Спампаваць 99.32 Kb.
|
Факс 8 (0152) 74 49 24, тэл. 74 49 23 25.02.2013 № 90 на № ад Загадчыкам упраўленняў, аддзелаў адукацыі райвыканкамаў, дырэктарам УДАДзМ Паведамляем, што згодна з планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012-2013 вучэбны год у красавіку 2013 года ў рамках ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” адбудзецца рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”. У рамках выстаўкі будуць праведзены адкрыты конкурс юных майстроў і рэспубліканскі майстар-клас па выцінанцы для педагогаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Лепшыя работы будуць прадстаўлены ў асобнай экспазіцыі на XV Рэспубліканскай выстаўцы творчасці навучэнскай моладзі і педагагічнага вопыту “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Тэрмін і месца правядзення мерапрыемстваў будуць паведамлены дадаткова. Работы на абласны этап рэспубліканскай выстаўкі “Чароўныя ўзоры” прымаюцца да 5 сакавіка 2013 года па адрасе: 230023, г. Гродна, Каложскі парк, 1, УА “ГДзАПТДзМ”. Даведкі па тэлефоне 8 (0152) 74 49 05. Запрашаем да ўдзелу ў дадзеных мерапрыемствах навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Камандзіровачныя расходы за кошт накіроўваючай арганізацыі. Дадатак на 3 лістах. Дырэктар УА “ГДзАПТДзМ” Л.А. Валянцюкевіч Яковлева 74 49 05 вг 22.02.2013 файл «Письмо Чароўныя ўзоры» Дадатак Палажэнне аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз народных майстроў”, рэдакцыі часопіса для дзяцей “Вясёлка”. Задачы выстаўкі-конкурсу:
Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу: Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” складаецца з: - выстаўкі творчых работ, - адкрытага конкурсу юных майстроў. У выстаўцы прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі. У конкурсе могуць прымаць удзел каманды навучэнцаў (не больш 5 чалавек) аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Парадак правядзення выстаўкі: На выстаўку прымаюцца індывідуальныя работы – выцінанкі, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамка. Традыцыйныя беларускія выцінанкі: фіранкі, сурвэткі, традыцыйныя кампазіцыі “Дрэва жыцця”, “Букет”, з выявамі птушак, жывёл, людзей і інш. Сучасныя беларускія выцінанкі: дэкаратыўныя сюжетныя кампазіцыі, аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, бытавыя прадметы аздобленныя выцінанкай, паштоўкі і інш. Асобна на выставу прапануецца распрацаваць і прадставіць “лагатып” выстаўкі. Патрабаванні да выставачных работ: Работы павінны быць высокаграмадзянскага гучання, творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, ў эксперыментаванні з матэрыялам; мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў. Вырабы павінны быць выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі. Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца назва работы, прозвішча і імя, ўзрост аўтара, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога аб’яднання па інтарэсах, поўная назва ўстановы. Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел у 2-х экзэмплярах і этыкеткі на электронным носьбіце:
Работы прымаюцца па адрасе: 230009, г. Гродна, Каложскі парк, 1, Установа адукацыі “Гродзенскі Дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел этнакультуры і мастацкай адукацыі (каб. 109). Даведкі па тэл.: 8 (0152) 74 49 05. Тэрмін прадстаўлення работ на абласны этап выстаўкі – да 5 сакавіка 2013 года. Парадак правядзення адкрытага конкурса: Конкурс адбудзецца 25 красавіка 2013 года. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу неабходна аформіць заяўку, зацверджаную дырэктарам установы адукацыі, прадставіць фотаздымак конкурснай работы, і даслаць ў аргкамітэт не пазней 20 сакавіка 2013 года на e-mail: detpl@tut.by з паметкай “для аддзела этнакультуры і мастацкай адукацыі”. Прыклад: ЗАЦВЕРДЖАНА загадам дырэктара ДзУА “Краснасельскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” ад__________ №_____________________ Заяўка на ўдзел у абласным этапе адкрытага рэспубліканскага конкурсу юных майстроў
Конкурс складаецца з заданняў: 1. “Давайце пазнаёмімся” (прадстаўленне каманды ў творчай форме – да 5 хвілін). 2. “Папяровы свет” (выстаўка-прэзентацыя творчых работ удзельнікаў каманды конкурса). Кожнай камандзе будзе прадстаўлена плошча (2 м2) для самастойнага афармлення экспазіцыі творчых работ. Тэматыка і колькасць экспанатаў вызначаюць самі ўдзельнікі. 3. “Творчая майстэрня” (выкананне задання – 2 гадзіны). Тэма задання: “Вялікдзень”, прысвечана праваслаўнаму святу Пасха. Намінацыі: “Індывідуальная творчая работа” і “Калектыўная творчая работа”. Кожнай камандзе прапануецца загадзя распрацаваць канцэпцыю кампазіцыі, падрыхтаваць эскіз. Для выканання задання пры сабе мець неабходныя матэрыялы і інструменты (набор паперы, картон, нажніцы, клей і інш.). Забараняецца пры выкананні задання выкарыстоўваць гатовыя модулі, мець загатоўкі. Прыкладная праграма конкурсу (25 красавіка 2013 года):
Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу: Журы адкрытага конкурса вызначае пераможцаў і прызёраў, якія будуць узнагароджвацца дыпломамі 1, 2, 3 ступені Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Аб’яднанні па інтарэсах, якія прынялі актыўны ўдзел у выстаўцы-прэзентацыі, ўзнагароджваюцца дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацткай творчасці дзяцей і моладзі. Лепшыя работы выстаўкі-конкурса са згоды аўтараў застануцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе “Залатая калекцыя” для афармлення экспазіцыі “Выцінанка” і прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў і педагогаў. Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі-конкурса будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.com. |
![]() | На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1) | ![]() | Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” |
![]() | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа” | ![]() | Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу... |
![]() | Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс... | ![]() | У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы |
![]() | У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006... | ![]() | Пашпарт рэгіанальнай праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі І аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раЁна |
![]() | Асацыяцыя маладых навукоўцаў "Вiт", далей Асацыяцыя, з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалiтычнай, мясцовай грамадзкай арганiзацыяй,... | ![]() | Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцау «віт» з'яўляеца эмблема, выкананая... |