Урок 11кл




НазваУрок 11кл
Дата канвертавання11.03.2013
Памер62.52 Kb.
ТыпУрок

  1. Урок 11кл

Тэма. Уплыў Сонца і Месяца на Зямныя працэсы.

Мэта. Сфарміраваць веды вучняў аб прычынах утварэння энергіі і характар

праяўлення сонечнай актыўнасці на Сонцы, яе уплыў на зямныя працэсы.

Вызначыць уплыў руху Зямлі вакол васі і вакол Сонца на геаграфічныя

працэсы.

Вызначаць заканамернасці ў размеркаванні сонечнай радыяцыі на Зямлі.

Паглыбіць уяўленні аб выніках уплыву Месяца на Зямлю .

Садзейнічаць развіццю прасторавага мыслення.

Стварыць умовы для развіцця ўменняў вучняў абагульняць раней вядомы і

вывучаемы матэрыял, сістэматызаваць яго ў табліцу.

Садзейнічаць выхаванню цікавасці да пазнання новага праз ужо вядомае,

імкнення да дасягнення пастаўленай мэты.

Асноўныя паняцці: Сусвет, Сонечная сістэма, планеты Сонечнай Сістэмы, форма Зямлі,

гравітацыйныя і магнітныя сілы, сонечная актыўнасць.

Абсталяванне: фізічная карта паўшар’яў (на дошцы), глобус, атлас 8кл с.6-7, табліца

“Ўзаемаразмяшчэнне Зямлі,Сонца, Месяца ў час прыліва і адліва”

або мал. 104 В.У. Грузінскі “Сусвет” с.143.


Ход урока


Дзейнасць настаўніка Дзейнасць вучняў

1 Арг. момант 1 Унутраная арганізація. 2 Аб’ яўленне тэмы ўрока, асноўных паняццяў 2.Уважліва слухаюць.

(запісаны на дошцы).

3 Вызначэнне мэт урока. 3. Вызначаюць мэты ўрока.

Як вы думаеце якія мэты нашага урока? (выслухоўваю).

Давайце пабачым ці супадаюць вашы пастаўленныя мэты Адзін з вучняў зачытвае.

з маімі. (запісаны на дошцы на адваротнай старане).

4. Актулізацыя ведаў. 4. Адказваюць на пытанні.

А) Што называецца Сусветам, Сонечнай сістэмай?

Б) Пералічыце планеты Сонечнай сістэмы?

5.Знаёмства з фактарамі ўздзеяння Сонца і Месяца на Зямлю. 5. Выказваюць

(запіс на дошцы). меркаванні.

6. Запаўненне табліцы “Фактары ўздзеяння 6. Чэрцяць і запаўняюць

на зямныя працэсы” (гл. Дадатак 1) табліцу.

Фактары ўздзеяння

Геаграфічнае праяўленне









6.1. Чаму Зямля нераўнамерна награваецца Сонцам? Да чаго гэта 6.1. Адказваюць на

прыводзіць? (гл. Дадатак 2) пытанні. Заносяць у

табліцу

6.2. Запіс на дошцы масы, шчыльнасці, састава Зямлі. 6.2. Слухаюць. Заносяць

Даць паняцце аб гравітацыйных і магнітных сілах. у табліцу.

Вызначыць месцазнаходжанне магнітных палюсоў. Праца з атласам

(гл. Дадатак 3) 8кл с.6-7

6.3. Якія змяненні адбываюцца пры руху Зямлі вакол сваей 6.3. Адказваюць на пы-

васі і вакол Сонца. танне.

Паведамленне аб лінейнай і вуглавой хуткасці вярчэння Зямлі. Слухаюць.Заносяць у

Успомніце!Што такое гадзінныя паясы, паясны і мясцовы час? табліцу.

Колькі і якіх светлавых паясоў выдзяляюць на Зямлі? Адказваюць.

(гл. Дадатак 4)

6.4. Паведамленне аб уплыве Месяца на Зямлю. 6.4 Слухаюць. Паведамленні.

Заносяць у табліцу.

Успомніце! Назавіце фазы Месяца (гл. Дадатак 5) Адказваюць

6.5 Даць паняцце “сонечная актыўнасць”. 6.5 Слухаюць.

Успомніце! (з курса астраноміі) Прычыны ўтварэння Адказваюць

сонечных плям, факелаў.

Уплыў на зямныя працэсы. (гл. Дадатак 6) Заносяць у табліцу.

Паведаміць стан геамагнітнага поля ў дзень і час Аналіз геамагнітнага

правядзення занятка. (газета “СБ” апошняя старонка). поля.

6.6 Прыліўныя працэсы ў гідрасферы (гл. Дадатак 7) 6.6 Аналіз табліцы “Прылівы

7. Замацаванне і адлівы” (на дошцы)

•Пералічыце фактары уздзеяння на зямныя працэсы.

•З чым звязаны заканамернасці размеркавання сонечнай радыяцыі на Зямлі?

•Як уплывае рух Зямлі вакол васі і вакол Сонца на геаграфічныя працэсы.

8. Д/з табліца.

9.Рэфлексія.

Даць адзнаку урока. Які геамагнітны стан быў на нашым занятку. (напішыце адпаведную лічбу на лісту паперы і падыміце паверх галавы)

Вельмі нізкая адзнака, негатыўныя адносіны – 2 (спакойны)

Невысокая адзнака, абыякавыя адносіны – 3 (слабаўзмацнённы)

Здавальняючая адзнака, спакойныя адносіны – 4 (узмацнённы)

Добрая адзнака, пазітыўныя адносіны - 5 (магнітная бура)

Вельмі высокая адзнака, ўвасторг – 7 (моцная магнітная бура)


Дадатак 1

Фактары ўздзеяння

Геаграфічнае праяўленне

1.Форма Зямлі

(шарападобнасць)

2.Памеры Зямлі


3.Рух Зямлі вакол сваёй васі і

вакол Сонца.


4. Месяц – спадарожнік Зямлі.


5. Сонечная актыўнасць.


6. Узаемадзеянне

Сонца, Месяца

і Зямлі.

1. Нераўнамернае награванне Зямлі. Гэта вызначае агульную геаграфічную занальнасць і ўтварэнне розных прыродных зон.

2. Сіла гравітацыі, магнітныя і цеплавыя палі. Ўтрымліваюць планету вакол Сонца, вызначаюць сферычную форму Зямлі, ўтрымліваюць яе атмасферу. Вылучэнне геамагнітных палюсоў.

3. Змена дня і ночы, пор года. Вуглавая хуткасць вызначае велічыню сілы Карыоліса, якая ўплывае на перамяшчэнне водных і паветраных мас, падмыванне берагоў рэк, накірунак марскіх цячэнняў. Часавыя і светлавыя паясы.

4. Запавольвае хуткасць вярчэння Зямлі. Змяняецца інтэнсіўнасць працэсаў на Зямлі. Тэктанічных працэсаў (гораўтварэнне, землятрусаў, вывяржэнне вулканаў), памяншаецца велічыня сціску на палюсах, уплывае на біялагічныя рытмы, а праз іх на стан здароўя чалавека і жывёл.

5. Крыніца энергіі для ўсіх працэсаў. Уплывае на палярнае ззянне,

магнітныя буры, рост і прадукцыйнасць раслін, размнажэнне і міграцыю жывёл, эпідэміі хвароб чалавека, на клімат Зямлі, пад час магнітных бур на ўтрыманне азона, а гэта ў сваю чаргу на цепла- і вільгацеабмен.

6. Прыліўныя працэсы ў гідрасферы.



Дадатак 2. Шарападобнасць Зямлі вызывае нераўнамернае яе награванне, найбольшае награванне адбываецца паміж тропікамі, дзе вугал падзення прамянёў на працягу года найбольшы, да палюсоў адбываецца паступовае памяншэнне цяпла. Гэта вызначае агульную геаграфічную занальнасць і ўтварэнне розных прыродных зон.

Дадатак 3. Маса Зямлі 5,976 • 10 27, V =1,083 • 1012 м3 , сярэдняя шчыльнасць – 5,518 кг/м3, склад Fe (34,6%), O2 (29,5%), Si (15,2%), Mg (12,7%). З гэтымі параметрамі звязаны сілы. А) Гравітацыйныя сілы – гэта сілы ўзаемнага прыцягнення двух фізічных цел, якія маюць масу. Б) Магнітныя сілы ўтвараюцца ў выніку высокага ціску ў мантыі і ядры пры якім рэчыва незалежна ад яго хімічнага складу пераходзіць у іншы фізічны стан за лік сціску электронных абалонак і збліжэнню электронаў. Магнітнае поле ўтварае магнітасферу ( да 90 тыс. км.), якая ахоўвае ад пагубнага для жыцця дзеяння электрычна зараджаных сонечных плазм. Яны утрымліваюць планету вакол Сонца, вызначаюць сферычную форму Зямлі, ўтрымліваюць яе атмасферу. Вылучэнне геамагнітных палюсоў (каардынаты 77° 36' пн.ш, 102° 48' з. д.; 65° 06' пд.ш., 139° 00' у.д. дадзенныя 1985 г.)

Дадатак 4. Змена дня і ночы, пор года.

Лінейная хуткасць – адлегласць, якую праходзіць любая кропка на паверхні Зямлі за пэўны час. Ад 0 (на палюсах) да 464 м/с (на экватары) Вуглавая хуткасць – гэта вугал паварота любой кропкі за пэўны час. Яна аднолькава для ўсіх шырот і роўная 1° за 4 хвіліны. Вуглавая хуткасць вызначае велічыню сілы Карыоліса, якая ўплывае на перамяшчэнне водных і паветраных мас, падмыванне берагоў рэк, накірунак марскіх цячэнняў. Вылучэнне часавых і светлавых паясоў. Мясцовы час – час вымераны на дадзенным геаграфічным мерыдыяне. Паясны час – сістэма лічэння часу па паясах. Зямная паверхня падзелена ўздоўж мерыдыянаў праз 15° даўгаты на 24 паясы.

Суседнія паясы па часе адрозніваюцца роўна на 1 гадзіну. Па асаблівасцях асвятлення зямная паверхня падзяляецца на 5 светлавых паясоў (гарачы або трапічны, паўночны і паўднёвы ўмераныя паясы, паўночны і паўднёвы халодныя паясы).

Дадатак 5. Запавольвае хуткасць вярчэння Зямлі. Змяняецца інтэнсіўнасць працэсаў на Зямлі. Тэктанічных працэсаў (гораўтварэнне, землятрусаў, вывяржэнне вулканаў), памяншаецца велічыня сціску на палюсах, уплывае на біялагічныя рытмы, а праз іх на стан здароўя чалавека і жывёл.

Фазы Месяца – маладзік, першая чвэрць, поўня, апошняя чвэрць.

Дадатак 6. Сонечная актыўнасць – сукупнасць фізічных змяненняў, якія адбываюцца на Сонцы – рытмічна змяняюцца. Годы максімума актыўнасці змяняюцца гадамі спакою Сонца. Ўтварэнне плям і факелаў звязана з магнітным полем Сонца. Крыніца энергіі для ўсіх працэсаў. Уплывае на палярнае ззянне, магнітныя буры, рост і прадукцыйнасць раслін, размнажэнне і міграцыю жывёл, эпідэміі хвароб чалавека. На клімат Зямлі, пад час магнітных бур на ўтрыманне азона, а гэта ў сваю чаргу на цепла- і вільгацеабмен.

Дадатак 7. Прыцягненне Месяца дзейнічае на кожную кропку паверхні Зямлі і паўсюдна напраўлена ў бок Месяца. Старана Зямлі накіраваная да Месяца (зеніце), прыцягваецца мацней усяго, на супрацьлеглай старане (надзіры) прыцягненне слабейшае (на 10%) . У выніку гэтага ўзнікае сіла, якая імкнецца расцягнуць Зямлю. Яна дзейнічае ўздоўж лініі, якая праходзіць праз цэнтры Зямлі і Месяца. Ў надзіры і зеніце прылівы. Ў кропках аддаленных ад зеніта і надзіра на 90° назіраецца адліў. Уплыў Сонца ў 2,71 разы меншы чым Месяца. Найбольшая вышыня прыліва назіраецца тады, калі Зямля, Месяц, Сонца знаходзяцца на адной лініі. Найменшая – Месяц і Сонца знаходзяцца пад прамым вуглом да Зямлі.

Жадаю Вам поспехаў


Саставіў план – канспект настаўнік геаграфіі Адрыжынскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Федарук А.Г

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок 11кл iconУрок-свята "Я-грамадзянін Беларусі" 1-11кл

Урок 11кл icon«Как помочь детям выбрать профессию»5-11кл.), родительское собрание по теме: «Перспективные профессии и ориентации учащихся» (9, 11кл.), педсовет по т
...

Урок 11кл icon17. Адзіны дзень інфармавання. (1-11кл.). (Савіцкая І. Ю., Клокель К. У.). Савет прафілактыкі. 19
Адзіны дзень інфармавання. (1-11кл.). (Савіцкая І. Ю., Клокель К. У.). Савет прафілактыкі. 19. Школьныя прадметныя алімпіяды па матэматыцы,...

Урок 11кл iconВынікі 1 чвэрці 2012/2013 навучальнага года сярод настаўнікаў
Геагр. 10 кл. 4,7 кл. 1, 8кл. 1, Біялогія 11кл. 3,10 кл. 4, 9кл. 3,8 кл. 2, 7 кл. 1

Урок 11кл iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок 11кл iconРабота па прафесійнай арыентацыі вучняў
Анкетаванне “Арыенціровачнае вызначэнне тыпу буду-чай спецыяльнасці”. Гульня “Адгадай прафесію”9-11кл

Урок 11кл iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок 11кл iconПлан работы застравецкай сш з бацькамі на 2011/2012 навучальны год
Наведванне асацыяльных сямей з мэтай прафілактыкі амаральнага ладу жыцця (1-11кл.)

Урок 11кл icon15. ма класных кіраўнікоў (Шэйка Т. М.). 16
Адзіны дзень інфармавання. (1-11 кл.). (Кл кір.). Інфармацыйныя гадзіны. (1-11кл.). (Кл кір.). 15. Савет прафілактыкі

Урок 11кл iconПлан работы Тучанскага нпк на красавік 2012 года
Творчы тыдзень кіраўнікоў гурткоў Касцюкевіч В. А. 02. 04-07. 04 Акцыя “Ветэран жыве побач” 5-11кл Пілецкая І. У

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка