Конкурс дамашніх заданняў




НазваКонкурс дамашніх заданняў
Дата канвертавання03.11.2012
Памер78.51 Kb.
ТыпКонкурс
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

“Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”


Кірмаш эрудытаў

“З Васілём і Васілінкай па роднай старонцы”

3, 4 класы


Кухта Наталля Яўгеньеўна,

настаўнік пачатковых класаў

УА “Затур’янская дзяржаўная

дзіцячы сад- базавая

агульнаадукацыйная школа”


в. Затур’я, 2010


Мэта: выхоўваць у вучняў нацыянальную самасвядомасць праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.


Задачы:

  1. Выхоўваць любоў да роднага краю, да мастацкага слова.

  2. Далучаць дзяцей да вывучэння гісторыі беларускай зямлі, мовы свайго народа, яго культурных традыцый.

  3. Вызначаць і падтрымліваць творчы патэнцыял кожнага вучня.

  4. Развіваць навыкі самавыхавання, самакіравання.

  5. Далучаць бацькоў да ўдзелу ў выхаваўчых мерапрыемствах класа і школы.


Форма правядзення: гульня-спаборніцтва


Інфармацыя аб удзельніках

У спаборніцтве прамаюць удзел вучні 3, 4 класаў.

Вядучымі гульні з’яўляюцца бацькі (Васіль і Васілінка).


План падрыхтоўкі мерапрыемства

  1. Вучні 3, 4 класаў дзеляцца на дзве каманды па 7 чалавек, выбіраюць назвы камандам, робяць эмблемы.

  2. Праводзіцца жараб’ёўка, у час якой кожная каманда выбірае дамашняе заданне :

    • падрыхтаваць у цікавай нестандартнай форме адказ на пытанне “Што такое Радзіма?”

    • апісаць і паказаць у малюнках прыгажосць роднага краю.

На выступленне камандам адводзіцца дзве хвіліны.

  1. З ліку бацькоў выбіраюцца артыстычныя асобы на ролю Васіля і Васілінкі. Яны знаёмяцца са сцэнарыем.

  2. Праводзіцца акцыя “З куфэрка маёй бабулі”



Абсталяванне: стэнд “Жыву у Беларусі і тым ганаруся”, шыльды з назвамі каманд, прадметы народнага мастацтва для ўпрыгожвання залы, малюнкі дзяцей па тэме “Мая Беларусь”, магнітафон, скрынкі з садавінай і агароднінай, прадметныя малюнкі з выявамі жывёл, плакат “Літары зблыталіся”, медалі для ўзнагарод.


План правядзення гульні-спаборніцтва


  1. Знаёмства з вядучымі, камандамі, прадстаўленне журы

  2. Конкурс дамашніх заданняў

  3. Віктарына “Мой край”

  4. Фізкультхвілінка з залам і ўдзельнікамі спаборніцтва

  5. Конкурс “Народныя святы”

  6. Конкурс “Загадкі з бабулінага куфэрка”

  7. Конкурс “Збор ураджаю”

  8. Конкурс “Літарынка”

  9. Конкурс “Заалагічны бег”

  10. Падвядзенне вынікаў гульні-спаборніцтва

  11. Заключная частка



У класе стаяць сталы з шыльдамі, за якімі размешчаны каманды. Зала ўпрыгожана элементамі беларускага народнага мастацтва. Гучыць музыка. Выходзяць Васіль і Васілінка


Васіль: Добры дзень, сябры! Эге, колькі вас тут сабралася! Браточкі мае любыя! Гэта ж я на кірмаш трапіў.


Васілінка: Дзень добры, сябры! На гэты кірмаш прыйшлі эрудыты. Я думаю, нам будзе цікава з імі пазнаёміцца.


Васіль: Эрудыты? Цікава, хто ж гэта? Што ж гэта за вучоныя? Бачылі мы такіх вучоных! Акрамя вучонасці трэба, браце, яшчэ і розум меці.


Васілінка: А вось гэта мы сёння ўбачым! Сябры, у нас тут сёння сустрэча эрудытаў. Знаёмцеся. (Прадстаўленне каманд) І яшчэ госці кірмашу – журы.(Прадстаўленне журы). Ну што ж, сябры, сёння мы разам з вамі і адправімся ў падарожжа па родным краі, паглыбім свае веды аб яго багацці і прыгажосці. Нам з Васілём не церпіцца даведацца, што вы ведаеце аб сваёй любай Беларусі.


Каманды паказваюць дамашняе заданне.


Каманда “Жаўрукі”

Гучыць ціхая мелодыя, вучні выразна чытаюць.

Радзіма – гэта тая зямля, на якой ты нарадзіўся, дзе нарадзіўся твой дзед і твой бацька, і ўсе мы.

Радзіма – гэта тваё роднае сяло, вуліца, дзе стаіць твой дом. Гэта твая школа, твой клас.

Радзіма – гэта сінія азёры і блакітныя плёсы рэк.

Радзіма – гэта бязмежныя прасторы, на якіх вырошчваюць збожжа, лён, бульбу…

Радзіма – гэта песня, вясёлая і журботная.

Гэта і зялёная трава, па якой можна бегаць і спяваць, на якой можна ляжаць і глядзець у неба. Там плывуць белыя воблакі.

І ў полі, і на лузе, і на спартыўнай пляцоўцы – табе ўсюды хораша. Бо ты дома, на сваёй зямлі. Навокал мая, твая, наша Радзіма.


Каманда “Бусляняты”

Гучыць музыка, вучні выразна чытаюць верш, падымаючы ўгору малюнкі, якія адпавядаюць кожнаму радку.


Зямля мая азёрная,


Рабіна за акном.


Крынічка ціхамоўная,


Гасцінны, ветлы дом.


Іду жытнёвай сцежкаю –

Мне звоняць жаўрукі.


Блакітнаю ўсмешкаю

Вітаюць васількі.


Ты працаю славутая,

Карміцелька-зямля.

Цярплівая, пакутная,

Ты назаўжды мая.


Васіль: Дзякуй, дзеці за такое цудоўнае выступленне. Малайцы!

А ці ведаюць эрудыты гісторыю свайго роднага краю? Дазволь, Васілінка, я правяду віктарыну?


Камандам па чарзе задаюцца пытанні аб роднай вёсцы і раёне.


1. Якая рэчка працякае поблізу вашай вёскі?

2. Ці ведаеце вы паходжанне назвы сваёй вёскі?

3. У якім раёне вы жывяце?

4. У якім годзе быў заснаваны горад Нясвіж?

5. Назавіце прамысловыя прадпрыемствы Нясвіжскага раёна.

6. На якой вуліцы знаходзіцца ваша школа?

7. Хто з’яўляецца кіраўніком вашай гаспадаркі?

8. Якія вёскі ўваходзяць у склад вашай гаспадаркі?


Васіль: Дзякуй, дзякуй! Бачу, што вы добра ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся. Малайцы! Пакуль журы падвядзе вынікі мы ўсе разам адпачнем і станцуем беларускі народны танец “Лявоніху”.

Гучыць музыка. Васіль і Васілінка запрашаюць ўсіх прысутных на танец.


Журы падводзіць вынікі.


Васіль: Ну малайцы, танцоры! Як быццам на народнае свята трапіў.

А ці ведаеце вы святы, якія святкавалі нашы продкі?


Камандам раздаюцца малюнкі, на якіх паказаны народныя святы, якія адзначаюцца ў Беларусі (Каляды, Купалле). Заданне: назваць свята і расказаць аб яго традыцыях.


Васілінка: А вось вясёлыя загадкі. Не горкія, і не салодкія. Хто зараз іх адгадае, той увесь год клопату не мае. Загадвала іх мне яшчэ мая бабуля. Я іх усе адгадала. А вы адгадаеце?

Загадкі

1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.

2. Не кравец, не лавец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць.

3. Сам драўляны, а галава жалезная.

4. Вось вам быль - небыліца: у пяці чалавек адна паясніца.

5. Жалезны конь, у жываце - агонь, есці не просіць, арэ, жне і косіць.

6. Пер’я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту, начная істота. Ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.

7. Між гуркамі, буракамі – нара з зялёнымі рагамі.

8. На той свет бяжыць-звініць, а адтуль вяртаецца – плача.


Васіль: Дзякуй, дзякуй! Загадкі вы добра адгадалі. А хто лепей - няхай скажа журы.


Журы падводзіць вынікі.


Васілінка: А што ж гэта, даражэнькі, за скрыні? Навошта яны тут?

Васіль: Паглядзі, калі ласка.


Васілінка: Ой, трымайце мяне, людзі добрыя. Паглядзіце, што гэты дзівак прыцягнуў. Нейкая ежа і іншыя рэчы (дастае цыбулю, перац, кавалак сала)


Васіль: У добрага гаспадара ўсё ёсць! А ты ведаеш, што ў другой скрыні?


Васілінка: Не ведаю.


Васіль: То мо эрудыты падкажуць? У гэтай скрыні тое, што беларусы называюць другім хлебам. Правільна, бульба. Ох і багаты сёлета ўраджай бульбы! А вы дапамагалі бацькам капаць бульбу? Зараз паглядзім як. Наступны конкурс наш называецца “Збор ураджаю”. Мне неабходна па адным прадстаўніку ад кожнай каманды.


Удзельнікі конкурсу з закрытымі вачыма збіраюць бульбу

(да 1 хвіліны).


Васіль: Бачу, што вы добрыя і старанныя памочнікі. Малайцы!


Васілінка: Што ты, Васіль, усё эрудытаў хваліш? Пахвалі і мяне.

Прачытай, якія прыгожыя словы я склала.

Васілінка раскрывае ліст ватмана, на якім у рады запісаны набор літар:

М Н І С К

Ц Я С Г

Р Г Е Б

І М ГН

Васіль спрабуе прачытаць, але ў яго нічога не атрымліваецца.


Васіль: Нешта я не магу нічога разабраць у тваёй пісаніне, Васілінка.


Васілінка: Не ведаю, што здарылася. Напэўна пасварыліся паміж сабой літары, разышліся, хто куды. Што ж мне зараз рабіць? Пачакайце, зараз я ўсё выпраўлю.


Васіль: Адна пчала мёду не наносіць. Давай папросім дапамогі ў эрудытаў.

Каманды па чарзе складаюць словы: Мінск, сцяг, герб, гімн.

Васілінка: А яшчэ паспрабуйце расказаць аб кожным з гэтых слоў.

Удзельнікі конкурсу даюць кароткія звесткі аб сталіцы і сімвалах нашай дзяржавы.


Васіль: Бачыш, Васілінка, як многа ведаюць вучні гэтай школы аб сваім родным краі. Нездарма мы так спяшаліся да іх на кірмаш ведаў. Пакуль журы падвядзе вынікі двух апошніх конкурсаў, адгадайце яшчэ загадку:

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах

Ён на доўгіх лапах,

Спрытна ловіць жабак (Бусел)


Васілінка: А я ведаю, што бусел з’яўляецца птушкай-сімвалам нашай Беларусі. Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў Беларусь “зямлёй пад беламі крыламі”. Так многа гэтых прыгожых і велічных птушак лятае над нашай краінай.


Васіль: Усё так, Васілінка. Усё так. Але беларускі край багаты рознымі жывёламі, не толькі бусламі. А ці ведаюць нашы эрудыты жыхароў беларускіх лясоў?


Васілінка: Давай праверым.

Праводзіцца конкурс “Заалагічны бег”. Удзельнічаюць па 5 чалавек ад кожнай каманды. Задача ўдзельнікаў – дабегчы да стула, узяць картку з выявай жывёлы, якая жыве ў нашых лясах, і вярнуцца да сваёй каманды. Перамагае каманда, якая збярэ большую колькасць патрэбных картак за 1 хвіліну.


Васіль: Вялікі дзякуй, дзеці, за ўдзел у кірмашы ведаў “Па роднай старонцы”. Нам з вамі было вельмі цікава і весела. Праўда, Васілінка? А вам? Тады мы да вас яшчэ абавязкова наведаемся. Чакайце. Але ж вельмі хочацца даведацца, што скажа наша журы.


Журы падводзіць вынікі конкурсаў. Васіль і Васілінка ўзнагароджваюць удзельнікаў і пераможцаў медалямі.


Васіль:

Бор спявае,

Сонца свеціць,

Жыта спее ў палях.

Прыгажэйшая на свеце

Беларуская зямля.

Васілінка:

Падрастай,

Маленькі буслік,

І да воблакаў крыляй.

Мы жывём у Беларусі –

Гэта наш спрадвечны край.

Гучыць песня “Мая краіна”.


Літаратура


  1. Арціменя, А. І. Казкі з мяшка дзеда Васіля/ А. І. Арціменя. Мазыр, 1997. 21с.

  2. Вольскі, А. В.Буслянка/ А. В. Вольскі і інш. Мн., 2006. 8, 9с.

  3. Зінкевіч, А.У. Пяшчотная матуліна мова/ А.У. Зінкевіч// Пачатковая школа. 2006. №12. С. 46-47.

  4. Шылько, Т. М. З роднай мовай па Беларусі/ Т. М. Шылько, Мн., 2002.

21с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс дамашніх заданняў iconКонкурс дамашніх заданняў
Мэта: выхоўваць у вучняў нацыянальную самасвядомасць праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай І сацыяльнай самарэалізацыі...

Конкурс дамашніх заданняў iconСябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты
Настаўнік чытае : “Дарагія сябры! Мы праводзім конкурс кемлівых І знаходлівых! Гуляюць усе! Прапануем вам шэраг заданняў. Той, хто...

Конкурс дамашніх заданняў iconУрок-гульня
Абсталяванне І крыніцы інфармацыі: экран спаборніцтваў, карткі заданняў, узоры выканання заданняў, тэставыя заданні

Конкурс дамашніх заданняў iconМара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове
Ло прынята рашэнне змяніць размеркаванне заданняў па ўзроўнях складанасці. Колькасць заданняў базавага ўзроўню (I — III узроўні складанасці)...

Конкурс дамашніх заданняў iconКонкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы
Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны І сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці І планамернасці падрыхтоўкі...

Конкурс дамашніх заданняў iconКонкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы
Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны І сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці І планамернасці падрыхтоўкі...

Конкурс дамашніх заданняў icon1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі
Анатацыя: у матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма Беларусь" змястоўнага...

Конкурс дамашніх заданняў iconПравядзенне ўступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання ў вышэйшыя І сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны ў апошняе дзесяцігоддзе аказала
Так І змест тэставых заданняў матывуюць выпускнікоў школ больш змястоўна рыхтавацца да ўступных экзаменаў. Яно І зразумела раней...

Конкурс дамашніх заданняў iconПа прадмету "Беларуская мова (прафесійная лексіка)"
Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню вучэбнага прадмету І выкананню дамашніх кантрольных работ для навучэнцаў завочнай формы навучання...

Конкурс дамашніх заданняў iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка