І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год




НазваІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
старонка2/3
Дата канвертавання24.02.2013
Памер374.76 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

ІІ. Вынікі навучанасці і выхаванасці.

2.1. Узровень навучанасці вучняў.

Ва ўстанове адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе навучалася 70 навучэнцаў, з іх 5 навучэнцаў з АПФР. 4 навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця навучаліся ў класах інтэграванага навучання і выхавання (праграма І аддзялення дапаможнай школы другі год навучання), для адной навучэнкі Дэнюш Алены быў арганізаваны адукацыйны працэс пры навучанні дома (праграма ІІ аддзялення дапаможнай школы другі год навучання)

Ва ўстанове дзейнічалі 30 факультатываў (у 2010/2011 навучальным годзе 23), якія адпавядалі інтарэсам і запытам вучняў. Усе праграмы факультатываў зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Усе вучні школы закончылі навучальны год са станоўчымі адзнакамі, пакінутых на паўторны год няма. Усе выпускнікі дапушчаны да экзаменаў. Але адна навучэнка Полаз Сняжана не змагла з’явіцца на экзамен па гісторыі Беларусі па прычыне хваробы. Астатнія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю.

Вучэбная дзейнасць за 2011/2012 навучальны год выглядае наступным чынам ( 9 вучняў 1-2 класы). Сярэдні бал –7.03, працэнт якасці – 42,86.

У 2010/2011 навучальным годзе сярэдні бал склаў – 6.94, працэнт якасці – 36,36.

Параўнальны аналіз якасці навучання па прадметах сведчыць аб тым што ў параўнанні з мінулым годам паказчыкі па прадметах павысіліся на 6,5 % , сярэдні бал адрозніваеццца на 0,09. Неабходна адзначыць, што паказчыкі павысіліся за лік прадметаў – беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, матэматыка, англійская мова, геаграфія.

Класы ў якіх павысіўся сярэдні бал – 4, 5, 8, 9. Працэнт якасці павысіўся ў 4,8.

Настаўнікі на працягу навучальнага года аб’ектыўна ставіліся да ацэньвання вучэбных дасягненняў школьнікаў згодна з 10-бальнай сістэмай.

Неабходна адзначыць, што ў 2011/2012 навучальным годзе адна навучэнка 3 класа Сасноўская Кацярына, навучальны год закончыла на выдатна. У 2010/2011 навучальным годзе выдатнікаў не было.

Рэкамендацыі:

  • на жнівеньскай нарадзе пры намесніку дырэктара вывучыць

інструкцыйна-метадычныя рэкамендацыі па прадметах для далейшага выкарыстання ў вучэбнай дзейнасці;

  • настаўнікам-прадметнікам шэрэй выкарыстоўваць падтрымліваючыя

заняткі з навучэнцамі, у якіх ўзнікаюць праблемы ў навучанні;

  • класным кіраўнікам правесці ў жніўні тлумачальную работу з

навучэнцамі аб выбары факультатыву для паглыблення ведаў па прадметах, пры вывучэнні якіх у навучэнцаў узнікаюць цяжкасці.

2.2. Аналіз наведвання, асноўныя прычыны пропускаў урокаў.

У прошлым навучальным годзе адсутнічала праблема пропускаў заняткаў вучняў па няўважлівых прычынах. Класнымі кіраўнікамі своечасова высвятляліся прычыны пропускаў, што садзейнічала кантролю з боку бацькоў за наведваннем заняткаў. Асноўнымі прычынамі пропускаў з’яўляліся хвароба вучня, заявы бацькоў. Аналіз наведвання заняткаў паказаў, што ў красавіку заняткаў было прапушчана больш усяго. Заняткі прапусцілі 56 навучэнцы, што склала 81,15 ад агульнай колькасці. У кастрычніку, студзені і лютым 33 навучэнцы прапусцілі заняткі, што склала 47,82 працэнты. Аналіз прычын пропускаў паказаў, што пропускі ў асноўным па хваробе.

Рэкамендацыі

Класным кіраўнікам неабходна ў 2012/2013 навучальным годзе прадоўжыць работу па кантролю за наведваннем вучнямі заняткаў.

2.3. Спартыўныя дасягненні.

Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і спорту Філіповіч Я.І. вучні ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах раёна.

Неабходна адзначыць асабістыя дасянагненні настаўніка фізічнай культуры і здароўя Філіповіч Я.І., якая заняла 1 месца на абласных спаборніцтвах сярод сельскіх жыхароў па мнагабор’ю, 3 месца ў абласных спаборніцтвах па мнагабор’ю.

У 2011/2012 годзе спартсмены ўстановы адукацыі прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх раённых спаборніцтвах. Спартсмены ўстановы адукацыі атрымалі 2 месца па лёгкай атлетыцы, 2 месца ў асеннім лёгкаатлетычным кросе. У мнагабор’і “Здароўе” – два 2 месцы, алімпіядзе па фізічнай культуры – 2 месца, “Снежны снайпер” – 3 месца. Вясенні легкаатлетычны крос – 2 месца, легкая атлетыка – 2 месца. Каманда па футболу – 1 месца, па міні-футболу – 1 месца.

У 2011/2012 навучальным годзе былі асабістыя дасягненні вучняў у спорце. Лёгкая атлетыка: Дэнюш К., навучэнка 9 класа – 2 месца, Гасцявіч А, навучэнец 9 класа –2 месца, Філіповіч Я., навучэнец 7 класа – 2 месца, Патэйка Анжаліка, навучэнка 6 класа – 3 месца, Змітровіч Дзіяна, навучэнка 9 класа – 3 месца, Полаз Снежана, навучэнка 9 класа – 3 месца, Рабкоўскі Вадзім, навучэнец 7 класа – 1 месца. Хлопчык абараняў гонар раёна на абласных спаборніцтвах, дзе быў пятым.

ІІІ. Арганізацыя працэсу навучання і выхавання.

3.1. Педагагічнае ўзаемадзеянне працэсу навучання і выхавання.

У 2011/2012 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Трокеніцкая базавая школа” адукацыйны працэс ажыццяўлялі 16 педагогаў, з іх вышэйшую адукацыю маюць – 13 настаўнікаў, сярэднюю спецыяльную – 3 настаўнікі. Вышэйшую катэгорыю маюць – 5 настаўнікаў, першую – 5 настаўнікаў, другую – 4 настаўнікі, базавую – 2 настаўнікі.

Звесткі аб педагогах:

Усяго настаўнікаў – 16

з іх:

асноўны састаў – 14; сумяшчальні – 2

Размеркаванне:

па адукацыі: з вышэйшай адукацыяй – 13; з сярэдне-спецыяльнай – 3

па катэгорыях: з вышэйшай – 5, з першай – 6, з другой – 3, з базавай – 2

па педстажу:

да 5 гадоў – 3

ад 5 да 10 гадоў – 0

ад 10 да 15 гадоў – 3

звыш 15 гадоў – 10

жанчын – 14

мужчын – 2

Параўнальны аналіз якаснага саставу пекадраў за перыяд 2009-2012 гады выглядае наступным чынам:

Навучальныя гады

2009/2010

2010/2011

2011/2012

Усяго настаўнікаў

Колькасць

14

15

16

з вышэйшай адукацыяй

12 (80 %)

11 (73,33%)

13(81,25%)

з сярэдняй спецыяльнай

3(20%)

3 (20%)

3 (18,75%)

Кваліфікацыйная катэгорыя:

вышэйшая

4(28,57%)

5 (33,33%)

5 (31,25)

першая

5 (35,71%)

5(33,33%)

6 (37,5)

другая

2(14,28%)

3 (20%)

3 (18,75%)

базавая

3 (21,42%)

2 (13.33%)

2 (12,5)


Параўнальны аналіз якаснага саставу паказвае, ў 2009/2010 і ў 2010/2011 навучальных гадах у школе працавала 14 і адпаведна 15 педагогаў. У параўнанні з папярэднімі гадамі ў 2011/2012 навучальным годзе з вышэйшай адукацыяй працавалі 13 настаўнікаў, што на 7,92 больш, у параўнанні з 2010/2011 навучальным годзе. Вышэйшую катэгорыю маюць 5 настаўнікаў, што адпавядае прошламу навучальнаму годзе. Такім чынам неабходна адзначыць, што колькасць педагагічных кадраў з вышэйшай катэгорыяй застаецца стабільнай.

Росту творчага патэнцыялу педагогаў садзейнічае курсавая падрыхтоўка на базе Гродзенскага абласнога інстытура развіцця адукацыі у 2009/2010 навучальным годзе курсавую падрыхтоўку прайшло – 3 настаўнікі ( Таргонская Я.Т., Сасноўская Л.С., Філіповіч Я.І.), намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (Лісоўская К.Р.), 2010/2011 – 3 настаўнікі (Філіповіч Я.І., Качкан А.В., Хвясечка А.В.), 2011/2012 – 6 педагогаў (Хвясечка А.В., Філіповіч Я.І., Лапуня Н.І., Кяжун В.Р., Волк-Леановіч В.Г.) і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лісоўская К.Р..

У 2011/2012 навучальным годзе педагогі, згодна з перпектыўным планам атэстацыі не атэставаліся.

У 2011/2012 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі працавалі два маладыя настаўнікі Крэчка Т.А. і Марцінчык Т.Т. На метадычным савеце быў абмеркаваны і зацверджаны план работы “Школы маладога настаўніка”, якія працуюць другі год. За маладымі спецыялістамі былі замацаваны настаўнікі, які працавалі па плану настаўніка з маладым спецыялістам. Дадзеныя педагогі запрашаліся на ўрокі да вопытных настаўнікаў, наведвалі адкрытыя ўрокі. У час наведвання ўрокаў маладых настаўнікаў даваліся рэкамендацыі па правядзенні і планаванні ўрокаў.

3.2. Адукацыйныя тэхналогія, якія выкарыстоўваюцца педагогамі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Марцінчык Т.Т. – этапы урокаў адпавядаюць тыпу ўрока. Выконваецца паслядоўнасць асноўных элементаў урокаў. Настаўніца выкарыстоўвае ў асноўным такія метады навучання як гутарка, тлумачэнне, дыялог. Формы арганізацыі ўрока франтальная, групавая. Валодае методыкай здароўезберагаючых тэхналогій.

Заўвагі – настаўніцы патрэбна ўлічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў, ўдасканаліць работу з вучнямі з высокай матывацыяй, на ўроках выкарыстоўваць заданні творчага характару, выкарыстоўваць наглядныя метады навучання.

Кяжун В.Р. – этапы ўрокаў адпавядаюць тыпу ўрокаў. Выконвае хранаметраж этапаў. На ўроку выкарыстоўвае наступныя формы работы формы: франтальная, калектыўная. Асноўнымі метадамі з’яўляюцца расказ, гутарка, тлумачэнне, палілог, дыялог. Улічвае ўзроставыя асаблівасці, уключае гульнёвыя элементы.

Заўвагі – шырэй прымяняць дадатковыя заданні творчага характару, выкарыстоўваць наглядныя метады навучання.

Сасноўская Л.С. – структура ўрокаў адпавядае тыпу ўрокаў. Прымяняе метады і прыёмы развіваючай тэхналогіі, інтэрактыўныя метады. Шмат ўвагі надае рабоце з вучнямі з высокай матывацыяй да навучання, дыферэнцыраванаму навучанню.

Сідарэнка А.І. – структура ўрокаў адпавядае тыпу ўрокаў. Выкарыстоўвае метады і прыёмы развіваючага навучання, тэхналогіі крытычнага мыслення. Шмат увагі надае дыферэнцыраванаму навучанню, рабоце са слабымі вучнямі.

На ўроку выкарыстоўвае наступныя формы работы : групавая, франтальная, калектыўная.

Настаўнікі пачатковых класаў шмат увагі ўдзяляюць развіццю мовы вучняў, выпрацоўцы арфаграфічнай пільнасці. Яны маюць добрую тэарэтычную і метадычную падрыхтоўку, выкарыстоўваюць разнастайныя формы і метады навучанне на ўроку, уключаюць заданні развіваючага характару. Вялікая работа праводзіцца настаўнікамі па развіццю маналагічнай мовы вучняў, на ўроках вучаць разважаць, выдзяляць галоўнае, стараюцца дабіцца ад вучняў добрага ведання тэрмінаў і паняццяў.

На ўроках беларускай мовы Таргонская Я.Т. выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі навучання, накіраваныя на развіццё асобы з самастойным мысленнем, уменнем свядома авалодваць ведамі. Яўгенія Тадэвушаўна шырока выкарыстоўвае такія тэхналогіі, як педагагічныя майстэрні, тэхналогію развіцця крытычнага мыслення, інтэрактыўныя метады навучання, выкарыстоўвае парную і групавую работу.

На ўроку настаўніца стварае спрыяльную, камфортную атмасферу, накіраваную на захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя школьнікаў. Каб выклікаць у вучняў пастаянную цікавасць да заняткаў, прымяняе розныя формы арганізацыі ўрока: урокі-конкурсы, урокі-падарожжы, урокі-даследванні, ролевыя гульні.

Настаўніца рускай мовы Тамашэвіч Н.У. асаблівую ўвагу надае паўтарэнню, праводзіць арфаграфічныя размінкі. З дапамогай тэстаў і дыктантаў правярае арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні. Прымяняе асобасна – арыентаваны падыход. Вучням, у якіх больш высокі ўзровень навучанасць прапаноўваюцца карткі з заданнямі, дзе патрэбна ўставіць літары і растлумачыць іх прымяненне.

На ўроках матэматыкі, настаўнік Воўк-Леановіч В.Г., прымяняла такія заданні як:

  • вусны лік. Прыклады запісваюцца на дошцы для праверкі асноўных ведаў

па тэме (формулы, узвядзенне ўступень);

  • рашэнне рознаўзроўневых заданняў на картках;

  • рашэнне задач рознай складанасці;

  • індывідуальныя заданні;

  • работа ў групах;

  • калектыўная работа.

Настаўнік фізікі Павіраеў А.Б. пры выкладанні фізікі прымяняе такія метады як назіранне, дэманстрацыі, эксперымент. Улічвае індывідуальныя асаблівасці вучняў, выкарыстоўвае дадатковыя заданні творчага характару. Асноўнымі формамі арганізацыі ўрокаў настаўніка Павіраева А.Б. з’яўляюцца франтальная, групавая і парная, такія метады як назіранне, дэманстрацыі, эксперымент.

На ўроках рускай мовы і літаратуры Хвясечка Н.І. асаблівую ўвагу надае выпрацоўцы ўменняў вучняў валодаць мовай, на працягу ўрока працуе над вывучэннем лексікі, удасканальвае граматычныя навыкі.

Будуючы ўрок, настаўніца ўлічвае асаблівасці вучняў, іх індывідуальныя здольнасці. Шмат увагі ўдзяляе фарміраванню і развіццю навыкаў чытання. Прымяняе разнастайныя педагагічныя прыёмы, каб вучні ўспрымалі тэкст, разумелі яго змест.

Настаўнік працоўнага навучання Хвясечка А.В., ў сваёй дзейнасці прымяняе індывідуальны падыход да навучання на ўроках працы.

Філіповіч Я.І. на ўроках фізічнай культуры шмат увагі надае фарміраванню здаровага ладу жыцця вучняў праз знаёмства з жыццём і спартыўнымі дасягненнямі вядомых спартсменаў. Улічвае індывідуальныя асаблівасці і здольнасці вучняў, шмат працуе па адпрацоўцы спартыўных навыкаў.

Дэфектолаг Крэчка Т.А. пры планаванні ўрокаў улічвае асаблівасці псіха-фізічнага развіцця вучняў. Прымяняе дыферэнцыраваны падыход на навучання, выкарыстоўвае метады і прыёмы развіваючай тэхналогіі, гульні. Працуе над фарміраваннем ў вучняў інтарэса да навучання.


3.3. Аналіз выхаваўчага працэсу школы.

У 2011/2012 навучальным годзе распрацавана праграма грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў “Я патрыёт сваёй Радзімы”. Праграма распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 95 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, на аснове Праграмы неперарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2012 – 2015 гг., Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Гродзенскай вобласці, Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Астравецкім раёне 2012 – 2015 гг.

У Праграме выкарыстоўваюцца асноўныя тэрміны і іх фармуліроўка ў значэннях, устаноўленных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Дзейнасць школы была накіравана на выкананне Дырэктыў Прэзідэнта Рэспубікі Беларусь №1 ад 11.03.2004,3 2 ад 27.12.2006,№3 ад 14.06.2007; Дэкрэта №18 ад 24.11.2006.

У 2011/2012 навучальным годзе на аснове раённых праграм былі распрацаваны і зацверджаны наступныя планы мерапрыемстваў:

- план ідэалагічнай и выхаваўчай работы ўстановы адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе (100 %);

- мерапрыемстваў па правядзенні ў 2012 годзе Года кнігі (50 %);

- план мерапрыемстваў у рамках акцыі “Дзень без аўтамабіля”(100 %);

- мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага Дня пажылых людзей (100 %);

- па правядзенні Сусветнага Дня прадухілення самазабойстваў і месячніка па папярэджванні самазабойстваў (100 %);

- па недапушчэнні суіцыдальных паводзін непаўналетніх, папярэджванні насільных паводзін (100 %);

- план правядзення мерапрыемстваў па папярэджванні пажараў, якія звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці (100 %);

- комплекс мер па папулярызацыі гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны беларускага народа і дасягненняў Рэспублікі Беларусь (100 %);

- па правядзенню Тыдня маці і святкавання Дня Маці (100 %);

- план мерапрыемстваў па правядзенні памятных мерапрыемстваў да 400-годдзя з дня смерці праведнай Сафіі Слуцкай(100 %) ;

- план мерапрыемстваў па арганізацыі прафесійнай арыентацыі навучэнцаў (100 %);

- план мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (100 %);

- Тыдня прававых ведаў (100 %);

- план выхаваўчай работы па пытаннях энергазберажэння (100 %);

- план мерапрыемствы па выкананні раённай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Астравецкага раёна на 2011-2015 гады;

Навучэнцы ўстановы адукацыі і педагогі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах. Так у 2011/2012 годзе педагогамі і навучэнцамі прынялі ўдзел у 76 конкурсах. З іх атрымалі 16 прызавых месцаў. Два месцы занялі на абласным узроўні: педагог Сасноўская Л.С.у конкурсе “Энергамарафон -2011” і навучэнка 9 класа, Змітровіч Дзіяна ў конкурсе “Юны філатэліст”. У навучальным годзе паспяхова прымалі ўдзел у раённых мерапрыемствах танцавальны калектыў “Зорачкі”, якія атрымалі два першых месцы на раённым узроўні.

Узровень выхаванасці ў 2011/2012 навучальным годзе выглядае наступным чынам :

- высокі – 14 (20%);

- добры – 56 (80%).

Навучэнцаў з нізкім узроўнем выхаванасці няма.

Па школе узровень выхаванасці склаў 4,25 балы, што адпавядае добраму ўзроўню.

Вялікую ролю ў выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце адыгрываюць ГА “БРСМ”- 11 вучняў, БРПА - 33 піянеры і 22 акцябрат, орган школьнага самакіравання “Лідар”. Дзейнасць дадзеных арганізацый накіравана на патрыятычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, станаўленне іх грамадскай самасвядомасці.

Аналіз выканання мерапрыемстваў паказаў, што запланаваныя выхаваўчыя агульнашкольныя і класныя мерапрыемствы адпавядалі раённым, праводзіліся своечасова. Вучні прымалі актыўны ўдзел у іх правядзенні, што спрыяла грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Пастаўленыя ў пачатку навучальнага года задачы выконваліся .

Патрэбна адзначыць, што класныя кіраўнікі ў сваёй рабоце выкарыстоўваюць інтэрактыўныя метады выхавання, пачалі выкарыстоўваць магчымасці сеткі Ітнтэрнэта, але ў поўнай меры.

1   2   3

Падобныя:

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
З ІХ навучаліся ў спл г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце на 2010/2011 навучальны год Аналіз работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце
Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2009/2010 навучальным годзе праводзілася адпаведна з перспектыўным планам ідэалагічнай...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча -матэматычнага цыкла на 2011-2012 навучальны год Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці выкладання прадметаў у 2011-2012 н г Нарматыўнае І вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка