В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства




НазваВ докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства
Дата канвертавання11.03.2013
Памер56.75 Kb.
ТыпДокументы
20.02.2013 В Докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства

Ужо каторы год праводзіцца злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, таму што ўшанаванне людзей за лепшыя дасягненні ў рабоце, вучобе, грамадскай дзейнасці заўсёды ў полі зроку кіраўніцтва раёна.

Урачыстасць, якая праходзіла ў кінаканцэртнай зале “Іскра”, адкрыла песня “Это Беларусь – страна моя”. Пад яе прыгожыя словы сцэну запоўнілі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах з дзяржаўнымі сцягамі ў руках. Загучалі фанфары і свята пачалося. На ім прысутнічалі: кіраўніцтва раёна, генеральны дырэктар КУП “Віцебскмеліявадгас” Э.М. Герасіменка, ветэраны і перадавікі народнай гаспадаркі. Урадавай тэлеграмай удзельнікаў злёту павіншаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанка. З прывітальным словам выступіў старшыня райвыканкама А.Л. Пінчук.

Ён падкрэсліў, што галоўным багаццем Докшыцкага раёна на працягу ўсяго яго існавання былі працавітыя, сумленныя, самаадданыя людзі.

Шчырыя словы ўдзячнасці за працу кіраўнік раёна выказаў усім, хто знаходзіўся ў зале. Падводзячы вынікі работы народнай гаспадаркі за 2012 год, ён падкрэсліў, што работа ўсіх галін была накіравана на выкананне прагнозных паказчыкаў, павышэнне зарплаты, паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку людзей. Асаблівыя словы падзякі за дасягненні ў вытворчай дзейнасці старшынёй райвыканкама былі выказаны заводу “Ветразь”, Бягомльскаму лясгасу, хлебазаводу, РВУ “Докшыцы-райгаз”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ПМК № 52, ПМС, райста, ААТ “Таргуны”, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ДП “АграСітцы”, ДП “Гняздзілава-Агра”, СГФ “Бягомльскі”, КУП “Докшыцкі”, РАУС, Докшыцкай ДШМ і іншым калектывам. У заключэнне Алег Леанідавіч пажадаў прысутным здароўя, дабрабыту, стабільнасці і натхнення на далейшыя працоўныя здзяйсненні.

Пасля гэтага пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання працоўных калектываў, асобных работнікаў, якія прызнаны лепшымі па выніках работы за 2012 год.

Кожнага, хто падымаўся на сцэну, каб атрымаць з рук старшыні райвыканкама ўзнагароду, перапаўняла хваля станоўчых эмоцый, якая надае сілы і ўпэўненасці на будучае.


Лепшыя калектывы

У галіне сельскай гаспадаркі лепшым прызнаны калектыў ААТ“Таргуны” (дырэктар А.А. Тулоўскі); сярод прамысловых прадпрыемстваў – Докшыцкі хлебазавод (дырэктар А.Ф. Байкоў); сярод будаўнічых і дарожных прадпрыемстваў – ПМС (дырэктар У.М. Шульгат); сярод прадпрыемстваў сферы абслугоўвання – РВУ “Докшыцырайгаз” (дырэктар В.В. Няспляк); сярод пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў – Бягомльскі пассавет (старшыня М.А. Трахінін); у вобласці аховы здароўя – жаночая кансультацыя паліклінікі ЦРБ (загадчыца Н.Л. Кубар); у галіне адукацыі – ДУА “Парплішчанская СШ” (дырэктар А.Э. Палачаніна); у галіне культуры – Докшыцкая дзіцячая школа мастацтваў (дырэктар В.В. Сушко); у галіне фізічнай культуры і спорту – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (дырэктар А.У. Хілько, інструктар па спартыўна-масавай рабоце А.Т. Чарапачэвіч); за лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы – завод “Ветразь” (дырэктар А.В. Сіўко). Усе яны ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама, райсавета і грашовай прэміяй.

Лепшыя па прафесіі

У гэтай намінацыі ўшаноўваліся тыя лепшыя працаўнікі, чые імёны будуць занесены на раённую Дошку гонару. Ад усёй душы прысутныя віталі старшага камбайнера ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” У.П. Лаўцэвіча, вадзіцеля гэтага ж прадпрыемства С.А. Шчуцкага, трактарыста-машыніста ДП “Гняздзілава-Агра” С.С. Бядарыка, аператара машыннага даення ААТ “Таргуны” Н.В. Гаўрыловіч, брыгадзіра фермы “Валодзькі” КУП “Докшыцкі” Р.Ф. Таляронак, аператара па дарошчванні жывёлы ААТ “Замастачанскае” А.П. Скакун, дырэктара ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” М.І. Шульгата, аператара свінагадоўчага комплексу гэтага ж прадпрыемства А.М. Козела, галоўнага агранома ДП “АграСітцы” П.Р. Маслава, машыніста экскаватара ПМС С.С. Мазго, дырэктара Бягомльскага лясгаса А.І. Пракопава, дырэктара КУП “Бытавік” В.І. Бальчэўскага, кіраўніка справамі Бярозкаўскага сельвыканкама Т.В. Славікоўскую, начальніка аддзела статыстыкі Т.І. Байкову, галоўнага інжынера ААТ “Завод “Ветразь” М.М. Селюка, муляра ПМК № 52 І.І. Конана, трактарыста ДРБУП № 180 П.Б. Міхалевіча, прадаўца крамы “Мерыдыян” І.М. Герасімёнак, вадзіцеля ААТ “Аўтапрадпрыемства № 14” А.М. Хілько, майстра ўчастка РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” В.В. Казлёнка, інспектара ДПС капітана міліцыі Г.І. Стралкоўскага, урача-педыятра ЦРБ З.І. Салаўёву, дырэктара Докшыцкай ДШМ В.В. Сушко, сацыяльнага работніка Т.М. Шыла, настаўніцу ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы” В.С. Бальшунову, галоўнага інжынера Бягомльскага лясгаса А.А. Якубовіча, вадзіцеля РВЭС А.М. Пашкоўскага, галоўнага спецыяліста Цэнтра банкаўскіх паслуг № 209 філіяла № 216 АСБ “Беларусбанк” Г.І. Сіўцэвіча, вадзіцеля РВУ “Докшыцырайгаз” А.У. Божалку, начальніка раённай дыспетчарскай службы РЭС Г.І. Тумашэвіча, старэйшыну вёскі Падомхі М.А. Гільчанку, фермера В.У. Корсака.

За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці на раённую Дошку гонару занесены таксама працоўныя калектывы ААТ “Таргуны”, Докшыцкага хлебазавода, РВУ “Докшыцырайгаз”, ДУА “Парплішчанская сярэдняя школа”

Граматы за добрасумленную працу

Грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта была ўручана М.І. Усціну, якой ён быў узнагароджаны з нагоды святкавання 75-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці.

Грамату раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў атрымалі начальнік Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы А.В. Палідавец, начальнік Бягомльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету С.Я. Захарэвіч, намеснік начальніка А.І. Бабака, дзяржінспектар П.Б. Каляснёў, а таксама загадчыца фермы “Пералоі” ААТ “Барсучанка” А.А. Вайцяховіч.

Дасягненні года

Дастойная праца прадстаўнікоў гэтай намінацыі атрымала прызнанне ўвобласці і рэспубліцы. На сцэну запрашаліся калектывы, якія занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах, конкурсах, фестывалях. Сярод іх РВУ “Докшыцырайгаз” (2-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе стану вытворчых баз і 3-е – у арганізацыі работы па ахове працы); Докшыцкае аддзяленне Дэпартамента аховы (1-е месца сярод падраздзяленняў МУС РБ); Бягомльская міжраённая інспекцыя (2-е месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па папярэджанні і выкараненні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства); раённы Дом рамёстваў (1-е месца ў рэспубліканскім фестывалі-ярмарцы “Вясновы букет”); Бягомльскі лясгас (1-е месца ў абласным спаборніцтве па выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў); РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (1-е масца ў абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці, 2-е – у алімпіядзе па шматбор’і); РАУС (2-е месца ў абласным чэмпіянаце па службовым шматбор’і); Докшыцкі хлебазавод (1-е і 2-е месцы ў абласных зімовай і летняй галіновых алімпіядах); ДУА “Бярозкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа” (дыпламант абласнога конкурсу метадычных матэрыялаў і педвопыту); ДУА “Парплішчанская сярэдняя школа” (дыпламант 2-й і 3-й ступеняў абласных культурна-экалагічных акцый); ДУА “Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” (дыпламант 2-ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі і дыпламант 3-й ступені абласной выставы-ярмарцы метадычных матэрыялаў і педвопыту); ДУА “Бягомльская сярэдняя школа” (дыпламант 2-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі); ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы” (дыпламант 2-й ступені абласнога конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”); ДУА “Янкаўская дзіцячы сад-базавая школа” (дыпламант 3-й ступені абласнога конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”); раённы Цэнтр дзяцей і моладзі (дыпламант 3-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі); ДУА “Гняздзілаўская дзіцячы сад-базавая школа” (дыпламант 3-й ступені абласнога конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”); ДУА “Крулеўшчынская сярэдняя школа” (дыпламант 2-й ступені абласной выставы-конкурсу); Станіслаўская сельская бібліятэка (удзельнік абласнога тура рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”); вакальны ансамбль ветэранаў культуры (дыпламант абласнога свята-конкурсу народнай творчасці ветэранаў; фальклорны калектыў Гарадзішчанскага СДК (лаўрэат 3-й ступені абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў да зор”); тэатр гульні ГЦК (2-е месца ў абласным конкурсе сюжэтна-гульнявых і шоу-праграм “Навагоднія цуды”); аўтаклуб раённага аддзела культуры (лаўрэат 2-й ступені абласнога экалагічнага свята-конкурсу “Квітней, мая зямля!”); народны тэатр ГЦК (дыпламант абласнога агляду-конкурсу “Тэатральная вясна – 2012”).

Трыццаць адзін чалавек быў узнагароджаны ганаровымі стужкамі і каштоўнымі падарункамі за асабістыя дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Завяршылася цырымонія ўзнагароджвання ўшанаваннем пераможцаў рэспубліканскіх і абласных прадметных алімпіяд сярод школьнікаў.

Затым свята прадоўжыў вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім разам з юнымі артыстамі з дзіцячай школы мастацтваў, заслужанымі народнымі калектывамі “Раніца”, “Землякі”, “Прызбачка”, салістамі народнай студыі “Калейдаскоп” цудоўна выступіў хор ветэранаў працы.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconЦентральный комитет кпсс совет министров СССР постановление от 10 октября 1977 г. N 908 об организации академии народного хозяйства СССР
Возложить на Академию народного хозяйства СССР подготовку руководящих кадров органов

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconПоследний год пятилетки: выполнение решений третьего всебелорусского народного собрания (предварительные итоги работы народного хозяйства республики беларусь в 2006–2010 гг.)

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconВ докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг»
У мінулую суботу адбыўся гала-канцэрт фестывалю творчасці дзяцей І моладзі “Сонечны круг”. Традыцыйна яго арганізатарамі выступіў...

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconПрограмма подготовки управленческих кадров для системы образования на базе Академии народного хозяйства при Правительстве Российской Федерации
Ов для организаций народного хозяйства российской Федерации от 23. 07. 1997г и Постановлению Правительства Российской Федерации №177...

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconПервый год пятилетки: выполнение решений третьего всебелорусского народного собрания (предварительные итоги работы народного хозяйства республики беларусь за 2006 год)
Проведение третьего Всебелорусского народного собрания, на котором была принята Программа социально-экономического развития Республики...

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconВ докшицах впервые состоялся областной экологический праздник-конкурс
Упрыгажэннем Дня горада, што адбыўся ў мінулыя выхадныя, стаў абласны экалагічны свята-конкурс “Квітней мая радзіма”. Удзел у ім...

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconВсероссийский слет туристов-краеведов
Традиционный Всероссийский слет краеведов-туристов (историков, этнографов и экологов) проходил в этом году в городе Смоленске и стал...

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconНурлан Тлепбайевич Кожанов
Президентская программа переподготовки кадров для народного хозяйства по направлению «Менеджмент»

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconВ. Е. Сазонов Государственно-частное партнерство
Международного института государственной службы и управления Российской академии народного хозяйства

В докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства iconРоссийская академия народного хозяйства и государственной службы при Президенте РФ
Социальная политика государства: содержание, приоритеты, механизмы осуществления

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка