Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма




НазваЗнакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма
Дата канвертавання27.02.2013
Памер40.63 Kb.
ТыпДокументы
Установа адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”


Факультатыўны занятак

па беларускай мове ў 11 класе


Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай


Падрыхтавала настаўніца беларускай

мовы і літаратуры Камякевіч Л.І.


Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Мэта. Падагульніць веды вучняў пра спосабы перадачы чужога маўлення, афармленне на пісьме канструкцый з простай мовай. Замацаваць навык правільна ставіць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Удасканальваць здольнасць будаваць канструкцыі з простай мовай у адпаведнасці з задачамі выказвання.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя па тэме, карткі з заданнямі.

Ход занятка:

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Актуалізацыя набытых раней ведаў. Вызначэнне тэмы і мэты занятка.

Гутарка з класам.

  • Якія існуюць спосабы перадачы чужой мовы?

  • Якім чынам у сказ уводзіцца простая мова?

  • Расстаўце знакі прыпынку ў схемах:



Слайд


А П / А П / А П

А або А або А

П П П

П а / П а / П а

П а / П а / П а

П а П

П а П

П а П

П а п

П а П

П а П

П а П

П а п

П а і а П




А П а





Слайд


Самаправерка.


  • У якіх схемах вы не змаглі правільна расставіць знакі прыпынку?

Настаўнік абвяшчае тэму, а вучні акрэсліваюць задачы занятка праз дзеясловы: паўтарыць, замацаваць,паглыбіць.


ІІІ. Праца па тэме занятка.

Заданне 1. Выбарачны дыктант. Запісаць пад дыктоўку сказы, размяркоўваючы сказы з простай мовай і сказы з ускоснай мовай.


Простая мова

Ускосная мова










  1. “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца”, – пісаў С. Будны.

  2. Вальтэр сцвярджаў, што чытанне ўзвышае душу.

  3. В. Гюго зазначаў: “Творца кнігі – аўтар, творца яе лёсу – грамадства”.

  4. Якуб Колас неаднаразова напамінаў, што тварэц мовы – народ, а задача пісьменніка – у фарміраванні, у адборы лепшага, у прывядзенні мовы да літаратурных нормаў.

  5. Настаўнік сказаў Сцёпку, каб той не пакідаў навукі: у яго вялікія здольнасці да яе.

Узаемаправерка.


Слоўнікавая хвіліна па тэме “Правапіс складаных прыметнікаў”.


Заданне 2. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і схемамі:


Слайд


1. Хто яшчэ хоча выступіць звярнуўся да прысутных старшыня сходу.

2. Харошая галава ў хлопца гаворыць Каляда і ўдакладняе міністэрская.

3. Можна не чакаючы адказу зайшла дзяўчына і з парога прадставілася мяне завуць Аня.

4. Ад працы гаварыла Ганна сыну чалавек ніколі горшым не робіцца.

5. Ляўчук крыкнуў бяжым і яны прыгнуўшыся пабеглі да ўзлеску.


А. “П, - а і а: - П”.


Б. “П?” – а.


В. “П? – а і а: - П”.


Г. “П, - а, - п”.


Д. А: “П!” – а.



Адказ: Слайд


Заданне 3. Якой схеме адпавядае сказ?


Слайд


Больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у дзяцінстве, гаварыў адзін з самых выдатных сыноў нашага народа, яго вялікі пясняр Янка Купала і дадаваў я з казак навучыўся беларускай мове.

  1. А: “П”;

  2. “П,” – а;

  3. “П, - а. – П”;

  4. “П, - а і а: - П”;

  5. А: “П”, - а.


Адказ: Слайд


Заданне 4. Выканайце камп’ютэрны тэст “Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай” у раздзеле “Дыягностыка” ў рэжыме “Кантроль”.


ІV. Карэкцыя ведаў па тэме.

Прапануюцца карткі з заданнем:


Знайсці сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі, адрэдагаваць і запісаць правільны варыянт.


1. Чытаю радкі В.К. Бялыніцкага-Бірулі: “Нідзе на поўдні няма такой шматфарбнай, урачыстай вясны, як у нашых краях”.

2. “Скажы ты, якое дзіва! – прамовіў дзядзька расчулена, – такое, мне здаецца, не можа намаляваць найлепшы мастак”.

3. “Дабро – адзіная сіла, здольная зрабіць чалавека высакародным” – гаварыла мне некалі маці.

4. “Хворым дрэвам, – гаварыў мне бацька, – як і хворым людзям, трэба дапамагаць”.

5. “А я хачу быць доктарам, – кажа малодшы сын і дадае – Хачу людзей лячыць, дарыць ім надзею”.

6. Ігар Васільевіч выслухаў нас уважліва, пасля ўсё ж запытаўся: – “Вы нічога не пераблыталі?”

7. “Без навукі і лапця не спляцеш, – часта гаворыць дзед і дадае: – А вучоны з пяску вяроўку саўе”.


V. Падвядзенне вынікаў занятка. Зварот да пастаўленых у пачатку занятка задач.


VІ. Рэфлексія.

Сёння на ўроку:

  1. Я зразумеў(ла), што пра многае я ведаў(ла), напрыклад...

  2. Мне здалося цяжкім...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconЗнакі прыпынку ў сказах з простай мовай а адзначце сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай
Алесь падумаў: “Немагчыма стварыць для сябе ціхі аазіс, нейкае сховішча, куды не

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconПрыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі пасі, як авечку тады выйдзе на чалавечка

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconКрылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconТэма. Знакі прыпынку ў складаных бяззучнікавых сказах. Мэта
Мэта. Пазнаёміцца І вывучыць правілы пастаноўкі працяжніка ў сказах; асэнсавана працаваць з матэрыялам падручніка; развіваць культуру...

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconЖаўраначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце… Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Л.І. Камякевіч Зэльва
Мэта: садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў пра беларускае народнае свята Саракі

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconПадрыхтавала: настаўніца пачатковых
Мэта: праверыць веды вучняў па беларускай мове І літаратуры, ІХ кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць І павагу...

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconЗаданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення па карціне Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць”, адзначаў сусветна вядомы мастак Леанарда да Вінчы

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconПадрыхтавала І правяла настаўнік беларускай мовы І літаратуры Рагоўская Н. А
...

Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І. Тэма iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка