Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна




НазваСёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна
Дата канвертавання03.11.2012
Памер59.74 Kb.
ТыпДокументы
Padb1218abloga


Прывітаньне!

Партал tut.by www.tut.by сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна праведзеным апытаньням, навіны на партале зьяўляюцца адным з найбольш папулярных разьдзелаў. Штодня праз tut.by праходзіць каля 80 навінаў, якія чытаюць больш за 40 тысяч чалавек. Там жа зьмешчаны сьпіс 10 найбольш папулярных навінаў парталу за 7 гадоў. Першая тройка выглядае наступным чынам: 1. Намётавы гарадок ліквідаваны. Ягоныя жыхары затрыманыя (59961 прагляд); 2. Затрыманы Аляксандр Казулін (56718); 3. Беларусы пачынаюць вучыцца жыць без ільгот (відэа, 54046).

Там жа ў форуме абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд з краіны. FatAll піша: “Калі ты загадзя раней мог сабе атрымаць пячатку на 5 гадоў і пасьля гэтага зрабіцца "нячэсным", але ўсё-такі выязджаць за бугор дык цяпер зьвесткі, што ты "нячэсны" прыляцяць на мяжу хутчэй, чым ідзе хуткасная электрычка "Менск-Берасьце". Яшчэ адно ярмо павесілі на няўгодных». Яшчэ адзін камэнтар: “Зато цяпер ёсьць новы "законны" прыкол для апазыцыйна настроеных грамадзян: прыязджае такі на мяжу, а яму ці позву ў ваенкамат, ці "грамадзянскі" пазоў ад якога-небудзь Васі Пупкіна. Дзён праз дзесяць з чыстым сумленьнем "Прабачце, памылачка выйшла". bannida : “У Эўропе такая ж схема. Чым вы не задаволеныя, незразумела».


У гасьцёўні “Тузіну гітоў” music.fromby.net вядучы праграмы “Новая зямля” на радыё “Юністар” Віктар Сямашка анансуе новы цыкл перадач, прысьвечаны беларускім рок-калектывам, якія былі вядомыя ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Гэта такія групы, як “Алгоритмы”, “2+2”, “Блики”, “Орты”, “Пингвины”, “Грифы”, “Дойліды”, “Funny Foxes”, “Аргонавты”, “Наследники”, “Эльфы”, “Золотые яблоки солнца”, “Шпакі”. Было запісана больш за 13 гадзінаў інтэрвію зь непасрэднымі ўдзельнікамі падзеяў — неафіцыйнымі героямі таго часу. Першы выпуск з цыклу “Андэрграўнд 1960 – 1970-ых” прагучыць у эфіры 3 студзеня.


У ЖЖ-суполцы Белпамыйка community.livejournal.com/by_trash маецца спасылка на сайт гімназіі № 18 Менску gymn18.minsk.edu.by, на галоўнай старонцы якога гэтак тлумачацца колеры цяперашняга дзяржаўнага сьцягу Беларусі: «Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сымбалізуе кроўныя повязі, братэрства, змаганьне за правую справу. Ён азначае высокае прадвызначэньне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчасьлівага жыцьця. У старадаўнасьці знатныя людзі насілі чырвоныя шапкі і чырвоныя боты. Зялёны колер — гэта колер Прыроды, нашай карміліцы, нашай першамаці. Гэта колер людзей і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны».

Сайт generation.by зьмясьціў сёньня наступную інфармацыю: «Ва Ўкраіне ўсё меней людзей лічаць расейскую мову роднай: гэты паказчык за апошні год апусьціўся з 30,7% да 25,7%. Пры гэтым колькасьць тых, хто сваёй роднай мовай лічыць украінскую, не зьмянілася — амаль 52%. 39,2% лічаць, што адзінаю афіцыйнаю моваю мусіць быць украінская. У той час як па меркаваньні 31,4% апытаных, такі статус мусіць мець як украінская, так і расейская мова. 24,3% шукаюць кампраміс, прапаноўваючы статус дзяржаўнай мовы ўкраінскай, а афіцыйнай — расейскай. Адметна, што за год павялічылася колькасьць тых, хто лічыць сябе часткай савецкай культуры: з 16,4% да 19,4%».

­­­Блогер us_capone ў ЖЖ-суполцы minsk_by community.livejournal.com/minsk_by пакінуў наступны запіс: “Дзе ў Менску можна набыць навагоднія паштоўкі на беларускай мове? Дажылі, у Беларусі не магу набыць паштоўку на беларускайм мове!» karta_vetra радзіць: “На галоўпаштампце. Парачку набыць можна. Калі б не скаверканае "з ражджаством", дык некаторыя былі б вельмі нават нічога». nazaranka: “Паштоўкі ёсьць на беларускай у галаўпаштампце, але яны "саўковыя". Мы зьраемся выдаць шэраг выдатных паштовак да сьвятаў на беларускай мове, прадавацца будуць у кіёсках «Саюздруку». Да Калядаў будзе гатовы тыраж».


На гэтым разьвітваюся з вамі. Гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся!..

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconПольшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча?
Блогер Lipkovich зьмясьціў у сваім дзёньніку навіну: у Літве затрыманы грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіянажам супраць Польшчы....

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconПаведаміў: у выніку намаганьняў групы прыхільнікаў савецкага правапісу беларускай мовы (наркамаўкі), сёньня была зьнішчаная беларуская Вікіпэдыя. Лёс болей
Вікіпэдыя. Лёс болей чым шасьці тысячаў артыкулаў, што былі зьмешчаныя ў ёй, пакуль не вядомы. Але існуе верагоднасьць, што яны будуць...

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconУдзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавана права на выезд з...

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд...

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconНе я не я не я вось што дзіўна: усюды была не я

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconСёньня ў літаратурнай гасьцёўні
Сустрэча з Уладзімірам Арловым, што была папярэдне прызначаная на сёньня, 22 лютага, пераносіцца на 1 сакавіка. Сёньня на паседжаньне...

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconПрывітаньне! Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для "ПГ". Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму. І яшчэ: хай цябе не замучае вялікі ўступ. Тут загучаць аўдыёэфекты ды музыка. Абяцаю, што ўсё атрымаецца як мае быць. Чакаю твайго адказу сёньня. Да сустрэчы! Я. Ма
Вось тут нешта накрэмзаў. Даўно я не пісаў тэкстаў для “ПГ”. Алена, калі ласка, адрэдагуй яго па-сапраўднаму

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

Сёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна iconПрывітаньне! Вось чым жыло сёньня беларускае Сеціва
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьні ад Вас, я нарадзіўся...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка