Спампаваць 1.51 Mb.
|
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. НОВАК ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія У 4 частках Частка 1 Гомель УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” 2010 УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8) ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (= 411.3) – 731 я73 Н 723 Рэцэнзент: кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” Новак, В.С. Н 723 Фалькларыстыка : практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1- 21 05 01“Беларуская філалогія”. У4 частках. Ч.1 / В. С. Новак; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 123 с.
УДК 398.3 (= 161.3) : 378.147.88 (075.8) ББК 82.3 (4 БЕІ = 411.3) - 4 : 63.52 (=411.3) – 731 я73 © Новак В. С., 2010 © УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”, 2010 Змест
Уводзіны Вясельная традыцыя на Гомельшчыне адрозніваецца яркімі самабытнымі рысамі і надзвычай устойліва захоўваецца ў жывым бытаванні. Зробленыя запісы вясельнага абраду і паэзіі ў розных раёнах Гомельскай вобласці дазваляюць зрабіць вывад аб тыповым агульнапалескім характары вясельнага сцэнарыя і песеннага рэпертуару, а таксама аб спецыфічных лакальных праявах бытавання вясельнай традыцыі. Хоць агульная структура палескага вяселля не разыходзіцца з агульнабеларускім вяселлем, аднак карціна багатай яго варыянтнасці не толькі ў межах асобных раёнаў, але і вёсак. Пярэсты характар бытавання вясельнай традыцыі, напоўненай у кожным канкрэтным выпадку непаўторным зместам, дазваляе сцвярджаць факт самабытнасці вясельнага жанру ў дачыненні да пэўнага геаграфічнага раёна. У першай частцы практычнага дапаможніка, мэтай якога з’яўляецца аказанне дапамогі студэнтам у засваенні шматстайнасці вясельных дзеянняў і іх выкарыстанні пры авалоданні матэрыялам дысцыпліны “Фалькларыстыка” і апрацоўка запісанага матэрыяла ў час фальклорнай практыкі, прадстаўлены рэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый Акцябрскага, Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага і Ельскага раёнаў. Практычны дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці 1- 21 05 01 “Беларуская філологія”. Акцябрскі раён Сваты Сваха і маці хлопца прыносілі з сабой за пазухай некалькі пляшак гарэлкі. Ступаючы на парог хаты, здаровалісь: “Вечар добры”. Гаспадары: “Вечар добры! Праходзьце, сядайце ў нашай хаце і будзьце гасцямі”. Сваха: “Я прыйшла, каб што-небудзь украсці ці купіць які-небудзь тавар. Ляцела сарока, усё стракатала, казала, што вы дзяўчыну ў хаце трымаеце, ды на вуліцу гуляць не пускаеце”. Маці: “А мой жа сыночак усю ночку не спаў, усё пра вашу дзяўчыну думаў і сумаваў. Да нас на даведкі ў гэту хату прыслаў. І казаў, каб дзяўчыну ў хаце не трымалі, а за яго аддалі”. Гаспадар: “Ну, што ж ты, маці, стаіш? Пакліч нашу дачку, трэба ж у яе спытаці, да добрым людзям адказ даці”. Дачка: “Сумна адной вечарам сядзець, выйду за мілага, каб ён толькі мяне кахаў, шкадаваў”. Гаспадар: “Калі дачка згодна, дык і мы не супраць”. |