Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
старонка2/3
Дата канвертавання23.02.2013
Памер446.21 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3
ГЛАВА 3

КАЛЕКТЫЎ УНІВЕРСІТЭТА


19. Калектыў Універсітэта складаецца з педагагічных, навуковых супрацоўнікаў, адміністрацыйна-гаспадарчага персаналу і іншых супрацоўнікаў, а таксама навучэнцаў. Да навучэнцаў належаць студэнты, якія навучаюцца на першай ступені вышэйшай адукацыі, магістранты, аспіранты, дактаранты, суіскальнікі, стажоры, слухачы падрыхтоўчага аддзялення.

20. Службовыя абавязкі і правы супрацоўнікаў Універсітэта вызначаюцца лакальнымі нарматыўнымі актамі Універсітэта на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

21. Парадак аплаты працы работнікаў Універсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і калектыўным дагаворам Універсітэта.

22. Студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты прымаюць удзел у дзейнасці кафедраў і навуковых лабараторый, у педагагічнай і даследчай рабоце.

23. Члены калектыву Універсітэта маюць права:

удзельнічаць у дзейнасці Універсітэта і вырашэнні задач яго перспектыўнага развіцця;

у залежнасці ад характару прафесійнай дзейнасці абіраць і быць абранымі ў прадстаўнічыя органы, якія дзейнічаюць ва Універсітэце;

карыстацца вучэбна-навуковай, творчай, матэрыяльнай і сацыяльнай базай Універсітэта;

ствараць прафесійныя саюзы і іншыя грамадскія арганізацыі, якія не дамагаюцца палітычных мэт, а іх дзейнасць адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншым заканадаўчым актам. Грамадска-палітычныя, рэлігійныя і іншыя погляды членаў калектыву Універсітэта не могуць служыць падставай для звальнення (выключэння) ці якой-небудзь іншай дыскрымінацыі;

на абарону гонару і годнасці асобы;

на бяспечныя ўмовы працы і навучання ў адпаведнасці з устаноўленымі ў краіне нормамі і патрабаваннямі;

на рэалізацыю палажэнняў, якія прадугледжаны калектыўным дагаворам паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй Універсітэта.

24. Члены калектыву Універсітэта абавязаны:

выконваць палажэнні Статута і Правілы ўнутранага распарадку Універсітэта, патрабаванні службовых інструкцый, працоўных дагавораў (кантрактаў) і іншых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць членаў калектыву;

не дапускаць дзеянняў, якія зневажаюць чалавечую годнасць калег і чыняць перашкоды іншым членам калектыву ў выкананні службовых і вучэбных абавязкаў;

захоўваць гонар і годнасць члена калектыву, клапаціцца аб павышэнні аўтарытэту Універсітэта, шанаваць яго традыцыі, беражліва адносіцца да маёмасці;

выконваць патрабаванні па ахове працы, пажарнай бяспекі і вытворчай санітарыі.

25. Акрамя правоў, прыведзеных у пункце 23 гэтага Статута, навучэнцы таксама маюць права:

атрымаць адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

прымаць удзел ва ўсіх відах навукова-даследчай, мастацка-творчай, грамадскай дзейнасці, у навуковых канферэнцыях, выстаўках, фестывалях і творчых конкурсах, у тым ліку і міжнародных, якія праводзяцца на базе Універсітэта ці з яго ўдзелам;

карыстацца фондамі бібліятэкі, фанатэкі, майстэрань і камп’ютарных класаў Універсітэта, іншымі сродкамі навучання;

ствараць органы самакіравання, грамадскія арганізацыі для вырашэння пытанняў студэнцкага жыцця;

праходзіць навучанне ў іншых установах вышэйшай адукацыі, у тым ліку і замежных, па абмене ў межах заключаных Універсітэтам дагавораў;

на медыцынскае абслугоўванне ў медпункце Універсітэта;

на маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў навучанні, навукова-даследчай і мастацкай рабоце, за актыўны ўдзел у грамадскім і сацыяльна-культурным жыцці Універсітэта;

на адпачынкі, канікулы;

на перавод з платнага на бюджэтнае навучанне ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі;

навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Універсітэта;

на іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

26. Забараняецца прыцягненне навучэнцаў Універсітэта да выканання работ (аказання паслуг), не прадугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай дзейнасці, праграмамі выхавання.

27. Акрамя абавязкаў, прыведзеных у пункце 24 гэтага Статута, навучэнцы таксама абавязаны:

добрасумленна і адказна авалодваць зместам адукацыйных праграм, праграм выхавання;

наведваць вучэбныя заняткі і ва ўстаноўленыя тэрміны выконваць патрабаванні вучэбнага плана;

беражліва адносіцца да маёмасці Універсітэта, несці адказнасць за нанесены Універсітэту ўрон;

выконваць патрабаванні Статута Універсітэта, Правілаў унутранага распарадку, Правілаў пражывання ў інтэрнаце;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

28. Навучэнец можа быць адлічаны з Універсітэта ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

29. Навучэнец, які быў адлічаны з Універсітэта, можа быць адноўлены ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

30. Асобы, якія набылі вышэйшую адукацыю, маюць права працягваць навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

31. Акрамя правоў, прыведзеных у пункце 23 гэтага Статута, педагагічныя, навуковыя супрацоўнікі маюць права:

займацца педагагічнай, навуковай і іншай работай па сумяшчальнасці ва ўстаноўленым парадку;

выступаць з ініцыятывай стварэння навуковых калектываў, кафедраў, аўтарскіх курсаў, плыняў, школ.

Забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

32. Акрамя абавязкаў, прыведзеных у пункце 24 гэтага Статута, педагагічныя, навуковыя супрацоўнікі таксама абавязаны:

забяспечваць высокую эфектыўнасць адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў;

сістэматычна павышаць свой прафесійны і агульнакультурны ўзровень, рэгулярна, не менш як адзін раз у 5 гадоў, праходзіць адну з формаў павышэння кваліфікацыі;

весці навуковыя даследаванні, якія забяспечваюць высокі ўзровень зместу адукацыі, актыўна прыцягваць да іх навучэнцаў і слухачоў, ажыццяўляць кіраўніцтва іх навукова-даследчай работай;

выхоўваць навучэнца самастойнай, свабоднай, творчай і маральнай асобай на аснове авалодання нацыянальна-культурнай спадчынай і агульначалавечымі каштоўнасцямі, раскрыцця схільнасцей і здольнасцей шляхам рэалізацыі яго патрэбнасцей.


ГЛАВА 4

СТРУКТУРА УНІВЕРСІТЭТА

33. Структуру Універсітэта складаюць факультэты, кафедры, іншыя падраздзяленні, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

34. Прававы статус і функцыі падраздзяленняў вызначаюцца ў палажэннях аб падраздзяленнях, зацверджаных рэктарам.

35. Універсітэт можа ствараць філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

36. Універсітэт мае філіял:

поўная назва: “Мазырскі філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

Месцазнаходжанне філіяла:

247760, г. Мазыр, вул. Рыжкова, 37.

Парадак кіравання філіялам вызначаецца ў Палажэнні аб філіяле, якое зацвярджаецца рэктарам.

37. Універсітэт мае адасобленыя падраздзяленні:

прадзюсарскі цэнтр “Арт-мажор”, размешчаны па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17. Парадак кіравання адасобленым падраздзяленнем вызначаецца ў Палажэнні, якое зацвярджаецца рэктарам;

“Студэнцкая сталовая БДУКМ”, размешчаная па адрасе: 220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17. Парадак кіравання адасобленым падраздзяленнем вызначаецца ў Палажэнні, якое зацвярджаецца рэктарам.


ГЛАВА 5

КІРАВАННЕ УНІВЕРСІТЭТАМ

38. Непасрэднае кіраванне дзейнасцю Універсітэта ажыццяўляе рэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З рэктарам Універсітэта заключаецца кантракт.

39. Рэктар Універсітэта нясе поўную адказнасць за вынікі работы
Універсітэта, без даверанасці дзейнічае ад імя Універсітэта, прадстаўляе
яго ва ўсіх органах, арганізацыях, у межах сваіх паўнамоцтваў
распараджаецца маёмасцю і сродкамі Універсітэта, заключае дагаворы,
выдае даверанасці, адкрывае ў банках рахункі Універсітэта.

Рэктар з’яўляецца старшынёй Савета Універсітэта, кіруе работай рэктарата, зацвярджае структуру і штатны расклад Універсітэта па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб падраздзяленнях Універсітэта.

40. У межах сваіх паўнамоцтваў рэктар:

выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для ўсіх супрацоўнікаў, навучэнцаў;

ажыццяўляе прыём на работу і звальненне з работы супрацоўнікаў Універсітэта;

назначае кіраўнікоў вучэбных, навукова-даследчых, творчых і іншых падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад Універсітэта, і вызначае іх службовыя абавязкі;

вырашае пытанні прэміравання супрацоўнікаў, уключаючы прарэктараў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў;

забяспечвае выкананне Статута Універсітэта;

нясе персанальную адказнасць за выкананне даведзеных дзяржаўных заданняў па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;

узаемадзейнічае з органамі самакіравання Універсітэта;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэктар па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь назначае і вызваляе ад пасад прарэктараў і галоўнага бухгалтара.

41. Паўнамоцтвы, умовы працы рэктара агаворваюцца ў кантракце.

42. Частку сваіх паўнамоцтваў рэктар можа перадаць прарэктарам, што павінна быць адлюстравана ў іх службовых абавязках.

43. Непасрэднае кіраванне вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, творчай, ідэалагічнай, выхаваўчай і гаспадарчай работай ва Універсітэце ажыццяўляюць прарэктары ў адпаведнасці са службовымі інструкцыямі і загадамі рэктара. У выпадку, калі рэктар адсутнічае, першы прарэктар у адпаведнасці з загадам рэктара выконвае яго абавязкі.

44. У мэтах вырашэння аператыўных пытанняў пад кіраўніцтвам прарэктараў Універсітэта па кірунках іх дзейнасці могуць стварацца кансультатыўныя саветы: вучэбна-метадычны, навукова-тэхнічны, мастацкі, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі рэктарам палажэннямі.

45. Вышэйшым калегіяльным органам самакіравання з’яўляецца Савет Універсітэта. Парадак фарміравання, кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці Савета Універсітэта вызначаюцца Палажэннем аб Савеце навучальнай установы, зацвярджаемым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рашэнні Савета Універсітэта, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам і зацверджаны рэктарам, з’яўляюцца абавязковымі для супрацоўнікаў і навучэнцаў Універсітэта.


ГЛАВА 6

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА І ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСАЎ, ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЙ І НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ РАБОТЫ ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ


46. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адпаведных адукацыйных праграм, індывідуальнымі планамі аспірантаў, дактарантаў, суіскальнікаў, праграмамі-мінімумамі кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах і ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую работу, самастойную работу і атэстацыю навучэнцаў.

Універсітэт рэалізуе адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі I ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі I ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і інтэграваную з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, якая фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы і забяспечвае атрыманне ступені магістра, адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, якая забяспечвае атрыманне ступені магістра, адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; выконвае фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследванні, функцыі навукова-метадычнага цэнтра па адпаведных профілях адукацыі, а таксама рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

47. Універсітэт ажыццяўляе навучанне за кошт сродкаў бюджэту Рэспублікі Беларусь і на платнай аснове. Памер платы за навучанне ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

48. Навучальны год пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі пачынаецца 1 верасня, складаецца з двух семестраў, якія заканчваюцца экзаменацыйнымі сесіямі. Акадэмічная гадзіна для лекцыйных, семінарскіх, лабараторных, практычных заняткаў устанаўліваееца працягласцю 40 хвілін, для індывідуальных заняткаў – 45 хвілін. Працягласць аднаго вучэбнага занятку без перапынку складае 80 хвілін (дзве акадэмічныя гадзіны). Адукацыйны працэс ва Універсітэце ажыццяўляецца па раскладзе шасцідзённага вучэбнага тыдня і ўключае вучэбныя і факультатыўныя заняткі, заняткі па інтарэсах. Максімальная нагрузка студэнтаў І ступені вышэйшай адукацыі ўсімі відамі аўдыторных вучэбных заняткаў не павінна перавышаць 36 гадзін у тыдзень на І–ІІІ курсах і 32 гадзіны – на IV–V курсах. Максімальная нагрузка студэнтаў ІІ ступені вышэйшай адукацыі усімі відамі аўдыторных вучэбных заняткаў не павінна перавышаць 18 гадзін у тыдзень. Навучанне і выхаванне ва Універсітэце вядзецца на беларускай і рускай мовах.

49. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца вучэбныя заняткі: лекцыі, семінарскія, лабараторныя, практычныя, кансультацыі і інш. Вучэбныя заняткі праводзяцца па зменах. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя заняткі і заняткі па інтарэсах.

50. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў вучэбных групах або індывідуальна. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе складае ад 20 да 30 чалавек. Напаўняльнасць вучэбнай групы пры навучанні па спецыяльнасцях профілю адукацыі “Мастацтва і дызайн” складае ад 6 чалавек.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння рэктара ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам або на падставе тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці).

51. Асноўнымі задачамі выхаваўчай работы кафедраў і падраздзяленняў з’яўляюцца мэтанакіраванае развіццё асобы студэнта на падставе нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, авалоданне ідэалогіяй Беларускай дзяржавы, гістарычным і сацыяльным вопытам чалавецтва ў працэсе навучальна-пазнавальнай, грамадскай, асветніцкай, эстэтычнай, аздараўленчай і іншай дзейнасці.

52. Выхаваўчы працэс ажыццяўляецца работнікамі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, іншымі педагагічнымі работнікамі ў працэсе вучэбных заняткаў, пазавучэбнай дзейнасці, а таксама ў інтэрнатах. Выхаваўчая работа каардынуецца прарэктарам, які адказвае за арганізацыю выхаваўчай работы ў адпаведнасці са службовай інструкцыяй.

53. Ідэалагічная накіраванасць адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў каардынуецца першым прарэктарам.

54. Каардынацыю і арганізацыю выхаваўчай работы на факультэтах ажыццяўляюць намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, на кафедрах – загадчыкі кафедраў.

55. Вучэбна-метадычная работа вядзецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і планам Навукова-метадычнага савета, які зацвярджаецца рэктарам Універсітэта.

Вучэбна-метадычная работа накіравана на вырашэнне задач павышэння ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове комплекснага падыходу да паляпшэння якасці выкладання, удасканалення зместу, арганізацыі і метадаў навучання, павышэння педагагічнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу, стварэння і абнаўлення вучэбна-метадычнай дакументацыі, удасканалення метадычнага кіраўніцтва самастойнай работы студэнтаў з мэтай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.

56. Вучэбна-метадычная работа ва Універсітэце ажыццяўляецца на трох узроўнях: кафедра, факультэт і Універсітэт. Арганізацыю і каардынацыю вучэбна-метадычнай работы і вучэбнай дзейнасці Універсітэта ажыццяўляе вучэбна-метадычны аддзел.

57. З мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці вучэбна-метадычнай работы ва Універсітэце ствараюцца прадмета-метадычныя камісіі на кафедрах, метадычныя камісіі на факультэтах, праводзяцца навукова-метадычныя канферэнцыі, семінары, выстаўкі, ажыццяўлецца павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу і супрацоўнікаў Універсітэта.


1   2   3

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка