Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год




НазваАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
старонка1/4
Дата канвертавання24.02.2013
Памер1.07 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год




  1. Забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

Аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства аб агульнай сярэдняй адукацыі паказвае, што на працягу апошніх дзесяці навучальных гадоў усе дзеці школьнага ўзросту мікрараёна школы ўключаны ў адукацыйны працэс. На працягу апошніх навучальных гадоў 100% дзяцей 6 гадовага ўзросту прыходзяць у школу 1 верасня. Гэтаму спрыяе арганізацыя падрыхтоўчых заняткаў для дзяцей 5-гадовага ўзросту, якая садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы, у 2011/2012 н.г. на базе Міхалішкаўскай СШ падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя першыкласнікі (100%) наведвалі дашкольную ўстанову адукацыі).

Пастаянная ўвага ўдзяляецца навучанню дзяцей з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці (далей – АПФР). Па праграме дапаможнай школы (1-ае аддзяленне) навучаўся вучань 9 класа – Кавалеўскі Віталій, які з сакавіка 2012 года быў змешчаны ў Варнянскі сацыяльны прытулак. Вучаніцы 2 класа Кардзіс Наталлі (3-ці год навучаненя) было рэкамендавана навучанне па праграме І аддзялення дапаможнай школы ў інтэграваным класе, але на працягу І паўгоддзя дзяўчынка не справілася з патрабаваннямі праграмы і пасля праходжання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі ў г.Гродна ёй было назначана навучанне па праграме дапаможнай школы ІІ аддзялення. Вучню 3 класа (Шапелю Аляксандру) рэкамендавана навучанне па праграме для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ў інтэграваным класе, бацькі ў чарговы раз не далі згоды на навучанне па праграме, якая была рэкамендавана ЦКРАіР г. Астраўца. 2 вучаніцы, Сліж Таццяна Іванаўна 6 клас (7-ы год навучання) і Сліж Ганна Іванаўна 7 клас (8-ы год навучання) спраўляюцца з рэкамендаванай праграмай І аддзялення дапаможнай школы. Дасягненню станоўчых вынікаў у навучанні вучняў з АПФР спрыяе настаўнік-дэфектолаг (Бранцэвіч Віялета Эдуардаўна), якая ў 2012 годзе праз працэдуру атэстацыі павысіла кваліфікацыйную катэгорыю, дзейнасць педагога накіравана на павышэнне агульнага ўзроўню развіцця навучэнцаў, прывіццё культуры паводзін у соцыуме. Але па-ранейшаму застаецца бар’ер узаемаадносін вучняў з АПФР і класнага калектыву.

Працягваецца станоўчая дынаміка зніжэння колькасці неапраўданых пропускаў. Станоўчая тэндэнцыя з’яўляецца вынікам дакладнага ўліку і магчымасці хутка аналізаваць пропускі заняткаў з дапамогай модуля “Пропускі” ПМК “ПараГраф”. У 2007-2008 н.г. колькасць прапушчаных дзён па няўважлівай прычыне было 9, за 2008-2009 н.г. – 3, за 2009-2010 н.г. – 0, за 2010-2011 н.г. – 0, за 2011-2012 н.г. – 0.

У 2011/2012 н.г. харчаванне вучняў было арганізавана праз школьную сталовую, якая падпарадкоўваецца РАА. 100 % вучняў харчаваліся за кошт дзярждатацыі і пры гэтым атрымлівалі паўнацэнныя абеды на працягу ўсяго навучальнага года. Значную дапамогу ў зніжэнні кошту харчавання аказала нарыхтоўка школай бульбы і гародніны (капусты, буракоў, морквы). Датацыя на харчаванне вучняў дыферынцавана па ўзростах (6-10 гадоў; 11-13 гадоў; 14-17 гадоў). Са снежня 2011 года сумма датацыі на аднаго вучня ўзрасла на 45,4-45,9% адпаведна ўзросту: з 2400 рублёў да 5292 рублёў на 6-10 гадовага вучня, з 2748 рублёў да 6030 рублёў на 11-13 гадовага вучня, з 2934 рублёў да 6396 рублёў на 14-17 гадовага вучня. Для вучняў з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў было арганізавана 2-х разовае харчаванне за кошт дзярждатацыі. Такіх вучняў было 48 чалавек, што склала 28,4% ад агульнай колькасці вучняў школы. 14 вучняў школы (8,3%) атрымоўвалі сняданак за кошт бацькоўскіх сродкаў, 18 вучняў (10,7%) – падвячорак і вячэру за кошт бацькоўскіх сродкаў (вучні, якія наведвалі групу падоўжага дня). Такам чынам, 47,3% вучняў школы атрымлівалі двухразовае харчаванне, што адпавядае ўзроўню 2010-2011 навучальнаг года. Школа мае добрае кадравае забеспячэнне сталовай, што станоўча адлюстроўваецца і на арганізацыі харчавання ўцэлым. На харчблоку працуюць 3 чалавекі: шеф-повар Рукойць Т.З., повар Балыкіна В.М., кладаўшчік Люгоўская В.Э. Работа бракеражнай і грамадскай комісій ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Бракеражная камісія здымае бракераж штодзённа, грамадская – 1-2 разы ў тыдзень ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй харчавання па зацверджанаму плану (за захоўваннем прадукцыі з кароткім тэрмінам рэалізацыі, тэхналогіяй прыгатавання страў, за выкананнем работнікамі харчблока правілаў асабістай гігіены і якасцю правядзення ўборкі). Па выніках кантролю грамадскай камісіі было выяўлена адно парушэнне, дапушчанае работнікам харчблока (не выкананы тэрміны рэалізацыі прадуктаў харчавання), складзены пратакол. Бракеражныя журналы і журнал «Здароў’е» вядуцца па ўстаноўленай форме. З кастрычніка 2011 г. праводзіцца штодзённая С-вітамінізацыя першых або трэціх страў у адпаведнасці з патрабаваннямі, ажыццяўляецца адбор сутачных проб прыгатаваных страў. Меню адпавядае двухтыднёваму прыкладнаму рацыёну харчаваня, тэхналагічным карткам. Для забяспячэння культуры абслугоўвання навучэнцаў абедзеныя сталы сервіраваны вертыкальнымі касетніцамі для сталовых прыбораў.

В школе працавала на працягу ўсяго года група падоўжанага дня, якая харчавалася за кошт дзярждатацыі і сродкаў бацькоў, што аказала станоўчы ўплыў на стан здароўя дзяцей.

Разам з тым у арганізацыі харчавання мелася шэрах недахопаў:

- па выніках анкетавання вучняў выяўлена, што ў іх адсутнічае дакладнае ўяўленне аб неабходнасці і карысці гарачага харчавання, 50% апытаных лічаць, што гарачае харчаванне не ўплывае на паспяховасць вучняў; 43,3% апытаных не змаглі адказаць адкуль яны атрымоўваюць інфармацыю аб карысці рацыянальнага харчавання; анкетаванне бацькоў па пытаннях арганізацыі харчавання не праводзілася;

- на стэндзе “Здаровае харчаванне” можна размясціць толькі штодзённае меню і некалькі буклетаў аб харчаванні, што з’яўляецца недастатковым ў плане інфармацыйнасці і адукацыі навучэнцаў у вобласці харчавання;

- план работы па арганізацыі харчавання не скіраваны на рашэнне канкрэтных задач;

- складанасць запісу вучняў дзяжурным настаўнікам, паколькі не кожны дзень на першым уроку прысутнічаюць ўсе класы і ўсе вучні. У некаторых класах знаходзілася толькі палова вучняў (урок англійскай мовы або інфарматыкі).

Адміністрацыі школы неабходна запланаваць правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе рацыянальнага збалансаванага харчавання сярод бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, прадугледзіць рэгулярнае правядзенне анкетавання вучняў і бацькоў на прадмет задаволенасці арганізацыяй школьнага харчавання; трымаць на строгім контролі вядзенне дакументацыі па харчаванню; пры складанні раскладу заняткаў прадугледжваць наяўнасць ўсіх вучняў на першым уроку

Падвоз вучняў да школы ажыццяўляўся двума школьнымі аўтобусамі “ПАЗ”, адна вучаніца 10 класа – Кавалеўская Вераніка падвозілася грамадскім аўтатранспартам (мікрараён Варнянскай СШ). Як і ў папярэдніх навучальных гадах, на працягу навучальнага года не было зрыву падвоза па віне адсутнасці паліва, затое меліся некаторыя няспраўнасці аўтобусаў, падвоз вучняў быў наладжаны ў такім выпадку адным аўтобусам “ПАЗ”.

  1. Забеспячэнне здароўя і здаровага ладу жыцця

Па-ранейшаму выклікае трывогу фізічнае здароўе вучняў. Медагляд прайшлі ўсе 169 вучняў школы, з іх з парушэннямі здароўя – 55 чалавек, што складае 32,5% - на 2,5% менш, чым у 2010-2011 навучальным годзе. У 5-ці чалавек (на шэсць менш, чым у 2010 -2011) выяўлены паталогіі двух відаў. У двух вучняў – паталогіі трох відаў. ЛОР-захворванні выяўлены ў 6 вучняў школы, што складае 3,5 % (у мінулым годзе-7 вучняў); хірургічныя паталогіі – 9 чалавек – 5,3% (у мінулым годзе- 9 вучняў); псіханеўралагічныя паталогіі – 9 вучняў – 5,3% (у мінулым годзе -11); эндакрыналагічныя паталогіі – 4 вучні – 2,3% (у мінулым годзе 3 вучні); паталогія зроку і зніжэнне зроку – 34 чалавек – 20,1% (у мінулым годзе -37 вучняў); саматычная паталогія 5 чалавек – 3% (у мінулым годзе – 1 чалавек). Павыніках медагляду сфармірованы групы здароўя: І – 119 ч (74,2%)., ІІ – 44 ч., ІІІ – 24 ч.; ІV – 2 ч (0,8%). У асноўную групу для заняткаў фізічнай культурай уключаны 160 вучняў, у падрыхтоўчую -7, у спецыяльную – 2. Паказчыкі агульнай захворваемасці падлеткаў 15-17 гадоў маюць тэндэнцыю да павялічэння (60 і 2,2% адпаведна). Сярод захворванняў у школьнікаў можна выдзяліць ЛОР-паталогіі, захворванні эндакрыннай сістэмы, хірургічныя і псіханеўралагічныя паталогіі і інш. Але самая вялікая група захворванняў складае паталогія зроку. У параўнанні з папярэднім годам знізілася колькасць вучняў з ЛОР-захворваннямі, псіханеўралагічнымі паталогіямі і захворваннямі зроку, павялічылася – з саматычнымі паталогіямі на 4 чалавекі.

У школе склалася пэўная сістэма медыка-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў па выніках штогадовых прафілактычных медыцынскіх аглядаў. Пісьмовыя заключэнні і рэкамендацыі спецыялістаў УАЗ «Астравецкая ЦРБ» унесены ў «лісткі здароў’я» у класных журналах, дзённікі класных кіраўнікоў, імі кіруюцца настаўнік фізічнай культуры і здароў’я, педагогі пры выкананні ў школе мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку прагрэсіравання захворванняў. На падставе дадзеных прафілактычных аглядаў арганізуецца і плануецца дзейнасць службы здароў’я ў адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі МА РБ «Здароў’езберажэнне вучняў ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (комплексны падыход)».

Усе вучні школы атрамоўваюць гарачае харчаванне за кошт дзяржаўнай датацыі. Памяншэнне цаны гарачых абедаў адбылося за кошт школьнай садавіны і гародніны. Сваёй гародніны хапіла на 4 месяцы (у 2010-2011 навучальным годзе – на 2,5 месяца), бульбы – да канца навучальнага года. Харчаванне дыферэнцыравана па трох узроставых групах.

Разам з тым пры аналізе матэрыялаў не праводзілася параўнанне структуры захорваемасці па ўзроставых групах і палавой прыналежнасці, не выяўляліся прычыны зніжэння або павялічэння паказачыкаў па нозалогіях..

На уроках не заўсёды праводзілася прафілактыка зрокавай стосленасці, фізкультхвілінкі..

Патрабуе ўдасканалення дзіцячае харчаванне.

З мэтай выкаранення існуючых нелахопаў адміністрацыі школы неабходна: вынікі перыядычных медыцынскіх аглядаў аналізаваць 2 разы ў год на педагагічных саветах, бацькоўскіх сходах з удзелам медыцынскіх работнікаў; дэталёва вывучаць прычыны павялічэння паказазчыкаў дзіцячай захворваемасці, прымаць меры па іх ухіленню, ранняму выяўленню захворванняў органаў зроку; павысіць персанальную адказнасць педагогаў за правядзенне штодзённай прафілактыкі зрокавай і рухомай стомленнасці на ўроках.

  1. Забеспячэнне высокага ўзроўню выхаванасці

Выхаваўчая работа ва ўстанове адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя школа” будуецца на падставе “Кодэкса аб адукацыі”, “Закона аб правах дзіцяці”,“Канцэпцыі няспыннага выхавання і навучання на 2011-2015 гады, школьнай праграмы няспыннага выхавання “Сучаснік” на 2011-2015гг., якія ляжаць ў аснове арганізацыі выхаваўчага працэсу. Выхаванне школьнікаў вядзецца па наступных накірунках: ідэалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, маральнае, экалагічнае выхаванне, здаровы лад жыцця, працоўнае і прафесійнае, сямейнае і гендэрнае выхаванне, бяспека жыццядзейнасці, выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, выхаванне культуры быта і дасуга, тытунекурэнне, работа з бацькамі.

У мінулым навучальным годзе перад школай стаялі наступныя выхаваўчыя задачы:

  • накіраваць дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага музея на ўдасканаленне інфармацыйна-прапагандысцкай работы з мэтай фарміравання інфармацыйнай культуры вучняў;

  • з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання правесці выяздныя экскурсіі па месцах баявой славы (Курган Славы, дзяржаўны мемарыяльны комплекс Хатынь, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”);

  • павысіць эфектыўнасць педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй;

  • пашырыць выхаваўча-прафілактычную работу з мэтай зніжэння колькасці правапарушэнняў падлеткаў;

Выхаваўчыя задачы рэалізовываліся праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, работу школьных і пазашкольных гурткоў і секцый, дзейнасць грамадскіх дзіцячых арганізацый, выхаваўчы патэнцыял школьных прадметаў.

Ва ўстанове адукацыі склалася шматгадовая традыцыя правядзення святаў Першага і Апошняга званка, Дэкады прававых ведаў, тыдняў Маці, Сям’і, Турызму і краязнаўства, прадметных тыдняў, Дзён юнага героя-антыфашыста, воіна-інтэрнацыяналіста, дзён без шкодных звычак, дзён здароўя, спорту і турызму, урокаў Міру, мужнасці, акцый “Клопат”, “Ветэран жыве побач” “Дзень Зямлі”, аперацый “Птушкаград”, “Жыві, кніга”, “Зялёная планета”. Разам з традыцыйнымі праводзяцца: Дэкада эканоміі і ашчаднасці, Тыдзень бяспекі, Прававой асветы вучняў, Берагошы, Лесу, Добрых манер, Добрых спраў, Псіхалогіі.

Вялікая інфармацыйна-прапагандысцкая работа па ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў вядзецца праз дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. У музеі на ўліку 266 экспанатаў, 26 з іх паступіла ў 2011 годзе. Здзейснена 32 экскурсіі, праведзена 10 мерапрыемстваў, згодна з справаздачы за 2011 год.

Кіруе працай савет музея школы. Арганізавана перапіска з музейнымі работнікамі іншых раёнаў.

Краязнаўчая работа савета музея і навучэнцаў школы вядзецца ў наступных кірунках:

1.Запіс успамінаў старажылаў-аднавяскоўцаў аб даваеннай гісторыі, пра гісторыю яўрэйскага гета.

2. Перапіска з гісторыкамі, якія цікавяцца гісторыяй краю. Вялікую дапамогу ў папаўненні фондаў музея аказалі Леон Цукерман жыхар г.Каунаса (Літва), сын вядомага паэта Менке Каца Довід Кац, выкладчык Віленскага універсітэта.

3.Работа з архівамі, сувязь з Дзяржаўным архівам Расійскай Федэрацыі, архівам г. Франберга (Германія). Частка архіваў размешчана ў сетцы Ітэрнэт.

4. Публікацыі даследчых матэрыялаў музея ў газеце "Астравецкая праўда" і інш СМІ.

5.Арганізацыя экскурссій, правядзенне ўрокаў на базе музея, сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

6.Збор матэрыялаў для этнаграфічнага аддзела музея, адкрыццё якога ёсць у плане.

Створаны віртуальны музей.

Стан і эфектыўнасць працы музея рэгулярна разглядаліся на педагагічных саветах школы: 23.12.2010г. - "Музей як сродак выхавання грамадзянскасці", 16.12.2011- "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры арганізацыі работы школьнага музея".

Разам з адзначаным станоўчым вопытам работы школьнага музея ёсць наступныя недахопы:

Патрабуецца касметычны рамонт, які адпавядаў бы сучасным стандартам, рэстаўрацыя стэндаў.

У падсобных памяшканнях захоўваецца і не выкарыстоўваецца вялікі каштоўны матэрыял этнаграфічнага аддзела.

Савету музея начале з кіраўніком Усціменка І.Р. для пашырэння інфармацыйна-прапагандысцкай работы па ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў мэтазгодна арганізовываць перасоўныя экспазіцыі этнаграфічнай часткі музея, экспазіцыі ў рамках Акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, а таксама прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.

У 2011-2012 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі была арганізавана дадатковая адукацыя школьнікаў, якая вялася праз работу 11 клубаў, гурткоў і секцый (на пачатак навучальнага года), у 2 паўгоддзі яшчэ 2 спартыўныя секцыі. Створаныя гурткі і клубы працавалі ў розных накірунках: турысцка-краязнаўчы («Экалагічны турызм і краязнаўства"), патрыятычны ("ЮІД", "ЮІМ"), эстэтычны ("Святы і традыцыі", "Танец", "Лялечны тэатр", " Эстрадны вакальны ансамбль"), мастацкай творчасці ("Мастацкае тачэнне драўніны", "Тэхналогія разьбы па дрэве"), інтэлектуальны ("Юны карэспандэнт"), секцыя па спартыўных гульнях (юнакі), секцыя па спартыўных гульнях (дзяўчаты), секцыя ДЮСШ (група пачатковай падрыхтоўкі), шашкі, гадзіна футбола.

Кіраўнікамі гурткоў і клубаў з'яўляюцца настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі.

Агульны працэнт ахопу вучняў дадатковай адукацыяй 49,1%, спартыўнымі секцыямі 50,2%. Занятасць вучняў у вольны час па-за школы на базе ўстановы культуры складае 22,7%.

Аб'яднанняў, якія працуюць у вячэрні час -5 - два гурткі і тры спартыўныя секцыі (у іх навучэнцаў - 62, гэта 37% ад агульнай колькасці навучэнцаў і 45,4% ад усіх аб’яднанняў у цэлым);

З мэтай адкрыцця гурткоў больш цікавых для навучэнцаў і закрыцця маланаведвальных на пачатку навучальнага года было праведзена анкетаванне, у ім прыняло ўдзел 92% навучэнцаў 2-11 класаў. 90% рэспандэнтаў задаволеныя працуючымі ва ўстанове гурткамі, 8% - не задаволены; 88% наведальнікаў гурткоў задаволены работай гуртка, які наведваюць; сярод гурткоў, якія б хацелася наведваць названы “Цырульны” (8%) і “Бокс” (14%)

Разам з тым у арганізацыі дадатковай адукацыі мелася шэрах невырашаных пытанняў:

- 10% вучняў часткова або не задаволены працуючымі гурткамі; 6 % часткова задаволены працай гуркоў, якія наведвалі, а 6% не змаглі адказаць на гэта пытанне.

- Для адкрыцця новых гурткоў школа не мае магчымасці з-за адсутнасці спецыялістаў.

- Дзейнасць гурткоў была малаэффектыўнай пры ўдзеле ў раённых мерапрыемствах.

- Толькі палова навучэнцаў ахоплена дадатковай адукацыяй школьнікаў

У наступным навучальным годзе трэба больш увагі ўдзяліць арганізацыі дадатковай адукацыі школьнікаў. Адміністрацыі школы наладзіць пастаянны кантроль за арганізацыяй гурткавой работы праз наведванне заняткаў, вядзенне штогадовага маніторынгу колькасці вучняў, ахопленых гуртковай працай у першы і наступныя гады навучання; асаблівую ўвагу звярнуць на стан дакументацыі, адпаведнасць сучасным патрабаванням, навучанне па дзяржаўных праграмах; адшукаць магчымасць адкрыцця платных гурткоў; ажыццяўляць узаемадзеянне з установай дадатковай адукацыі, праводзіць работу па павялічэнні ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй.

У школе праводзіцца значная работа па змястоўнаму напаўненню шостага школьнага дня. Распрацаваны і зацверджаны "План фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў шосты дзень тыдня», «План правядзення агульнашкольных дыскатэк». У шосты дзень тыдня вучні маюць магчымасць прыняць актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на ўмацаванне фізічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця. У ходзе арганізацыі работы ў 6-ы дзень тыдня задзейнічаны: сацыяльна-псіхалагічная педагагічная служба; педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі, кіраўнікі гурткоў, клубаў, бацькі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

Сярэдні працэнт наведвання шостага школьнага дня за 2011-2012 навучальны год склаў 63%; за мінулы навучальны год - 60% (рост +3%);

У шосты дзень працуюць 2 гурткі (у іх навучэнцаў - 31, гэта 25% ад агульнай колькасці гурткоўцаў).

У суботу запланаваны тэматычныя дні масавых мерапрыемстваў спартыўна-аздараўленчай, працоўнай, грамадзянска-патрыятычнай, эстэтычнай, прававой, творчай накіраванасці. Пры планаванні тэматычных дзён ўлічваліся пажаданні дзяцей. Так вынікі анкетавання паказалі, што дзяцей больш зацікавілі гульнявыя, забаўляльныя, конкурсныя і пазнавальныя формы правядзення мерапрыемстваў. Школьным псіхолагам рэгулярна праводзяцца трэнінгавыя практыкаванні, псіхалагічныя гульні; педагогам сацыяльным - заняткі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, прафілактыцы шкодных звычак і мерапрыемствы прававой накіраванасці. У рамках правядзення дадатковай адукацыі навучэнцаў «Экалагічны турызм і краязнаўства» стала нормай у шосты школьны дзень выходзіць у міні-паходы, здзяйсняць пешыя экскурсіі.

Негледзячы на тое, што ў школе створаны Савет шостага дня, работа яго была малаэфектыўнай і зводзілася да ўдзелу членаў Савета ў правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, а не іх арганізацыі.

У новым навучальным годзе неабходна актывізаваць работу Савета шостага дня для больш эфектыўнай арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты дзень тыдня.

Адным з галоўных накірункаў работы з’яўляецца фарміраванне здаровага ладу жыцця праз турысцка-экскурсійную дзейнасць. Дзякуючы рабоце настаўніцы Казак І.Ч. па арганізацыі экскурсій па родным краі, вучні наведалі: Хатынь-Курган Славы-Раўбічы-Мінск, Трокенікі (музей прыроды), в.Барані (экспазіцыя «Дом Казіміра Сваяка»), г. Мінск, г. Мінск (чэмпіянат юніёраў па фігурнаму катанню), інфармацыйны цэнтр будаўніцтва АЭС г.Астравец.

Вучнямі 9 класа (класны кіраўнік Стэх Г.А.) здзейснены 2-х дзённы веласіпедны паход на Сарачанскія азёры, членамі гуртка “Экалагічны турызм і краязнаўства” (кіраўнік Мацкевіч С.І.)– тры экалагічныя паходы выхаднога дня, ступеневы 3-х дзённы пешаходны паход па даліне р.Віліі. У рамках Тыдня турызму і краязнаўства здзейснена экскурсія ў краязнаўчы музей гімназіі №1 г.Астраўца, праведзены школьны турыстычны злёт.

Разам з тым, у арганізацыі турысцка-краязнаўчай работы маюцца недахопы:

- малаэфектыўнай была работа савета рэспубліканскай Акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

- адсутнічала выніковасць удзелу школьнікаў у турысцка-краязнаўчых рэспубліканскіх акцыях і конкурсах

- на працягу двух апошніх гадоў класнымі кіраўнікамі пачатковых класаў не праводзяцца аднадзённыя паходы выхаднога дня на прыканцы навучальнага года

Савету Акцыі “Жыву ў Беларуі і тым ганаруся” арганізаваць работу па эфектыўнаму ўдзелу школьнікаў у конкурсах і аперацыях у рамках Акцыі на раённым ўзроўні; работу па добраўпарадкаванні экалагічнай сцяжынкі, арганізаваць турысцка-экскурсійныя маршруты на сцяжынцы.

У бягучым годзе ў школе працягваў работу створаны ў 2010 годзе валанцёрскі атрад “Анёлы” пад кіраўніцтвам педагага-арганізатара Кавалеўскай І.А. і маладога спецыяліста, настаўніцы замежнай мовы Салтанавай Э.Б. Асноўнымі накірункамі дзейнасці атрада з’яўляюцца шэфства над ветэранамі і прапаганда здаровага ладу жыцця. Дзейнасць атрада ўжо заўважана ў раёне: адбыліся сустрэчы антывістаў валанцёрскага руху з прадстаўнікамі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, прайшлі майстар-класы па вучобе актывістаў-валанцёраў. Валанцёрскі атрад “Анёлы” у 2012 годзе атрымаў статут пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Добра наладжана супрацоўніцтва паміж школай і СВК “Міхалішкі”. Вучні школы пад час летніх канікулаў працавалі ў вытворчай брыгадзе, створанай пры СВК, у асенні перыяд дапамагалі гаспадарцы ва ўборцы бульбы, ільну, карняплодаў. Асноўным накірункам дзейнасці грамадскіх аб’яданняў школьнікаў з’яўляецца цімураўская работа.

З мэтай павышэння самаадукацыйнай культуры і якасці аналітычнай дзейнасці класных кіраўнікоў праведзены семінары “Праграма аналізу выхаваўчага працэсу ў класе” і “Аналітычная дзейнасць навукова-метадычнага аб’яднання школы”, семінар-практыкум "Выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў у выхаваўчай працы», круглы стол «Актывізацыя выхаваўчай дзейнасці сям'і і школы - як найважнейшы выхаваўчы сродак», прэзентацыя педагагічнага вопыту «Інавацыйны падыход у выхаванні актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў»

Пытанні арганізацыі работы па выхаванню школьнікаў разгледжаны на педагагічных саветах:

2010/2011 навучальны год: выкананне выхаваўчых праграм, аналіз дзейнасці класных кіраўнікоў па прафілактыцы правапарушэнняў сярод школьнікаў, самаадукацыя класных кіраўнікоў і інш

2011/2012: прыярытэтныя напрамкі ідэалагічнай працы ў 2011/2012 навучальным годзе, месца класнага кіраўніка ў інфармацыйнай прасторы школы, прамежкавую справаздачу аб рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў і барацьбе са шкоднымі звычкамі.

У той жа час магчымасці прэзентацыі вопыту работы лепшых класных кіраўнікоў не выкарыстоўваюцца і не прэзентуюцца на раённых фестывалях педагагічнага вопыту.

Неабходна накіраваць працу ўстановы адукацыі на выяўленне, вывучэнне, абагульненне і прэзентацыю вопыту работы педагогаў, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка

Класнымі кіраўнікамі праводзіцца работа па вывучэнні класных калектываў, дыягностыка ўзроўню выхаванасці вучняў.

Прозвішча, імя па бацьку класнага кіраўніка

Клас

Сярэдні бал

на пачатак нав.года

Сярэдні бал на канец нав. года

Анімуцкая Валянціна Уладзіміраўна

1

4,3

4,5

Казак Ірына Чаславаўна

2

4,5

4,4

Гражуль-Гульбінская Эліна Віктараўна

3

4,0

4,0

Мельдюк Вольга Ізыдораўна

4

3,8

4,1

Родзь Ева Яраславаўна

5

3,9

4,0

Салтанава Эльміра Бахманаўна

6

4,0

4,1

Сяргей Марыя Вацлаваўна

7

4,4

4,5

Буйвідовіч Ганна Вікенцьеўна

8

4,1

4,2

Стэх Галіна Альбертаўна

9

4,3

4,5

Свіркоўская Наташа Эдвардаўна

10

4,7

4,7

Дуброўская Таццяна Іосіфаўна

11 “А”

4,3

4,5

Грынцэвіч Вольга Іванаўна

11 “Б”

4,3

4,7

З табліцы бачна, што амаль ва ўсіх класах узровень выхаванасці ўзрос (акрамя 2 класа), застаўся на аднолькавым узроўні ў 3 класе, 10 класе. Для карэкціроўкі дадзенага выніку ў наступным навучальным годзе на ўнутрышкольным кантролі якасць падрыхтоўкі і правядзення класных і інфармацыйных гадзін класных кіраўнікоў: Казак І.Ч, Гражуль-Гульбінская Э.В., Свіркоўская Н.Э.

Навучэнцы 9 - 11 класаў прынялі ўдзел у анкетаванні “Вывучэнне ўзроўню ідэалагічнай і каштоўнаснай арыентацыі асобы”. Анкетаванне паказала, што ўсе 56 старшакласнікаў адчуваюць гонар за сваю краіну, усе анкетуемыя ўсведамляюць свой ​​грамадзянскі абавязак, маюць грамадскія даручэнні, 86% ўдзельнічаюць у грамадска - карысных акцыях і справах, у 69% выпрацавана звычка працаваць, 80% ўласцівая ў дастатковай ступені матывацыя авалодання прафесіяй, 83% гатовыя адказваць за свае ўчынкі і адчуваюць пачуццё адказнасці за сваю будучую сям'ю, 78% прытрымліваюцца прынцыпаў здаровага ладу жыцця. Вынікі анкетавання сведчаць аб дастатковай ідэалагічнай і каштоўнаснай сфарміраванасці асобы навучэнцаў. Але з аналізу анкетавання выяўлена, што 22% навучэнцаў лічаць нармальным праявы нацыяналізму ў маладзёжным асяроддзі, 9% абыякавыя да праявы экстрэмізму і нацыяналізму. У 30% школьнікаў толькі часам выклікаюць цікавасць інфармацыйныя гадзіны.

Неабходна педагагічнаму калектыву накіраваць дзейнасць на выхаванне маральных каштоўнасцяў у навучэнцаў, у аснове якой ляжаць гуманныя адносіны да чалавека, іншых людзей, грамадства.

Вялікая ўвага надаецца пытанням духоўна-маральнага выхавання школьнікаў у супрацоўніцтве з настаяцелем храма прарока Іллі в. Альхоўка В.Шасцітко. Галоўным напрамкам сумеснай працы з'яўляецца фарміраванне сістэмы каштоўнасцяў, высокай матывацыі ўчынкаў дзяцей, якія вызначаюцца нормамі праваслаўнай культуры. У 2011 годзе з удзелам настаяцеля праваслаўнай царквы праведзены мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці з праглядам відэафільмаў ("Жаночы алкагалізм", "Давайце, вып'ем", "Спыніся"), бацькоўскія сходы (3 за 2011 год)

На уліку ў ІСН знаходзіцца 1 вучань: Кавалеўскі Віталій (9кл.). У папярэднім навучальным годзе – 3 вучні. Кавалеўскі Віталій паўторна пастаўлены на ўлік за распіццё піва ў грамадскім месцы, а з сакавіка 2012 года змешчаны ў Варнянскі сацыяльны прытулак. Уся прафілактычна –выхаваўчая работа вялася згодна Праграме па папярэджанні проціпраўных дзеянняў непаўналетніх, ахове правоў і законных інтарэсаў у Астравецкім раёне на 2011-2014 годы і з удзелам начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Гайдуля Р.І.

Негледзячы на праводзімую работу па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, вучням 11а класа Гаравым Ігарам здзейснена адміністрацыйнае правапарушэнне (знаходжанне на неасветленай часцы дарогі без светлаадбівальнага элемента). Матэрыял разгледжаны на Савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў.

У далейшым СППС, класным кіраўнікам пастаянна трымаць на кантролі занятасць вучняў у вольны час, няўхільна выконваць план абучаюча-выхаваўчых і выхаваўча-прафілактычных заняткаў (кожны 2-гі тыдзень месяца), актывізаваць дзяжурства атрада юных памочнікаў міліцыі, бацькоўска-педагагічных патрулёў.

  1. Забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі

На пачатак 2011-2012 навучальнага года вучнёўскі калектыў Міхалішкаўскай СШ налічваў 169 вучняў, на канец года іх – 167. У працэсе навучальнага года мелі месца быць зрухі ў вучнёўскім калектыве: у лістападзе са школы выбыла вучаніца 9 класа Брэхун Ірына па заяве бацькоў у сувязі са зменай месца жыхарства; у лютым са школы выбыла вучаніца 7 класа Аўгуль Водарына (у дзяўчынкі памерла маці і яна была змешчана ў сацыяльны прытулак і пераведзена на навучанне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Варнянскі дзяцячы сад-школу”); у сакавіку са школы выбыў вучань 9 класа Кавалўскі Віталь, які быў змешчаны ў сацыяльны прытулак; у пачатку чацвёртай чвэрці ў 7 клас прыбыў вучань Сідарук Дзяніс, які да гэтага часу навучаўся ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гудагайская СШ”.

Належная ўвага была ўдзелена ў 2011-2012 навучальным годзе факультатыўным заняткам, якія маюць новы якасны змест.

У 2011-2012 навучальным годзе, згодна заявам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў арганізавана 33 факультатыўных заняткі, ў якіх займаюцца 154 навучэнца ўстановы адукацыі (93%), 21 вучань 10 класа і 16 вучняў 11-х класаў (21,9%) займаюцца ў вучэбна-вытворчым камбінаце.

Кантроль за выкарыстаннем гадзін ажыццяўляўся ў форме наведвання заняткаў і праверкі дакументацыі.

Для правядзення заняткаў выкарыстоўваліся вучэбна-плануючыя дакументы:

- вучэбны план школы, гадавы план школы, праграмы для факультатыўных заняткаў, зацверджаныя Нацыянальным інстытутам адукацыі, Міністэрствам адукацыі, праграмы «Школьны кампанент 1-4 кл.», складзена каляндарна-тэматычнае планаванне і рабочыя планы заняткаў.

Наведвалі заняткі 100% вучняў школы.

Накірункі факультатыўных заняткаў:

- прыродазнаўча- матэматычны – 83 навучэнца – 53,9%

- гуманітарны – 63 – 40,9%%

- грамадазнаўчы – 16 – 10,4%

- экалагічны – 22 – 14,3%

- выхаваўчы – 47 – 30,5%

- прафарыентацыйны – 6 – 3,9 %

Пры размеркаванні факультатыўных заняткаў з бацькамі вучняў праводзіліся субяседванні, настаўнікі-прадметнікі выступалі перад бацькамі на бацькоўскіх сходах.

Пытанні аб арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў разглядаліся на нарадах пры намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце.

Размеркаванне факультатыўнах заняткаў па класах можна прадставіць у наступнай табліцы:

5

6

7

8

9

10

11а

11б

матэматыка;

вучым

ся жыць у міры і згодзе; школа Берагошы

біялогія;

сапраў

дныя каштоў

насці чалаве

чага жыцця

беларус

кая

мова;

англ. мова;

матэма тыка

бел. мова;

энерга

эфектыў насць: су

часная

энерге

тычная

вытвор

часць

рус. мова;

бел. мова; гісторыя;

матэматыка;

АВП



хімія;

англ.мова


матэматы ка;

рус. мова

матэматы

ка;

беларус

кая мова;


Усяго ў старэйшым звяне працавалі 21 факультатываў (у мінулым годзе 26). У малодшым звяне – 12 (Речевой этикет, здаровы лад жыцця, Сем Я, развіваючая інфарматыка, Падарожжа ў краіну займальнай матэматыкі, матэматычная вясёлка, Азбука Берагошы). Роля факультатываў у школьным жыцці вучняў мае вялікае значэнне, неабходна адзначыць, што колькасць факультатываў прафарыентацыйнага і выхаваўчага накірункаў пабольшылася. 42% вучняў займаліся на факультатывах выхаваўчай накіраванасці.

Правядзенне фыкультатыўных заняткаў у шосты дзень тыдня не практыкавалася.

Традыцыйным стала тое, што ў школе ўжо чацвёрты год запар працуюць платныя адукацыйныя паслугі, у 2011/2012 н.г. па наступных прадметах: беларуская мова (ў 11 “А”, 10 класах), біялогія (ў 10 класе), хімія (у 11 класе), англійская мова (1,2 клас), хімія ў 11 класах, руская мова (1клас), руская мова (2 клас), матэматыка (10 клас). Усяго працавалі 10 груп, што значна больш, чым у мінулым годзе. Папулярнасцю карыстаецца курс англійскай мовы сярод навучэнцаў 1 і 2 класаў. Не практыкавалася ў школьнай практыцы правядзенне заняткаў дадатковай адукацыі навучэнцаў на платнай аснове, таму пры вывучэнні запытаў бацькоў і магчымасці задаволіць іх жаданні мэтазгодна ўвядзенне падобнага тыпу заняткаў.

З выдзеленых па вучэбнаму плану гадзін для правядзення стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў выкарыстана 100%.

У наступным навучальным годзе мэтазгодна павялічэнне колькасці факультатываў выхаваўчага кірунку, для больш поўнага ахопу факультатывамі навучэнцаў старэйшых класаў і павялічэння спектру факультатыўных заняткаў.

Школьны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў праходзіў з 18.10 па 25.10. 2011 года. Вучні мелі магчымасць прыняць удзел у алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах.

Параўнальны аналіз удзелу вучняў школы ў алімпіядным руху прыведзены ў табліцы:

Рэспубліканская алімпіяда:




2010 – 2011 н.г.

2011 – 2012 н.г.

Колькасць удзельнікаў школьнага этапа

20 вучняў

33 вучні

Колькасць удзельнікаў раённага этапа

17 вучняў

18 (17 удзельнічала)

Колькасць заваяваных дыпломаў на раённым этапе і % ад удзельнікаў

5(0,1,4) / 29%

6(1,2,3) / 33%

Кол-ць вуч. 9-11 класа і % вынік-ці ад колькасці вучняў

55 / 9,09%

57 / 10,5%

Колькасць удзельнікаў абласнога этапа

1 – дыплом ІІ ст

2 - 0

Колькасць удзельнікаў рэспубліканскага этапа

1

-

Выніковасць па прадметах

беларуская мова – 3 дыпломы ІІІ ступені;

матэматыка - дыплом ІІІ ступені;

хімія – 2 дыпломы ІІ ступені (раён, вобласць)

беларуская мова – 1 дыплом Іст.,2–ІІІ ст. (3);

руская мова – 2 дыпломы ІІ ступені;

англійская мова – дыплом ІІІ ступені

Выніковасць па вучнях

Стэх Н.-бел.мова-ІІІ,

Сяргей К.-бел.мова-ІІІ,

Мешкель М.-бел.м.-ІІІ,

Багдановіч Д-матэм-ІІІ,

Мацкела А.-хімія-ІІр,ІІв

Стэх Н.-бел.мова-І,

Емельян М.-бел.мова-ІІ,

Ляховіч А.-бел.мова-ІІІ,

Вайнілка Н.-рус.мова-ІІ,

Вайнілка М.-рус.мова-ІІ,

Яцэвіч С.-англ.мова-ІІІ

Выніковасць па настаўніках

бел.мова - Ярмак Н.В,

матэм-Свіркоўская Н.Э.,

хімія - Сяргей М.В.

бел.мова-ГрынцэвічВ.І.-2, Лаздоўская Л.В.-1,

рус.мова-Буйвідовіч Г.В.-2,

англ.мова-Родзь Е.Я.-1

Раённая алімпіяда школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў адбылася ў сакавіку 2012 года. У табліцы прадстаўлены параўнальны аналіз удзелу вучняў у раённай алімпіядзе школьнікаў па вучэбных прадметах

Раённая алімпіяда




2010 – 2011 н.г.

2011 – 2012 н.г.

Колькасць удзельнікаў школьнага этапа

105 вучняў

85 вучні

Колькасць удзельнікаў раённага этапа

22 вучні

13 вучняў(16 пераможцаў шк. этапа)

Колькасць заваяваных дыпломаў на раённым этапе і % ад удзельнікаў

12(1,6,5) / 54,5%

7(1,1,5) / 53,8%

Колькасць вучняў 3-8 класа і % выніковасці ад колькасці вучняў

92 / 9,09%

89 / 7,87%

Выніковасць па прадметах

беларуская мова – 5 (1,3,1);

руская мова – 3 (0,2,1);

англ.мова – 2 ІІІ ступені,

Чалавек і свет-2 (0,1,1)

беларуская мова – 5 (1,1,3);

руская мова –дыплом ІІІ ступені;

Чалавек і свет – дыплом ІІІ ступені

Выніковасць па вучнях

Мужыла І.-бел.мова-І,

Дуброўская К.-б.мова-ІІ,

Бернюкевіч В.-б.мова-ІІ,

Сяргей В.- бел.мова-ІІ,

Ляховіч А.- бел.мова-ІІІ,

Лобач Т-анг.мова-ІІІ,

Яцэвіч С- анг.мова-ІІІ,

Гразнова Л.-рус.мова-ІІ,

Аўгуль В.-рус.мова-ІІ,

Кімса С.- рус.мова-ІІІ,

Стаскойць С.-ЧіС-ІІ,

Макшыцкая В.- ЧіС-ІІІ.

Бернюкевіч В.-б.мова-І,

Сяргей В.- бел.мова-ІІ,

Мужыла І.-бел.мова-ІІІ,

Дуброўская К.-б.мов-ІІІ,

Бабіч Д.-бел.мова-ІІІ,

Кімса С.- рус.мова-ІІІ,

Сяргей В.- ЧіС-ІІІ

Выніковасць па настаўніках

бел.мова - Ярмак Н.В, Лаздоўская Л.В., Чарняўская Г.І.

рус.мова – Чаплінская Я.В.-2, Буйвідовіч Г.В.-1

Свірыд Г.Р-2(б.м.,ЧіС)

ЧіС – Мацкевіч С.І.

бел.мова-ГрынцэвічВ.І.-2, Лаздоўская Л.В.-1, Гражуль-Гульбінская Э. В.-1,

рус.мова-Буйвідовіч Г.В.,

англ.мова-Родзь Е.Я.-1

Чал.і св.-Мяльдзюк В.І.

На раённай алімпіядзе па прадмету “Фізічная культура і здароўе” каманда школы, у якую ўваходзілі: Салавей Павел (9кл.), Шанчук Максім (9кл.), Кімса Святлана (8кл.), Маўчан Сюзана (8кл.), Шкуёнак Дзіяна (8кл.), атрымала дыплом ІІІ ступені. Кіраўнік – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Трафімчык М.В.

У цэлым за 2011-2012 навучальны год вучнямі школы заваявана 14 дыпломаў на раённым этапе прадметных алімпіяд, 2010-2011 навучальным годзе вучнямі школы было заваявана 17 прызавых месцаў на раённым этапе алімпіяд, 1 дыплом на абласной алімпіядзе. У 2009-2010 навучальным годзе - 19 прызавых месцаў на раённым этапе алімпіяд і 1 грамата на абласной алімпіядзе; за 2008-2009 н.г. вучні школы занялі 18 прызавых месцаў на раённай алімпіядзе і 2 на абласной. У 2007-2008 н.г. было 18 прызавых месцаў на раённым узроўні і 2 месцы ў вобласці. Такім чынам, калі у 2007-08 і 2008-09 навучальных гадах агульная колькасць прызоў па прадметных алімпіядах склала – 20, 2009-10 н.г. – 19, 2010-11 н.г. – 18, бягучы – усяго 14.

Прадметы, па якіх вучні школы заваёвываюць дыпломы з году ў год паўтараюцца: руская і беларуская мова, англійская мова, хімія, Чалавек і свет; радзей матэматыка, геаграфія, біялогія. За апошнія гады выніковасці не бало па прадметах гісторыя і грамадазнаўства - настаўнік Усціменка І.Р., фізіка, астраномія, працоўнае навучанне – настаўнік Казлоўскі В.Л., працоўнае навучанне – настаўніца Кавалеўская І.А. Шмат гадоў запар вучні школы не прымаюць удзел у алімпіядзе па інфарматыцы

Такім чынам у алімпіядным руху высвятліліся наступныя праблемы:

  • выніковасць удзелу вучняў у прадметных алімпіядах рознага ўзроўню памяншаецца (зменшылася колькасць заваяваных дыпломаў);

  • прадметы, па якіх вучні заваёвываюць дыпломы, паўтараюцца з году ў год, адсутнічае выніковасць удзелу вучняў у прадметных алімпіядах матэматычна-прародазнаўчага цыклу, нізкая выніковасць удзелу вучняў малодшага звяна ў прадметных алімпіядах

У наступным навучальным годзе неабходна:

- настаўнікам-прадметнікам Усціменку І.Р., Казлоўскаму В.Л., Кавалеўскай І.А. забяспечыць пастаянную падрыхтоўку і выніковы удзел вучняў у школьным этапе рэспубліканскай алімпіяды па прадметах: гісторыя і грамадазнаўства, фізіка, астраномія і працоўнае навучанне.

- настаўнікам пачатковых класаў Анімуцкай В.У., Казак І.Ч., Гражуль-Гульбінскай Э.В., Мяльдзюк В.І. забяспечыць пастаянную падрыхтоўку і выніковы удзел вучняў у школьным і раённым этапах раённай алімпіяды

- настаўнікам-прадметнікам Стэх Г.А., Мацкевіч С.І., Свіркоўскай Н.Э. забяспечыць выніковы ўдзел вучняў у раённым этапе рэспубліканскай і раённай алімпіядах па прадметах біялогія, геаграфія, матэматыка.

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Дзіцячы сад наведваюць 100% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, што садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы. У першы клас...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
З ІХ навучаліся ў спл г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconГадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі "блужская сярэдняя школа імя м. Чэпіка" на 2012/2013 навучальны год аналіз работы
Намаганні адміністрацыі І педагагічнага калектыву школы ў 2011/12 навучальным годзе былі накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconПлан работы методического совета школы на 2011/2012 учебный год
Согласование плана методической работы школы, планов работы шмо на 2011/2012 учебный год в соответствии с Программой развития школы,...

Аналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год iconРэжым работы Руднянскай сярэдняй школы Мазырскага раёна на 2011/2012 навучальны год

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка