С. Законнiкаў




НазваС. Законнiкаў
старонка5/5
Дата канвертавання27.04.2013
Памер0.67 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4   5

Даляр



За 20 кіляметраў ад славутага чэскага курорту Карлавы Вары ляжыць мястэчка Яхімаў. Звычайнае правінцыйнае чэскае мястэчка, з касьцёлам, парай “піўніц” і кавярняў, старымі дамкамі.

За нямецкімі часамі гэтае малое места называлася Яхімсталь. Тут у 1518 годзе была адбітая першая партыя высакапробных срэбных нямецкіх “яхімсталераў”. Яны хутка набылі папулярнасць па ўсёй Эўропе, сталі ўзорам для біцьця манэтаў у іншых дзяржавах. Заскладаная назва скарацілася, і ў розных краінах сьвету яна зьведала невялікія мадыфікацыі – у Скандынавіі стаў вядомы далер, у Гішпаніі – далера, у Вялікім Княстве Літоўскім – талер, у Ангельшчыне – долар. Такім чынам, слова даляр і талер – аднаго кораня.

Талеры прыйшлі на Беларусь у ХVI стагодзьдзі, а ХХ-ым, абярнуўшыся па свеце, вярнуліся далярамі. Першыя даляры зараблялі й прывозілі з Амэрыкі эканамічныя эмігранты: у даваеннай Заходняй Беларусі на іх яшчэ можна было купіць зямлю... За незаконныя валютныя апэрацыі саджалі. Законапаслухмяныя грамадзяне баяліся даляра ня менш, як антысавецкай літаратуры. І толькі калі рублёвыя зьберажэньні пачалі ператварацца ў дым, калі абясцэнілася золата, амаль усе унівэрсальныя функцыі зьберажэньня, назапашваньня і гандлю перанесьліся на даляр. Зьявілася новая прафэсія валютнага мянялы ці валютчыка...

Гэтае слова набыло шмат сынонімаў – зялёныя, баксы, умоўныя адзінкі.

Алесь Ціхановіч


Заданне 9. Выпраўце выяўленыя ў грамадскіх месцах памылковыя напісанні. Запішыце правільна і патлумачце прычыны памылак.


Гарбата лімонны (надпіс ва універсаме)

“Воперны тэатр”

(назва прыпынку ў Мінску)

Часы працы з 10 да 18

Батон асобны

“Растворна-бятонны вузел” (назва прыпынку ў Мінску)

Канцэлярскія тавары

Лабарантская

(надпіс на дзвярах)

Кошт білета 300 рублей.

Вуліца Кноріна


Заданне 10. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце словы, дзе маюцца зычныя гукі, якімі беларуская мова адрозніваецца ад рускай.


Творчасць Яўгенiі Янiшчыц слыннай дачкi Палес…я i ўс…й Беларусi узяла пачатак на роднай з…млі i жывiлася яе сокамi. Яе вёска яе /П, п/iншчына цiхаплы…ная Ясельда бац…коўская хата з…млякi з iх ця…кiм i св…тым хлебаро…скiм клопатам усё гэта было для яе /бясконца/ дарагiм i любым. Пэўна там на беразе юнацтва …учылася будучая паэтка бачыць i знаходзiць у ш…рай паўс…дзё…насцi жы…цёвай прозы чароўнае паэтычнае зерне хара…ства. I потым усё да чаго дакраналася яе пяро станавiлася нiбы пад чароўнай д…р…жорскай палачкай высокай паэзi…й арганiчным i пра…дзiвым сiмвалам.

С.Клiменценка


Заданне 11. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце словы, дзе маюцца падоўжаныя зычныя гукі.


Здарылася гэта каля пад…езда наш…га дома .

Дом дз…в…ціпав…рховы буйнапан…льны. Шчыра кажучы н… кожнага хто жыве на адной лес…iчнай пл…цоўцы в…даеш. Тым больш калi жыв…ш як кажуць нае….дамi. Але i я якi амаль п…ўгода жыву ў вёсцы калi в…рнуўся заўважыў свеж…га ч…лавека. Ж…нчына ўжо сталага век… у акулярах яна час…яком тэпала з пустымi бут…лькамi з-пад малака ў суседнi магазiн “Азёрны”. Мусiць новенькая адзначыў я сам с…бе калi неяк убачыў як яна з кавен…кай клыпала да скрынi са смец…ем каб высыпаць бульб…ное лушпiн…е.

Добры дзень вам ветлiва павiталася жанчына.

I гэта яшчэ бол…ш …дзiвiла.

М.Данiленка


Заданне 12. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце словы з прыстаўнымі зычнымі.


Слова гэта не толькі ўмо…ны знак для выражэн…я думкі а маста…кі …образ вызваны на…важнейшымі а…чуваннямі якія прырода і жыц…ё выклікалі ў першабытн…м ч…лавеку. Яно знаходзіцца ў …еснай сувязі з народным быт…м св…тапогл…дам …історыяй звычаямі людзей а дз…ля …этага мова ёс…ць в…лікая нацы…нальная л…генда і скар…ніца святая спа…чына якая пераходзіць з пакален…я ў пакален…е ад дзядоў да ўнукаў.


Заданне 13. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.


Шутить над приятелем – … ; необходимо увлечь детей спортом – … ; Сергей увлёкся Ольгой – …; взывать к сознательности – …; ухаживание за девушкой – …; не пренебрегайте советами старших – …; издеваться над животным – … .


Заданне 14. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку.


Народная песня пры…шла да нас з гл…бокай стар…жытнасці. Песен…ая паэзія /на/ працягу многіх стаго…яў была плёнам …уснамоўнай творчас…ці народа і менавіта гэтая адзіная форма шматв…кавога існаван…я народнай песні разам з м…лодыяй якую даў ёй народны творца стварыла тую непаўторную яе св…еасаблівасць якая не перастае …дзіўляць ура…ваць хвал…ваць захапляць кожнага хто /па/ сапраўднаму любіць і разумее народную песню.


Заданне 15. Запішыце лічэбнікі словамі.


з 3457 рублямі

83-мільёны

11008 чалавек

каля 4982034

з 2567 сябрамі

680 325 678


Заданне 16. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Лічэбнікі запішыце словамі.


Бярэзінскі дзяржа…ны запаве…нік плошчай 672,6 тыс. г…ктараў заснаваны 30 студзеня 1925 года. Ён быў першым запаве…нікам на Беларусі. Многія каштоўныя віды дзікіх жывёл знаходзіліся на мяж… знішчэння н…каторыя віды былі ўжо зні…чаны. У той час ва ўс…й рэспубліцы наліч…валася каля 100-120 ласёў. Колькасць дзікоў казуль м…дзведз…ў і многіх іншых відаў жывёл выліч…валася некалькімі дз…сяткамі.


Заданне 17. Запішыце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. Вусна адзначце лексічныя асаблівасці, характэрныя для навуковага стылю.


Рай і Пекла унів…рсальныя арх…тыпы сусветнай культуры на ўсіх этапах развіц…я ад старада…няй міф…логіі да сучаснага п…стмадэрніс…кага маста…тва. На ўзроўн… міф…лагем яны вы…віліся ва ўя…леннях пра в…ртыкальную структуру Космасу паводле якой яго в…ршыню занялі Багі ніжняя частка прызначана для н…бо…чыкаў а /на/ с…рэдзіне касмічнай прасторы пас…ліліся людзі жывёлы расліны. У р…лігійнай св…домасці адбылася канкр…тызацыя гэтых узроўн…ў быц…я верхняя прастора стала Небам ідэ…льным царствам Багоў і ўзн…тых на вышыню г…рояў ды пакутнікаў сіметрычнае небу пад…емнае царства ў антычнай культуры названа па імені свайго Бога Аідам а лю…кая зямля аказалася спалучальным зв…ном паміж вечна жывымі і мёртвымі. Богі свабодна пер…м…шчаюцца паміж гэтымі в…ртыкалямі Космасу нават маюць сваю з…мную базу найвышэйшую ў Гр…цыі гару Алімп прыхаваную …облакамі.


Заданне 18. Запішыце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. Вусна адзначце марфалагічныя асаблівасці, характэрныя для навуковага стылю.


Мова слова фраз…лагізм прыка…ка прымаўка гэта абагульнен…е узв…лічэнне апаф…з урачыстасць тры…мф ч…лавечай думкі якія здаўна прыцяг…валі да с…бе ўвагу …учоных усіх цікаўных. Людзі спрабавалі разабрацца ў сутнасці гэтых тварэнняў ч…лавечага дух… ускрыць м…ханізмы якія р…гулююць жыц…ё і смерць мовы ў працэс…е функцыянаван…я яе асобных выразаў і слоў зразумець на па…ставе якіх заканамернасцей заснавана сакральная формула якая прапускае адно значэн…е затрымліваючы іншыя.

А.Аксамітаў


Заданне 19. Запішыце тэкст, устаўляючы,дзе трэба, прапушчаныя літары, знакі прыпынку і раскрываючы дужкі. (Лічбы, якія сустракаюцца ў тэксце запішыце літарамі). Дакажыце прыналежнасць тэксту да навуковага стылю.


Аб чым гавораць тапанімічныя факты?


Першыя паведамлен..і аб назве Беларусі адносяцца да другой паловы XIV cт..год..я. У вершы (А,а)ўстрыйскага пр..дворнага паэта Петэра Зухенвірта прыс..вечанага памяці рыц..ра які памёр у 1360 го..е сустракаецца выраз Weizzen-Reuzzen які ўяўляе сабой пер..клад наймен..я Беларусі. Паэт Зухенвірт жыў пры (В,в)енскім двар.. ў 1356–1395 гадах што дае магчымас..ць прыкладна вызначыць дату напісан..я верш.. .

Першая фіксацыя наймен..я Белая Русь (на)жаль не змя..чае інф..рмацыі аб яе г(ія,еа,ея)графічнай праекцы… . Аднак дакладна вядома што ўжо (ў)пачатку XV ст..год..я (П,п)рус..кія рыц..ры выкарысто..валі гэтае наймен..е ў адносінах да (М,м)аско..скай Русі. У 1413 го..е вялікі магістр Прусіі паведамляў чэ..каму каралю аб хуткай вайне з (М,м)асковіяй і называў гэтую краіну Белай Рус..ю. Польскі храніст XVI ст..год..я Мацей Стрыйкоўскі лічыў вялікага правіц..ля (М,м)аскоўскага кня..тва Івана Данілавіча Каліту “княз…м беларускім”.

Гэтым і ін..шым фактам або не ..находзілі тлумачэн..я або лічылі іх памылковымі і нават фальсіфікацы..й наўмыс..ным ра..мяшчэн..ем Белай Русі ў межах (М, м)асковіі.

Справа ў тым што адзначан..ую г(ія,еа,ея)графічную праекцыю Белай Русі ма..чыма зразумець толькі пры ўмове дакла…нага ўразумення значэн..я слова “белы” (у,ў) спалучэнні Белая Русь. Нас цікавіць не на..огул сукупнас..ць усіх р..знастайных пераасэнсаван..яў слова “белы” якія сустракаюцца ў фалькл..рных і міфалагічных сюж..тах розных народаў што зразумела цікава ў плане вывучэння колеравай сімволікі на..огул яе адлюстраван..я ў (да)хрысц(ія, іа)нскай культурнай тра(ды,дзі)цыі, якая ў..ыходзіць да найстаражытнейшай (І,і)ндаеўрапейскай эпохі. Мы павінны асэнсаваць менавіта тапанімічнае значэн..е слова “белы” якое цалкам “ра..шыфроўвае..ца” пры супастаўлен..і з ін..шымі г(ія,еа,ея)графічнымі назвамі. У гэтай с..вязі асабліва паказальная назва горад.. Вены якая ў..ыходзіць да (старажытна)кель(тс, ц)кага абазначэн..я Vindobona дзе vindfind –“белы”. Такія абазначэн..і служылі перш за ўсё для наймення асабліва значнага горада. На славянскіх (тэ,це)рыторыях блі..кімі або тоеснымі па першапачатковаму значэн..ю аказваюцца шматлікі.. назвы гарадоў тыпу Белгарад, Белград, Белая Царква.

Такім чынам найменне Белая Русь на (ўсходне)славянскай (тэ, це)рыторыі першапачаткова мела ху..чэй за ўсё значэн..е “цэнтральная галоўная самая значная зямля палітычны цэнтр”.

А.Рогалеў


Заданне 20. Аформіце тэкст у адпаведнасці з існуючымі нормамі. Запішыце. Вызначце: 1) стыль тэксту; 2) сферу выкарыстання; 3) функцыю; 4) жанр; 5) асноўныя рысы; 6) лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці; 7) марфалагічныя і сінтаксічныя сродкі.


У 2005 годзе споўнілася 180 гадоў з час… першага апублікаван…я помніка беларускай літ…ратуры ХVII ст. “Прамова М…лешкі” створаная ў форме прамовы на сейме прыпісанай смаленскаму каштал…ну Івану М…лешку (памёр у 1622 г.) яна належыць да гумарыстычна-парадыйных і сатырычных твораў аратарскай прозы супастаўляючы сучаснае з мінулым аўтар закранае надзё…ныя праблемы грама…кага жыцця Беларусі свайго часу падае яркія малюнкі становішча ў краіне.

Дасціпна пара….руюцца ў творы норавы і звычкі беларускай шляхты высме…ваецца яе б…язлівасць і б…здзейнасць ні…капаклонства перад усім замежным. Асуджаюцца пануючыя в…рхі (“радныя баламуты”) крытыкуюцца пара…кі Рэчы Паспалітай са старонак “Прамовы” а…крываецца н…мала горкіх ісцін пра свой час і сучаснікаў праз гумар чуцен голас накіраваны супраць іншаз…мнага насіл…я на беларускіх землях разбурэнне нацы…нальных тра…цый рэнега…тва.


Заданне 21. Аформіце тэкст у адпаведнасці з існуючымі нормамі. Запішыце. Да якога стылю належыць прапанаваны тэкст. Дакажыце.


Адной з важнейшых асаблівасцей літ…ратурнай мовы пры ўсёй яе стыл…вай складанасці з’яўляецца уніфікаванасць аднастайнасць яе сродкаў у цэлым. Яна ўяўляе с…бой сіс…му агульнапрынятых норм моўных зносін лексічных граматычных арфаэпічных і арфагарфічных абавязковых для кожнага чалавека пры карыстанні гэтай мовай.

Нормы літ…ратурнай мовы маюць важнае грама…кае значэн…е. Дзякуючы ім літ…ратурная мова выступае як строгая сістэма моўных сродкаў даступная і агульназразумелая для ўсяго народа.

Сучасныя нацы…нальныя літ…ратурныя мовы у тым ліку і сучасная беларуская літ…ратурная мова гэта зусім новыя і па сваёй прыродзе і па сваіх функцыях з’явы ў развіц…і моўнай культуры народаў. У гэтых адносінах яны карэнным чынам адрозніваюцца не толькі ад гаворак але і ад старажытных пісьмовых моў. Адно тое што ранейшыя пісьмовыя мовы ў многіх народаў былі чужымі запазычанымі як напрыклад латынь у еўрапейскіх народаў або ара…ская мова ў многіх краінах Азіі у той час як н… адна з нацы…нальных літ…ратурных моў не з’яўляецца і не можа быць запазычанай сведчыць аб многім.


Заданні

І. Агульныя звесткі пра мову


Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары і ўкажыце, якое значэнне маюць наступныя словы.


Вера…чака – … ; гр…чанішча – … ; граф…манія – … ; д…серт – … ; інгр…дыент – … ; н…руш – … ; п…рэбары – .


Заданне 3. Праз сінонімы ці апісальна растлумачце сэнс выдзеленых слоў.


Выходжу з хаты рана.

Каб стаць за азярод

І першаму з туману

Пабачыць сонца ўсход.

Уладзімір Жылка

Мы ўсмак наеліся эрзацу

І наслужыліся панам,

На мове роднай агрызацца –

Адно, што засталося нам!

Рыгор Барадулін

На беразе жыцця,

На беразе Дзвіны

Стаіць вялікі рум

Яшчэ з часоў вайны.

Сяргей Панізнік

На калені ж не стану я ні перад кім.

Ні прад сілай тупой ваяўнічага зброду,

Што на мову дзясніцу пагарды падняў...

Сяргей Законнікаў


Заданне 13. Перакладзіце на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце асноўную думку тэксту.


Было установлено, что основа языковой системы любого языка (иными словами, грамматика) не есть просто инструмент для воспроизведения мыслей. Напротив, грамматика сама формирует мысль, является программой и руководством мыслительной деятельности индивидуума, средством анализа его впечатлений и их синтеза… Мы расчленяем природу в направлении, подсказанном нашим родным языком. Мы выделяем в мире явлений те или иные категории и типы совсем не потому, что они (эти категории и типы самоочевидны; напротив, мир предстаёт перед нами как калейдоскопический поток впечатлений, который должен быть организован нашим сознанием, а это значит в основном – языковой системой, хранящейся в нашем сознании. Мы расчленяем мир, организуем его в понятия и распределяем значения так, а не иначе в основном потому, что мы – участники этого соглашения; мы вообще не сможем говорить, если только не подпишемся под систематизацией и классификацией материала, обусловленной указанным соглашением… Мы сталкиваемся таким образом с новым принципом относительности, который гласит, что сходные физические явления позволяют создать сходную картину вселенной только при сходстве или по крайней мере при соотносительности языковой системы.

Бенджамен Уорф


ДАВЕДКІ

І. Агульныя звесткі пра мову

Заданне 2.


Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі; грачанішча – поле, з якога сабралі грэчку; графаманія – нездаровая цяга да пісання, пісьменніцтва ў асоб, якія не маюць пісьменніцкіх здольнасцей; дэсерт – салодкія стравы, садавіна ці цукеркі, якія падаюцца ў канцы абеду; інгрэдыент – састаўная частка чаго-небудзь (рэчыва, сумесі); неруш – што-небудзь некранутае (нявораная зямля, дзікі лес, грыбное месца і пад.); пярэбары – пераезд, перасяленне.


Заданне 3.


Азярод прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы. Рум месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты. Дзясніца правая рука. Эрзац – непаўнацэнны заменнік чаго-небудзь; сурагат.

Бенджамен Уорф

Заданне 13.


Было ўстаноўлена, што аснова моўнай сістэмы любой мовы (іншымі словамі, граматыка) не ёсць проста інструмент для ўзнаўлення думак. Наадварот, граматыка сама фарміруе думку, з’яўляецца праграмай і кіраўніцтвам дзейнасці думкі індывідуума, сродкам аналізу яго ўражанняў і іх сінтэза… Мы расчляняем прыроду ў напрамку, які падказвае наша родная мова. Мы вылучаем у свеце з’яў тыя ці іншыя катэгорыі і тыпы зусім не таму, што яны (гэтыя катэгорыі і тыпы самавідавочныя, наадварот, свет паўстае перад намі як калейдаскапічная плынь уражанняў, якая павінна быць арганізавана нашай свядомасцю, а гэта значыць у асноўным – моўнай сістэмай, якая захоўваецца ў нашай свядомасці). Мы расшчапляем свет, арганізуем яго ў паняцці і размяркоўваем значэнні так, а не інакш у асноўным таму, што мы – удзельнікі гэтага пагаднення, мы ўвогуле не можам гаварыць, калі толькі не падпішамся пад сістэматызацыяй і класіфікацыяй матэрыяла, абумоўленай указаным пагадненнем. Мы сутыкаемся такім чынам з новым прынцыпам адноснасці, які сцвярджае, што падобныя фізічныя з’явы дазваляюць стварыць падобную карціну сусвету толькі пры падабенстве ці прынамсі пры суадноснасці моўнай сістэмы.

Бенджамен Уорф.
1   2   3   4   5

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка