С. Законнiкаў




НазваС. Законнiкаў
старонка2/5
Дата канвертавання27.04.2013
Памер0.67 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4   5

12. Састаўце слоўнікавы артыкул для слова “праўда” на аснове наступных словаўжыванняў:





  1. Праўда вочы коле (Прыказка).

  2. Ды пашлі ж ты, Божа, Праўду сваю тую з неба на зямельку, слязьмі залітую! (Ф. Багушэвіч).

  3. Праўда, каб ведаў адразу, што чакае яго, мо яшчэ і падумаў бы: ці варта наважыцца на такое? (В. Быкаў).

  4. Сенакос добры, праўда далекавата ад вёскі.


13. Якая бабуля з’яўляецца роднай, “сваёй”? Чаму?

1) Бабуля, у цёплай хустачцы, у новым паліто, выйшла насустрач унукам.

2) Бабуля ў цёплай хустачцы і ў новым паліто выйшла насустрач унукам.


14. З пункту погляду камунікацыйнай сітуацыі патлумачце, чым адрозніваюцца падкрэсленыя выразы з верша Р. Барадуліна:


А птушкі расстанне прарочаць,

Зара маладая займаецца.

Кажу я табе:

Добрай ночы!”

Хоць трэба казаць:

Добрай раніцы!


15. Якiм беларускiм пiсьменнiкам належаць наступныя афарызмы? Запішыце.


1) Гуслям, княжа, не пiшуць законау.

2) Кожны чалавек – гэта цэлы свет.

3) Беларусь – мая мацi i мова, паветра i хлеб.

4) Забiлi зайца, не забiлi, але ж, брат, гуку нарабiлi.

5) Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбiраеш.

6) Люблю наш край – старонку гэту.

7) Слова – цуд найвялiкшы мiж цудаў-дзiвосаў.

8) Калi ласка! -- нашай роднай мовы шчырыя i ветлiвыя словы.

9) Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi.

10) Занiмай, Беларусь дарагая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi.


Н.Гiлевiч, К.Буйло, Я.Купала, Ф.Багушэвiч, А.Вялюгiн, К.Чорны, П.Броўка, Я.Колас, М.Танк, А.Куляшоў.


16. Запiшыце агульнаўжывальныя сiнонiмы да падкрэсленых дыялектызмаў, ужытых У.Дубоўкам.

1) Узяў свой клунак на руку, здэтанаваўся за нагадку. 2) Прамерыць гонi шмат разоў араты, пакуль даручыць зерне пухкай глебе, не раз вачыма павартуе ў небе збытэчнай хмары для засмаглай шаты.3) Супаратная строма васенняя мае грудзi сцiскае ў праклён. 4) Iмкнiся наперад – угрунь нiколi не гнiся ў нядолi. 5) Гэта дзяўчына зусiм чужая, а я – таксама не свой дзяўчыне. Рукi заломiць, паўзе вужакай, быццам марскога дна багавiнне. 6) Без жаднай крыўды на брыду i злосць, пытаюся пры тым у людцаў мiлых: няўжо i надалей падобны ягамосць з паэтаў будзе выганяць ухiлы. 7) Ракочуць хвалi важка, глуха, як пушчы наскае галлё. 8) Форма голая пятрэе, як мастацтва для мастацтва. 9) Дык прытулi мужыцкага сына, дык ашчапер, каб грудзi смылелi. 10) Страляе цэлка пан з дубальтоўкi. 11) Вецер косы ночы расплёу, дуроннiк. 12) Калi доля дала дыспаноўку, буду ў песнях i жыць i гарэць!


Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры

11 клас



Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы



































Заданне 1. Вызначце і запішыце па-беларуску лексічнае значэнне рускага і беларускага слова ў пары.

Узор: краска-краска: палявая кветка – рэчыва, якое надае пэўны колер прадметам

Максімальная колькасць балаў -4 (3+1)

Гэтая з’ява называецца _____________________________________________________



1)прозвішча-прозвище





2) штучны - штучный





3) благі - благой




Заданне 2. Аб’яднайце пары слоў у групы паводле сэнсавых суадносін слоў у парах. Назавіце гэтыя групы.

Максімальная колькасць балаў -5.

Загад – распараджэнне, мушкетны – мушкецёрскі, разгалісты –разлапісты, успыхваць – тухнуць, шчаслівы - гаротны.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________--


Заданне 3.Упішыце словазлучэнні ў патрэбныя слупкі табліцы.

Максімальная колькасць балаў -5.

(А,а)фрыканскі (К,к)антынент, (Дз,дз)ень (Б,б) ібліятэк, (Дз,дз)ень (К,к)анстытуцыі, (З,з)імовая (А,а)лімпіяда, (З,з)накі (З,з)адыяка, (К,к)аралеўства (Н,н)арвегтя, не давядзі (Г,г)оспадзі, (П,п)аўночная (Ш,ш)ырата, служыцелі (Ф,ф)еміды, (С,с)онечная (С,с)істэма.


Усе словы з малой літары

1-е слова з вялікай літары

2-е слова з вялікай літары

Усе словы з вялікай літары





































Заданне 4. Патлумачце значэнне фразеалагізмаў (1). Запішыце фразы, у якіх названы фразеалагізм выконвае ролю розных членаў сказа

Максімальная колькасць балаў -6 (1-5)


Галаву прыхінуць______________________________________________________________________


Член сказа

ілюстрацыя


























Заданне 5. Адзначце словы, якія “пахнуць” сырам Запішыце, у якіх адносінах да гэтых слоў знаходзяцца тыя, што маюць іншыя словаўтваральныя крыніцы.

Максімальная колькасць балаў- 5

Сыравэнджаны, сырэц, сырок, сырніца, сыракваша, сырковы, сырыца, сырамяць, сыраварны

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 6.Складзіце і запішыце па два сказы з дзеясловамі адрасаваць і прэміраваць са значэннем закончанага і незакончанага трывання. Адзначце, з чым звязана спецыфіка ўтварэння трывалых пар з гэтымі дзеясловамі

Максімальная колькасць балаў- 5

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 7. У складаным жыцці слова мы часта не заўважаем, як “высокае” і “нізкае” ўжываецца ў адной форме.

Так адбылося ў лексеме хаўтуры і хаўтурны. Напрыклад, назва верша М. Багдановіча “Хаўтуры” падкрэслівае сітуацыю абраду провадаў нябожчыка для пахавання ( І вакруг агаліліся голавы. І паспешна хрысціліся людзі: Сэрца ныла, таміліся грудзі. Думкі ціснулі, быццам як волава).

Я. Запруднік у сваім дзенніку ўжывае гэтае слова зусім з іншым значэннем 6 лёгкі заработак” ( Хадзілі спяваць пры сустрэчы страсбургскіх студэнтаў з лювенскімі – хаўтура нячуваная).

Паразважайце, як спалучыліся гэтыя два значэнні ў адной форме.

Максімальная колькасць балаў - 5.

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрагу тэкстуальных фактаў, гісторыка-і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык поўнасцю адпавядае творчасці Уладзіміра Караткевіча

Максімальная колькасць балаў – 3

А) Гістарычная аснова творчасці, проза і драматургія, дэтэктыўныя элементы, паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, народны пісьменнік Беларусі.

Б) Індывідуальна-аўтарская інтэпрэтацыя гісторыі Беларусі. Саша Траянава, культурна – гістарычная спадчына, Катсусь Каліноўскі, “Паром на бурнай рацэ”

В) Лірыка. Майка Раўбіч, драма, вастрыня канфлікту. “Матчына душа”

Правільны адказ_____________


Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з'яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 4 (2 – за правільны адказ, 2 – за абгрунтаванне)

Верш 1.

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун

Пачынае няголасна граць:

Пад рукамі яго, разважаючы сум.

Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,

Тонкаствольные сосны звіняць.


І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,

Не шасьцяць у палёх каласы

І аб чым шэпаціць галасок вецерка

Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:

Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?


Верш 2.

І лятуць насустрэчу

Палі і лясы,

І мігцяць за акном

У начной цішыні.

Толькі сон адляцеў і не морыць мяне.

Як палі і лясы.

Так мінулі дні

Насустрэчу лятуць.

І глыбокі раны крывавяць , баляць,

І, як матчыны слёзы, спадаюць, гараць

Зоры ціха ў начной глыбіні.

Верш 3.

Адорыць глеба рупны клопат злакам:

Чаканых верне мараю шаша.

Дзе лёс вучыў пакутаваць і плакаць,

Смяяцца навучылася душа.


А чэрвень па цяплу прайшоўся градам.

А жнівень спапяліў пяшчоту траў.

Як можна зараз захапляцца садам.

Што завязі ніводнае не даў?

Ды ёсць жа, ёсць жа ісціна на свеце:

Ва ўласнай долі – кожны садавод.

Я на слязе ізноў гадую квецень.

Пакутую: ці дасць жаданы плод?


А) Янка Купала

Б) Цётка

В) Раіса Баравікова

Г) Максім Багдановіч

Д) Максім Танк

Е) Рыгор Барадулін

Правільны адказ_____________

Абгрунтаванне: ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратур

ы і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў), дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае - захаванне мастацкай цэласнасці, у тым ліку рытму і рыфмы.

Макімальная колькасць балаў - 8.

І вось, вярнуўшыся, Яўгеній Итак, домой пришел Евгений

Абтрос шынель, раздзеўся, лёг. Стряхнул шинель, разделся, лег.

Заснуць жа доўга ён не мог Но долго он заснуть не мог

У____________________________. В волненье разных размышлений.

А думаў у час бясконцы той, О чем же думал он? О том,

Што бедны ён і ________________ Что был он беден, что трудом

Ён працай муміў здабываці Он должен был себе доставить

______________________________. И независимость, и честь.

Што мог бы бог яму дадаці Что мог бы бог ему прибавить

І________________________.Бо ёсць Ума и денег. Что ведь есть

Такія________________________, Такие праздные счастливцы

Слабыя розумам, ляніўцы, Ума недальнего ленивцы..

_________________________злягка. Которым жизнь куда легка!

Што слкжаць два ўсяго ён годы: Что служит он уже два года:

Ён думаў такжа, што пагода Он также думал, что погода

__________________; што рака Не унималась; что река

Ўсё прыбывала... Все прибывала…

Пераклад Купалы А.С.Пушкін «Медны коннік»

1   2   3   4   5

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка