Песня першая 1




НазваПесня першая 1
старонка1/10
Дата канвертавання23.02.2013
Памер1.42 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


Пекла

ПЕСНЯ ПЕРШАЯ

1У час цяжкі, у момант паваротны

Свайго жыцця, згубіўшы верны шлях,

Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.


4 Слоў не знайсці, каб выказаць мой жах,

Бо выклікаюць нават успаміны

Пра гэты лес намнога болыны страх,


7 Чым уяўленне ўласнай дамавіны.

Быў і саўдзельнікам вялікіх з'яў

Я ў жудасныя гэтыя хвіліны,


10 Хоць нізашто б цяпер не расказаў,

Як увайшоў у пушчу, бо дрымотай

Адольвацца ў дрымотным лесе стаў.


13 Я да пагорка падышоў з самотай,

Зірнуў уверх і ўбачыў, што яго

Вяршыня ўжо заліта пазалотай


16 Свяціла цудадзейнага таго,

Якое ўсім патрэбную дарогу

Паказвае паўсюдна. I з майго


19 Стрывожанага сэрца стаў патроху

Выходзіць страх, і неўзабаве ў ім

Застаўся толькі след перапалоху.


22 Як той плывец, што валам штармавым

Накрыты быў і ўсё-ткі выплыў з мора

Бяздоннага, застаўшыся жывым,


25 Мая душа, хоць з ног валіла змора,

3 палёгкай павярнулася зірнуць

На лес, дзе я загінуць мог учора.


28 Затым я целу даў перадыхнуць

I на гару пайшоў хадой рашучай,

Каб найхутчэй вяршыні дасягнуць.


31Мне давялося пад высокай кручай

Сустрэць нямала рознага звяр'я.

Была спярша пантэраю бліскучай


34 Дарога загароджана мая.

Не раз ад гэтай жудаснай пантэры

Назад пабегчы парываўся я.


37 Ды сонца разагнала морак шэры

I паднялося за сузор'ем тым,

3 якім сумесна аблятала сферы


40 У дзень стварэння, і ягоны ўздым

Зноў азарыў людскія спадзяванні

I поўсць пантэры ззяннем залатым.


43 Ёсць сіла дзіўная ў вясновым ранні!

Аднак убачыў я на сцежцы льва

I зразумеў, што здзейсніць парыванні


46 Не ўдасца мне. Гайдалася трава

Ад бегу льва. Капу даўжэзнай поўсці

Вялізная ўздымала галава.


49 Увасабленне прагнасці і злосці —

Ваўчыцу, у якой, хоць на людзей

Палюе звер, павыпіралі косці


52 3-пад скуры,— я сустрэў, пахаладзеў

I адступіў, згубіўшы нечакана

На свой пад'ём апошнюю з надзей.


55 Як пагарэлец, што расчаравана

Аплаквае багацце і жыццё,

Якое без астатку змарнавана

58 На гэтага багацця набыццё,

Я стаў спускацца ў вотчыну цямрэчы,

Адольваючы страху пачуццё.


61 Ды прада мною цень маўклівы нечы

Узнік неспадзявана ў момант той.

I я, як толькі воблік чалавечы


64 Убачыў у мясцовасці пустой,

Сказаў: «Хоць прывід, хоць зямны жыхар ты, Дапамажы мне страх адолець свой».


67 I адказаў ён шчыра, без пагарды:

«Не чалавек я, ім я быў раней.

Мае бацькі з-пад Мантуі — ламбардцы.


70 Народжаны sub Julio — пазней,

Чым стаць яму вядомым,— у спакоі

Пры Аўгусце я ў Рыме жыў. Эней,


73 Анхіза сын, які з'явіўся з Троі

Пасля пажару Іліёна, быў

Мной без ваганняў выбраны ў героі.


76 Але чаму ты паварот зрабіў

Да прорвы той, дзе скрухі і заганы,

Хоць на пагорак радасці ступіў?»


79 «Дык ты — Вергілій! Бурны, несціханы

Выток магутных вобразаў і слоў,—

Я адказаў, не тоячы пашаны.—


82 Ты ўсіх паэтаў слава і любоў.

Уваж мяне за рэдкае цярпенне,

3 якім я ўнік у сэнс тваіх радкоў.


85 Ты мой настаўнік, ты маё натхненне,

Я запазычыў стыль высокі твой,

Які прынёс душы задавальненне.


88 На звера глянь, які перада мной,

Абарані мяне ад лютай пашчы

I кроў маю, і мышцы супакой».


91 «Зваротны шлях — дарога для прапашчых»,—

Сказаў паэт, але пасля дадаў:

«Палюе гэты звер заўсёды нашча.


94 Нікога, хто падняцца пажадаў,

Не прапускае ён — худы і злосны,

Нібыта век пасціў і галадаў,


97 Хоць дзен у звера не бывае посных.

Чым болей голад наталяе звер,

Тым болей гэты голад невыносны.


100 Ён спакушае і цяпер нявер.

Людзей, аднак, палохаць перастане

Зубоў ваўчыцы жудасны ашчэр.


103 Яна ў нябыт у хуткім часе кане

Ад пашчы ваўкадава, у каго

Не золата, а мудрасць у пашане.


106 Між лямцамі Італія яго

Народзіць вам, калі не нарадзіла.

За росквіт краю роднага свайго


109 Смялей, чым Эўрыал, Ніс, Турн, Каміла,

Змагацца будзе мужны ваўкадаў.

Ваўчыцу ўрэшце праглыне магіла.


112 Цябе правесці я паабяцаў

Праз месца вечных жудасцей і смуты,

Куды б адзін спускацца ты не стаў.


115 У царстве безвыходнасці пачуты

Табою будзе несціханы крык

Асуджаных на вечныя пакуты.


118 Ты ўбачыш і людзей, якія ў лік

Шчасліўцаў трапіць мараць без спачыну,

Бо ачышчальны жар у іх пранік.


121 Калі ж узняцца ў светлую краіну

Захочаш ты, я ля ўваходу ў Рай

Больш праведнай душы цябе пакіну.

124 I гэта не капрыз ніякі, знан,

Паганства мне Усявышні не даруе —

I для мяне закрыты дзіўны край.


127 Там — Боскі трон, хоць скрозь Гасподзь царуе,

Хоць вотчына ягоная — сусвет.

Шчаслівы той, хто з Богам пасябруе!»


130 I я сказаў Вергілію: «Паэт,

Прашу Хрыстом, з кім ты не быў знаёмы,

Пазбаў мяне ад звера і ад бед.


133 Высокай марай і табой вядомы —

Я да варот Пятра ісці гатоў

Дарогай мук, не ведаючы стомы».


136 Сказаў і за Вергіліем пайшоў.

ПЕСНЯ ДРУГАЯ

1 Дзень патухаў, начною цішынёю

Змрок супакойваў мірных жыхароў,

Страх авалодваў мною, толькі мною.


4 Баяўся я ісці ў бяздонны роў —

I ўсе свае душэўныя пакуты

Не хутка ўтаймаваў і пабароў.


7 Парвіце, музы, асцярогі путы!

Успомні, розум, і ператвары

Уражанні той ночы ў верш раскуты!


10 «Цябе я рады ўзяць у вадары,—

Паэту я сказаў,— ды затрымцела

Усё ад боязі ў мяне ўнутры.


13У «Энеідзе» ты пісаў, як смела

Калісьці бацька Сільвія Эней

Спускаўся ў Пекла ў абалонцы цела.

16 Дык Усявышні, што за ўсіх мацней,

Яго адорваў міласцю нязменнай

I ўсё рабіў, каб стаў Эней пазней


19 Стваральнікам імперыі свяшчэннай — Дзяржавы справядлівасці, дабра,

А не хлусні нахабнай і страшэннай.


22 Павінны, па задуме Ўладара,

Былі праславіць Рымскую дзяржаву

Святыя паслядоўнікі Пятра.


25 Пагібель Турна і Энея славу

Ты апісаў і прадказаў, што Рым

Аплотам веры зробіцца па праву.


28 Спускаўся ў Пекла, ведаю, затым

Апостал Павел, верай апантаны,

Каб даць выратаванне ўсім жывым.


31 Я ж не Эней, не судзень той абраны —

I ў тым, што не дазволіць Уладар

Спусціцца ў Пекла мне, перакананы.


34 Ніколі я невыканальных мар

Не песціў — і таму, мудрэц Вергілій,

Не кліч мяне на д'ябальскі цвінтар».


37 Як той, каго рызыкаваць натхнілі

Спакусы, а сумненні і разлік

Крок рызыкоўны ўсё ж прадухілілі,


40 Душой неспадзявана я панік

I ў Пекла перадумаў апускацца,

Як раіў геніяльны праваднік.


43 I цень мне адказаў: «Табе лякацца

Так не даводзілася, і таму

Пачаў ты сумнявацца і вагацца.


46 I чалавек, і звер, калі яму

Штось страшнае прыблюзніцца, загады

Даваць не ў стане розуму свайму.

49 Прымі выратавальныя парады

I ведай, хто віноўніца маёй,

Не зразумелай для цябе, спагады.


52 Па Лімбу, апавітаму імглой,

Бадзяўся я паганцам і сустрэўся

3 прыгожаю жанчынай маладой.


55 Заранкай позірк Дамы загарэўся —

I я цяплом яе анёльскіх слоў,

Яе кранальнай просьбаю сагрэўся:


58 «О дух, што ў Мантуі на свет прыйшоў,

Чыя не адгрыміць ніколі слава,

Пакуль у свеце існуе любоў!


61 Мяне прыспешвае такая справа:

Наладжана звярамі пад гарой

На сябра любага майго аблава.


64 Баюся, што закончыцца бядой

Аблава гэтая, бо пад напорам

Ваўчыцы адступае любы мой.


67 Прашу, дапамажы яму, каб сорам

За тое, што спазнілася, пасля

Не стаў штодзённым і цяжкім дакорам.


70 Жыхарка неба, Беатрычэ я.

3 палаца Божага сюды спусціцца

Мяне прымусіла любоў мая.


73 Я буду перад Богам ганарыцца

Табой, калі ў свой дом зраблю зварот».

I шчасцем твар мой мусіў азарыцца:


76 «Табе, жанчына, чалавечы род

Тым абавязаны, што ён узняты

Тварцом вышэй за ўсіх зямных істот.


79 Я рады просьбу выканаць, бо ўся ты

Ахоплена трывогаю, аднак,

Здаецца мне, твой клопат пазнаваты.

82 Прашу цябе, паведай шчыра, як

Рашылася сысці ты ў Пекла з Раю,

Куды вярнуцца прагнеш усяляк?»


85 I мне яна: «Пытанне адабраю

I ўвесь адказ, які я зараз дам,

Уважліва табе паслухаць раю.


88 Прынесці страшна зло сваім братам.

I болын, па сутнасці, няма нічога,

Чаго ў жыцці баяцца трэба нам.


91 I не баюся я, стварэнне Бога,

Пакутаў вашых і таго агню,

Ў якім пакутнікаў згарэла многа.


94 Ад перашкод я сябра бараню,

Бо Дзева Беззаганная спагадна

Над грэшнікам прасцерла даланю.


97 Лючыі міласэрна — не загадна —

Яна сказала: «Ваяру твайму

Падмога неабходна неадкладна».


100 Ка мне Лючыя падплыла таму,

Калі сядзела я каля Рахілі,

I вымавіла: «Памажы таму,


103 Каго падняцца над гурмой натхнілі

Пяшчота і каханне да цябе

I ў бок сапраўднай ісціны схілілі.


106 Знямог ён у няроўнай барацьбе

3 ракой жыцця — яна страшней за мора

Да берага не кожны даграбе.


109 Ніхто так шпарка не ўцякаў ад гора

I не насіўся ў пошуках цяпла,

Як хутка я з нябеснага сабора


112 У Лімб на помач любаму сышла.

Табе я веру, бо пра ўсіх, каго ты

Прывабіў словам, коціцца хвала».

115 I папрасіла, поўная журботы,

Абараніць ад жудасных звяроў

Таго, хто прагне Божае пяшчоты.


118 Пакінуў я прызначаны мне схоў

I ўратаваў цябе ад злога звера,

Што сквапіцца на праведную кроў.


121 Што ж бачу я? Ваўчыца, як Мегера,

Цябе спужала — і ў грудзях тваіх

Ва ўратаванне патухае вера,


124 Калі знайшоў падтрымку ты ў траіх

Святых жанчын, калі выконваць свята

Паабяцаў я пажаданні іх».


127 Вергілій скончыў. I, як тая мята,

Паніклая ад шэрані начной,

А раніцай ажыўшая, узнята


130 3 глыбінь душы была рашучасць мной —

I праявіўся мой характар мужны.

Я так сказаў Вергілію: «О мой


133 Настаўнік мудры, ты велікадушны,

Як і жанчына, што сышла з нябёс,

Калі назад — знясілены і скрушны —

136 Я адступаў ад звера. Ты прынёс

Выратаванне мне, і без ваганняў

Табе я давяраю ўласны лёс.


139 Мне больш такіх не вынесці змаганняў.

Вядзі мяне наперад за сабой!»

I я за мудрацом без нараканняў


142 Пайшоў дарогай цеснай і крутой.


ПЕСНЯ ТРЭЦЯЯ


1«Жахліва мне! Сэнс надпісу суровы!» -

Ускрыкнуў я і сцёр халодны пот,

На браме ў Пекла прачытаўшы словы:


4«ТУТ У КРАІНУ ЦЕНЯЎ УВАХОД,

У ЦАРСТВА ВЕЧНАЙ СКРУХІ I МАРКОТЫ,

ДЗЕ СХОЎ ЗНАЙШОЎ ЗАПНУЎШЫ НАРОД.


7ВЯЛІКІ ДОЙЛІД ЗБУДАВАЎ ВАРОТЫ

Ў ПАДЗЕМНЫ ГОРАД I ЯГО МУРЫ

ПА ПРАВУ ЎЛАДЫ, РОЗУМУ, ПЯШЧОТЫ.


10ЁН — ВЕЧНЫ! I Ў СВАІМ МАНАСТЫРЫ

УСТАЛЯВАЎ ПАРАДАК АДМЫСЛОВЫ.

ТАМУ НАДЗЕЙ 3 САБОЮ НЕ БЯРЫ!»


13 Але паэт, спакойны і талковы,

Прамовіў: «Страх пакінь каля варот,

Бо ў Пекле надта жудасныя ўмовы.


16 Урочышча, дзе існуе народ,

Які пазбаўлены святла развагі,

Дзе кожны — ці вар'ят, ці ідыёт,


19 Мы ўжо прайшлі». Сваім святлом адвагі

Ён мне надаў і за руку павёў

У спрат, не варты нічыёй увагі.


22 Уздыхі, стогны напаўнялі схоў,

Адкуль не ўбачыш Рэгула і Спікі,

I я таму расхваляваўся зноў.


25 Там кпіны гучныя, глухія ўпікі,

Гаворкі, воплескі, нямоўчны гам

Зліліся ў гул пагрозлівы і дзікі,


28 Нібы віхор разбушаваўся там,—

I круцяцца нябожчыкі ў цямрэчы,

Як той пясок, пад гэты тарарам.


31 «Чаму,— ад страху я ссутуліў плечы,— Наканавана столькі ім пакут?

Хто гэтыя гаротнікі, дарэчы?»

34 «Асуджаны жыць векавечна тут —

У гэтым змроку жудасным і шэрым —

Ва ўсіх адносінах бясслаўны люд


37 3 анёламі, што найвышэйшым сферам Служылі верна, ды не памаглі

Ўсявышняму ў змаганні з Люцыферам,


40 За што з нябёсаў скінуты былі

Уладаю абуранага Бога.

Але і ў Пекле іх не прынялі».


43 I я сказаў: «Сэнс вэрхалу такога

Не зразумелы мне». Ён у адказ:

«Каб зразумеў, скажу зусім нямнога.


46 Хоць іхні лёс горш ад любых абраз,

Паўторна ім памерці немагчыма.

Тут бедаваць ім суджана ўвесь час.


49 Забылі іх і суддзі, і радзіма.

I Рай, і Пекла не даступны ім.

Ды што казаць пра іх? Зірні — і міма!»


52 I ўбачыў я: за сцягам трапяткім,

Які ляціць так хутка, што не спыніш,

Нясуцца людзі гурмішчам такім,


55 Што здзівішся, калі пагляд свой кінеш

На іх неспадзявана ты, як шмат

Людзей прыйшло на немінучы фініш.


58 Пазнаў у гэты міг я акурат

Цень чалавека, што па ўласнай волі

Адмовіўся ад славы і пасад.


61 I я пераканаўся ў тым паволі,

Што гэта гурт зламыснікаў, чыёй

Ні Бог, ні д'ябал не палепшыць долі.


64 Яны бянтэжаць галізной сваёй.

Раз'едзеныя восамі, сляпнямі —

Іх твары заліваюцца крывёй,


67 Перамяшанай з горкімі слязамі,

I сумесь гэтая ля іхніх ног

Глытаецца таўстымі чарвякамі.


70 На беразе ракі шырокай змог

Я гурт людзей убачыць неўзабаве,

Які, каб пераехаць на той бок,


73 Чакаў сваёй чаргі на пераправе,

I папрасіў: «Настаўнік дарагі!

Дай тлумачэнне гэтай дзіўнай з'яве».


76 «Я дам яго, як толькі берагі

Ракі пакут,— сказаў ён раздражнёна,—

Убачу не праз навалач смугі».


79 Я зразумеў, што гэта забарона

Наперад лезці,— і не гаварыў,

Пакуль не падышлі да Ахерона.


82 Сівы, суровы, грубы старац плыў

Да нас на лодцы і крычаў: «О гора

Таму, хто пра Ўсявышняга забыў!


85 Не прыме вас нябесная прастора.

Я вас перавязу на бераг той,

Дзе холад, спёка, вечны змрок і змора»


86 А мне сказаў: «Што тут рабіць жывой

Душы, якая гэтак прагне славы?

Бяжы адсюль! Ля мерцвякоў не стой!»


89 «Ідзі,— дадаў,— праз іншыя заставы. Навошта плыць табе праз Ахерон?

Ты варты больш дастойнай пераправы».

92 Але Вергілій вымавіў: «Харон!

Так пажадалі там, дзе воля — сіла,

Дзе свеціцца галоўная з карон».


95Тырада вочы д'ябла пагасіла,

Уціхамірыла касматы лоб —

I твару злога не перакасіла.

100 Вясляр бліжэй да берага прыгроб —

I стомленыя голыя істоты,

Скрыгочучы зубамі, узахлёб


103 Выкрыкваць сталі розныя брыдоты

Пра родны край, пра Бога, пра бацькоў,

Пра чалавецтва — скопішча басоты.


106 Ішоў, галосячы, гурт мерцвякоў

Да стромы той, што ўноч і ўдзень чакае

Усякага, хто Бога не знайшоў.


109 Калматы д'ябал грэшнікаў склікае,

У лодку звальвае і б'е вяслом,

Калі хто позніцца або ўцякае.


112 Як з дрэў, што развіталіся з цяплом,

Лісцё спадае на пустыя градкі

I прах вяртаецца зямлі галлём,


115 Так грэшныя Адамавы нашчадкі

Кідаюцца па знаку весляра

I ўніз ляцяць, бы ў пастку курапаткі.


118 Не пераправіцца адна гурма

На бераг процілеглы Ахерона —

Другую ўжо перапраўляць пара.


121 «Мой сын,— сказаў настаўнік пранікнёна,— Любы мярцвяк, што Бога абурыў,

На тым баку сваё знаходзіць лона.


124 Без боязі ляціць ён пад абрыў

У човен, бо прымае пакаранне

Звычайна за душы сваёй парыў.


127 Тут не для душ набожных збудаванне.

I радуйся бязмежна, што Харон

Хацеў прадухіліць тваё жаданне


130 У Пекла трапіць». Толькі скончыў ён,

Так здрыганулася зямля пад намі,

Што міг той помню я да гэтых дзён.

133 Была зямля запырскана слязамі,

Маланак стрэлы джгалі навакол,

Грымелі далячыні перунамі —


136 I ўпаў я ў непрытомнасці на дол.


ПЕСНЯ ЧАЦВЁРТАЯ


1Мой сон глыбокі перарваў раптоўна

Жахлівы гром, і падхапіўся я,

Як чалавек, разбуджаны гвалтоўна.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Песня першая 1 iconПершая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі "Песня пра зубра") Мэта
Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”)

Песня першая 1 iconАгароднік Дзмітрый Барысавіч нарадзіўся 11 чэрвеня 1978 года ў г п. Зэльва
Ліпецка (першая ліга Расіі) са студзеня па жнівень 2003 года, “Дынама” г. Санкт Пецярбурга (першая ліга Расіі) са жніўня па ліпень...

Песня першая 1 iconОткуда ж, приятель, песня твоя: Гренада, Гренада, Гренада моя
Эпиграф: «Откуда ж, приятель, песня твоя: «Гренада, Гренада, Гренада моя»?», Песня «Гренада», автор слов Михаил Светлов

Песня першая 1 icon1. Древнегреческий фольклор и мифология
Свадебные песни – гименеи. Из свадеб песни трудами Сапфо – особая форма лирического стихот-ия – эпиталамии. Похоронная – френос (тренос)....

Песня першая 1 iconТонкі знаўца прыгажосці прыроды І чалавечай душы: Максім Багдановіч. «Маёвая песня»
М. Багдановіча; дапоўніць агульнае ўражанне аб сродках мастацкай выразнасці ў вершах М. Багдановіча «Маёвая песня» І р. Барадуліна...

Песня першая 1 iconСвята творчасці "Песня застаецца з чалавекам"
Рэспубліканскага фестывалю песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам". Фестываль праходзіць трэці раз, пачынаючы...

Песня першая 1 icon1. Дваццаць першая літара беларускага алфавіта
У', нескл., н. Дваццаць першая літара беларускага алфавіта. Вялікае У. Друкаванае у

Песня першая 1 iconСёньня паведаміў, што 18 сьнежня тут была надрукаваная 100-тысячная навіна. А вось самая першая навіна была збмешчана 3 кастрычніка 2000 году. Згодна
Там жа зьмешчаны сьпіс 10 найбольш папулярных навінаў парталу за 7 гадоў. Першая тройка выглядае наступным чынам: Намётавы гарадок...

Песня першая 1 iconПесня мая

Песня першая 1 iconДавняя песня

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка