Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?




НазваОсака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?
Дата канвертавання03.11.2012
Памер36.69 Kb.
ТыпВопрос
Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?


Якія спадзяваньні беларускіх заўзятараў на чэмпіянат сьвету ў лёгкай атлетыцы. Які праходзіць у Осацы, спраўдзіліся а якія не? Высьвятляў Ігар Карней.


На чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы, які праходзіць у японскім горадзе Осака, беларускія легкаатлеты тройчы ўздымаліся на п’едэстал гонару. Усе ляўры пакуль дасталіся спартоўцам, якія прадстаўляюць сілавыя віды. У першы дзень бронзавы мэдаль атрымаў штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч. Усьлед за ім высокі кляс пацьвердзіла штурхальніца Надзея Астапчук, якая ўзьнялася на другую прыступку. А вышэйшую ўзнагароду на трэцім запар чэмпіянаце сьвету зарабіў кідальнік молата Іван Ціхан.


Сёньня ў пяты дзень спаборніцтваў беларусы засталіся без мэдалёў.


Осака-2007: чэмпіянат расчараваньняў?


Ня гледзячы на тое, што ў камандным мэдалёвым заліку зборная Беларусі займае 5-е месца, шмат хто лічыць цяперашні чэмпіянат (ужывальна да беларускіх спартоўцаў і заўзятараў) “парадам расчараваньняў”.


Перадусім, не пацьвердзіла спадзяваньняў шматвопытная кідальніца дыску Ірына Ятчанка. Са сваёй лепшай спробай спартоўка фінішавала толькі дзесятай, не трапіўшы нават у лік васьмі фіналістак.


Не паказала былых здольнасьцяў штурхальніца ядра, алімпійская чэмпіёнка Яніна Карольчык. Пасьля допінгавага скандалу і наступнай дыскваліфікацыі набраць форму, падобна, ёй так і не ўдалося.


Літаральна ў кроку ад п’едэсталу спыніўся кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі: доўгі час быў у тройцы лідэраў, аднак урэшце фінішаваў чацьвёртым, саступіўшы бронзаваму прызэру ўсяго 3 сантымэтры. Дый трыюмфатар Іван Ціхан літаральна ўціснуўся ў лік фіналістаў з апошнім вынікам, а да шостай спробы нават ня быў фаварытам. Толькі апошні ягоны кідок стаў “залатым”.


Мінспорту: забралі ўсё, што мусілі забрацьb>


Міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў у інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што рабіць высновы на палове шляху – дачасна. А абвінавачаньні ў адрас асобных спартоўцаў, маўляў, ня “выклаліся”, ігнаруе:


“Чэмпіянат жа ідзе, яшчэ наперадзе столькі дыстанцый. Дый што мне ўражаньнямі дзяліцца зь Менску? Што тры мэдалі, дык вы і так ведаеце. Забралі тое, што і мусілі забраць. Вось, прыкладам, якія ў вас расчараваньні? Я вам пракамэнтую”.


Карэспандэнт: “Ад Карольчык, пэўна, большага чакалі”


“У Карольчык пасьля дыскваліфікацыі першы такі старт. Далей хто?”


Карэспандэнт: “Дзевятоўскі зноў жа...”


“А што Дзевятоўскі? Чацьвёрты, дык і што? Мог бы быць трэцім, дык што, Ціхану ня трэба было выйграваць? Хто яшчэ далей?”


Карэспандэнт: “Ятчанка...”


“Ну, так Ятчанка. Што я магу сказаць. Для яе гэта сапраўды не выступ. Але каб мне штосьці камэнтаваць, мне ж зь людзьмі трэба размаўляць. Не па тэлевізару глядзець, а зь імі наўпрост размаўляць. Давайце лепей будзем чакаць эстафэту 4х400 мэтраў і выступ Краўчанкі, дзесяціборца. Хлопец вельмі нядрэнны”.


Чаму хаваецца Несьцярэнка?


Сваімі ўражаньнямі ад выступу беларусаў асабліва не жадаюць дзяліцца і ў нядаўнім дзейныя атлеты. Так, алімпійская чэмпіёнка ў кіданьні дыску Эліна Зьверава на просьбу патлумачыць прычыну няўдачаў сваёй каляжанкі Ірыны Ятчанкі, зь якой яны стаялі на адным п’едэстале ў Сыднэі, сказала, што ня хоча абмяркоўваць сябровак:


“Не, прабачце, з гэтай нагоды нічога сказаць не магу...”


Спартовы камэнтатар Беларускага тэлебачаньня Аляксандар Пуціла кажа, што на гэты момант пры мэдалях усе, каго ў мэдалёвым плянаваньні мела на ўвазе Міністэрства спорту і турызму:


“Што да іншых пазыцый, то, прыкладам, Яніна Карольчык і тут, на апошнім кантрольным старце ў Стайках, вельмі дрэнна штурхала ядро. І пакуль пасьля вяртаньня ў вялікі спорт наўрад ці яна магла і павінна была ехаць на чэмпіянат сьвету. Калі браць бегавыя дысцыпліны, то і Сьвятлана Усовіч, і Ілона Усовіч вельмі моцна выглядаюць на ўзроўні Эўропы, былі вельмі нядрэнныя вынікі, а вось на іншым кантынэнце, зь вялікай вільготнасьцю, са сьпякотай нашы дзяўчаты не спраўляюцца і перавага, зразумела, аддаецца цемнаскурым спартоўцам. Якія яшчэ пэрспэктывы? Напэўна, будуць нядрэннымі эстафэты 4х100, 4х400 мэтраў жаночыя. І, напэўна, трэба чакаць посьпеху ад Андрэя Краўчанкі, нашага дзесяціборцы”.


Беларускія заўзятары спадзяваліся пабачыць на экранах тэлевізараў алімпійскую чэмпіёнку Юлію Несьцярэнку. Карціць усё ж даведацца: трыюмф спрынтэркі ў Атэнах -- выпадковы ці заканамерны? Пасьля перамогі чатыры гады таму Несьцярэнка ніводнага разу не ўздымалася на п’едэстал гонару. І хоць спробы па гарачых сьлядох абвінаваціць Несьцярэнку ва ўжываньні допінгу плёну ня мелі, аднак, як лічаць аналітыкі, у міжалімпійскі пэрыяд трэнэр і муж Юліі, Дзьмітрый Несьцярэнка, вырашыў адгарадзіць спартоўку ад непажаданых кантактаваньняў. Як удалося высьветліць, напярэдадні чэмпіянату Несьцярэнка папрасіла “самаадвод”, каб рыхтавацца да Алімпіяды-2008 у Пэкіне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconОсака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі?
Андрэй Міхневіч. Усьлед за ім высокі кляс пацьвердзіла штурхальніца Надзея Астапчук, якая ўзьнялася на другую прыступку. А вышэйшую...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconШто глядзяць беларусы праз 600 тысячаў спадарожнікавых талерак?
Калі раней спадарожнікавыя антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы....

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconБагач Андрэй, Філіпчык Андрэй, Дзяніс Мускі
Містэр І місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, вельмі ганарыліся тым, што могуць у любы час заявіць, што яны нармальныя...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconПазакласнае мерапрыемства
Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі. І што толькі не выпадала на ІХ долю на працягу ўсёй гісторыі, чаго толькі не...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconЛегальнага спадарожнікавага тэлебачаньня ў Беларусі няма?
У прыватнасьці, калі раней антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы....

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

Осака-2007: беларусы ўзялі ўсё, што маглі? iconПрашу патлумачыць, чаму на вокладках вашых цукерак І шакаладак не сустрэць беларускай мовы. Фабрыкай кіруюць не беларусы?
Бярыце прыклад з фабрыкі “Камунарка” – практычна ўсе ІХ цукеркі І наборы аздобленыя на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай І рускай....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка