Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма




НазваФакультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма
Дата канвертавання27.02.2013
Памер79.95 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове
,, Слова ў тэксце’’


Тэма:Сэнсава-граматычная і стылістычная роля дзеепрыслоўяў у сказах і тэкстах
Мэта:дапамагчы вучням засвоіць нормы сучаснай беларускай літаратур-
най мовы; фарміраваць уменні і навыкі захоўваць нормы сучаснай
беларускай літаратурнай мовы ў вусным і пісьмовым маўленні,вы-
працоўваць маўленчы этыкет; пашыраць слоўнікавы запас мовы
вучняў; падтрымліваць у іх цікавасць да беларускай мовы; вучыць
добрасумленна адносіцца да працы.
Ход урока
І.Псіхалагічны настрой
Не проста ў словы я гуляю -
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны, вечаровы
Кажу пяшчоты роднай словы:
- Дзень добры, сонейка над гаем!
Ідзі праменна родным краем,
Гукай вясну з зямной далечы.
Вітанне шлю, марозны вечар.
Ты запалі ў нябёсах зоркі,
Няхай зіхцяць, вядуць гаворкі,
Чаруюць нас красой нязводнай,
Я гавару на мове роднай. Мікола Мятліцкі *Якія пачуцці выказвае ў вершы паэт?
*Цяпер хачу прапанаваць вам наступны дыялог:,,
Што трэба ўмець, каб добра засвоіць тэму ўрока?’’
- Чытаць, - неяк адказала мне адна дзяўчынка.
- Трэба ўмець пісаць, - дадала другая.
- А самае галоўнае – што трэба ўмець?
- Уважліва слухаць і думаць! – адказалі вучні ўсім класам.
Запрашаю вас уважліва паслухаць і добра падумаць. І тады вы паспяхова засвоіце тэму ўрока ,,Сэнсава – граматычная і стылістычная роля дзеепры-слоўяў у сказах і тэкстах’’
ІІ.
Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу

ТЭКСТ№1:
Усе важнейшыя справы былі так ці іначай звязаны з Нёманам.На беразе, які блізка падыходзіў да сяла, збіраліся людзі і радзілі свае рады. Кожны крок ракі , кожны спад ці прыбыль ракі ў ёй не праходзілі незаўважанымі для сяла.
У апошнія гады Нёман задумаў новую штуку. У тым месцы, дзе бераг датыкаўся аднаго канца сяла, ён пачаў рабіць заварот. Рака пракладала новую дарогу, адразаючы шырокую луку да сяла. Прабегшы дугою побач з сялом, Нёман падыходзіў ужо да другога канца і далей бег старою даро-гаю. Адрэзаная лука хутка засцілалася зялёнаю травою. І коні з вялікай ах-вотай скублі яе. Сяляне радаваліся, што цяпер быў невялікі перапынак для скаціны./Я.Колас ,,Нёманаў дар’’/

Пытанні:
1.Які стыль тэксту? Тып?
2. Растлумачце значэнне спалучэнняў:
радзіць раду, лука, скубсці. Падабраць сінонімы.
3. Якія з вылучаных слоў абазначаюць асноўныя дзеянні, якія – дадатковыя?
4. Што маюць агульнага і чым адрозніваюцца паміж сабой дзеепрыслоўі і дзеясловы?
5. Выпісаць сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі, падкрэсліць іх, растлума-чыць пастаноўку знакаў прыпынку
Узнаўленне пачутага:Знайдзіце дзеясловы-выказнікі і дзеепрыслоўі. Дакажыце, што дзеепрыслоўі ўжыты правільна. Растлумачце знакі прыпынку.
1.Цяжка шаргануўшыся па пя…чаным дне, ткнуўся ў бераг паром.
2. Па тратуарах, схаваўшы насы ў каўняры, праходзілі рэдкія пешаходы.
3.Ля абгарэлага пня, скурчыўшыся , сядзелі людзі.
4.Жоўта-белы сноп святла ад фары разразаў лё…кую
шэрань ліпеньскай ночы, выхопліваючы з яе прысады.
5. Мурзік, ціха заскуголіўшы, пабег да бляшанкі, уткнуўся ў яе мордачкай і стаў хлябтаць.
6. Мы беглі падскокваючы.
Пытанні:
*Назавіце ў пятым сказе словы, якія не могуць ужывацца ў кніжных стылях маўлення .(Мурзік, хлябтаць, мордачка )
*Раскрыйце сэнс слова шэрань. (Іней)
*Падбярыце сінонім да слова шэрань .(Намаразь,змрок, цемра)
*Падбярыце аднакаранёвае слова да слова шэрань. Выдзеліце ў гэтых словах корань.( Шэры ) А які рускі адпаведнік? ( Изморозь )
*Складзіце словазлучэнне ці сказ са словам шэрань. (Дрэвы пакрыліся шэранню)

Фізкультхвілінка

Выбарачнае чытанне ТЭКСТУ№2 з мэтай адказу на пастаўленыя пытанні
Вясёлы панадворак

На панадворку было весела і крыкліва.
Найважнейшым па чыне лічыў сябе індык. Важна, без страху азіраючыся ва ўсе бакі, шпацыраваў ён, нешта балбочучы сабе пад нос. Гусі доўга вытрываць моўчкі не маглі і адзываліся, спяшаючыся як мага больш нагагатаць. Певень, маючы пад сваім загадам нямала падданых, таксама не хацеў уступаць індыку. Ляпаючы крыламі па баках, ён дзёрся на ўсё горла і, скрывіўшы набок галаву, доўга потым прыслухоўваўся да свайго голасу. Качкі, не могучы ўтрымаць на сваіх кароценькіх ножках раскормленае цела, пераступалі з нагі на нагу і, нізка ўсім кланяючыся, падтаквалі ўсім.
Пытанні:
*
Стыль і тып тэксту?
* Як паводзілі сябе жыхары панадворка ( індык, гусі, певень, качкі ) ?
Сачыце за інтанацыяй.
* Дакажыце, што ў тэксце дзеепрыслоўі ўжываюцца правільна? Прачытайце тэкст,замяняючы дзеепрыслоўі дзеясловамі.
* Параўнайце сказы з дзеепрыслоўямі і сказы з аднароднымі выказнікамі.
Якія з іх перадаюць большую дынамічнасць, імклівасць у развіцці дзеяння? Зрабіце вывад пра сэнсавую і стылістычную ролю дзеепрыслоўяў у маўленні.
* Змяніце слова
індык так, каб у ім чаргаваліся зычныя гукі. (ІНДЫЧЫ)


Cамастойная работа №1
Запішыце сказы, замяніўшы выдзеленыя словы адпаведнымі ўстойлівымі выразамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Чужыя дзеці растуць ( вельмі хутка).
2.Трэба працаваць ( шчыра, старанна ).
3. Куды вы збіраецеся ( так позна )?
4. Адказвай ( шчыра ).
5. Бацька спаў ( вельмі моцна ) .
6.Нельга працаваць( абы-як ).
7.Нікуды не вартыя людзі якія жывуць ( без пачуцця ўласнай годнасці, без аніякага сумлення ).
8. Прысаромлены Сцёпка сядзеў ( вельмі ціха ).

Фразеалагізмы для даведкі:
закасаўшы рукавы; вочы ў сабакі пазычыў-шы; на лес гледзячы; спусціўшы рукавы; паклаўшы руку на сэрца; як мыла з’еўшы; як пшаніцу прадаўшы.

Самастойная работа№2

Дапішыце прыказкі, дапоўніўшы іх патрэбнымі дзеепрыслоўямі 1.____________________ваўкоў, застанешся без грыбоў.
2. Не____________, не знойдзеш.
3. Свайго не меўшы, кладзіся спаць.
4.__________________, па валасах не плачуць.
5. Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш_________________
6. Не хваліся________________, а хваліся змалаціўшы.
7. Ад ваўка__________________, на мядзведзя наскочыў.
8.__________________на малацэ, нак ваду дзьмеш.
9. Не ____________броду, не сунься ў ваду.

Адказы:
1) баючыся; 2) шукаючы; 3) не еўшы; 4) страціўшы ( згубіўшы );
5) не намачыўшыся; 6) зжаўшы; 7) уцякаючы; 8) апёкшыся; 9) не

знаючы ( не ведаючы ) .


Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
* Якой тэме быў прысвечаны ўрок?
* Пры выкананні якіх пазнавальных заданняў мы падагульнялі і прымянялі раней набытыя веды?
* Якія заданні для вас былі найбольш цікавыя?
* Пры выкананні якіх заданняў у вас узніклі цяжкасці?
* Якія пытанні тэмы трэба паўтарыць дома?
* Магнітамі вызначце свой эмацыянальны настрой?



ТЭКСТ№1:
Усе важнейшыя справы былі так ці іначай звязаны з Нёманам.На беразе, які блізка падыходзіў да сяла, збіраліся людзі і радзілі свае рады. Кожны крок ракі , кожны спад ці прыбыль ракі ў ёй не праходзілі незаўважанымі для сяла.
У апошнія гады Нёман задумаў новую штуку. У тым месцы, дзе бераг датыкаўся аднаго канца сяла, ён пачаў рабіць заварот. Рака пракладала новую дарогу, адразаючы шырокую луку да сяла. Прабегшы дугою побач з сялом, Нёман падыходзіў ужо да другога кануа і далей бег старою даро-гаю. Адрэзаная лука хутказасцілалася зялёнаю травою. І коні з вялікай ах-вотай скублі яе. Сяляне радаваліся, што цяпер быў невялікі перапынак для скаціны./Я.Колас ,,Нёманаў дар’’/

Пытанні:
1. Якія з вылучаных слоў абазначаюць асноўныя деянні, якія – дадатковыя?
2. Што маюць агульнага і чым адрозніваюцца паміж сабой дзеепрыслоўі і дзеясловы?
3. Выпісаць сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі, падкрэсліць іх, растлума-чыць пастаноўку знакаў прыпынку.

ТЭКСТ№1:
Усе важнейшыя справы былі так ці іначай звязаны з Нёманам.На беразе, які блізка падыходзіў да сяла, збіраліся людзі і радзілі свае рады. Кожны крок ракі , кожны спад ці прыбыль ракі ў ёй не праходзілі незаўважанымі для сяла.
У апошнія гады Нёман задумаў новую штуку. У тым месцы, дзе бераг датыкаўся аднаго канца сяла, ён пачаў рабіць заварот. Рака пракладала новую дарогу, адразаючы шырокую луку да сяла. Прабегшы дугою побач з сялом, Нёман падыходзіў ужо да другога кануа і далей бег старою даро-гаю. Адрэзаная лука хутказасцілалася зялёнаю травою. І коні з вялікай ах-вотай скублі яе. Сяляне радаваліся, што цяпер быў невялікі перапынак для скаціны./Я.Колас ,,Нёманаў дар’’/

Пытанні:
1. Якія з вылучаных слоў абазначаюць асноўныя деянні, якія – дадатковыя?
2. Што маюць агульнага і чым адрозніваюцца паміж сабой дзеепрыслоўі і дзеясловы?
3. Выпісаць сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі, падкрэсліць іх, растлума-чыць пастаноўку знакаў прыпынку.

Праверачная работа па тэме :,,Дзеепрыслоўе’’ Варыянт 1
І. Падкрэсліце ў сказах дзеепрыслоўі:
1. Не запрогшы, не паедзеш.
2. Ён, зрабіўшы ўсё, выбраўся дадому.
3. Лянок кланяўся сваёй гаспадыні, пашумліваючы галоўкамі.
4. Купіўшы білет і зайшоўшы ў вагон, Віця здзівіўся, гледзячы на пустыя сядзенні.
5.Гамонячы, едучы на возе, Пятро і Іван пазіралі ў адзін бок.
ІІ. Ад дзеясловаў, што ў дужках, утварыце дзеепрыслоўі:
1.( Сустрэцца) з Вераю, я знарок пільна ўгледзеўся ў твар.
2. Месяц, ( падняцца) высока, стаў святлейшым.
3. Жураўлі, ( курлыкаць) і ( не варушыць ) крыламі, кружылі над лугам.
4. ( Праехаць ) кіламетраў з пяць , машина звярнула ўбок.
5.( Стаць) на каленкі і ( спаласнуць ) далоні ў вадзе, Хрысця зачэрпнула поўныя прыгаршчы.
ІІІ.Адзначце дзеепрыслоўі, з якімі не пішацца асобна:
1. (не) працуючы; 2.( не) пішучы; 3. ( не) навідзячы; 4. ( не) вывучыўшы;5.(не)напёкшы
ІV. Утварыце дзеепрыслоўі закончанага трывання:
1.Спёк--------------------
2. Лёг--------------------
3. Засмяяўся--------------
4. Прачытаць----------------
5. Аглянуцца----------------
V. Утварыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1. Асушаў 2. Спыняю 3. Гаманіць 4. Купаюцца 5. Адчуваць
VІ. Выпішыце фразеалагічныя звароты, у склад якіх уваходзяць дзеепрыслоўі:
1.Бацька спіць як пшаніцу прадаўшы.
2. Кінуўшы работу, суседзі паехалі ў горад.
3. Мікіта рукі склаўшы ніколі сядзець не будзе.
4. Прыехаўшы ў магазін, я купіў хлеба.
5. Ці даўно быў падшыванцам, а цяпер вырас на лес гледзячы.
VІІ. Перабудуйце тыя сказы, дзе парушана літаратурная норма:
1.Хаваючыся за густымі елкамі, брыгадзір выйшаў на ўскраек лесу.
2. Цалуючы Марылю і сына, каваль рушыў змрокам дня вялікую дарогу.
3. Тут раслі, нахіляючыся, некалькі алешын.
4. На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць.
5. Прыязджаючы з кірмашу, ён прывязаў каня да плота і пайшоў склікаць людзей.
VІІІ. Дапішыце прыказкі, дапоўніўшы іх патрэбнымі дзеепрыслоўямі :
1……………………….салодкага, не захочаш горкага.
2. ………………………малаком, і на ваду будзеш дзьмуць.
3……………………….за руку, не кажы, што не злодзей.



Праверачная работа па тэме :,,Дзеепрыслоўе’’ Варыянт 2
І. Падкрэсліце ў сказах дзеепрыслоўі:
1.
Не пераскочыўшы, не кажы гоп.
2. Дзеці, пачуўшы крык, кінуліся на вуліцу.
3. Бацька прысеў на лаўку, цяжка ўздыхнуўшы пры гэтым.
4.Стаміўшыся і знерваваўшыся, брат спыніўся, аглядаючы мясцовасць.
5.Размаўляючы, жартуючы, настаўнікі мімаволі пазіралі на Шаблюка.
ІІ. Ад дзеясловаў, што ў дужках, утварыце дзеепрыслоўі:
1.І вось, ( пакарміць)дзяцей, бяру я сала.
2. (Зварыць) кашу, не шкадуй масла.
3. Чалавек, (стукаць) і(охаць) , ішоў да дзвярэй.
4. ( Папрацаваць) старанна летам, зімою галадаць не будзеш.
5.Пятро Сыч уздрыгануўся,(пачуць) добрв знаёмы голас, і , не (азірацца)рынуўся да патравы.
ІІІ.Адзначце дзеепрыслоўі, з якімі не пішацца асобна:
1.(не)купляючы; 2.(не)раскусіўшы;3(не)пакоячы; 4.(не)прытуліўшыся;5.(не)абтросшы
ІV. Утварыце дзеепрыслоўі закончанага трывання:
1.вымак--------------------
2. ссох--------------------
3. выбраўся--------------
4. пачуць----------------
5. вярнуцца----------------
V. Утварыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1. чытаць 2. гляджу 3. разумець 4. смяяцца 5. падымаць
VІ. Выпішыце фразеалагічныя звароты, у склад якіх уваходзяць дзеепрыслоўі:
1.Іван выскачыў з хаты як жару ўхапіўшы.
2. Выкапаўшы сажалку , калгаснікі запусцілі туды рыбу.
3. Сцяўшы зубы Андрэй пайшоў на сустрэчу.
4. Зайшоўшы на пошту, я выпісаў часопіс,,Вясёлка’’.
5. Куды ж ты пойдзеш на ноч гледзячы?
VІІ. Перабудуйце тыя сказы, дзе парушана літаратурная норма:
1.Едучы ў Пяцігорск, радасна ўспамінаю тыя вельмі звычайныя словы.
2. Над поплавам, раскідаючы магутнае вецце, стаялі сям-там дубы.
3. Навокал стаіць густое, каласісітае жыта, спакойна дыхаўшы смачным,гаркаватым пахам.
4. Сцёпка сядзей угнуўшы галаву.
5. Антон сядзеў, прыхіляючыся спінаю да бярэзіны,глядзеў на дрыготкія языкі агню.
VІІІ. Дапішыце прыказкі, дапоўніўшы іх патрэбнымі дзеепрыслоўямі :
1……………………….да поту, пад’ясі ў ахвоту.
2. ………………………галаву, па валасах не плачуць.
3…Не…………………….,не кажы гоп.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Г. М. Малажай, М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : ніа, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў...

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconТэма: "Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)
Тэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 08 па 12 лістапада 2011/2012 навучальнага года
Луцко К. С.: факультатыўныя заняткі ў 7 кл па рускай мове: аказанне метадычнай дапамогі маладому спецыялісту

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconФакультатыўныя заняткі

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 № Факультатыўныя заняткі

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове,, Слова ў тэксце’’ Тэма iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка