Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
старонка3/3
Дата канвертавання23.02.2013
Памер446.21 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
ГЛАВА 7

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА УНІВЕРСІТЭТА


58. Універсітэт ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дадатковай спецыяльнасці (спецыялізацыі), падрыхтоўкі навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі, падрыхтоўкі для паступлення ва Універсітэт, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па асобных спецыяльнасцях, прафесійнай падрыхтоўкі па асобных сертыфікаваных курсах, навуковай, выкладчыцкай, інавацыйнай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, дагавораў паміж Універсітэтам і замежнымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у галіне адукацыі .

59. Навучанне, падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка, выкладчыцкая і навукова-даследчая работа замежных грамадзян ва Універсітэце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на аснове міжнародных і (або) міждзяржаўных дагавораў, пагадненняў паміж Міністэрствам адукацыі і адпаведнымі органамі кіравання адукацыяй замежных дзяржаў, а таксама па дагаворах, заключаных Універсітэтам з замежнымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

60. Універсітэт ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь знешнегандлёвую дзейнасць, накіраваную на выкананне задач вышэйшай адукацыі, а таксама на развіццё міжнародных кантактаў.

ГЛАВА 8

МАЁМАСЦЬ. ФІНАНСАВАЯ I ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА

61. Маёмасць, перададзеная Універсітэту, з’яўляецца дзяржаўнай
уласнасцю (уласнасцю Рэспублікі Беларусь), замацоўваецца за ім на
праве аператыўнага кіравання. Універсітэт не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

62. Фінансава-гаспадарчая дзейнасць Універсітэта вядзецца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

63. Фінансаванне Універсітэта здзяйсняецца за кошт сродкаў
рэспубліканскага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даход, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


64. Пазабюджэтныя даходы і набытая за іх кошт маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне Універсітэта, улічваюцца і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

65. Універсітэт нясе перад органам, паўнамоцным уласнікам, адказнасць за захаванасць і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ім на праве аператыўнага кіравання маёмасці.

66. Універсітэт нясе адказнасць па сваіх абавязках сродкамі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх недахопе субсідыярную адказнасць па абавязках Універсітэта нясе ўласнік маёмасці у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

67. Універсітэт ажыццяўляе выдаткі бюджэтных сродкаў і сродкаў іншых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

68. Універсітэт не мае права выступаць гарантам, паручыцелем трэціх асоб – юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці (у тым ліку тых, долі (акцыі) у статутных фондах якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці) і фізічных асоб (у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў) – па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па вяртанні крэдытаў, выдадзеных банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.


ГЛАВА 9

УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ I КАНТРОЛЬ

ДЗЕЙНАСЦІ УНІВЕРСІТЭТА

69. Універсітэт здзяйсняе бухгалтарскі ўлік сваёй дзейнасці, вядзе статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасць па зацверджаных формах і падае даныя такой справаздачнасці ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведныя дзяржаўныя органы згодна з існуючымі патрабаваннямі. Парадак падачы заснавальніку справаздачы аб расходаванні фінансавых і матэрыяльных сродкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

70. Кантроль за забеспячэннем якасці навучання - дзейнасць ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйным праграмам, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

Ва ўстаноўленым парадку Універсітэтам здзяйсняецца самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку і самаацэнку адукацыйнай дзейнасці.

Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца рэктарам Універсітэта.

У парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Універсітэт праходзіць дзяржаўную акрэдытацыю, а таксама пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі.

71. Кантроль за выкананнем Універсітэтам гэтага Статута і актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.


ГЛАВА 10

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

72. Змены і дапаўненні ў дадзены Статут Універсітэта ўносяцца ва ўстаноўленым парадку.

73. Рэарганізацыя і ліквідацыя Універсітэта ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1   2   3

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка