Спампаваць 24.37 Kb.
|
![]() ЛІТАРАТУРНЫ БРЭЙН-РЫНГ гульня для дасведчаных ПРАВІЛЫ ГУЛЬНІ: Удзельнічаюць дзве каманды па 6 чалавек. Вядучы прадстаўляе членаў каманды, якія займаюць месца за рознымі сталамі. Кожная каманда прыдумвае сабе назву і выбірае капітана. Удзельнікам пажадана мець паперу і ручку. Першай адказваць мае права тая каманда, якая хутчэй падасць сігнал. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Бліц-пытанне – гэта тры пытанні, кожнае з якіх абмяркоўваецца 20 секунд (1 бал за кожны правільны адказ). У выпадку няправільнага адказу першай каманды другая каманда (калі яшчэ не прайшла 1 хвіліна) мае права даць свой адказ. ПЫТАННІ: 1. Пра якую гістарычную асобу ў “Жыціі” гаворыцца: “…як промень сонечны, які прасвятліў зямлю Полацкую”? (Пра Е. Полацкую). 2. Бліц. Дапоўніце кралатыя выразы К. Крапівы: 1. Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца… (праўдзе ў вочы). 2. Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, … (А любіць гучнае імя). 3.Потым гоп яна з калёс, Села ля дарогі. А каня як чорт панёс, … (Дзе ўзяліся ногі). 3. Які беларускі паэт памёр зусім маладым і выдаў толькі адзіны прыжыццёвы зборнік. Назавіце прозвішча паэта і назву зборніка (М. Багдановіч “Вянок”). 4. Бліц. Назавіце сапрўдныя імёны і прозвішчы 1. Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). 2. Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко). 3. Цёткі (Алаіза Пашкевіч). 5. Дзе і на якой мове М. Гусоўскі напісаў “Песню пра зубра”? (У Рыме, на лацінскай мове). 6. Бліц. Назавіце аўтараў і творы, героямі якіх яны з’яўляюцца: 1. Данік Малец (Я. Брыль “Сірочы хлеб”). 2. Алік Яўсееў (В. Быкаў “Жураўліны крык”. 3. Дзядзька Антось (Я. Колас Новая зямля”). 7. Запішыце наступныя назоўнікі: 1. Млын. 2. Ядро. 3. Зелле. Знайдзіце спосаб прачытаць з іх назву раённага цэнтра Мінскай вобласці. (М – яд – зель). 8. Бліц. Прыдумайце па аналогіі параўнанне: 1. Снег, нібы… (белы абрус). 2. Вочы, як.. (зоркі зіхоткія). 3. Гаворыць, нібы (птушачка спявае). 9. Назавіце часткі, з якіх складаецца Біблія. Пра што расказваецца ў кожнай частцы? (Стары Запавет, Новы Запавет). 10. У. Караткевіч у нарысе “Зямля пад белымі крыламі” падае тры назвы “Белая Русь”. Растлумачце яе паходжанне паводле У. Караткевіча. (Белае адзенне беларусаў; вольная ад мангола-татараў; шмат белых буслоў.). 11. Чорная скрыня. Свой першы верш “Вясна” Я. Колас прачытаў бацьку. Якую ўнагароду атрымаў будучы паэт? Гэта быў яго першы ганарар. Падобны да яго і знаходзіцца ў чорнай скрыні. (Рубель). 12. Прадстаўнікамі эпохі Адраджэння на Беларусі былі Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны, Л. Сапега і інш. А яшчэ якім словам называюць эпоху Адраджэння? (Рэнесанс). 13. Бліц. Адгадайце беларускія загадкі: 1. Сівы бык у акенца шмыг. (Світанак, раніца). 2. Хоць і красен, ды не дзеўка, зоць з хвастом, а не мыш. (Бурак). 3. Які звер пакідае птушыныя сляды? (Выдра). Брэйн-рынг заканчваецца. Падводзяцца вынікі. Пераможцы ўзнагароджваюцца. |
![]() | Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме... | ![]() | Пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з... |
![]() | ... | ![]() | Пытанні брэйн-рынга “Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі” |
![]() | Зыходзячы з гэтага, студэнтам пастаянна згадваюцца такія паняцці, як “літаратурны род”, “эпас”, “літаратурны жанр”, “раман”, “аповесць”,... | ![]() | Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца другім у сістэме ўрокаў па тэме “Рамантызм як вядучы літаратурны... |
![]() | Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: Дадзены ўрок з’яўляецца другім у сістэме ўрокаў па тэме “Рамантызм як вядучы літаратурны... | ![]() | Перш чым перайсьці да разгляду такога фэномэну ў групе мэтадаў інтэнсіўнага навучаньня, як ролевая гульня, неабходна высьветліць,... |
![]() | Натуральныя лікі”, стварыць умовы для вывучэння І адпрацоўкі ведаў І паняццяў; дзяленне з астачай, прыметы дзялімасці на 2, на 5,... | ![]() | ... |