І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год




НазваІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
старонка3/3
Дата канвертавання24.02.2013
Памер374.76 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
Рэкамендацыі:

  • Класным кіраўнікам пры складанні выхаваўчай праграмы класа на

2012/2013 навучальны выкарыстоўваць асноўныя напрамкі праграмы “Я патрыёт сваёй Радзімы”, якая распрацавана ва ўстанове адукацыі.

3.4. Выкананне адукацыйных праграм.

Вынікі праверкі журналаў 1-9 класаў паказалі, што колькасць гадзін па прадметах, праведзеных у 2011/2012 навучальным годзе адпавядаюць вучэбнай праграме. Колькасць кантрольных, практычных і лабараторных работ па прадметах адпавядае патрабаванням праграмаў і інструктыўна-метадычным пісьмам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь .

3.5. Аналіз сістэмы работы з вучнямі з высокай матывацыяй да навучання.

З мэтай стварэння максімальна благанадзейных ўмоў для інтэлектуальнага развіцця дзяцей, рэалізацыі творчых здольнасцей, педагогі школы ў сваёй рабоце кіраваліся раённай праграмай “Адораныя дзеці”. Дадзеная праграма накіравана на выяўленне адораных дзяцей, стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць іх аптымальнаму развіццю, падрыхтоўцы да творчай інтэлектуальнай працы.

Эфектыўнасць дадзенай работы непасрэдна звязана з якасцю навучання, таму што метадычна граматны настаўнік можа выявіць, а затым дапамагчы раскрыцца маладому таленту.

Вынікамі работы такіх настаўнікаў, як, Таргонская Я.Т., Тамашэвіч Н.У., Хвясечка Н.І з’яўляецца тое, што іх навучэнцы занялі прызавыя месцы на раённых алімпіядах. У бягучым навучальным годзе, ў параўнанні з папярэднім актыўны ўдзел ў раённых алімпіядах прынялі ў асноўным вучні старэйшых класаў. Вучні 3 класа ўдзел прынялі, але безвынікова.

Дыпломы атрымалі наступныя навучэнцы: Філіповіч Яўген, 7 клас, дыплом 3 ступені па рускай мове, настаўнік Тамашэвіч Н.У, Івачкіна Таццяна, 5 клас, дыплом 2 ступені, па беларускай мове, настаўнік Хвясечка Н.І., Садоўская Гражына, 6 клас, дыплом 2 ступені, па беларускай мове, настаўнік Таргонская Я.Т., Вініцкая Віялета, 7 клас, дыплом 2 ступені, настаўнік Таргонская Я.Т..

У пачатку навучальнага году было выяўлена 8 вучняў з высокім узроўнем развіцця вучэбна - пазавальнай дзейнасці. У раённым алімпіяды прынялі ўдзел 7 навучэнцаў, што склала 77,77 %. Вынік удзелу вучняў у раённых алімпіядах паказаў, што прызавыя месцы атрымалі 50 % дзяцей. У параўнанні з 2010/2011 навучальным годзе вучні атрымалі 4 прызавых месцаў, што адпавядае прошламу навучальнаму году.

Аналіз паказвае, што ў алімпіядах навучэнцы паказалі добрыя вынікі удзел толькі па рускай і беларускай мовах.

На нарадзе пры намесніку дырэктара было рэкамендавана ў рабоце з адаронымі вучнямі спланаваць пазаўрочную дзейнасць настаўнікаў-прадметнікаў і вучняў для якаснай падрыхтоўкі ўдзельнікаў алімпіяд, больш увагі ўдзяляць матываваным вучням на ўроку. Распрацаваць індывідуальныя планы работы з вучнямі з высокім узроўнем развіцця вучэбна - пазавальнай дзейнасці.

Рэкамендацыі:

У 2012/2013 навучальным годзе класным кіраўнікам ў верасні правесці дыягностыку навучэнцаў, з мэтай выяўлення навучэнцаў, якія праяўляюць інтарэс да прадметаў і маюць высокую матывацыю да навучання.

Настаўнікам-прадметнікам праводзіць мэтанакіраваную работу з выяўленымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд.

3.6. Аналіз сістэмы работы з бацькамі.

У 2011/2012 навучальным годзе дзейнасць работы школы па арганізацыі работы з бацькамі рэалізавала наступныя мэты:

  • асветніцкую;

  • кансультатыўную;

  • камунікатыўную.

Сацыяльны пашпарт школы выглядае наступным чынам:

Колькасць класаў – 9

Колькасць вучняў – 70

Агульная колькасць сем’яў – 47

Дзеці з сем’яў: поўных – 62

няпоўных – 8

Многадзетных – 10

у тым ліку няпоўных многадзетных – 1

Малазабяспечаных – 2

Сацыяльна небяспечных – 4

Апякунскіх – 3

У школе праходзіць павышэнне псіхолага-педагагічных ведаў бацькоў:

  • работа бацькоўскага лекторыя;

  • псіхолага-педагагічныя кансультацыі;

  • наведванне сямей дома;

- прадаўжаецца работа па далучэнні бацькоў да вучэбна-выхаваўчага працэсу:

  • праводзяцца сацыяльныя апытанні і анкетаванні;

  • з боку бацькоў аказваецца дапамога ва ўмацаванні матэрыяльна-

тэхнічнай базы школы:

У мінулым навучальным годзе праведзены тры агульнашкольныя бацькоўскія сходы: арганізацыйны, тэматычны “Школа – тэрыторыя здароўя”, тэматычны “Свет, дзе я шчаслівы”, тэматычны “Здароўя і яго каштоўнасць для жыццядзейнасці чалавека”. Працаваў бацькоўскі лекторый, работа якога заснавана на дыферэнцыраваным падыходзе ў рабоце з бацькамі, на пасяджэнні якога прадугледжаны гутаркі для сем’яў, у якіх дзеці з АПФР, няпоўным сем’ям, сем’ям ў якіх дзеці з высокай матывацыяй да навучання, мнагадзетным сем’ям і інш. У шосты школьны дзень арганізоўваюцца кансультацыі для бацькоў па праблемах выхавання.

Бацькі ўдзельнічалі ў кіраванні школы. Працуе папячыцельскі савет, класныя бацькоўскія камітэты, бацькі ўваходзяць у склад Савета па харчаванні, з’яўляюцца ўдзельнікамі бацькоўска-педагагічнага рэйда “Падлетак”.

Такім чынам неабходна адзначыць, што на працягу года вялася мэтанакіраваная работа з бацькамі, сем’і ў якіх праблемы ў выхаванні непаўналетніх не былі выяўлены.

Рэкамендацыі:

У 2012/2013 навучальным годзе кіраўніку метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў ўвесці ў практыку размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі кансультацый для бацькоў.

3.7. Выхаваўча-прафілактычная работа з вучнямі.

У 2011/2012 навучальным годзе працавала сацыяльна-педагагічная служба, работу якой каардынаваў савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Пасяджэнні савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх адбываліся згодна з планам работы савета кожны месяц.

Колькасць вучняў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН :


2009/2010

2010/2011

2011/2012

2

3

3

Неабходна адзначыць, што на ўліку ў ІСН ў 2011/2012 навучальным годзе , як і ў 2010/2011 знаходзяцца вучні Гасцявіч А., навучэнец 9 класа, Змітровіч Ігар, навучэнец 8 класа і Ігнатовіч Дзмітрый, навучэнец 8 класа.

Калектывам школы на працягу года праводзілася мэтанакіраваная работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачыннасці сярод непаўналетніх, таму колькасць вучняў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН застаецца ранейшай.

Арганізацыя вольнага часу вучняў ажыццяўлялася наступным чынам:

1.Арганізацыя вольнага часу дзецей:

Колькасць

дзяцей

Наведвалі гурткі, секцыі

З іх

ЦПР


Ва ўстановах

культуры

Ва ўстановах

спорту

У школе

70(69)

69

13

-

-

69

100 % вучняў наведвалі гурткі і секцыі, ў сярэднім 1 вучань наведваў 2 гурткі

2.Дзяці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, на ўліку ў ІСН:

Колькасць дзяцей

Наведвалі гурткі, секцыі

З іх

ЦПР


Ва ўстановах культуры

Ва ўстановах спорту

У школе

7

7

7

-

-

7

100% вучняў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, на ўліку ў ІСН наведвалі гурткі і секцыі, у сярэднім 1 вучань наведваў 2 гурткі.

У мінулым навучальным годзе працавалі 9 гурткоў і 3 спартыўных секцый. Колькасць гурткоў захавалася, а спартыўных секцый зменшылася на адну ў параўнанні з прошлым годам, пры гэтым захавалася агульная колькасць гадзін. Неабходна адзначыць, што гурткі і спартыўныя секцыі праводзіліся сістэматычна, згодна з графікам.

У 2011/2012 навучальным годзе прафілактычная работа школы вялася па наступных напрамках: далучэнне дзяцей да ўдзелу ў калектыўных школьных мерапрыемствах, індыдуальная работа з вучнямі, індывідуальная работа з сем’ямі вучняў, асветніцкая работа з вучнямі і дзецьмі, метадычнае забеспячэнне работы педкалектыва па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў.

Для вырашэння задач ў дадзеных накірунках праведзена наступная

работа:

  • вядзецца картатэка на педагагічна запушчаных дзяцей, якія стаяць на

ўліку ў ІСН;

  • 1 раз у месяц праводзілася пасяджэнне савета па прафілактыцы

безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

  • 1 раз у чвэрць класныя кіраўнікі выконвалі справаздачу аб праведзенай

рабоце з “цяжкімі” вучнямі, дзе падводзіліся вынікі работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачыннасці;

  • два разы ў месяц праводзіліся рэйды “Падлетак”, вынікі якога

падводзяцца на пасяджэннях савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

  • штодзённа класнымі кіраўнікамі ажыццяўляўся кантроль за пропускамі

заняткаў вучнямі, прычыны якіх своечасова высвятляліся;

  • згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24 лістапада

2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях” наведваліся ўсе сем’і з мэтай выяўлення “цяжкіх” дзяцей, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Сацыяльна небяспечная сем’я наведвалася згодна з графікам, які зацверджаны старшынёй сельскага выканаўчага камітэта;

  • 22.10-29.10 праводзіўся Тыдзень прававых ведаў у рамках якога класным

кіраўнікамі былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы па прававому выхаванню, у бібліятэцы праходзіла выстава літаратуры па правах дзіцяці.

  • 01.12 – 10.12 праводзілася Дэкада прававых ведаў.

  • 12.03.17.03 праводзіўся тыдзень, прысвечаны правам дзіцяці у рамках

святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  • адзін раз у чвэрць праходзілі агульнашкольныя заняткі па прававых

ведах.

  • згодна з графікам вучні знаёміліся з матэрыяламі Дзіцячага прававога

сайта;

  • на працягу І паўгоддзя былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, гутаркі

“Фальшываманецтва: злачыннасць і пакаранне”, з мэтай прафілактыкі і папярэджванню фальшываманецтва;

  • па недапушчэнні суіцыдальных паводзін непаўналетніх, папярэджванні

насільных паводзін;

  • павялічаны лік фізкульна-аздараўленчых і культурна-масавых

мерапрыемстваў у шосты школьны дзень, рэгулярна ў школе праводзіліся дыскатэкі.

  • У навучальным годзе прадоўжана практыка правядзення Дзён

прафілактыкі, згодна складзеныму плану ў пачатку навучальнага года.

  • У час летніх канікул дзеці наведвалі школьны лагер з дзённым

знаходжаннем, аздараўленчы лагер “Ластаўка”, лагер для дзяцей з высокай матывацыяй да навучання “Алімпіёнік”.

Рэкамендацыі:

У 2012/2013 навучальным годзе неабходна працягнуць паслядоўную і мэтанакіраваную работу па папярэджванню супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў. У рабоце па прафілактыцы процівапраўных паводзін непаўналетніх прымяняць індывідуальныя і групавыя гутаркі, гульнёвае мадэліраванне, рашэнне праблемных задач і сітуацый маральна-прававога зместу. Далучаць падзяцей і “цяжкіх” падлеткаў да ўдзелу ў турыстычных злётах, аздараўлення ў лагерах. Ажыццяўляць неабходны кантроль за наведваннем заняткаў вучнямі, праводзіць тлумачальную работу з бацькамі.

3.8. Арганізацыя школьнага шостага дня.

У 2011/2012 навучальным годзе адукацыйны працэс у школе праходзіў у рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, другіх выхаваўчых мерарыемстваў, арганізацыю працоўнага навучання. У шосты школьны дзень згодна з графікам праходзілі Дні здароўя, спорту і турызму.

Усяго 35 субот, з іх :

Дні здароўя, спорту і турызму – 9 (25,71 %)

Працоўныя суботы – 6 (17,14%)

Інтэлектуальна-развіваючыя – 20 (57,14 %) з іх :

  • Здаровы лад жыцця – 5 (8,57%)

  • Пазнавальна-забаўляльныя – 6 (20,0%)

  • Прававыя – 4 (11,42 %)

  • Прысвечаныя Году кнігі – 1 (2,9 %)


Улік наведвання шостага школьнага дня вучнямі (у сярэднім кожную суботу)

Месяц

Вучні

%

Верасень

40

57,14

Кастрычнік

34

48,57

Лістапад

38

54,28

Снежань

38

54,28

Студзень

28

40

Люты

29

41,42

Сакавік

43

61,0

Красавік

33

47,14

Май

39

55,71,0


У шосты школьны дзень працавалі тры аб’яднанні па інтарэсах:

літаратурна-драматычны, “Адраджэнне”, “Крыніца”, спартыўны “Шашкі”.

Праходзілі заняткі танцавальнага калектыва “Зорачкі”.

Рэкамендацыі:

Класным кіраўнікам, настаўнікам-прадметнікам, педагогу сацыяльнаму, педагогу-арганізатару ў шосты школьны дзень больш увагі надаваць развіццю творчых ініцыятыў саміх дзяцей. Увагу надаваць дзецям з сацыяльна небяспечных сем’яў. Выхаваўчыя мерапрыемствы павінны садзейнічаць папярэджванні злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, выкараненні шкодных звычак, далучэнні дзяцей ў грамадскае жыццё школы. Асаблівую ўвагу надаць рабоце па развіццю дзяцей з высокай матывацыяй да навучання: іх здольнасцей, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу.
1   2   3

Падобныя:

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
З ІХ навучаліся ў спл г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце на 2010/2011 навучальны год Аналіз работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце
Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2009/2010 навучальным годзе праводзілася адпаведна з перспектыўным планам ідэалагічнай...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча -матэматычнага цыкла на 2011-2012 навучальны год Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці выкладання прадметаў у 2011-2012 н г Нарматыўнае І вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка