Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі




НазваКанспект урока гісторыі Ёанны Соцькі
Дата канвертавання02.04.2013
Памер36.46 Kb.
ТыпУрок
Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі Клас:

Тэма: Вялікія геаграфічныя адкрыцці.

Сувязь з ранейшымі ведамі:

  • Вучань ужо ведае, якія еўрапейскія народы ў Сярэднявеччы дабраліся да Амерыкі.

  • Можа назваць кантыненты, вядомыя еўрапейцам у XV ст.

Мэта ўрока:

Вучань:

  • Даведаецца пра прычыны і працэс геаграфічных адкрыццяў.

Мэты мовай вучня:

  • На сённяшнім уроку даведаешся, чаму адбыліся геаграфічныя адкрыцці.

  • Пазнаёмішся з маршрутамі вялікіх першаадкрывальнікаў.

Наштобузу:

  • Назавеш прычыны геаграфічных адкрыццяў (3).

  • Пералічыш вынаходствы, якія спрасцілі мараплаванне на акіянах: каравела, компас, бусоль, астралябія.

  • Вызначыш час падзей: 1492 – адкрыццё Амерыкі, 1498 – прыбыццё ў Індыю, 1522 –завяршэнне падарожжа вакол Зямлі.

  • Пакажаш на карце шляхі марскіх падарожжаў Хрыстафора Калумба, Васка да Гамы, Фердынанда Магелана.

Ход урока

  1. Тлумачэнне прынцыпаў працы на ўроку. Слайд з прынцыпамі (праца з метадычкай, размова ў парах, палачкі і г.д.)

  2. Настаўнік называе тэму, мэту ўрока і наштобузу.

  3. Сувязь з ранейшымі ведамі, што вучні ўжо ведаюць на гэтую тэму.

  4. Уводзіны. Настаўнік нагадвае, якую ролю ў еўрапейскай эканоміцы з часоў крыжовых паходаў адыгрываў гандаль з краінамі Блізкага Ўсходу, Індыяй і Кітаем.

Потым тлумачыць, што абмен таварамі ўскладніўся пасля таго, як туркі захапілі гэтыя тэрыторыі. Тады еўрапейцы пачалі шукаць новыя шляхі, сярод якіх найлепшым здавалася адкрыццё марскога шляху ў Індыю. Варта падкрэсліць тое, які быў стан геаграфічных ведаў ў Сярэднявеччы, а таксама згадаць погляды італьянскага географа XV ст. Тосканэллё наконт шарападобнасці Зямлі.

  1. Настаўнік просіць прачытаць тэкст Прычыны вялікіх адкрыццяўдадатак №1

  2. У гэты ж час уводзіць новыя паняцці ў прэзентацыі: астралябія, каравела, компас, бусоль. Просіць дапасаваць гэтыя паняцці з адпаведнымі апісаннямі. (Дзённічак п.4)

Без узняцця рук, палачкі, літары (ABCD)

  1. Настаўнік вывешвае на дошцы аркуш паперы з нарысаванай схемай шкілету рыбы дадатак №2 (пусты), дадатак №3 (запоўнены для трэнера) і раздае па дзве клейкія карткі (стыкеры). Усе вучні пішуць на картках па адной прычыне геаграфічных адкрыццяў. Вучні групуюцца ў пары i разам вырашаюць, да якой катэгорыі належаць названыя прычыны. Праз некаторы час яны прыклейваюць свае прапановы ў адпаведнае месца. Пасля выканання гэтага задання вучні пішуць высновы ў дзённічак. (Дзённічак п. 5)

Падвядзенне вынікаў.

  1. Настаўнік пералічвае славутых падарожнікаў і просіць вучняў назваць іх дасягненні і гады адкрыццяў. Вучні працуюць у парах (дзённічак п.6) дадатак №4.

Пасля чаго адзін з вучняў (3) (палачкі) называе іх дасягненні і пазначае на восі часу гады адкрыццяў.



  1. Праца з картай: З дапамогай карты “Падарожжы вялікіх першаадкрывальнікаў” (дадатак 5, дадатак 6 (карта для трэнера), вучні ў чацьвёрках аналізуюць маршруты найважнейшых падарожжаў і выконваюць наступныя заданні:

  • Пазнач зялёным колерам землі, вядомыя еўрапейцам у першай палове XV ст.

  • Пазнач шляхі падарожжаў вялікіх адкрывальнікаў: Хрыстафора Калумба (чырвоным) Фэрдынанда Магелана (жоўтым), Васка да Гамы (жоўтым) – сяброўская ацэнка.



Падвядзенне вынікаў:


Вяртанне да мэтаў - колеры.


Падсумоўваючыя фразы:

На сённяшнім уроку я ўсвядоміў, што ...

Ключавыя пытанні:

  • Ты ў XV-м стагоддзі, табе прапанавалі паўдзельнічаць ў падарожжы Калумба ў невядомым напрамку.

Ці варта паехаць з Калумбам у падарожжа ў невядомае?

  • Чаму варта паехаць з Калумбам у падарожжа ў невядомае?

Хатняя праца на выбар:

1. Падрыхтуеш біяграфію абранага марака, дасягненні якога вывучаліся на ўроку.

2. Прачытаеш першакрыніцу „Выспа Hispaniola” з падручніка на стар.139 і адкажаш на пытанні:

  • Як карэнныя жыхары новаадкрытых зямель ставіліся да маракоў?

  • Патлумач, чым паводзіны жыхароў астравоў адрозніваліся ад паводзінаў еўрапейцаў?

Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

Дзённічак, аркуш паперы са схемай рыбінага шкілету, клейкія карткі.


Дзённічак



Дадатак

АА



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconКанспект урока гісторыі беларусі ў 8 класе
Мэта: вызначыць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconПлан-канспект урока гісторыі
...

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconПлан урока настаўніка гісторыі Губанава А. А. Сусветная гісторыя 5 клас Тэма: "Прырода І насельніцтва Старажытнага Егіпта"
Забеспячэнне ўрока: падручнік для 5-га класа, карціны па гісторыі старажытнага свету, хрэстаматыя па гісторыі старажытнага свету,...

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі icon11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока
Добры дзень, дзеці, добры дзень! Усім жадаю плённай працы, каб гэтыя 45 мінут прайшлі з карысцю для ўсіх, каб кожны з нас атрымаў...

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconКанспект урока інфарматыкі Стварэнне І рэдагаванне вектарнага відарыса
Дзяржаўная установа адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconПлан-канспект урока
Абсталяванне: малюнкі планет, геаметрычныя фігуры-часткі ракеты, камп’ютэры, парашуты з літарамі І лічбамі, заданні для груп

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Канспект урока гісторыі Ёанны Соцькі iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка