Спампаваць 2.12 Mb.
|
217. Ад крывацёкуДва браты камень сякуць, дзве сястры ў вокны глядзяць, дзве свякровы ў варотах стаяць. Ты, свёкар, варожыш, а ты, кроў, уйміся, ты, брат, смірыся, а ты, кроў, запрыся. Брат бяжыць, сястра крычыць, свёкар варчыць. Будзь, маё слова, крепка на ўціханнне крыві ў раба божыя на сей час, на сію мінуту. 218. * * * Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў запяклася. Амін. 219. Ад крывацёку З-пад дуба караністага цякла Юрдань-рака, там ішоў Ісус Хрыстос і святы Ілля. Водзеныя ключы закрывалісь, Юрдань-рэчка станавілася. Закрыйцеся, жылы кровавыя, стань, не цячы, кроў чырвоная. Гаварыць адзін на адзін з бальным чалавекам, пры этым ён тожа доўжан красціцца. Усю замову сказаць да заходу сонца. Чалавек павінен прыйсці 3 раза да мяне. 220. * * * Ішоў пан Езус праз Юрдань, рака стала, і кроў стань! Рабіць усё тое ж, што і ў першай замове ад крывацёку. 221. Кроў замаўляць Першым разам, лепшым часам, Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Госпадзі, благаславі кроў загаварыць ад нажа вострага, ад нажа буланага. На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць там дамавіна, на той дамавіне сядзіць красная дзевіца, трымае ў руках шаўковыя ніткі, зашывае крывавыя раны. Воран мне брат, а ты, кроў, не капь. Ехалі тры калечкі чэраз быстрыя рэчкі. Секлі, рубалі, кроў замаўлялі, вішанькай засыпалі. Вішанька не ўзашла, кроў не пайшла. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз яры мост, нёс на плячэ мячэ і парубаў сабе плячэ. Начаў шаптаць-гаварыць, каб кроў не ішла і рана зажыла. 222. Ад урока Первым разам, Божым прыказам, Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Пацеры пакланюся. Прачыста Маць прыступала, (імя) помашч ад урока давала. Вадзіца-красная дзявіца, божая памошніца, бяжыш па мхах, па балотах, па шчырых барах, па жоўтых пясках. Ты змываеш камень, крэмень, крутыя берагі, жоўтыя пяскі, ізмый із (імя) урокі, парокі падуманыя, пагаданыя, пагляданыя, пісьменныя, прыгаворныя, зашчытныя, засценныя, дзявочае, жаночае, мужчынскае, хлапоцкае, панскае, цыганскае. Ізмый із (імя) жыл і паджыл, з касцей з усіх сіл, з усіх жыл, з усіх пажыл, з румянага ліца, з ружовага серца, з 40 суставаў, з буйнай галавы, з яркіх ачэй, з воласа, з галавы. Стань, Божая Мацер, на помашч, ангелы, на радасць. Госпадзі, палюбі мой дух. 223. Ад уроку Дванаццаць урокаў, дванаццаць рокаў, дванаццаць прыстрэкаў, дванаццаць прыгавораў. У полі стаіць дуб, пад тым дубам гадзюка шкакоча, рагоча, траву з’ядае, з (імя) урокі знімае – душаны, пагаданы, пацешны, пасмешны, умоўны, прыгаворны, жаноцкі, хлапоцкі, панскі, цыганскі, каціны, машыны, сабачы. Урок і спуд, тут табе не хадзіць, сэрца не знабіць. Уладзі на мха, на балота, дзе пташкі не шчабечуць, сабакі – не брэшуць. Там табе піць-гуляць, ніцыя лозы ламаць, у чалавека не стаяць (ці ў жанчыны) і косці пары ні ламаць. Ідзі на мха, на балота, там табе піць-гуляць. Я з словам, а Бог з помаччу. Не я гавару – Гасподзь, не мая сіла-гасподня, не мой дух, а гасподні. 224. Ад уроку Як на моры-акіяне, на востраве Буяне стаіць дуб, а на тым дубе тры какаты. Пад тым дубам сядзяць тры дзявіцы, а то не дзявіцы, а родныя сястрыцы. Адна шыла, другая вышывала, а трэцяя ўрокі і ўлёкі, і спугі-палохі выгаварывала. 225. Ад уроку Госпаду Богу памалюся, Святой Маці Прачыстай пакланюся. Вячэрнія зоры-зараніцы, божыя памашніцы, памажыце (імя). Госпада Бога прасіла. Тут жа табе не стаяць, крыві не разліваць, касцей не ламаць. Сіня мора, ля сіня мора стаяў дуб на сорак какатоў, на дванаццаць варатоў. Пад тым дубам сядзела красная дзявічка. Яна сядзела, кніжку чытала, яна к сабе (імя) падзывала, яна з яе (яго) усе балезні знімала, на бягучую ваду пускала, давала ў вочкі светласць, а ў ножкі – крэпасць. Я – словам, Бог – помачу. 226. Ад зглазаІшоў Бог, шоў Ісус Хрыстос па сінім моры, па лукомуру. На сінім моры, на лукоморы стаіць кузня. У той кузні кавалі куюць, гарачае жалеза расплаўлялі, голымі рукамі бралі. У сінее мора, у воду кідалі. У раба Божага (імя) урок, улёк, прыгавор зымалі. |