Я л І нск І




НазваЯ л І нск І
старонка1/4
Дата канвертавання02.04.2013
Памер452.83 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу



\\server\dokum.cbs\фото для работы\к 100-летию библиотеки\буклет к столетию\здание библиотеки-3.jpg


Лепель, 2013

Найвялікшы скарб - добрая бібліятэка. (В.Г.Бялінскі)

Падводзім вынікі 2012 года – Года кнігі

Сетка бібліятэк Лепельскага раёна ў 2012 годзе.

Асноўнымі напрамкамі работы сеткі бібліятэк Лепельскага раёна ў 2012 годзе сталі:

  • развіццё інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў электронным асяроддзі пры дапамозе новых інфармацыйных тэхналогій: забеспячэнне фарміравання праблемна-арыентаваных баз данных;

  • садзейнічаць пашырэнню сацыяльных функцый бібліятэк: узаемадзейнічаць з сацыяльнымі партнёрамі, удзельнічаць у рэалізацыі сацыяльна-культурных адукацыйных праектаў;

  • забеспячэнне комплекснай сістэмы метадычнага кіравання бібліятэкамі з улікам сучасных патрабаванняў;

  • фарміраванне якаснага фонду ўсімі сродкамі камплектавання.

Сетка бібліятэк Лепельскага раёна складае 24 бібліятэкі: цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая і 22 сельскія бібліятэкі-філіялы. Бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна таксама займаюцца дзве бібліятэкі-клубы: Грыгаравічская і Пышнянская; 3 інтэгрыраваных бібліятэкі-музеі: Баброўская бібліятэка-музей Я. Мароза, Чарэйшчынская бібліятэка-музей вёскі, Каменская бібліятэка-музей Т. Кляшторнага.

Рашэннем Лепельскага выканаўчага камітэта ад 1 чэрвеня 2012 года за № 563 закрыта Губінская сельская бібліятэка з 1 чэрвеня 2012 года.

Бібліятэчны фонд сеткі бібліятэк складае – 223802 экз. літаратуры (фонд ЦБ – 53918 экз., дзіцячай бібліятэкі – 26388 экз., у сельскіх бібліятэках-філіялах – 143496 экз.). У 2012 годзе выпісана 7941 экз. перыядычных выданняў (173 назваў часопісаў і газет).


Бібліятэчным абслугоўваннем ахоплена 51,8% працэнта насельніцтва раена. Паслугамі бібліятэк у 2012 годзе карысталіся 17735 чытачоў: ЦБ – 5395, дзіцячай бібліятэкай – 3255, сельскімі бібліятэкамі – 9085.


У 2012 годзе колькасць кнігавыдач па сетцы склала 391944 экз. літаратуры: у ЦБ – 111228 экз., у дзіцячай – 72660 экз., у сельскіх – 208056 экз. Агульная колькасць кнігавыдач па відам выданняў па сетцы: кніг – 128371 экз., часопісаў – 209651 экз., газет – 53777 экз., грампласцінак – 25 экз., эл. дакументаў – 120 экз.


Фактам запатрабаванасці бібліятэк з’яўляецца колькасць наведванняў чытачоў: колькасць наведванняў па сетцы складае 121749, у тым ліку ў сельскіх бібліятэках – 66021.


У 2012 годзе чытальнасць па сетцы склала - 22,1; наведвальнасць – 6,9; абарачальнасць фонду – 1,8; кнігазабяспечанасць – 12,6.


Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва.

Ад 9 бібліятэк створаны бібліятэчныя пункты. Агульная колькасць бібліятэчных пунктаў – 19.

Пры цэнтральнай бібліятэцы працуюць 6 бібліятэчных пунктаў – “Меліяратар” (Лепельскае камунальнае унітарнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм “Лепельскае ПМС”), “Медык” (УЗ “Лепельская раённая бальніца”), “Медык-2” (УЗ “Гарадская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі”), “Плінтоўка” (Лекава-прафелактычная ўстанова “Лепельская раённая ветэрынарная станцыя”), “Медык-3” (УЗ “Гарадская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі №1”), “Лянок” (ААТ “Лепельскі ільнозавод”). З лістапада 2010 года працуе бібліёбус. Бібліёбус працуе па 8 маршрутах у 42 населеных пунктах. Выездаў – 57; чытачоў – 323, якім выдана 4950 экз. кніг і перыядычных выданняў. Наведвальнікі бібліёбуса знаёміліся з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у цыкле інфармацыйных гадзін “Майстры слова”, у рамках акцыі “За читающую Беларусь!”.

\\server\dokum.cbs\фото для работы\плинтовка и больница\sam_2438.jpg


Медык” - УЗ “Лепельская раённая бальніца”


Праблемы нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва бібліёбусам наступныя:

  • недастаткова развіта інфармацыйная інфраструктура ў “спальных” і новых мікрараёнах г. Лепеля: няма магчымасці арганізаваць бібліятэчныя пункты па прычыне адсутнасці памяшканняў, прыпынка бібліёбуса – па прычыне адсутнасці грашовых сродкаў на паліва.

  • бібліёбус: аўтамабіль спецыяльны “АЛ – 2705 Любава”, нягледзячы на тое, што маецца пэўнае абсталяванне для захоўвання і дастаўкі літаратуры, бібліёбус вельмі нязручны для арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў:

  • недастаткова плошчы для абслугоўвання;

  • у зімовы час – вельмі халодна, лічым, што не было неабходнасці дзяліць салон на дзве часткі;

Для эфектыўнага і якаснага абслугоўвання насельніцтва неабходна тэхнічнае аснашчэнне бібліёбуса:\\server\dokum.cbs\фото для работы\библиобус\dscn1322.jpg

  • наяўнасць натбука;

  • капіравальны апарат;

  • якасны склад фонду.


Асноўныя мерапрыемствы да Года кнігі.


Цэнтральная бібліятэка.

У сувязі з Годам кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшлі наступныя мерапрыемствы: “Мову родную шануйце” - літаратурна-паэтычны вечар з удзельнікамі народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” (наведвальнікі прымалі актыўны ўдзел у размове аб роднай мове, слухалі вершы мясцовых аўтараў); свята паэзіі “Песні, сэрцам праспяваныя”;

  • у рамках святкавання Дня Незалежнасці ў гарадскім парку працаваў “Літаратурны падворак” (усе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі сучаснай беларускай літаратуры на выставе-праглядзе “Беларусь – зямля літаратурная” і паслухаць удзельнікаў літаратурна-музычнага клуба “Выток” і юных паэтаў Лепельшчыны “Паэтычны фейерверк”);

  • да 130-ці годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа ў маладзёжным клубе «Я – гражданин Республики Беларусь» адбылася літаратурная паралель “Як у лесе зацвіталі…”, прысвечаная акцыі “Тыдзень лесу - 2012” і Году кнігі (зам. дырэктара па ідыялогіі лесгаса Касьянчык А.А. пазнаёміў навучэнцаў сярэдняй школы №1 з планамі пасадкі новых дрэў у Лепельскім раёне, а бібліятэкары пазнаёмілі з тэмай леса ў творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, сумесна з вучнямі чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры);

  • на абанеменце прайшоў месячнік літаратуры “Пакінем спадчыну мы для патомкаў” (чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа); перасоўная выстава “Лепельшчына літаратурная” пазнаёміла жыхароў і гасцей г. Глубокое на Дне пісьменства з кнігамі літаратараў, якія жылі і жывуць на Лепельшчыне.

\\server\dokum.cbs\фото для работы\глубокое\изображение 005.jpg


Перасоўная выстава “Лепельшчына літаратурная” г. Глубокое на Дне пісьменства.


Сельскія бібліятэкі:

Бібліятэкі прымалі актыўны ўдзел у абласных акцыях: “Записался сам – приведи друзей”, “Читаю я – читают мои друзья”, “За читающую Беларусь!”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па- беларуску” было арганізавана 27 мерапрыемстваў розных форм: конкурс “Самы чытаючы клас” (Велеўшчанская с/б-ка); пазнавальна-забаўляльная гульня “Будешь книги читать – будешь много знать!” (Забароўская с/б-ка, Каменская б-ка/музей).

Да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я. Купалы ў бібліятэках праводзіліся: віктарына “Ён і сёння з намі наш Купала” (Велеўшчанская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Пакуль ёсць Купала – будзе народ” (Поўсвіжская с/б-ка); літаратурная вечарына “Адвечная песня ” (Старалядненская с/б-ка); літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам засталася спадчына”(Горская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Чароўны свет мастацтва Я.Коласа”(Чарэйшчынская б-ка/музей); вечар памяці “Паклон прымі ад нас, песняр” (Каменская б-ка/музей); урок-конкурс “Спяшайцеся з паэтам стрэцца” (Слабадская с/б-ка).

Да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка: літаратурная гадзіна “Я сэрцам пісаў сваю родную песню” (Баброўская б-ка/музей); літаратурнае падарожжа “Беларусь мая, родны край…”(Поплаўская с/б-ка); літаратурна-музычная вечарына “Каб словы майго народа заўсёды ў песнях жылі”(Бароўская с/б-ка); літаратурныя чытанні “Прайсці праз вернасць” (Юркоўшчынская с/б-ка).

Грыгаравічская с/б-ка працавала па праекту “Мастацкая літаратура – крыніца духоўнасці”. У рамках праекта праведзены: літаратурная гадзіна “Дзеці ваеннага ліхалецця”(да 90-годдзя М.Гамолкі і 100-годдзя Л.Прокшы); віртуальная экскурсія “Новае чытанне кнігі “Ніколі не забудзем”; урок ведаў “Нашы юбіляры” (да 80-годдзя з дня нараджэння В.Васілеўскай і Я.Каршукова).

У Каменскай б-цы/музеі і ў Стайскай с/б-цы адбыліся сустрэчы чытачоў з паэткай В.Буландай “Я – дзяўчынка з Беларусі”.

d:\мои документы\фото\вера буланда\в.буланда камень\dscn0338.jpg


Вера Буланда раздае аўтографы

Прапаганда беларускай літаратуры, языка і культуры, адраджэнне нацыянальных традыцый і краязнаўства.


Цэнтральная бібліятэка.

Захаванню спадчыны беларускага народа, яго гісторыі, выхаванню любові да роднага края, кніжныя выставы “Мова народа – яго святыня”, “Слава кніжцы беларускай”, “Жыццёвы звон П. Панчанкі”, “Праз вогненны небасхіл: да 100-гг. М. Танка”, “Полымя” сучаснай літаратуры”, “літаратурны каляндар”, прысвечаны беларускім пісьменнікам– юбілярам, тыдні літаратуры. Цэнтральная бібліятэка прыняла удзел у Дне пісьменства ў Глыбокім з выставай “Лепельшчына літаратурная”.

У чытальнай зале на працягу года дзейнічалі наступныя выставы краязнаўчай тэматыкі: “Імі ганарыцца Лепельшчына: чалавек года Віцебшчыны”, “Набат памяці”, “Диктует время, воплощают люди: экономический потенциал района”, “Лепельшчына мая – таямнічы блакіт азёр…”.

Краязнаўчая тэматыка прысутнічала і ў работе галярэі “Арт – Лепель”. Адбылося адкрыццё 5-ці выстаў навучэнцаў ДШМ: “Зямля бацькоў”, “Весеннее настроение”, “Вясеннія фарбачкі” і інш. , а таксама жыхароў горада – І. Атрашкевіч і М. Гаріслаўка “Шейк-витраж с пастелью”. У кастрычніку ў межах месячніка “Чалавек з белым кіем” адбылось адкрыццё фотавыставы Мартыновіча С.А. “Я вижу сердцем”.

\\server\dokum.cbs\фото для работы\арт-галерея\я вижу сердцем!\sam_2372.jpg


Адкрыццё фотавыставы Мартыновіча С.А. “Я вижу сердцем”


Традыцыйна прымалі ўдзел у гарадскіх святах. Гэта і “Калядная варажба”, і “Купальскія гаданні” (возеро Святое), “Фронтовая библиотека-2” (святкаванне Дня Перамогі), ў якой для наведвальнікаў працаваў літаратурны вернісаж “Памяць пра вайну нам кніга пакідае”.

У мультымедыйным цэнтры адбылася скайп-канферэнцыя па тэме “Традыцыі і абрады Беларусі”. У ёй прынялі удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Лепельскага раённага таварыства інвалідаў і расійскага горада Балахна Ніжегародскай вобласці.

\\server\dokum.cbs\фото для работы\инвалиды\dsc00483.jpg\\server\dokum.cbs\фото для работы\инвалиды\dsc00481.jpg


Скайп-канферэнцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Лепельскага раённага таварыства інвалідаў і расійскага горада Балахна Ніжегародскай вобласці.

Адбыліся сустрэчы з пісьменнікамі, якія маюць далучэнне да Лепельшчыны: з В. Буланда – “Я – дзяўчына з Беларусі”; з Г.Паповым – “Гісторыя любві”.


\\server\dokum.cbs\фото для работы\история любви г.попова\sam_2322.jpg


Сустрэча з пісьменнікам Г.Паповым.


Сельскія бібліятэкі-філіялы:

Да 70-годзя з дня нараджэння В.Вярбы: пазнавальная гульня “Да дабра праз кнігу” праводзілася ў Баровенскай с/б-цы.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Ул.Карпава Чэрская с/б-ка правяла агляд творчасці “Біяграфія пісьменніка – яго кнігі”, Баровенская с/б-ка – “Вернасць тэме і героям”.

Да 75-годдзя з дня нараджэння М.Стральцова ў Юркоўшчынскай с/б-цы адбылося абмеркаванне кнігі пісьменніка “Між крутых берагоў”.

Да 65-годдзя з дня нараджэння Р.Баравіковай былі праведзены: літаратурная гадзіна “Мая душа – скарбонка пачуцця” (Баброўская б-ка/музей); агляд творчасці “Не спадзявайся, а жыві” (Чэрская с/б-ка).

Да 85-годзя з дня нараджэння Я.Брыля вечар-ушанаванне “Па старонкам кніг Янкі Брыля” адбыўся ў Каменскай б-цы/музеі.

Да 75-годдзя з дня нараджэння М.Чаргінца праводзіліся: агляд літаратуры “Ён верай і праўдай служыць Беларусі” (Велеўшчанская с/б-ка); літаратурная гадзіна “Ад імя пакаленняў” (Чэрская с/б-ка).

Да 90-годдзя з дня нараджэння А.Васілевіч літаратурная гадзіна “Пра час і пра сябе” адбылася ў Чарэйшчынскай б-цы/музеі і ў Баброўскай б-цы/музеі.

Да 80-годдзя з дня нараджэння І.Пташнікава Старалядненская с/б-ка падрыхтавала агляд жыццёвага шляху “Зерне падае не на камень”.

Да 75-годдзя з дня нараджэння В.Лукшы літаратурнае падарожжа “Лета круглы год” было праведзена ў Слабадской с/б-цы.

Да Міжнароднага дня роднай мовы: гульня-конкурс “Свята роднага слова” (Каменская б-ка/музей); літаратурны марафон “Сэрцам роднага слова краніся” (Поплаўская с/б-ка); літаратурная вечарына “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся” (Стайская с/б-ка); гадзіна роднай мовы “Мовы роднае сазвучча” (Чэрская с/б-ка).

Патрыятычнае выхаванне.
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Я л І нск І iconОоо «солинг-нск»
Поставляем под заказ новые оригинальные детали для текущего и капитального ремонта индустриальных двигателей и силовой техники

Я л І нск І icon«Майстар Забяспячэння» унп 191374949 220070 г. М I нск, вул. Пераходная, д. 64, оф. 307
Предлагаем вашему вниманию, продукция ведущих производителей Республики Беларусь, и не только. В кратчайшие сроки! С доставкой на...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка