Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы




НазваТэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы
Дата канвертавання02.04.2013
Памер120.2 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “ВПК Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Настаўнік: Урбановіч З.А.


Тэма: Апавяданне I. Чыгрынава «ДЗІВАК 3 ГАНЧАРНАЙ ВУЛІЦЫ»


Мэты і задачы:

  1. сфарміраваць у вучняў уяўленне пра апавяданне I. Чыгрынава як твор, у якім аўтар уздымае агульначалавечыя праблемы дабра і зла, узаемаадносін паміж людзьмі, праблему старасці;

  2. развіваць вуснае звязнае маўленне, заахвоціць вучняў да самастойнага асэнсавання праблем, пошуку неабходных звестак, да раскрыцця творчых магчымасцей;

  3. выхоўваць адказнасць за прынятае рашэнне, выхоўваць дабрыню.

Т ы п у р о к а: педагагічныя майстэрні.

Абсталяванне: партрэт I. Чыгрынава, два каляровыя кругі (белы і чорны), карткі з заданнямі для кожнай групы вучняў, дадатковая літаратура па творчасці I. Чыгрынава.


Ход урока

Псіхалагічны настрой. Слайд

Настаўнік. Сябры мае! Я вельмі рада бачыць прыветлівыя вочы і ўсмешкі. Добры настрой – гэта палова поспеху і перамогі. Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, нашым паважаным гасцям, мне.

Я ведаю, што кожны ў класе здольны і таленавіты, але талент раскрываецца толькі ў працы. Слайд

Настаўнік. Сённяшні ўрок прысвечаны твору Івана Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”. У час працы мы вызначым праблемы, узнятыя ў творы, выкажам свае адносіны да герояў. Я спадзяюся на тое, што вы праявіце свае творчыя здольнасці, чакаю вашай падтрымкі і лічу, што ўсё ў нас атрымаецца. Запрашаю вас у творчую майстэрню.

I. Індукцыя. Слайд

Настаўнік. Перад вамі два кругі, белы і чорны. Круг – гэта сімвал адзінства і бясконцасці. Рух па коле азначае вяртанне да сябе самога. Колер кругоў кантрасны. Скажыце, калі ласка, з якімі словамі ў вас асацыіруюцца белы і чорны колер?


II. Самаканструкцыя.

Настаўнік. Белы колер асацыіруецца са словамі добры, дабрыня, дабро, добразычлівасць. Адзначце для сябе найбольш значную, на ваш погляд, асацыяцыю.

Насупраць кожнага з вас ляжаць картачкі, на якіх змешчаны розныя фігуры. Перавярніце, калі ласка, карткі і размяркуйцеся па групах згодна фігур. (Падзел на групы)


III. Сацыяканструкцыя.

Работа ў групах. Слайд

Заданне першай групе. На аснове тэксту, выкарыстоўваючы дапаможную літаратуру, прааналізуйце адносіны дарослых і дзяцей да Дземідзёнка. Скарыстайце прапанаваную табліцу.

Адносіны дарослых і дзяцей да Дземідзёнка


Хто?

Што робіць?

Чаму так робіць?

Маці аўтара-апавядальніка







Дакуліха







Суседзі







Дзеці







слайд

Заданне другой групе. Уважліва прыгледзьцеся да знешнасці старога. Пастарайцеся зразумець яго мінулае жыццё. На аснове гэтых назіранняў назавіце адметнае ў характары героя. Выкажыцеся, калі ласка, якія пачуцці, эмоцыі поўняць вас, калі перачытваеце пра мінулае Дземідзёнка.


Мінулае Дземідзёнка


Занятак героя

Адметнае ў характары

Маё пачуцці, эмоцыі

«Служыў лесніком», «тым часам пачалася вайна», «леснічоўка была поўная параненых»







«Прыйшлі да яго зноў людзі» (партызаны). 3 унучкай чакае вясны







На допыце. Вяртанне ў леснічоўку







Слайд

Заданне трэцяй групе. Паназірайце за адносінамі дзівака да жыцця, да птушак. Чаму ён робіць так, а не інакш? Якім вы яго ўяўляеце?


Адносіны Дземідзёнка да жыцця, да птушак


Што робіць Дземідзёнак?

Чаму?

Якім яго ўяўляю?

Знаходзіць выйсце: мяняе месца жыхарства







Купляе на кірмашы птушак, выпускае іх на волю







«Завіхаецца каля хаты, капаецца ў

агародзе»









IV. Сацыялізацыя.

Вучні дэманструюць вынікі працы. Слайд

Настаўнік. А цяпер, калі ласка, давайце падвядзем вынікі вашай працы. Да якой агульнай высновы прыйшла кожная з груп? Калі ласка, вам слова.

  • Адносіны людзей да старога розныя. Так і ў жыцці: адны да цябе ставяцца адэкватна, па-добраму, а другія, наадварот, абгаворваюць, зламысляць, зайздросцяць, перашкаджаюць. Прыемна, што ўсё ж знайшліся людзі, якія разумелі дзіўнага старога. Напрыклад, Дакуліха нікому не кажа, што чалавеку трэба дапамагаць, яна гэта робіць.

  • Звесткі пра мінулае даюць падставу меркаваць пра Дземідзёнка як пра чалавека добрага, спагадлівага, мудрага. Калісьці ён быў запатрабаваны, самадастатковы, здольны па-чалавечы жыць і працаваць, дапамагаць іншым і не здавацца ў экстрэмальных умовах. Знаёмства з мінулым выклікае спачуванне, захапленне, перажыванне: разам з героем пакутуеш, адчуваеш фізічны і душэўны боль. Мужнасць, стойкасць героя, яго адносіны да ўнучкі выклікаюць захапленне.

  • Адносіны да працы, занятак з птушкамі — іх купля і дараванне ім волі — найбольш ярка раскрываюць характар героя. Чысціня на вуліцы — чысціня ў душы. Свабода птушкам — выбар душы. За сваім любімым заняткам ён маладзее, «з дзіцячым захапленнем глядзіць услед сваім птушкам», твар яго пры гэтым свеціцца.


Фізкультхвілінка Слайд

Паважаныя сябры, я вас запрашаю трошкі адпачыць, зняць напружанасць, стомленасць.


V. Самаканструкцыя.

Настаўнік. Асоба аўтара-апавядальніка навідавоку, яе роля ў раскрыцці ідэі твора, бясспрэчна, значная. Дома вы падрыхтавалі цытаты з крытычных артыкулаў аб творчасці Івана Чыгрынава. Якім вы яго ўбачылі, — пакажыце з дапамогай цытат, пракаменціруйце іх. Слайд

«Ён вызначаўся глыбокім разуменнем часу і чалавека»; «Галоўнай падзеяй для чалавечага і пісьменніцкага лёсу стала Айчынная вайна»; «Менавіта з глыбінным адлюстраваннем жыцця, подзвігу і трагедыі народа звязаны самыя значныя чыгрынаўскія дасягненні ў літаратуры...» (Дзмітрый Бугаёў. «Рэквіем Івана Чыгрынава»).

«Дарэчы, паэзія надоўга прывабіла яго»; «Першыя кнігі "Птушкі ляцяць на волю" (1965), "Самы шчаслівы чалавек" (1967)»; «Відавочны задаткі I. Чыгрынава-празаіка: уважлівае асэнсаванне матэрыялу, нешматслоўнасць і разам з тым глыбокі падтэкст, пераканаўчасць псіхалагічных характарыстык персанажаў» (Алесь Марціновіч. «Прага чалавечнасці: літаратурны партрэт Івана Чыгрынава»).

«У першых творах... I. Чыгрынаў узнаўляе характары герояў праз знешнюю дынаміку сюжэта, інакш кажучы, праз непасрэдна падзейны план апавядання. Героі бачны збоку, чытач на іх глядзіць як бы вачыма аўтара. Пісьменнік стрыманы і лакангчны ў паказе іх душэўнага стану, ён не даследуе падрабязна рух пачуццяў, эмоцый, перажыванняў персанажаў, бярэ толькі паасобныя моманты гэтага працэсу, якія і даюць уяўленне пра тое, што адбываецца ў душы герояў. I разам з тым апавяданні I. Чыгрынава псіхалагічна напружаныя» (Таіса Грамадчанка. «Жывая памяць народа»).

Слайд

Вучні прыходзяць да наступных высноў:

  • Асоба I. Чыгрынава як пісьменніка ў літаратуры вельмі значная. Яго творы выклікаюць цікавасць у сучаснага чытача.

  • Нешматслоўнасць і глыбокі падтэкст — адметная рыса творчасці пісьменніка.

  • Аўтар падрабязна не даследуе рух пачуццяў герояў, бярэ толькі паасобныя моманты гэтага працэсу. Апавяданні пісьменніка псіхалагічна напружаныя.

Слайд

  • Акрэсліце дзеянні аўтара ў адносінах да Дземідзёнка і ўсіх, хто яго акружаў. (Зацікавіўся Дземідзёнкам — прасачыў за яго асноўным у жыцці заняткам — даведаўся пра мінулае старога — расказаў пра душэўную рану хлопчыкам.)

  • Што, на вашу думку, няправільна зрабіў аўтар-апавядальнік? (3 вучнёўскіх адказаў: цяжка зразумець старога і сутнасць яго занятку, адразу нельга было спыняць продаж птушак.)

  • Вынік дзеянняў аўтара-апавядальніка відавочны: спыніўся продаж птушак — Дземідзёнак пакінуў гарадок. Чаму так здарылася? Пракаменціруйце фінал апавядання. (3 вучнёўскіх адказаў: душэўную рану можа вылечыць не кожны сустрэчны; дабро для аднаго чалавека не ёсць дабро для другога; I. Чыгрынаў умела вяртае сваіх герояў да сваёй сутнасці, бо кожны здольны сабе дапамагчы. Чорнае не заўсёды чорнае ў жыцці, белае дапускае прымесь іншых колераў: трэба ўмела падбіраць фарбы жыцця.)


VI. Разрыў.

Настаўнік. Відавочна, што аўтар-апавядальнік — чалавек добры: ён сам пра гэта гаворыць людзям. Атрымліваецца, што Дакуліха, гаспадыня, у якой кватараваў Дземідзёнак, абышлася з аўтарам-апавядальнікам несправядліва, калі сказала: «Вунь як чалавек перажывае. А ўсё з-за цябе. Навошта было расказваць пра яго. Ён жа гэтымі птушкамі толькі і жыў у апошні час». Аўтару-апавядальніку захацелася паказаць усім сваю дабрыню. Ён добры, але бачым, што ён апынуўся ў тупіку ўласнай добразычлівасці. У чым справа? Атрымліваецца, што дабро не трэба рабіць.

Гэтымі супярэчлівымі разважаннямі мы трапілі ў лабірынт. Шукаем выйсце. У кожнай групы на картцы ёсць пытанні-інтэрпрэтацыі. Паразважайце над імі і выкажыце свае меркаванні. Слайд

Пытанні на картках

  • Самы галоўны момант у жыцці — гэта той, у якім вы жывяце тут і цяпер?

  • Самы дарагі чалавек на свеце — той, які перад вамі ў дадзены момант жыцця?

  • Самае вялікае дабро на зямлі — тое, якое вы можаце зрабіць у дадзены момант самаму дарагому чалавеку?

3 вучнёўскіх адказаў: калі да кожнага моманту жыцця адносіцца, як да самага значнага, то варта яго напоўніць самым добрым, радасцю быцця, любоўю, шчасцем; атрымліваецца, што кожную хвіліну трэба пражываць з максімальнай карысцю для сябе і для іншых; трэба паспрабаваць адносіцца да кожна­га так, як быццам гэта самы дарагі табе чалавек; ва ўзаемаадносінах людзей павінна панаваць любоў — формы яе праяўлення розныя: ласкавае слова, дапамога справай ці мудрая парада...


VII. Творчая праца. Слайд

Настаўнік. Я запрашаю вас да творчай працы. Уявіце сябе на месцы аўтара. Вернем час назад. Вы толькі што пазнаёміліся з Дземідзёнкам. Вашы дзеянні? Зрабіце накід сюжэта апавядання.

3 творчых прац

Аўтар сам з Дземідзёнкам працуе на ўборцы тэрыторыі вуліцы. Яны робяцца прыяцелямі. Разам выпускаюць птушак. Цікавяцца новай літаратурай пра крылатых насельнікаў. Становяцца сябрамі. Пашыраюць кола знаёмых. Робяць запаведнік для птушак.

Аўтар, калі даведаўся пра мінулае старога, дапамагае яму ў пошуках унучкі. Яе забраў незнаёмы чалавек. Гадаваў. Унучка знойдзена. Яна пазнала дзядулю. Дземідзёнак праз гэту радасць зноў пачынае працаваць лесніком.


VIII. Рэфлексія. Слайд

Я прапаноўваю саставіць сінквейн. Ключавыя паняцці ў кожнай групы розныя: 1 група – дабрыня, 2 група – белае і чорнае, 3 група – старасць.

Схема пабудовы сінквейна.

1-ы радок – ключавое паняцце.

2-і радок – два прыметнікі да яго.

3-і радок – тры дзеясловы.

4-ы радок – фраза з чатырох слоў.

5-ы радок – сінонім ключавога паняцця.

Праводзіцца ў выглядзе складання сінквейнаў кожным вучнем.

3 вучнёўскіх сінквейнаў

Дабрыня.

Душэўная, супярэчлівая, важная.

Навучае, развівае, дапамагае.

Кожнаму чалавеку патрэбна яна.

Любоў.


Белае і чорнае.

Кантраснае, патрэбнае, таямнічае.

Інтрыгуе, вучыць, засцерагае.

Імкнуся зараз гэта зразумець.

Дабро і зло.


Старасць.

Непазбежная, непатрэбная, непрыглядная.

Дакучае, назаляе, навучае.

У ёй сябе знаходзіць

Мудрасць.


IX.Настаўнік. Падводзячы вынікі сумеснай працы на ўроку, адкажыце, калі ласка, што карыснага вы ўзялі для сябе? Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку? Што вас зацікавіла?

X.Выстаўленне адзнак самымі вучнямі.

XI.Дамашняе заданне. Слайд

Падрыхтаваць паведамленне на тэму “Жыццёвы і творчы шлях Рыгора Барадуліна” з прэзентацыяй , знайсці вершы Р.Барадуліна: “Неруш”, “Яна адна, зямля вякоў…”.

Слайд

Настаўнік. Вялікі дзякуй за працу. Якога колеру будуць вашы ўзаемаадносіны з іншымі, залежыць ад вас саміх жа. Я думаю, што ўсе прысутныя пагодзяцца са мною, што трэба імкнуцца быць даверлівымі, шчырымі адзін да аднаго, трэба імкнуцца быць добрымі і ісці па жыцці дарогай дабрыні.

У канцы ўрока гучыць песня “Иди, мой друг, всегда иди дорогою добра”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconУрок першы. Жыццёвы І творчы шлях Івана Чыгрынава Мэта: Раскрыдь найбольш значныя факты жыцця І творчасці I. Чыгрынава, пазнаёміць з апавяданнем «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»
Раскрыдь найбольш значныя факты жыцця І творчасці I. Чыгрынава, пазнаёміць з апавяданнем «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы icon8 клас Тэма: Унутраныя воды Паўднёвай Амерыкі Мэты І задачы
Пазнаёміць вучняў з найбуйнейшымі рэкамі І азёрамі Паўднёвай Амерыкі; сфарміраваць у вучняў уяўленні пра асноўныя рысы рэк І азёр...

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты
Мэты: фармаванне ўмення прыняцця рашэння І прадпрымальніцкіх навыкаў, фармаванне ўмення аргументаваць І бараніць уласную думку

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconБеларуская літаратура
...

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Тэма : Апавяданне I. Чыгрынава «дзівак 3 ганчарнай вуліцы» Мэты І задачы iconТэма: Прыслоўе як часціна мовы Мэты
Мэты: узнавіць І паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы,садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце,вызначаючы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка