Спампаваць 2.12 Mb.
|
190. Ад змяіГадзіна вадзяная, земляная, сляпні і вужы, змеі і вужакі, ярыца-пераярыца! Аддайце і вазьміце сваю жаласць і ярасць (імя або назва жывёлы). Калі не аддасцё сваёй жаласці і ярасці, то не будзе вам збудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карэннямі. Сонца і яркі месяц не будуць вам свяціць не будзе прынімаць вас сыра маць-зямля. 191. Ад гадзюкі Першым разам, добрым часам, адкуль узялась шкаратая гадзіна, з арэшкавага куста, із гарэхавай шалупайкі. Шкаратая гадзіна, збірай сваіх гадаў, падкупных, падплатных, гнаявых, лесавых, палявых, падтынных. І вымай із (каровы або імя чалавека) сваю балесць і ядрасць, і вымай із валос (або шэрсці), із жоўтай касці, із ляснога вымя, із малочных жыл. І вымай і зубы вырывай і набок адкідай (3 р.). 192. Ад гадзюкі На сінім моры стаяў дуб на 9-3 какаты. У тых какатах 9-3 гнязды. А ў тых 9-3 гняздах 9-3 гадзюкі падплотныя, падтынныя, вадзяныя, балотныя, сереные, каменыя. Сулечайце губы, зубы, буду вам зелле ўсім даваць. Буду вас на чатыры часці разрываць. Расказвала двоюродная цётка. Яна ўжэ померла. 193. Ад гадзюкі На Вялікі дзень да полудня апусціўся Гасподзь з неба, на буланым коніку па полі гуляе, да не проста гуляе, а яду сабе шукае. Пад’язджае да сіняга мора. Ля сіняга мора ляжыць белы камень, на тым белым камені сядзіць кала-каліца, яна не ўмее не чытаць, не пісаць, толькі ўмее ўсім гадам жалы замаўляць, усім тром, дзівяцём. Ні камар укусіў, ні муха не зазвінела. Уцякайце, гады, заносце з сабою яды ў глыбокія норы і ў сінія моры, каб хто не хадзіў, ад вас крыўды не меў. Тады і вам жыцца будзе. Калі ж парушыце слова, то прыйдзе вас караць Гасподзь з высокага неба, з калючым мячом, з сякераю, і тады нікога ён не пашкадуе, нікому жыцця не дасць. Амінь. 194. Ад змяі Гаварыць тройчы днём да захаду сонца, а ноччу да ўсходу: – Госпадзі Божа, благаславі. Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памалюся і Прачыстай Матцы пакланюся. Прачыстая Маць прыступае і ад гадаў помачы давая. Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, і цябе, вуж, добры муж, вуж Сакадык, і змяю саму Саламу, і змяю Саўру, і змяю Салапею, і змяю Шкарупею. І слуг, сваіх падруг сунімай і жалы замаўляй, і ў раба Божага вопуху не пускай, і жыл не трудзі, і крыві не гнаі, і сэрца не тамі. І прашу ж я вас. Калі ж вы маей просьбы не паслухаеце, пашлець Гасподзь на вас грамавую тучу, камянны бой. Ён вас нідзе не аставя: ні ў яме, ні ў пячорах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ён вас камянем паб’ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку. 195. Ад змяінага ўкуса Трэба тую змяю, як у тую мінуту ты яе ўбіў, дай раскалупіць ды яе кроўю памазаў – ні опухолі не будзе, ні ўкуса ніякога, нічаго. Потым гаворыш: – У гаі, на паляні стаіць краваць. На краваці ляжыце пуховая падушка. На падушцы ляжыць гадзюка. Ляжыць гадзюка да свой яд іспускае. Устань, гадзюка, забяры свой яд, то як не будзеш забіраць, дак будэм цябе ўбіваць і агнём ізжыгаць. Ідзі, змяя, на чыстыя воды, на сухія лозы. Там тады ўціхане і ўлягане і мяккі ўдыхане. Не чапай і не ўкусай і не ачынайся. 196. Пры ўкусе змяіЕслі казу ці карову ўкусіла змяя, робяць так: да захода сонца ўзяць на дварэ любы серы каменьчык і пацерці ў хлеве ім то места, дзе ўкусіла змяя, пры гэтым кажучы: – Устану рана, пайду ва хлев, с хлева – на ўліцу, з уліцы – у чыстае поле. У чыстом поле ляжыць камень булыжны, на етом камне ляжыць гад і гадзіна. Бяру тры пруты – дзеревянны, алавянны, медны. Змяіная матка, заганяй сваіх дзетак на высокія горы, у вузкія норы, сонца – за лес, опухаль – у землю. 197. Ад укусу гадзюкі Узыйду я на мора, зірну я на гору. Стаіць куст на прытыцы, а ў тым кусце – гняздо, у гняздзе – тры змяі: адна – Шкурапіна, другая – Умляліна, трэцяя – Сем’яніна. Просяць сваіх прыслугаў адной межавой, другой вадзяной, трэцяй сержавой: да русай касці яду не дапускаць і вопуху палягаць. 198. Ад ваўка Госпаду Богу памалюся. Памажы, Госпадзі, загаварыць ваўкоў. Ваўка-харка, ваўчыцу-харчыцу, ваўчанят-харчанят жалезным тынам ад неба да зямлі. 199. Ад ваўкоў Воўк і ваўчыца, і ваўчаняты, вашы ногі павыламаты, вашы зубы пазамыкаты залатымі замкамі, жалезнымі ключамі. А ты, цар гасподні, Ігнаці Дабрахочы, спасі маю скаціну, і дзе мая скаціна ходзіць, у полі купінаю, а ў лесі кустом, а ў лузі калодаю. Тры разы прагаварыць ля варот перад жывёлай, калі першы раз на пашу выганяеш. |