Установа адукацыі "Полацкі дзяржаўны універсітэт" Гісторыя новага часу




НазваУстанова адукацыі "Полацкі дзяржаўны універсітэт" Гісторыя новага часу
старонка1/5
Дата канвертавання27.02.2013
Памер0.5 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5

Установа адукацыі


Полацкі дзяржаўны універсітэт”


Гісторыя новага часу




Вучэбная праграма для спецыяльнасці



1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)


Кірунак спецыяльнасці: 1-21 03 01-01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»


Наваполацк, 2010 г.

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПИСКА.


“Гісторыя новага часу” – вучэбная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі з XVI cт. і да пачатку ХХ ст. У сусветна-гістарычным працэсе новы час (гісторыя новага часу) з’яўляецца неабходным сувязным звяном паміж дзвюма эпохамі – сярэднімі вякамі і навейшым часам. Хаця працягласць новай гісторыі зусім нязначная ў параўнанні з папярэднімі эпохамі, па інтэнсіўнасці развіцця гістарычнага працэсу новая гісторыя апярэджвае іх. За гэты час Заходняя Еўропа і ЗША пераўтварыліся ў сусветных лідэраў, а гісторыя як рэальны працэс – з гісторыі асобных краін у сусветную гісторыю.

У падмурку выкладання дысцыпліны “Гісторыя новага часу” ляжыць “Государственный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование первая ступень” для атрымання кваліфікацыі “Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”, зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2008 г. № 50.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя новага часу” студэнт павінен валодаць наступнымі ключавымі кампетэнцыямі:

акадэмічнымі кампетэнцыямі:

  • валодаць базавымі навукова-тэарэтычнымі ведамі ў галіне сусветнай гісторыі і выкарыстоўваць іх для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

  • валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;

  • валодаць даследчыцкімі навыкамі;

  • умець працаваць самастойна;

  • валодаць міждысцыплінарным падыходам для вырашэння практычных задач;

  • мець навыкі, звязаныя з выкарыстаннем і кіраваннем інфармацыяй;

сацыяльна-асобаснымі кампетэнцыямі:

  • валодаць якасцямі грамадзяніна і патрыёта сваёй дзяржавы;

  • быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

  • валодаць здольнасцямі да міжасабовай камунікацыі;

  • валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця;

  • умець працаваць як у калектыве, гэтак і самастойна;

  • быць здольным практычна выкарыстоўваць свае веды;

прафесійнымі кампетэнцыямі:

  • планаваць, арганізоўваць і весці навукова-метадычную і вучэбна-метадычную работу;

  • выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання;

  • арганізоўваць сваю працу на навуковай аснове, валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі пошуку, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці;

  • ажыццяўляць арганізацыйна-упраўленчую дзейнасць;

  • аналізаваць гістарычныя і сучасныя праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства, тэндэнцыі яго ўстойлівага развіцця;

  • мець веды, практычны вопыт для кансультавання ў пытаннях гісторыі ўвогуле, і новай гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў прыватнасці, арганізацыі даследчыцкіх работ і выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, навукі і культуры



МЭТА І ЗАДАЧЫ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ГІСТОРЫЯ НОВАГА ЧАСУ”.


Мэта:

даць студэнтам трывалыя веды пра гісторыю Заходняй цывілізацыі ў XVI – пачатку ХХ ст., неабходныя для паспяховай навуковай і педагагічнай дзейнасці па спецыяльнасці “Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”.


Задачы:

  • садзейнічаць трываламу ўсведамленню значэння і месца гісторыі Заходняй цывілізацыі азначанага перыяду ў сусветна-гістарычным працэсе;

  • паглыбіць веды аб асноўных накірунках, тэндэнцыях і перспектывах развіцця Захаду ў эпоху новага часу;

  • выявіць агульныя заканамернасці і логіку трансфармацыі традыцыйнага грамадства і пераўтварэнне яго ў індустрыяльнае;

  • раскрыць стадыяльную і рэгіянальную спецыфіку сацыяльна-эканамічных, грамадска- і міжнародна-палітычных з’яў, падзей і працэсаў;

  • паспрыяць развіццю гістарычнага мыслення і інтэлектуальных здольнасцей студэнтаў фарміраванню сацыяльна-асобасных, акадэмічных і прафесійных кампетэнцый;

  • выпрацаваць практычныя ўменні і звычкі, неабходныя для адэкватнай арыентацыі ў складаных падзеях і працэсах сучаснасці.


Пасля вывучэння дысцыпліны “Гісторыя новага часу” студэнт павінен:

  1. Мець уяўленне:

1.1. пра храналагічны рамкі новай гісторыі;

1.2. пра палітычную геаграфію Еўропы і Паўночнай Амерыкі;

1.3. пра найноўшыя тэндэнцыі развіцця гістарыяграфіі новай гісторыі;

1.4. пра сувязь бягучых эканамічных, грамадска-палітычных і падзей у краінах Захаду, міжнародных канфліктаў і супярэчнасцяў на сучасным этапе развіцця з падзеямі і працэсамі эпохі новага часу.


  1. Ведаць:

    1. прадмет, задачы і асноўны змест гісторыі новага часу;

2.2. перыядызацыю гісторыі новага часу;

    1. накірункі гістарыяграфіі новай гісторыі;

    2. храналогію важнейшых падзей эпохі;

    3. асноўныя тэндэнцыі і накірункі сацыяльна, эканамічнага, унутрыпалітычнага, культурна-духоўнага развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў эпоху новага часу;

    4. важнейшыя падзеі і працэсы азначанай эпохі;

    5. буйныя гістарычныя постаці новай гісторыі.




  1. Умець:

    1. выкарыстоўваць гістарычныя тэрміны і паняцці;

    2. абагульняць і аналізаваць факты, сістэматызаваць і выкладаць іх у лагічнай паслядоўнасці;

    3. выяўляць сувязь гістарычных падзей і працэсаў з бягучымі падзеямі і працэсамі;

    4. знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі з’яў, падзей і працэсаў новай гісторыі;

    5. праводзіць параўнальны аналіз дыяхронных і сінхронных падзей , з’яў і працэсаў новай гісторыі;

    6. працаваць з манаграфічнай літаратурай і навуковай перыёдыкай, прысвечанай гісторыі новага часу;

    7. арыентавацца ў сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных і геапалітычных рэаліях сучаснасці;

    8. карыстацца даведачнымі матэрыяламі і гістарычнымі картамі;

    9. крытычна ацэньваць адлюстраванне гісторыі новага часу ў масавай культуры і сродках масавай інфармацыі.


У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 252 гадзіны, з іх 136 гадзін аўдыторных заняткаў (84 гадзіны – лекцыі, 52 гадзіны – семінары).


2. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

усяго

у тым ліку

лекцый

семінараў




РАЗДЗЕЛ І. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў XVI – XVIII cтст.










1.

Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі новага часу.

4

2

2

2.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка заходнееўрапейскіх дзяржаў.

6

4

2

3.

Культура Адраджэння.

8

4

4

4.

Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Заходней Еўропе.

6

4

2

5.

Навуковая рэвалюцыя і фармаванне новай навуковай карціны свету.

4

2

2

6.

Развіццё капіталізму ў XVI – першай палове XVIII ст.

6

4

2

7.

Еўрапейская міжнародна-палітычная сістэма ў XVI – XVIII стст.

6

4

2

8.

Еўрапейскі абсалютызм.

6

4

2

9.

Эпоха Асветніцтва.

6

4

2

10.

Буржуазныя рэвалюцыі XVI – XVIII стст.

4

2

2

11.

Нiдэрландыская буржуазная рэвалюцыя.

2

2




12.

Англiйская буржуазная рэвалюцыя.

6

4

2

13.

Вайна за незалежнасць i Першая амерыканская рэвалюцыя.

6

4

2

14.

Французская рэвалюцыя XVIII ст.

8

6

2




РАЗДЗЕЛ ІІ. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТ.










1.

Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка ў перыяд напалеонаўскіх войнаў (1799-1815).

6

4

2

2.

Індустрыялізацыя Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

4

2

2

3.

Манапалістычны капіталізм.

4

2

2

4.

Ліберальныя і нацыянальна-вызваленчыя рухі і рэвалюцыі 1820-30-х гг.

6

4

2

5.

Рэвалюцыі 1849-1849 гг. у Заходняй Еўропе.

6

4

2

6.

Палітычныя і аб’яднаўчыя працэсы 1850-1860-х гг.

8

6

2

7.

Дэмакратызацыя заходняга грамадства (1870-1914 гг.).

6

4

2

8.

Грамадская думка, грамадска-палітычныя рухі і рухі сацыяльнага пратэсту.

4

2

2

9.

Рэлігійнае жыццё заходняга грамадства ў ХІХ пачатку ХХ ст.

4

2

2

10.

Міжнародныя адносіны і каланіяльная палітыка.

6

2

4

11.

Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.

4

2

2







136

84

52



3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ.


РАЗДЗЕЛ І. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў XVI – XVIII СТСТ.

Тэма 1. Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі новага часу.

Паняцце “новая гісторыя”. Агульная характарыстыка новай гісторыі. Сутнасць капіталізму і буржуазнай цывілізацыі. Праблема мадэрнізацыі заходніх грамадстваў. Дэмаграфічныя зрухі. Змены ў галіне эканомікі, палітычным жыцці і культуры. Зацвярджэнне парламентарызму. Фарміраванне нацый. Умацаванне сусветных сувязей. Шляхі пераходу да капіталізму. Рэвалюцыя і эвалюцыя. Перыядызацыя новай гісторыі. Асноўны змест першага і другога перыядаў новай гiсторыi. Важнейшыя крыніцы і даследаванні па новай гісторыі Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Асноўныя накірункі гістарыяграфіі новага часу.


Тэма 2. Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка заходнееўрапейскіх дзяржаў.

Перадумовы Вялiкiх геаграфiчных адкрыццяў. Адкрыццё марскога шляху з Еўропы ў Iндыю i Усходнюю Азiю. Адкрыццё Амерыкi. Першае кругасветнае падарожжа. Каланiяльныя захопы заходнееўрапейскiх краiн у XVI—XVIII ст.

Стварэнне каланiяльных iмперый Партугалii, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi. Мэты каланiяльнай палiтыкi. Формы эксплуатацыi калонiй. Гандлёвыя кампанii i iх дзейнасць. Гандлёва-каланiяльнае сапернiцтва памiж еўрапейскiмi дзяржавамi. Змены ў жыцці насельнiцтва заваяваных тэрыторый.

Уплыў каланiялiзму на развiццё капiталiстычных адносiн у Заходняй Еўропе. Пашырэнне гандлю. «Рэвалюцыя цэн» i яе вынiкi. Рабства i гандаль рабамi. Здабыткi i страты чалавецтва ў вынiку адкрыццяў i каланiзацыi новых тэрыторый.


Тэма 3. Культура Адраджэння.

Агульная характарыстыка эпохi Адраджэння. Змены ў духоўным жыццi заходнееўрапейскiх краiн у перыяд пераходу ад сярэднявечча да новага часу. Сутнасць i асноўныя рысы Адраджэння. Яго сацыяльныя i iдэйныя каранi. Гуманiзм. Стылi мастацкай творчасцi. Народная творчасць. Адраджэнне i царква. Праблемы гуманiзму i Адраджэння ў гiстарыяграфii.

Росквiт i заняпад культуры Адраджэння ў Iталii. Характэрныя рысы Высокага Адраджэння. Леанарда да Вiнчы. Мiкелянджэла Буанароці, Рафаэль Санцi, Джарджоне, Тыцыян. Мастацтва позняга Адраджэння. Паэзiя Т. Таса i Л. Арыёста. Узнiкненне прафесiйнага тэатру. Спрэчкi аб Платоне i Арыстоцелі. Музыка Д. Палестрыны. Рэнесансная архiтэктура Iталii.

Культура Адраджэння ў Германii. Рост нацыянальнай самасвядомасцi. Гуманiстычны рух. Росквiт сатыры. Эразм Ратэрдамскi. I. Рэйхлiн. Г. Сакс. I. Фiшарт. Гуманiзм Ульрыха фон Гутэна i Себасцьяна Франка. “Лiсты цёмных людзей”. Жывапiс. Альбрэхт  Дзюрэр. Лукас Кранах Старэйшы. Ганс Гальбейн Малодшы.

Адраджэнне ў Англii. Распаўсюджванне гуманiстычных поглядаў. Томас Мор. Паэзiя i мастацкая проза. Тэатр i драма. У. Шэкспiр. Архiтэктура. І. Джонс. Жывапiс. Музыка.

Культура Адраджэння ў Францыi. Фармiраванне нацыянальнай культуры. Ф. Рабле. Паэтычная школа “Плеяда”. М. Мантэнь.

Галандскае Адраджэнне. Уплыў Нiдэрландскай буржуазнай рэвалюцыi на развiццё культуры. Рытарычныя таварыствы. Д. Каарнхерт. Ф. Марнiкс. Нiдэрландскi жывапiс. Пітэр Брэйгель Старэйшы. Рэмбрант. Нiдэрландская музычная школа.

Iспанскае Адраджэнне. Росквiт iспанскай культуры ў XVI — першай палове XVIII ст., яе своеасаблiвасць. “Эразмiты”. Iспанскi раман. М. дэ Сервантэс. Гуманiстычная паэзiя. Тэатр. Лопэ дэ Вэга, П. Кальдэрон. Архiтэктура. Х. Эрэра. Жывапiс. Эль Грэка, Веласкес, Б. Мурыльё.

Паўночнаеўрапейскі Рэнесанс. Абнаўленне культурнага жыцця ў краiнах Паўночнай Еўропы. Замежныя ўплывы на культуру Скандынаўскiх краiн. Развiццё нацыянальнай культуры.

  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Каяла У.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі " беларускі дзяржаўны універсітэт"
Насаджэнне асадніцтва І правядзенне парцэляцыі c. 19-38

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconНацыянальная акадэмія навук рэспублікі беларусь установа адукацыі гомельскі дзяржаўНЫ
Пленарныя І секцыйныя пасяджэнні навуковых чытанняў будуць праходзіць на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
Марозава С. В., доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconУстанова адукацыі "Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна"
Установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна”

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага І навейшага часу...

Установа адукацыі \"Полацкі дзяржаўны універсітэт\" Гісторыя новага часу iconФ 27-015 Установа адукацыі
Мятліцкі Аляксандр Мікалаевіч, старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыі І методыкі выкладання матэматыкі Установы адукацыі «Гродзенскі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка