Спампаваць 70.28 Kb.
|
Мэты і задачы: даць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага народа; пашырыць кругагляд вучняў; выхоўваць пачуццё патрыятызму і грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці. Абсталяванне: карткі з заданнямі, ілюстрацыі, песні, прэзентацыі Ход урока Арганізацыйны момант. Стварэнне дадатнага псіхалагічнага настрою Актуалізацыя ведаў па тэме. --Праслухайце, калі ласка, песню і адкажыце на пытанне. --Якія вобразы ўзнікаюць у вас пры слуханні музычнага твора? (Гучыць першы куплет песні "Белая Русь" у выкананні ансамбля "Песняры) Уступная гутарка - Дзеці, вы ведаеце, што наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і прымае актыўны ўдзел у сусветным жыцці. Сёння на класнай гадзіне мы пагаворым аб сімвалах нашай краіны. Аб тых знаках, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце. Работа са слоўнікам - А як вы разумееце сэнс слова "сімвал»? (Сімвал - гэта тое, што служыць умоўным знакам: словы, прадметы, дзеянні для абазначэння вызначаных паняццяў і ідэй, а таксама прыналежнасці да чаго-небудзь. Голуб – сімвал міра). Выступленні дзяцей з папярэдне падрыхтаваным матэрыялам - У далёкім мінулым людзі, якія жылі разам, ўтваралі плямёны. Плямёны, не жадаўшыя ці не ведаўшыя, як захоўваць вопыт продкаў, гінулі - слабелі і раствараліся ў іншых плямёнах. Тыя ж плямёны, у якіх з павагай ставіліся да запаветаў і культуры продкаў, квітнелі і развіваліся. Плямёны адрозніваліся сваім адзеннем, жыллём, прадметамі побыту. Пакланяліся сваім Багам, Сонцу і Зямлі (іллюстрацыя). - У жорсткіх бітвах за свабоду і незалежнасць нашы продкі карысталіся акруглымі шчытамі, афарбаванымі ў пэўныя колеры. Неабходнасць пазначаць свае палкі, аддзяляць іх ад варожых, адначасова запалохаць ворагаў і падбадзёрыць сваіх воінаў паступова прывяла да стварэння сцяга, а размаляваны рознымі "шчаслівымі прыметамі" або "знакамі лёсу" шчыт пераўтварыўся з цягам часу ў герб. Вось так і ўтвараліся дзяржаўныя сімвалы. Н: Якія дзяржаўныя сімвалы вы ведаеце? Выкарыстанне ЭСН (Паказ прэзентацыі “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”) Н: Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі і сімвалізіруюць, ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Існавалі і зараз існуюць пэўныя правілы стварэння сцягоў і гербаў. Яны замацаваны традыцыяй і пэўнай навукай - геральдыкай (работа са слоўнікам). Н: Галоўная ўмова: кожны герб і кожны сцяг павінны выказваць толькі ім уласцівую сімволіку. Інакш кажучы, усе гербы і ўсе сцягі павінны істотна адрознівацца і не паўтараць адзін аднаго. - Дзеці, а як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны). - Паслухайце вершы і падумайце, якія асаблівасці павінны адбівацца на дзяржаўных сімвалах Беларусі? Выступленні дзяцей (Вершы пра возера, лён, абарону Беларусі). (Адказы дзяцей). - Давайце разгледзім наш герб. Паспрабуйце растлумачыць, што і чаму намалявана на ім. (Адказы дзяцей). - Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь ўтрымлівае зялёны контур нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа ружовымі кветкамі канюшыны, злева - блакітнымі кветкамі лёну. Зямны шар - знак таго, што Рэспубліка Беларусь - адна з дзяржаў свету. Яднанне зямлі і сонца - галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі. Пяціканцовая зорка на гербе - знак бяспекі, мужнасці і высокіх помыслаў абазначае гатоўнасць кожнага жыхара рэспублікі да абароны сваёй Радзімы. Вянок ў нашым гербе таксама не выпадковы, усё ў ім сімвалізуе працу і росквіт. Са старажытных часоў вянок выкарыстоўваўся як ўзнагарода пераможцу. Наша краіна заўсёды выходзіла пераможцам у тых войнах, у якіх была вымушана ўдзельнічаць. А адбывалася гэта таму, што маленькія беларусы з самага дзяцінства чуюць роднае беларускае слова, жывуць у атмасферы беларускай культуры і традыцый. Давайце праверым, наколькі вы добра ведаеце фальклор нашых продкаў. Гульня “Састаў прыказку “ (Прыказка дзеліцца на дзве часткі. Неабходна знайсці пару да першай часткі). - Дарагая тая хатка, дзе нарадзiла Мяне матка. - Добра на паддоне, ды лепей у сваiм доме. - У родным лесе i куст родны. - Кожнаму свой куток мiлы. - На роднай зямлi памры, а не зыходзь. - Родная зямелька, як зморанаму пасцелька. - Родная зямля мякчэй, чым чужая пярына. - Няма смачнейшай вадзiцы, як з роднае крынiцы. - Усюды добра, а дома найлепш. - Хто за радзiму гарой, той сапраўдны герой. - А зараз мы пагаворым аб іншых дзяржаўных сімвалах. (Чытае вучань) Краіна мая родная, Беларусь. Хай над табой заўсёды свабодна лунае наш сцяг, у якім радасна зліліся колеры, якія нам ўсіх мілей. Зялёны - колер палёў, лугоў, лясоў, чырвоны колер - колер жыцця і надзеі, белы колер, як знак усіх стагоддзяў, захоўваюць у сэрцы і любоў і вернасць. Работа з падручнікам (работа ў групах) - Што ведаеце пра наш сцяг, як аб дзяржаўным сімвале? (Адказы дзяцей). Група 1 Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных палос: верхняй - чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым фоне. Група 2 Чырвоны колер з даўніх часоў служыць знакам Сонца. Ён сімвалізуе сваяцтва і братэрства. Чырвоны колер звязаны гэтак жа з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця. Група 3 Зялёны колер - колер дабра і света. Гэта колер прыроды, колер палёў, лясоў і лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сна. Група 4 Белы колер - колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны - Беларусь, белы колер таксама азначае гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі. Н: У кожнай дзяржавы ёсць адна галоўная песня, у якой апяваецца краіна і яе народ. Як яна называецца? (Гэтая песня называецца гімн). В:Гімн - урачыстая песня ці яе мелодыя, спаўняецца ў асабліва ўрачыстых выпадках: падчас ўздыму дзяржаўнага сцяга, падчас нацыянальных святаў, падчас правядзення воінскіх рытуалаў, на ўрачыстых пасяджэннях, прысвечаных знамянальным гістарычным датам, на якіх прысутнічае прэзідэнт дзяржавы, пры ўручэнні узнагарод спартсменам , якія выйгралі на міжнародных спаборніцтвах і на Алімпійскіх гульнях. Пры выкананні гімна любой краіны, слухаючыя яго людзі ўстаюць, мужчыны здымаюць галаўныя ўборы. Так выяўляецца павага да краіны, чый гімн гучыць. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы і ў 12 гадзін ночы па радыё і тэлебачанні гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. Менавіта з яго наша краіна пачынае і заканчвае свой працоўны дзень. (Выкананне гімна дзецьмі з музычным суправаджэннем) Н: Як вы разумееце: што значыць любіць сваю Радзіму ? (адказы дзяцей) В:Любіць сваю Радзіму - гэта значыць імкнуцца рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ лепш. Н: А што для гэтага можаце зрабіць вы? (Добра вучыцца, выконваць свае абавязкі, старацца быць сапраўдным чалавекам). Н: Правільна. Адзін з вашых галоўных абавязкаў - гэта добра вучыцца. Цяпер правядзём віктарыну і праверым, якія ўважлівыя вы былі на нашай класнай гадзіне і што вы ведаеце аб дзяржаўных сімвалах. (Выкананне гімна ў музычным суправаджэнні) Пытанні віктарыны: 1. Што з'яўляецца дзяржаўнымі сімваламі? 2. Як яны ўзніклі? 3. Для чаго патрэбна дзяржаўная сімволіка? 4. Што абазначае кожная састаўляючая частка герба? 5. Які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга? 6. У якіх выпадках гучыць гімн Рэспублікі Беларусь? (Кожнай групе раздаецца па 2 пытанні на картках, дзеці рыхтуюць поўныя адказы). Выніковае заданне (Прэзентацыя “Заданні”) Рэфлексія Наша класная гадзіна заканчваецца. Я хачу вам пажадаць, каб вы заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і можа быць у гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг. |
![]() | Мэта: паглыбіць веды вучняў па культуры І традыцыях беларускага народа, яго гісторыі; спрыяць развіццю творчых здольнасцей вучняў... | ![]() | Мэта: пашырыць веды вучняў пра родны край, выхоўваць любоў І павагу да дарагіх з маленства мясцін, цікавасць да гісторыі І культуры... |
![]() | Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі... | ![]() | Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь заснаваны на гераічнай гісторыі нашай краіны І ў сваім мастацкім афармленні адпавядаюць як... |
![]() | Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь заснаваны на гераічнай гісторыі нашай краіны І ў сваім мастацкім афармленні адпавядаюць як... | ![]() | Радзіму; развіваць эстэтычны густ, маўленне І творчае мысленне вучняў; садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый І культуры... |
![]() | Мэты: -пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым І сучасным сваёй Радзімы; вучыць паважаць... | ![]() | Мэта: пашырыць ўяўленне вучняў аб роднай краіне;развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць паважаць... |
![]() | Мэта: пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды; вучыць... | ![]() | Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка І многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд... |