прымаўкі, скарагаворкі. Гулялі у гульні са славамі “Хто такі ці што такое?”, “Палова твая – палова мая” і інш. У 4 “В” класе прайшла віктарына “Знаўцы мовы”. Дзецям вельмі спадабалася заданні і гульні, якія ім прапанаваў хлопчык Усяведка, выконвалі іх з вялікай ахвотай. У канцы віктарыны былі падведзены вынікі, узнагароджаны пераможцы. У ходзе тыдня былі праведзены мерапрыемства па літаратурнаму чытанню: 1. Віктарына “Беларускія казкі”. 2. Віктарына “Сустрэча з казкай”. 3 Гульня – падарожжа “Мова наша родная”. 4. Гульня “Свята беларускай кухні”. 5. Гульня “Поле – цудаў”. 6. Гульня “Беларускі нацыянальны касцюм”. 7. Інтэлектуальная гульня па творах Васіля Віткі “Роднага слова усмешка”. 8. Гульня – падарожжа “На ўсякую хваробу лекі знойдуцца”. 9. Віктарына “Ветлівымі славамі трэба даражыць”. 10.Падарожжа ў мір твораў Івана Муравейкі. 11.Інсценіроўка казкі “Зайкава хатка”. 12.Гульня – падарожжа “Падарожжа ў Кнігаград”. Вучні 1 “А” класа былі ўдзельнікамі віктарыны “Беларускія казкі”. Дзеці вандравалі па краіне казак разам з казачнымі героямі. Пераможца у кожным конкурсе быў узнагароджаны медалём. У віктарыне “Сустрэча з казкай” вандравалі вучні 1 “Б” класа. Дзеці адгадвалі герояў казак, знаходзілі тлумачэнне крылатым славам і выразам, адгадвалі рэбусы. Вучні 1 “В” класа вындравалі разам з настаўніцай па краіне роднай мовы ў гульне “Мова наша родная”. У ходзе вандравання вучні выконвалі розныя заданні, складалі нескладушкі і задачкі. У 2 “А” класе праведзена гульня “Свята беларускай кухні”. Па ходу вандравання дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускай кухні, удзельнічалі ў конкурсе страў беларускай кухні, адгадвалі крыжаванкі. У 2 “Б” класе праведзена гульня “Поле – цудаў”. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Размінка”, “Эрудыт”, “Літара заблудзілася”, “Словы ў словах”. У 2 “В” класе адбылася гульня “Беларускі нацыянальны касцюм”. Вучні разам з настаўніцай пазнаёміліся з гісторыяй нацыянальнага касцюма, са значэннем беларускага арнаменту, узору. У 3 “А” класе прайшла інтэлектуальная гульня па творах Васіля Віткі “Роднага слова ўсмешка”. Дзеці змагаліся ў конкурсах “Загадкі пісьменніка”, “Сапраўднае імя”, “Шыфроўка”, “Словы збеглі”, “Прыказкі”. Настаўнікам 3 “Б” класа праведзена гульня – падарожжа “На ўсякую хваробу лекі знойдуцца”. Дзеці удзельнічалі ў розных конкурсах. Па пачатку тэкста даведваліся пра якую расліну ці якую птушку ідзе гаворка, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў турніры “Падарожжа ў краіну слоў”. Вучні 3”В” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Ветлівымі словамі трэба даражыць”. Дзеці разам з настаўніцай знаёміліся з правіламі маўленных паводзін, вучыліся карыстацца традыцыйнымі беларускімі этыкетнымі выразамі у розных сітуацыях зносін. У 4 “А” класе прайшло падарожжа ў мір твораў Івана Муравейкі. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Чароўная скрыначка”, “10 магчымых”, “Словы – хітруны” па творах пісьменніка. Удзельнічалі ў гульне – конкурсе па творах пісьменніка “У краіне крывых люстэркаў”. Настаўнікам 4 “Б” класа разам з вучнямі была інсцэнірована казка “Зайкава хатка”. Дзеці вельмі хваляваліся за зайку, разам гаварылі з ім, рабілі ўсё каб хутчэй прагнаць з хаткі зайкі рыжую лісу. У 4 “В” класе прайшла гульня “Падарожжа ў Кнігаград”. Дзеці вандравалі па літаратурным казкам беларускіх і замежных казачнікаў. Яны адгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі у казачным лато, пазнавалі і называлі казачніка па біяграфічных звестках. Дзеці з задавальненнем, з цікавасцю ўдзельнічалі ў прадметным тыдню па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджаны прызамі. Настаўнікі пастараліся прывіць дзецям цікавасць да вывучаемага прадмета, расшырыць веды, выхоўваць павагу да роднай мовы. |
![]() | ... | ![]() | Падрыхтоўка да ўдзелу ў раённым конкурсе мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў” |
![]() | Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М.... | ![]() | Падрыхтоўка да раённага занальнага конкурсу маладых спецыялістаў “Шлях у прафесію” |
![]() | Работа з высокаматываванымі вучнямі І вучнямі са здавальняючым узроўнем вучэбных дасягненняў | ![]() | Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21... |
![]() | Ф. Скарына. Жыццё І творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф” | ![]() | Зацверджана на пасяджэнні вучонага савета (метадычнай камісіі) філалагічнага факультэта |
![]() | Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар | ![]() | Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар |