Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі




НазваЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
старонка5/5
Дата канвертавання02.05.2013
Памер0.52 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5
Тэатр. У другой палове XVIII ст. найбольш значнай з'явай у тэатральным жыцці Беларусі быў прыгонны тэатр. У шэрагу гарадоў і панскіх двароў дзейнічалі шырока вядомыя прыгонныя тэатры – Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне і інш. Па характары свайго рэпертуару і прафесійным узроўні яны не адрозніваліся ад лепшых еўрапейскіх тэатраў свайго часу. Амаль пры кожным з іх існавалі балетныя, музычныя і драматычныя школы, у якіх заходнееўрапейскія майстры рыхтавалі артыстаў з асяроддзя прыгонных сялян – спевакоў, танцораў, драматычных акцёраў і музыкантаў інструменталістаў.

Прыгонны тэатр нёс на сабе адбітак густаў багатага дваранства. Яго спектаклі ставіліся для вузкага кола арыстакратыі і ўяўлялі сабою пышнае, вельмі дарагое відовішча. Утрыманне такога тэатра каштавала вялікіх грошай. Іх не хапала нават у магнатаў. 3 гэтай прычыны прыгонныя тэатры ў першай палове XIX ст. паступова зніклі. Таленавітых артыстаў іх уласнікі прадавалі ў тэатры Варшавы, Пецярбурга, Масквы. Так, асновай славутага варшаўскага балета сталі танцоўшчыкі з тэатральных труп А. Тызенгаўза і М. Агінскага – беларускія прыгонныя сяляне, якія атрымалі выдатную прафесійную падрыхтоўку на сваёй радзіме. Цудоўныя шклоўскія танцоры і балерыны, у мінулым прыгонныя графа Зорыча, увайшлі ў склад пецярбургскіх імператарскіх тэатраў, і доўгі час выступалі ў іх.

У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Беларусі існавалі аматарскія тэатральныя калектывы, якія час ад часу наладжвалі спектаклі. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты і г. д. Людзей, якія мелі адпаведную падрыхтоўку, было нямала: у сем'ях многіх памешчыкаў, заможных дваран і чыноўнікаў, што служылі ў гарадах, музычнаму выхаванню дзяцей надавалася вялікая ўвага.

«Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Іх «замянялі» заезджыя польскія, а з 30-х гг. і расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцыйнай аснове, г. зн. давалі платныя спектаклі. Яны паказвалі тэатральныя творы розных жанраў (вадэвілі, камедыі, драмы, трагедыі, оперы і аперэты) польскіх, расійскіх, украін-скіх і заходнееўрапейскіх аўтараў.

Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40 – 50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст — выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі Станіслаў Манюшка і Каспар Кжыжаноўскі. У гэтым спектаклі ўпершыню праявіўся выдатны артыстычны талент самога Дуніна-Марцінкевіча, што адзначалася ў тагачасным друку. Акрылены поспехам, пісьменнік напісаў новыя драматычныя творы – тэксты да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісаў С. Манюшка, сябра Дуніна-Марцінкевіча, які, дарэчы, навучаў музыцы яго дзяцей — дачку Камілу і сына Міраслава. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне.

Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага). У гэтым творы арганічна спалучаны некалькі відаў сцэнічнага мастацтва — драматычнае, музычнае, вакальнае, танцавальнае. У спектаклі ўдзельнічала вялікая група выканаўцаў. Сцэнічнае відовішча, як адзначалася ў та-гачасных водгуках, атрымалася вельмі яркім і вызначалася высокім мастацкім узроўнем.

Ёсць звесткі, што «Сялянка» ставілася не толькі ў Мінску, але і ў Бабруйску, Слуцку, мястэчку Глуск Бабруйскага павета і карысталася поспехам.

Ядвігін Ш. (Лявіцкі Антон Іванавіч) 1869 – 1922 празаік, драматург, паэт. У 1877 – 78 быў аддадзены бацькам на вучобу ў Люцінку да адной з дачок В. Дуніна-Марцінкевіча. У 1880-я г. скончыў Мінскую гімназію і вучыўся на медыцынскім ф-це Маскоўскага ун-та. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 выключаны з ун-та, арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у зняволенні ў Бутырскай турме. У турме адбылася яго першая спроба пяра – пераклаў на бел. мову папулярнае ў той час апавяданне У. Гаршына «Сігнал». Вярнуўся на Радзіму, стажыраваўся ў адной з аптэк Мінска, каб здаць экзамен на памочніка аптэкара. Працаваў у мяст. Радашковічы аптэкарам, потым у краме-кааперацыі. У гэты час напісаў драму «Злодзей», якую ў 1892 спрабаваў паставіць самадзейны радашковіцкі гурток. Але п’еса была забаронена паліцыяй. З 1904 пачаў выступаць у расійскім, польскім, а потым і ў бел. друку. Першым друкаваным мастацкім творам на бел. мове было апавяданне «Суд», змешчанае ў газ. «Наша доля» ў вер. 1906. У 1909 – 10 жыў у Вільні, працаваў сакратаром, загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1910 здзейсніў сваю даўнюю мару — павандраваць пешшу па Беларусі. Прайшоўшы больш за 500 км, у некалькіх нумарах «Нашай нівы» апублікаваў падарожныя нататкі — «Лісты з дарогі» (1910), якія сталі значным укладам у станаўленне бел. публіцыстыкі. У 1912 апублікаваў зборнік апавяданняў «Бярозка», у 1914 — «Васількі», якія прынеслі яму шырокую вядомасць. Пяру Ядвігіна Ш. належыць няскончаны раман «Золата». У 1913 – 15 працаваў у газ. «Беларус», тэхнічным рэдактарам час. «Саха» ў Мінску. Памёр у Вільні ў шпіталі. Пахаваны на могілках Роса.

Тэатр. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. У пачатку XX ст. мясцовыя артысты праводзілі ў гарадах і вёсках беларускія вечарынкі. Гэта былі своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся ўголас творы беларускіх аўтараў, выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі.

У 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі, якога па праву называюць «бацькам беларускага тэатра». 3 групай аматараў ён пачаў наладжваць канцэрты, якія прыцягвалі мноства гледачоў тым, што са сцэны гучала іх родная мова, чаго яны ніколі раней не чулі. Калектыў Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам, які дзейнічаў у 1910 – 1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў танцораў (каля 70 чалавек). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам I. Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Яго тэатр паставіў п'есы «Паўлінка» Я. Купалы, «Краю мой родны!..» (па творах М. Багдановіча), народныя песні і танцы. Тэатр I. Буйніцкага гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся вялікім поспехам.

Аднак тэатр I. Буйніцкага працаваў у нялёгкіх умовах. Мясцовыя ўлады часта забаранялі яго выступленні. За кожным словам Буйніцкага на сцэне і па-за ёй шукалі вальнадумства. Так, пасля пастаноўкі ў Слуцку камедыі К. Каганца «Модны шляхцюк», у якой высмейваліся і развенчваліся пагардлівыя адносіны шляхты да простых людзей, мясцовая шляхта, убачыўшы сябе ў п'есе як у люстэрку, дамаглася забароны гастроляў тэатра ў сваім павеце.

Пад уплывам дзейнасці I. Буйніцкага набыў шырокі размах аматарскі тэатральны pyx. Так, з 1910 г. у Вільні дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток», якім кіраваў А. Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я. Купалы «Паўлінка». Створанае ў 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы «Раскіданае гняздо».

Музычнае мастацтва. Станіслаў Манюшка (1819 – 1872) – адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 40 – 50-я гг. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней – дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор, падтрымліваў сувязь з беларускімі музыкантамі, усяляк дапамагаў ім. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».

Выдатнымі беларускімі музыкантамі ў першай палове XIX ст. з'яўляліся браты Дамінік і Вікенцій Стафановічы піяністы, дырыжоры, педагогі, папулярызатары музычнай культуры. Шмат гадоў яны ўзначальвалі Мінскі гарадскі аркестр, які іграў у Кафедральным саборы, а летам – у Губернатарскім садзе (цяпер парк Горкага). Музыкантаў для аркестра рыхтавала спецыяльная музычная школа.


Пытанне 26. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. на беларускіх землях.

Крымская вайна 1853 – 1856. Крымская вайна гэта адна са шматлікіх войнаў Расіі з Турцыяй, але іменна гэта вайна паказала тэхналагічную адсталасць Расійскай Імперыі ва ўсіх адносінах таму, што на баку Турцыі змагаліся Англія і Францыя. Англія на дапамогу Турцыі адправіла свой флот, Францыя сухапутную армію. Расійскі флот у той час быў яшчэ цалкам драўляны і парусны. Англійскій флот меў ужо металічныя карпусы і паравыя машыны. Таму расійскі флот згадзіўся толькі на тое каб затапіць яго на ўваходзе ў севастопальскі порт і не пусціць туды флот англійскі. Сухапутная армія францыі была ўзброена наразнымі стрэльбамі, якія заражаюцца з казённай часткі металічнымі патронамі, руская армія мела стрэльбы гладкаствольныя, якія заражаліся са ствала. Французкія стрэльбы білі на 1,5 км і з іх можна было зрабіць да 10 стрэлаў ў хвіліну, рускія стрэльбы білі на 300 метраў і, нават самы лепшы стралок, мог з іх зрабіць не больш трох стрэлаў ў хвіліну. Такім чынам, крымская вайна паказала, што расійскую армію трэба пераўзбройваць. Пераўзбраенне каштавала грошай, якіх у дзяржавы не было. Далей не магчыма было ўжо падымаць падаткі, якія і так ляжалі на прыгонных сялянах не пад’ёмным цяжарам. Патрэбна была адмена прыгоннага права.

Праз год пасля вайны, з 1857 г. пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. А 19 лютага 1861 г. Былі абнародаваны Маніфест і палажэнні аб надзяленні сялян зямлёй. Маніфест абвяшчаў сялян свабоднымі грамадзянамі і надзяляў іх грамадзянскімі правамі. У палажэннях агаворваліся ўмовы надзялення сялян зямлёй.

Трэба адзначыць, што палажэнні былі надзвычай не справядлівымі. У Беларусі палажэнняў дзейнічала 2 віда. У Віцебскай і Магілёўскай губернях Агульнарасійскія. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях дзейнічалі палажэнні, спецыяльна распрацаваныя для гэтых губерняў.

Агульнае ў гэтых палажэннях было тое, што і там і там зямля перадавалася сялянам не дарам, а за выкуп. Сума выкупа разлічвалася наступным чынам: сума гадавога грашовага чыншу, што селянін плаціў пану да рэформы, павінна была складаць 6% ад той суммы, якую селянін павінен быў заплаціць пану за выкуп зямлі пасля рэформы.

Селянін лычыўся часова-абавязаным ў адносінах да свайго пана да тых пор пакуль не заплаціць яму ўсёй сумы. Часова-абавязаны, гэта значыць селянін павінен быў несці ўсе тыя павіннасці на карысць пана, што і да рэформы.

Каб дапамагчы сялянам хутчэй выкупіцца на свабоду дзяржава прадстаўляла ім крэдыт, які пакрываў 80% ад патрэбнай сумы. Крэдыт прадстаўляўся на 49 год. Кожны год частку крэдыта трэба было пагашаць. Калі селянін паміраў, не паспеўшы выплаціць крэдыт, яго выплачваў той, каму даставаўся надзел. Астатнія 20% селянін абавязаны быў сабраць сам і заплаціць памешчыку. Крэдыт на пагашэнне 100% сумы дзяржавай не выдаваўся каб не пакінуць памешчыка адразу без рабочай сілы. Адмовіцца ад надзела вольны селянін па закону не меў права, ён мусіў выкупаць свой надзел па цане якая ў 18 разоў пераўзыходзіла рынкавую цану на зямлю.

Несправядлівасць палажэнняў аб землеўладкаванні сялян была яшчэ і ў тым, што нават калі ў селяніна і былі вялікія грошы для выкупа зямлі, то ён мог яе выкупіць не столькі колькі хацеў, а столькі колькі дазвалялі палажэнні. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, як і ва ўсёй Расійскай імперыі прадугледжваўся вышэйшы і ніжэйшы надзелы на мужчынскую душу. Вышэйшы 6 дзесяцін (дзесяціна гэта 1. 09 га) ніжэйшы 2 дзве дзесяціны. Вышэйшыя надзелы даваліся на неўрадлівых глебах, ніжэйшыя – на пладародных. У Віленскай Гродзенскай і Мінскай губернях дзейнічалі палажэнні, згодна каторым, памешчыкам рэкамендавалася пакінуць сялянам дарэформенныя надзелы, але калі пасля рэформы ў памешчыка заставалася зямлі менш за 1/3 ад дарэформеннага надзела, то ён меў права забраць ў сялян да 1/6 іх надзелаў. Трэба адзначыць, што падаўляючая большасць памешчыкаў скарысталася гэтым правам. Слугі, што працавалі пры панскім двары, зямлёй не надзяляліся, пасля рэформы яны станавіліся беззямельнымі.

Такім чынам, сяляне за свае паменшаныя надзелы абавязаны былі плаціць завышаную ў дзесяткі разоў цану і пры гэтым яшчэ працаваць на памешчыка сабіраць грошы на на 20 % выкупа, а таксама абслугоўваць дзяржаўны крэдыт. Такія ўмовы выклікалі хвалю сялянскіх паўстанняў па ўсёй Расійскай імперыі, у Беларусі іх адбылася 500.

Асаблівасці правядзення рэформы ў Беларусі. У 1863 г. адбывалася паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, які паспрабаваў скарыстацца незадаволеннасцю сялян ўмовамі рэформы і прыцягнуць іх на бок паўстання. Каб сяляне не далучыліся да паўстання 2 лістапада 1863 г. царскім урадам быў абнародаваны ўказ які абавязваў памешчыкаў на 20 % знізіць выкупныя плацяжы і тэрмінова заключыць з сялянамі выкупныя здзелкі, такім чынам ліквідавалася часова-абавязанае становішча сялян. Беззямельных сялян памешчыкі абавязаны былі надзяліць 3-ма дзесяцінамі зямлі. У Віленскай Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі абавязаны былі вярнуць адрэзкі. Такім чынам, паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі было падаўлена.

У цэлым, нягледзячы на вельмі несправядлівыя ўмовы правядзення рэформы, сяляне атрымалі асабістую волю і грамадства, нарэшце, скончыла з феадальным рабствам. Адмена прыгоннага права патрабавала шматлікіх іншых рэформаў грамадства, і яны былі праведзены.

Пытанне 27. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.

Ваенная рэформа. У 1862 была распачата ваенная рэформа, ў гэтым годзе быў значна скарочаны тэрмін ваеннай службы з 20 год да 8. У 1874 была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць для ўсяго мужчынскага насельніцтва РІ. У сухапутных войсках мужчыны абавязаны былі служыць 6 год на флоце 7. Трэба адзначыць, што тыя хто меў вышэйшую адукацыю абавязаны былі служыць толькі 6 месяцаў, тыя хто меў сярэднюю адукацыю абавязваліся служыць 1,5 года, тыя хто скончыў гарадское 4-х класнае вучылішча служыў 3 гады, і тыя хто меў пачатковую адукацыю (1-класнае або 2-класнае народнае вучылішча ці царкоўна прыхадскую школу) служылі 4 г. Такім чынам, ваенная рэформа падштурхвала мужчынскае насельніцтва да набыцця адукацыі. Акрамя таго ў 1874 годзе армію пераўзброілі. Адыйшлі ў гісторыю крамнёвыя стрэльбы 18 стагоддзя, а салдаты атрымалі вінтоўкі сістэмы Бердана, якія зараджаліся сучаснымі металічнымі патронамі.

Адукацыйная рэформа. Пачалася ў 1864 г. У гэтым годзе была дазволена паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы і ВНУ прадстаўнікам усіх саслоўяў у тым ліку і сялянскім дзецям. Адзіны фактар, які абмяжоўваў колькасць паступаючых была высокая плата за навучанне.

Судовая рэформа. 1864 у Расіі і 1872 ў Беларусі. Суд станавіўся роўны для ўсіх саслоўяў, незалежны ад улады, галосны (на ім маглі прысутнічаць рэпарцёры), падсуднаму абавязкова дапамагаў адвакат. Калі ў падсуднага не было грошай каб наняць адваката – адвакат наймаўся за дзяржаўны кошт. Пры разглядзе спраў аб асоба-цяжкіх злачынствах, справу слухалі прысяжныя засядацелі. Прысяжныя засядацелі, гэта дванаццаць чалавек якіх назначаў суддзя, яны пасля заслухвання справы галасавалі, вінаваты падсудны ці не. Калі прагаласуюць за вінаватасць падсуднага, то суддзя прызначаў меру пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам. Суды прысяжных часцей апраўдвалі падсудных, чым гэта было да рэформы. На пост прысяжных абіраліся людзі, якія адпавядаюць 3 патрабаванням: яны павінны быць багатымі, бо багатага цяжэй падкупіць; не судзімыя раней і, такія, якія самі не падвяргаліся злачынствам за якія судзяць. Прысяжныя працавалі ў судзе пэўны тэрмін а затым абіралі новых.

Земская рэформа. 1864 у адбылася ў Расіі і 1911 ў Беларусі, ды і то толькі у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Ствараліся земствы ў губернях і паветах. Земства гэта адміністратыўны орган, які выбіраўся жыхарамі паветаў і губерняў шляхам галасавання. У земстве засядалі выбарныя прадстаўнікі ўсіх салоўяў. Яны вырашалі пытанні мясцовай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і т. п. Уладу земстваў моцна абмяжоўваў губернатар і павятовыя іспраўнікі, тым не менш, ад земстваў таксама шмат што залежыла. Можна сказаць, губернатар сачыў за дзейнасцю земстваў і земствы сачылі за дзейнасцю губернатара і такім чынам, ні адзін з бакоў не мог безкантрольна злоўжываць сваёй ўладай.

Рэформа гарадскога самакіравання. У Расіі 1870 г. у Беларусі 1875. г. У гарадах абіралася гарадская дума, якую ўзначальваў выбарны гарадскі галава. Гарадская дума гэта орган улады накшталт земства, толькі дзейнічаў ён у межах аднаго горада.

Цэнзурная рэформа. Адбылася ў 1865 г. Цэнзуры не падвяргаліся тоўстыя кнігі. Каб не трапіць у цэнзуру кніга павінна быць таўсцейшай за 10 друкаваных аркушаў, калі аўтар жыве на тэрыторыі Расійскай імперыі. Калі аўтар жыве за мяжой Расійскай імперыі, кніга павінна быць большай за 20 друкаваных аркушаў. Друкаваны аркуш гэта прыблізна 10 старонак Times New Roman 14 у адзін інтэрвал.

Як відаць у 1860 – 1880 гг. адбылася значная дэмакратызацыя грамадства Расійскай імперыі, і быў зроблены вялікі крок наперад ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У Беларусі многія рэформы значна зацягваліся, што тлумачыцца наступствамі паўстання 1864 г.
1   2   3   4   5

Падобныя:

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЕўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)
Лекцыя Еўропа І беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconУсё пра «дацкую пошасьць»
Такі знаёмы лёзунг «Беларусь — у Эўропу!» мае свайго папярэдніка. Пры канцы ХІХ — пачатку ХХ стст з вуснаў мясцовых сельскагаспадарчых...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі icon1. українські землі у складі російської та австрійської імперій тема наддніпрянська україна під час російсько-туреських війн І половини ХІХ ст
Розділ українські землі у складі російської та австрійської імперій наприкінці ХVІІІ – у першій третині ХІХ століття

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconСутнасць прававой інфарматызацыі
Міленіўм супаў з пераходам да трэцяй пасля аграрнай І індустрыяльнай − стадыі цывілізацыі, якую звычайна пазначаюць як "інфармацыйнае...

Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка