Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас




НазваГурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас
Дата канвертавання02.04.2013
Памер92.1 Kb.
ТыпДокументы
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Зэльвенскага райвыканкама

ДУА “Ялуцавіцкая базаквая школа”


Тэма: Цётка “Сварба”

3 клас


Падрыхтавала:

Гурына Марыя Адольфаўна


Ялуцавічы 2013


Гурына Марыя Адольфаўна

настаўніца пачатковых класаў

вышэйшай катэгорыі

ДУА “Ялуцавіцкая базавая школа”

Зэльвенскага раёна

Гродзенскай вобласці


Пашпарт КН1508252

Асабісты нумар 4030161К015РВ1

выдадзены 26.07.2006г

Зэльвенскім РАУС

Гродзенскай вобласці


Дамашні адрас

231944

в.Крамяніца Дольная,

д.14, кв.2

Зэльвенскі раён

Гродзеская вобласць

дам.тэл. 801564 – 70219

маб. 80336249243






Тэма: Цётка “Сварба” (казка)

Мэта: данесці да вучняў галоўную думку казкі “Кожнай пары года – свой час і тэрмін”

Задачы: развіваць вусную мову вучняў, крытычнае мысленне, уменне аналізаваць тэкст, знаходзіць вобразныя словы і выразы для характарыстыкі паводзін вясны і зімы;

папаўняць слоўнікавы запас;

развіваць творчыя здольнасці;

выхоўваць добразычлівыя, уважлівыя адносіны, цярплівасць у адносінах да акружаючых, каб пазбегнуць сваркі.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя. тлумачальныя слоўнікі, ацэначныя лісты

Тып урока: знаёмства з новым творам


Від урока: камбінаваны з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання


Выкарыстаныя тэхналогіі: тэхналогія развіцця крытычнага мыслення, інфармацыйныя тэхналогіі


Ход урока

1. Псіхалагічны настрой на працу. Жыло на свеце сонейка. Вельмі рана яно прачыналася і шырока расчыняла дзверы сваіх пакояў. І адтуль выбягалі яго дзеткі, сонечныя праменьчыкі. Яны спяшаліся на палі, на лугі, у лясы. Завіталі яны і да нас у клас, пасяліліся ў вашы сэрцы. Пашліце іх сваім мамам, татам, брацікам, сястрычкакм, суседзям, сябрам, гасцям, мне. Ад вашых усмешак і сонечных прамянёў у класе стала цёпла і светла.

2. Праверка дамашняга задання (слайд 1) Вера Сід “На рацэ”

На мінулым уроку мы працавалі з творам Веры Сід “На рацэ”. Кожная група мела сваё заданне:

1-ая група – прачытаць тэкст, скласці “тонкія” і “тоўстыя” пытанні да тэксту;

2-ая група – вуснае выказванне “Медзведзяняты на крызе”;

3-яя група – скласці план тэксту “На рацэ”.

Але спачатку я прапаную вам аднавіць паслядоўнасць падзей, якія апісваюцца ў тэксце.

Слайд 2. Перад вамі пераблытаныя падзеі. Іх трэба расставіць у адпаведным парадку.

На рацэ

Усеагульная радасць

Людзі на беразе

Трывога медзведзянят

Медзведзяняты на крызе

Выратаванне медзведзянят

Слайд 3. План тэксту

1. Медзведзяняты на крызе

2. Трывога медзведзянят

3. Людзі на беразе

4. Выратаванне медзведзянят

5. Усеагульная радасць

- Слухаем адказ 1-ай групы. Сфармулюйце “тонкія” пытанні да тэксту. (Якая пара года апісваецца ў тэксце? Што здарылася на рацэ? Дзе апынуліся медзведзяняты? Што аб’ядноўвала жывёл і людзей? Хто пераможа: людзі ці стыхія?)

“Тоўстыя ” пытанні: Як паводзілі сябе жывёлы ў небяспечнай сітуацыі? Чаму мядзведзіца ўстрывожылася? Чаму занепакоіліся людзі? Чаму людзей называюць смельчакамі?

- Слухаем адказы 2-ой групы.Выказванне “Медзведзяняты на крызе”

(адказы вучняў)

Слайд 4 .Ці адпавядае малюнак зместу (не правільныя паводзіны на рацэ)

Слайд 5. Запомні! (правілы паводзін на рацэ)

У кожнай групы ёсць лісток з табліцай. Знайдзіце ў табліцы сваё прозвішча і ацаніце , як вы выканалі дамашняе заданне. Дайце ацаніць сваю работу і суседу.

Імя , прозвішча вучня


Самаацэнка

Адзнака суседа ў групе

Адзнака настаўніка

Бондар Аляксей










Зая Бажэна










Крыўчук Арцём










Ланец Сяргей










Паранюк Дзм.










Рудая Рыта










Філіпенка Сн.






















Ацэньвайце і тыя , хто не паспеў адкакзаць

3. Фізкультхвілінка

Рукі за спіну, галоўкі назад

(закрыць вочы, расслабіцца)

Вочкі няхай у столь паглядзяць

(адкрыць вочы, глядзець уверх)

Галоўкі апусцім – на парту глядзім

(апускаем вочы, глядзім уніз)

А зараз уверх – дзе там муха ляціць?

(паднімаем вочы ўверх)

Вачамі пакруцім, шукаем яе

(вачамі выводзім круг, улева, управа)

І зноў пачытаем. Нямнога яшчэ.

4. Пастаноўка мэты ўрока, актуалізацыя наяўных ведаў.

Слайд 6. Паглядзіце на наш сканер і знайдзіце назву твора, з якім мы сёння пазнаёмімся



й

к

в

з

ы

я

п

б

ў

м

ю

с

ф

н

ч

з

л

с

й

к

в

а

р

б

а

ф

к

з

н

й

э

с

р

ы

д

б

х

у

ц

ў

п

з

е

ш

к

“Сварба”

Слайд 7. Цётка “Сварба”

  • пазнаёмімся…..

  • пашырым…..

  • будзем вучыцца…..

Давйце вызначым задачы ўрока, а дапамогуць у гэтым вам словы:

Пазнаёмімся……..(з новым творам)

Пашырым …………(слоўнікавы запас)

Будзем вучыцца………(гаварыць прыгожа па-беларуску, працаваць у парах, задаваць пытанні , думаць , разважаць , прыгожа і правільна чытаць.

Вернемся да назвы твора. Як вы разумееце слова “сварба”? Звернемся да тлумачальнага слоўніка: сварба, спрэчка, сварка. Калі можа ўзнікнуць сварка?

5.Складанне прагнозу па назве твора, ключавых словах

Слайд 8. Цётка”Сварба”

Зіма, Вясна, рабіць наперакор, адліга, людзі, памарозіць, слёзкі цяклі, смяялася

- прачытайце словы (чытае вучань). Як вы лічыце, аб чым гэты твор? Пра што ў ім пойдзе размова? Паміж кім можа ўзнікнуць сварба?

Слайд 9. плач гора

смех крыўда

спеў шчэбет

Гнеў радасць

- Якія пачуцці выклікае спрэчка ў зімы, у вясны?

- Утварыце ад гэтых слоў словы, якія будуць адказваць на пытанне што робіць?

Вясна………(смяецца, спявае, шчабеча, радуецца)

Зіма………(плача, гневаецца, гаруе, крыўдуе)

-Хто можа выконваць названыя дзеянні, мець адпаведныя пачуцці? (жывыя істоты )

- У якім значэнні ўжыты ўтвораныя словазлучэнні?

- У якім тэксце нежывым прадметам надаюцца рысы жывых істот?

6. Знаёмства з аўтарам

- Перш чым пачнём чытаць казку, я хачу пазнаёміць вас з яе аўтарам – Цётка.

Слайд 10. Цётка (партрэт), гады жыцця

- Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). Яна нарадзілася ў вёсцы Пяшчына цяпер Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Дзіцячыя гады будучай паэтэсы прайшлі ў сям’і дзеда, дзе яна змалку адчула ўсе радасці і цяжкасці сялянскай працы. Авалодала ведамі спачатку дома. Цяга да кнігі і вучобы прывяла яе ў гімназію, але з-за хваробы лёгкіх вымушана была пакінуць вучобу. Працавала хатняй настаўніцай. Дакладных звестак пра пачатак літаратурнай дзейнасці не захавалася. Вядома толькі, што яна выступіла ў беларускім друку раней Янкі Купалы і Якуба Коласа. Літаратурная дзейнасць працягвалася толькі 15 гадоў. За сваё кароткае жыццё напісала не вельмі многа, але ў гісторыі беларускай літаратуры займае пачэснае месца. Памерла ў 1916 годзе ад хваробы тыфам. Пахавана ў вёсцы Стары Двор Лідскага раёна.

7. Слоўнікавая работа

- У тэксце сустрэнуцца словы: адліга . жабрак, строілася. Звернемся да слоўніка.

8. Чытанне казкі Цёткі з прыпынкамі.

Пешы прыпынак. Чытае настаўнік да слоў “аж табе вылезуць вочы”

-Чаму пасварыліся зіма з вясною?

- Што гаварыла вясна?

- Як паводзіла сябе зіма?

- Як разумееце выраз “у баранавы рог заганю”?

Давайце паспрабуем здагадацца, што будзе далей?

9. Фізкультхвілінка. Дзеці спяваюць песню з выкананнем танцавальных рухаў пад музыку “Это всё весна”

Другі прыпынак.(чытае вучань) да слоў “хочам вясны”

- Ці спраўдзіліся нашы прагнозы?

- Што яны рабілі наперакор адна адной?

- Як адносіцеся да дзеянняў вясны , зімы?

- Хто ўключыўся ў спрэчку паміж вясной і зімой?

- У чым заключаецца сіла зімы?

- Што магла супрацьпаставіць ёй вясна?

- Як аднесліся людзі да гэтай спрэчкі? Зачытайце адпаведныя радкі.

- Як вы думаеце, што будзе далей?

Трэці прыпынак (чытае вучань) да слоў “хай вясна ідзе да нас”

  • Ці спраўдзіліся нашы прагнозы?

  • Хто дапамог знайсці выйсце са становішча?

  • Як выглядаў жабрак?

  • Што рашылі людзі? Зачытайце гэтыя словы з адпаведнай інтанацыяй.

  • Што будзе далей?

Тэкст дачытваецца да канца (чытае настаўнік).

- Ці спраўдзіліся нашы прагнозы?

- Як аднеслася зіма да рашэння людзей?

- З чаго ўтварыліся яе слёзы?

- Прачытайце, як паводзіла сябе вясна. Што яна рабіла?

- Як доўга вясна радавалася сваёй перамозе? Адшукайце адказ у тэксце.

- Чаму яна пасварылася з летам?

Прачытайце апошні сказ і адкажыце на пытанне: хто стане пераможам у новай спрэчцы?

10. Стадыя рэфлексі. (работа ў парах)

1-ая – падабраць словы, якія дапамогуць характарызаваць паводзіны зімы, вясны.

Зіма .. (бурчала, паўзла з марозамі, плакала, разлівалася )

Вясна.. (злавалася, смяялася, лезла адлігай, гарцавала, песцілася, шчабятала, цалавалася)

2-ая – прыдумаць дыялог паміж зімой і вясной, у якім яны будуць выхваляцца сваёй сілай.

3-яя – стварыць кадры для дыяфільма да 1 часткі.

11.Праверка самастойнай работы. Ацэнка дзейнасці ў ацэначных лістах.

12.Гульня “Рэпарцёр”. Уявіце, што у клас прыйшоў рэпарцёр? Якія пытанні ён задаў бы вам па прачытаным творы? (Ці спадабалася вам казка? Як вы адносіцеся да галоўных герояў казкі? Якую параду вы маглі бы даць вясне і зіме?)

- Якая галоўная думка казкі? (Кожнай пары года - свой час)

13. Дамашняе заданне (дыферэнцыраванае)

1-ая – чытаць казку па ролях, перадаць пры чытанні адпаведную інтанацыю;

2-ая – чытаць казку, навучыцца падрабязна пераказваць;

3-яя – прачытаць казку, стварыць дыяфільм да адной з частак.

13. Рэфлексія. “Упрыгожым дрэва”:

- пладамі, калі урок быў карысным;

- кветкамі, калі быў цікавы;

- кружкамі, калі сустракаліся цяжкасці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пашпарт музея
Поўны адрас музея, тэлефон п. Астроўск, 8 Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, Палонкаўская бш, тэл. 2-95-79

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconУрублеўскі Пётр Васільевіч
Нарадзіўся 3 лютага 1959 года ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconЖэбрак Міхаіл Вікенцьевіч
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1936 года ў в. Цяглевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пачаў свой працоўны шлях калгаснікам,...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconЛях Уладзімір Міхайлавіч
Нарадзіўсся 30 ліпеня 1962 года ў вёсцы Рудзевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус. Член влксм з 1976 года. У 1977...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconРаздзел Уводзіны. Кароткая анатацыя праграмы
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25. 03. 2005г. №150, Праграмай развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2011-2016...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconУрублеўскі аляксандр Васільевіч
Гродзенскай вобласці. У перыяд атрымання сярэдняй адукацыі неаднаразова ўдзельнічаў у раённых І абласных прадметных алімпіядах па...

Гурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа \"Ялуцавіцкая базавая школа\" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас iconТлумачальная запіска да мультымедыйнага прадукта. Выкладчык
Выкладчык: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г п. Астравец Гродненскай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка