Францыска Скарыны" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2011




НазваФранцыска Скарыны" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2011
старонка14/36
Дата канвертавання02.04.2013
Памер2.12 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   36

200. Ад ваўка


Першым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой Мацеры Божай прыкланюся. Ёсць у свеце многа царыкаў, а мне тры трэба: першы царык – ясны месяц на небе, другі царык – воўк у калодзе, трэці царык – мядзведзь. Як мне з імі не схадзіцца, з імі за адзін стол не садзіцца, не піць, не гуляць, не бяседаваць, так рабу-зверу з маёй скацінкай, з бурай шарсцінкай, не схадзіцца, не вадзіцца, не стракацца. Я сваю скаціну загаворваю дзвёмі зарамі – ранняй і вячэрняй, застанаўляю, цёмнай ноччу пасцель усцілаю, дробнымі зорамі абсяваю, ясным месяцам пакрываю, чорнай рызай вочы засцілаю, застанаўляю і замыкаю зубы, губы, ногці залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Я ж тыя ключы вынімаю і на сіне мора кідаю. Маёй скаціне, бурай шарсціне, чур ад пары да пары, да слушнага часу.


201. Ад шалёнай сабакі

На моры, на акіяні, на востраве Буяні стаіць дом. У тым домі стаіць старыца і дзержыць ана жала. Ты, старыца, вазьмі сваё жала і прыйдзі к рабу Божаму (імя), вынь у раба Божага (імя) жала смертныя! Загаварываю раны калючыя на руках, на нагах, на галаве, ва лбу, на затылкі, на брывях і на падбародкі. Будзьця ва векі вякоў на сабакі чорнай, серый, красный, сядой, рыжый, белый, сядзіця і ва век не схадзіця!

Шэпчуць над вухам ці над хлебам тройча, тады хлеб на тры частачкі разразаюць і тры зары трэба есці яго.


202. Ад шалу

Устану я рана-ранюсенька, умыюсь бела-бяленька, узыду на крутую гару, зірну пад ясную зару – там стаіць дзедзька-лябедзька, унімай свайго сабаку-кусаку, круцяку і верцяку. Укусіў ён раба Божага, вынімай шал з касьцей, з машчэй, з чорных печаней, з сініх жыл, з гаручыя крыві і буйныя галавы, штоб у раба Божага касьці ня ламіла, гаручыя крыві ня марыла, ясных вачэй ня круціла.


203. Ад бешанага сабакі

Ну, от шчоб сабака не кусаўся, дак вот ідзёш, а сабака кінецца на цябе, дак нада казаць так:

– Сабака рабая, радзілась сляпая, у бані не мылась, у папа не хрысцілась. Не бачыла людзей, не бач і мяне.

І тры разы нада так праказаць. І век сабака не ўкусе.


204. Ад бешанай сабакі

Перахрысціцца і казаць:

– Госпадзі Божа, благаславі, Прэсвятая Маць Багародзіца, помачы дай. У чыстым полі на Сіяньскай гары стаіць дуб. Пад тым дубам сядзіць старушка старанькая, кладзець аганёк сіненькі, пякець сала і пускаець духі на ўсе сухія цёмныя лясы. Унімай, бабка, сваіх ярых шалёных сабак ад ярага зуба, жаркага агня, дай помачы рабе Божай (імя). Не дасі помачы, то я пайду к Міхайлу-суддзе праведнаму, то будзець цябе судзіць, зялезным пруццем мяса тваё рубіць. Ета ж не я гавару – гаварыць сам Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос і Прэсвятая Маць Багародзіца, а я раб-чалавек прашу помачы.

Лекавыя замовы


205. Ад крывацёку

Ішла Святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду дугою. Дуга разагніся –вада залліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба Божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.


206. * * *

Із-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі: рака малочная, вадзяная і крывяная. Я малочную разап’ю, вадзяную разалью, а крывяную астанаўлю. Прысвятая Маць Багародзіца на прасліцу прала, нітку атарвала, кроў завязала.


207. Сунімаць кроў

Ішлі тры чалавека чэраз тры рэкі. Капалі лозу, сеялі рожу. Рожа не ўзашла, (імя) кроў не пашла. Памалюся Госпаду Богу. Рожа не прынялась, (імя) кроў унялась (9 раз).


208. Ад крывацячэння

Першым разам гасподнім часам Госпаду Богу памолімся, святому дзянёчку паклонімся. Плылі калекі цераз тры рэкі, пасеялі рож, а рож не ўзышла, кроў не пашла, конь стар, кроў стань, конь гнед, крові нет.


209. Ад крывацёку

Добрым часам, лепшым разам, я – словам, а Гасподзь Бог – з помашчу. Iшоў Iсус Хрыстос цёмнымі лугамi, крутымi берагамi, масцiў маста з тонкага трысця: з калiнавага, з малiнавага. Мост, разламiся, Дунай, разаллiся, кроў, унiмiся. Госпадзi, памажы, Госпадзi, памажы, Госпадзi, памажы.


210. Каб супыніць кроў

На моры, на акіяне, на востраве Бур’яне там ляжаў белы гаручы камень. На том камне сядзела дзявіца-масцярыца, дзяржала іглу булатную, зашывала рану крывавую. Эх, ты, була, проч адстань, парэзаная кроў, цеч перастань.


211. Ад крывацёку

На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць гарачы камень Алатыр. На тым камяні сядзіць чырвона дзявіца, швачка-масцярыца, трымае іголку булатную, удзявае нітку мяльковую, руду жоўтую замывае, раны крывавыя замывае. Загаварываю я раба (імя) ад заразы. Булаты, згінь, атстань, а ты, кроў, цячы перастань.

Шэпчуць вечарам і раніцай тройча.


212. Замова ад крывацячэнне

Плылі 3 рэчкі: малочная, вадзяная і крывавая. Малочная – працячы, вадзяная – працячы! А кроў гарачая, астанавіся і запячыся. Другім разам, гасподнім часам. Плыла рака морам, было ў той рэчкі 3 жылкі: вадзяная, малочная ды крывавая. Малочная – працячы, вадзяная – працячы! Крывавая ж астанавіся і запячыся! Трэцім разам, гасподнім часам. Плыло 3 рэчкі: малочная, вадзяная і крывавая. Вадзяная і малочная – працячыце! А кроў гарачая, спыніся, запячыся! Амінь.


213. Ад крывацячэння

Первым разам, Гасподнім часам, Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Маць Прачыстая хадзіла па полю чыстаму. Убірала камень-явень, стаў кроў, як камень. (Тры разы).


214. Ад крывацёку

Із-пад ясная зары, із-пад белая гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная і кравяная. Я малочную разапью, вадзяную разаллю, а кравяную астанаўлю.


215. Ад крывацёку

Ні пячэ, ні цячэ, ні свярбіць, ні баліць. Амінь.


216. Сунімаць кроў

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прічыстай Маме пакланюся. Маць Прічыстая, стань мне на помашч. Шла Маць Прічыстая па крутой гарэ, па зялёнай траве, траву таптала, расу збівала. Нясла з сабою залатую голачку, шаўковую нітачку рабы Божай (імя) рану зашываць, кроў сунімаць. Я – словам, Бог – з помашчу.

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   36

Падобныя:

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconСкарыны» фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель гду імя Ф. Скарыны 2011
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 2011...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconПрактычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель гду імя Ф. Скарыны 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconСінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconОмельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconГія заданні да выканання лабараторных работ для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка