Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы




НазваУа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы
старонка1/4
Дата канвертавання18.03.2013
Памер356.52 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»


Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

Ў ДАПАМОГУ СТУДЭНТАМ-ГІСТОРЫКАМ

ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ

ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАКТЫЧНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

(3 семестр)


Наваполацк 2013


Як падрыхтавацца да семінарскіх заняткаў

Мэта семінарскіх заняткаў — фарміраванне ўмення аналізаваць і крытычна ацэньваць розныя крыніцы ведаў, а таксама — развіццё творчых і пошукава-даследчых здольнасцяў. Для абмеркавання на семінарах выносяцца вузлавыя або найбольш складаныя, спрэчныя пытанні, засваенне якіх спрыяе развіццю самастойнага мыслення.

Падрыхтоўка да семінараў уключае:

— вывучэнне канспектаў лекцый, вучэбнай і спецыяльнай літаратуры;

— азнаямленне з ілюстрацыйнымі матэрыяламі, рашэнне тэставых задач;

— падрыхтоўку вусных паведамленняў, складанне тэзаў для выступу;

— падрыхтоўку аргументацыі для ўдзелу ў дыскусіях;

— падрыхтоўку да розных формаў кантролю ведаў;

— падрыхтоўку да ўдзелу ў вучэбных гульнях.

Якаснае рашэнне гэтых задач мае на мэце сістэматычную працу. Эфектыўнасць семінарскіх заняткаў у значнай ступені залежыць ад жадання і здольнасцяў студэнта самастойна здабываць веды. Семінары не дублююць лекцыйную інфармацыю, яны спрыяюць яе паглыбленню, самастойнаму і крытычнаму асэнсаванню.

Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў не варта абмяжоўвацца толькі канспектам лекцыі. Высокія адзнакі на семінары можна атрымаць толькі пры ўмове актыўнага засваення матэрыялу на аснове выкарыстання творчага падыходу.

У планах семінарскіх заняткаў прадстаўленая вучэбная і спецыяльная літаратура, якая можа быць карысная для актыўнага ўдзелу ў семінарах.

Як падрыхтаваць вуснае паведамленне

Падрыхтоўка вуснага паведамлення прадугледжвае самастойнае даследаванне пэўнай навуковай праблемы, артыкула або манаграфіі. Выбар тэмы і зместу паведамлення — паказчык творчага патэнцыялу аўтара.

Пры адзнацы выкананага студэнтам даследавання выкладчык арыентуецца на наступныя крытэры:

— узровень даследчых навыкаў студэнта: якасць плану паведамлення, падбору літаратуры, сістэматызацыі і аналізу фактаў і ідэй; творчы характар аўтарскіх меркаванняў, выяўленых ім супярэчнасцяў і недахопаў;

— самастойнасць мыслення студэнта: абгрунтаванасць, дакладнасць і палемічнасць ідэй і асноўных палажэнняў;

— разуменне аўтарам значэння тэарэтычных пошукаў для жыццёвай практыкі і абранай прафесіі;

— уменне студэнта аргументаваць уласныя высновы, весці дыялог з апанентамі, адказваць на пытанні аўдыторыі.

Асноўныя патрабаванні да навуковага дакладу:

— актуальнасць тэмы даследавання;

— крытычна-творчая інтэрпрэтацыя навуковых ідэй, выкарыстанай літаратуры;

— самастойнасць і доказнасць аўтарскіх меркаванняў па навуковай праблеме.

Пошук літаратуры з'яўляецца складовай часткай працы над абранай тэмай. Пры падрыхтоўцы выступу трэба выкарыстаць некалькі крыніц, прычым інфармацыя павінна быць крытычна асэнсавана.

Пры падрыхтоўцы і заслухванні вуснага паведамлення галоўнымі крытэрамі яго высокай адзнакі з'яўляюцца навізна матэрыялу; захапляльнасць прапанаваных звестак; даступнасць інфармацыі; аптымальная форма выкладу. Непадрыхтаванае чытанне студэнтам інфармацыі з ксеракопіі крыніцы не расцэньваецца як заслугоўваючы станоўчай адзнакі даклада.

Як падрыхтавацца да дыскусіі

Дыскусія (ад лацін. discussio — разгляд, даследаванне) — спрэчка, абмеркаванне якога-небудзь пытання — вымагае кампетэнтнасці ўдзельнікаў дыскусіі і захавання імі нормаў палемікі.

Эфектыўнасць дыскусій зніжаюць наступныя недахопы:

— спрэчка не па сутнасці (неразуменне некаторымі ўдзельнікамі праблемы, іх непадрыхтаванасць да абмеркавання);

— непавага да апанентаў, нецярпімасць да чужога меркавання і няўменне адстойваць уласныя погляды і перакананні;

— павярхоўнасць меркаванняў і прапаноў;

— неразвітасць уяўленняў аб мастацтве палемікі.

Да дыскусіі трэба загадзя рыхтавацца. Трэба засвоіць сутнасць асноўных ідэй і палажэнняў тэорыі, асэнсаваць іх, прадумаць аргументы "за" і "супраць". Карысна звярнуцца да літаратуры аб мастацтве дыскусіі.

Як напісаць эсэ

Эсе (фран. essai — спроба, нарыс) — празаічны аповед невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на вольную тэму, якая раскрываецца суб'ектыўна і звычайна няпоўна. Напісанне эсэ спрыяе фарміраванню здольнасці выкладаць свае думкі на паперы.

Эсэ выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара па пэўнай тэме. У дачыненні аб'ёму і функцыі мяжуе, з аднаго боку, з навуковым артыкулам і літаратурным нарысам (з якім эсэ нярэдка блытаюць), з іншага — з філасофскім трактатам. Эсэістычнаму стылю ўласцівыя такія асаблівасці, як вобразнасць, рухомасць асацыяцый, афарыстычнасць, устаноўка на інтымную шчырасць і гутарковую інтанацыю.

Структура эсэ, як правіла, складаецца з наступных кампанентаў:

— уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару дадзенай тэмы;

— асноўная частка (развіццё тэмы) уяўляе сабой аргументаванае раскрыццё тэмы на аснове сабранага матэрыялу;

— заключэнне ўтрымлівае абагульненні і аргументаваныя высновы па тэме.

Уводзіны павінны ўключаць кароткі выклад вашага разумення праблемы. Карысна асвятліць вашы мэты, а таксама даць кароткія азначэнні ключавых тэрмінаў. Паспрабуйце звесці да мінімуму колькасць азначэнняў (тры або чатыры). Уласныя меркаванні варта прыводзіць у асноўнай частцы эсэ.

Змест асноўнай часткі эсэ ўтрымлівае развіццё вашай аргументацыі і аналізу, зыходзячы з наяўных дадзеных. Для захавання лагічнай паслядоўнасці выкладу можна выкарыстаць падзагалоўкі. У межах аднаго параграфа (абзаца) абмяжуйцеся разглядам адной галоўнай думкі.

Ад вас не патрабуецца канчатковага і катэгарычнага адказу на пытанні, ваша задача — зразумець сутнасць фактычнага матэрыялу і прадэманстраваць гэта ў сваім эсэ.

Пры напісанні эсэ могуць узнікаць цяжкасці з-за няведанні таго, як належным чынам выкарыстаць літаратуру па дадзенай тэме. Каб пазбегнуць падобных праблем, улічыце наступныя рэкамендацыі. Пры цытаванні заўсёды бярыце тэкст у двукоссі і давайце дакладную спасылку на крыніцы, уключаючы нумар старонкі. Прысваенне чужых думак расцэньваецца як плагіят. Даваць спасылку на крыніцы неабходна нават тады, калі вы пераказваеце тэкст сваімі словамі. Не спасылайцеся на працы, якія не чыталі; адзіным выключэннем можа быць выпадак, калі вы спасылаецеся на аўтара, які цытуе іншага аўтара.

Заключная частка эсэ можа змяшчаць кароткі выклад вашых асноўных аргументаў.

Пры ацэньванні эсэ ўлічваецца самастойнасць мыслення аўтара і здольнасць аргументаваць уласную пазіцыю на аснове набытых ведаў. Бяздумная згода з пунктам гледжання лектара (або меркаваннем іншага аўтарытэту), адсутнасць уласнай пазіцыі не заслугоўваюць высокай адзнакі.


Тэма 1. ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА


Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце прычыны Лівонскай вайны.

2. Як разгортваліся баявыя дзеянні на пачатку кампаніі (узяцце маскоўскім войскам Полацка; бітва на р. Ула)?

3. Дайце характарыстыку заключнаму этапу вайны і вызначыце яе вынікі.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №1 па схеме:


Дата

Падзея


Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №1 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка


Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 200—202.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 437—457, 479—490.

3. Сагановіч, Г. Полацкая вайна: 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 63—82.

4. Янушкевіч, А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг. : манаграфія / А. М. Янушкевіч. — Мінск : Медисонт, 2007. — 356 с.


Тэма 2. ЛЮБЛІНСКАЯ УНІЯ 1569 г.


Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце ўнутры- і знешнепалітычныя прычыны страты ВКЛ суверэнітэту.

2. Вызначыце абставіны інкарпарацыі ў склад Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны.

3. Які змест і гістарычнае значэнне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай?


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №2 па схеме:


Дата

Падзея


Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №2 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка


Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 169—177.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 457—479.

3. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Т. 1 / Под ред. А. И. Азарова. — Минск : Издательство АН БССР, 1959. — 516 с.

4. Хрестоматия по истории Белоруссии : с древнейших времен до 1917 г. / А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. — Минск : Издательство БГУ, 1977. — 469 с.

5. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 269 с.


Тэма 3. КАНФЕСІЙНАЯ СІТУАЦЫЯ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІ ст.


Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Вызначыце сацыяльна-палітычныя падставы прывілеяванага становішча каталіцкай царквы.

2. У чым заключалась спецыфіка пачатку Рэфармацыі на беларускіх землях?

3. Які змест і гістарычнае значэнне Берасцейскага царкоўнага сабору 1596 года?

4. Назавіце прычыны эміграцыі прадстаўнікоў пратэстантскай і праваслаўнай інтэлігенцыі з Рэчы Паспалітай.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №3 па схеме:


Дата

Падзея


Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №3 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка


Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 184—199.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — С. 42—70.

3. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.

4. Лойка, П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. / П. А. Лойка. — Мн.: БДУ, 2002. — 98 с.

5. Мараш, Я. Н. Из истории борьбы народных масс Белоруссии против экспансии католической церкви / Я. Н. Мараш. — Минск : Вышэйшая школа, 1969. — 218 с.

6. Мараш, Я. Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795) / Я. Н. Мараш. — Минск : Вышэйшая школа, 1971. — 272 с.

7. Подокшин, С. А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XV — начало XVI в.) / С. А. Подокшин. — Мн. : Наука и техника, 1970. — 222 с.


Тэма 4. ПАЛІТЫЧНЫ КРЫЗІС У РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІ ст.


Пытанні для самападрыхтоўкі

1. У чым заключаўся канфлікт паміж магнацтвам і шляхтай?

2. Як разгортвалася грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ.

3. Вызначыце прычыны спробаў разрыву уніі ВКЛ з Польшчай.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №4 па схеме:


Дата

Падзея


Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №4 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка


Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 224—230.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — С. 93—103.

3. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI—XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с.

4. Лойка, П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. / П. А. Лойка. — Мн.: БДУ, 2002. — 98 с.


Тэма 5. АФАРМЛЕННЯ ШЛЯХЕЦКІХ ПРАВОЎ


Пытанні для самападрыхтоўкі

1. Назавіце і ахарактарызуйце юрыдычныя крыніцы прававога становішча шляхты.

2. Вызначыце правы шляхты на падставе «Генрыхавых артыкулаў» і статутаў ВКЛ.

3. Раскрыйце сутнасць сарматызму як шляхецкай ідэалогіі.


Практычнае заданне для самападрыхтоўкі

1. Складзіце храналагічную табліцу па тэме №5 па схеме:


Дата

Падзея


Колькасць дат — не менш 10-ці.


2. Падрыхтуйце біяграфічныя даведкі па тэме №5 па схеме:


Прозвішча, імя, імя па бацьку

Сціслая біяграфічная даведка


Колькасць біяграфій — не менш 5-ці.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі : вучэбны дапаможнік у 2-х частках. Ч. 1 / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль [і інш.]. — Мінск : Універсітэцкае, 1998. — С. 215—217, 224—226.

2. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд ВКЛ / Ю. Бохан [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2008. — С. 368—373.

3. Мальдзіс, А. І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVIII стагоддзя / А. І. Мальдзіс. — Мн.: Маст. літ., 1982. — 256 с.

4. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 269 с.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconВ. У. Галубовіч (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
Беларусі. Так было не заўсёды. Сёння нават цяжка ўявіць падручнік па гісторыі Беларусі для вну І школы без згадкі пра Еўфрасінню...

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconРекамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта гісторыі І сацыялогіі
Васюк Г. У., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт Юрыдычны факультэт Кафедра канстытуцыйнага права Кафедра тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Беларуская дзяржаўнасць І развіццё нацыянальнай прававой сістэмы: ад статута 1588 г. Да сучаснай канстытуцыі

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconУстанова адукацыі "Полацкі дзяржаўны універсітэт" Гісторыя новага часу
За гэты час Заходняя Еўропа І зша пераўтварыліся ў сусветных лідэраў, а гісторыя як рэальны працэс – з гісторыі асобных краін у сусветную...

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconКожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так І галоўнае...

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі паўднёвых І заходніх славян Попель Радзівон Ігаравіч
Украіны. Барацьба за украінскія землі між рознымі дзяржавамі рэгіёна мае глыбокія гістарычныя карані

Уа «полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кафедра айчыннай І ўсеагульнай гісторыі вучэбна-метадычныя матэрыялы iconДадатак №3 Увага! Віктарына!
Усеагульнай дэкларацыі ў свае канстытуцыі. Рэспубліка Беларусь таксама ўключыла артыкулы Усеагульнай дэкларацыі ў Раздзел II канстытуцыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка