1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка»




Назва1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка»
старонка1/57
Дата канвертавання13.02.2013
Памер13.55 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   57
















К', нескл., н. 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка».

2. Глухі, заднеязычны, выбухны зычны гук.

К2, прыназ, з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «к» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху або дзеяння ў бок якога-н. прадмета або асобы, якія ўсведамляюцца як прасторавая мяжа ці мэта; тое, што і да (у 1 знач.). Ісці к сыну. Зваць к сабе. Хіліцца к захаду, а З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Колас. Сялом вясковы гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі. Хадыка.

Часавыя адносіны

2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы. Зжаць жыта к нядзелі, а Схіляецца дзень к надвячорку. Колас. Збіралася к начы на дождж. Чорны.

Аб'ектныя адносіны

  1. Ужываецца пры абазначэнні яакіраванасці да таго, што з'яўляецца матывам, стымулам гэтага дзеяння; тое, што і да (у 9 знач.). Клікаў ён народ свой к волі. Колас.

  2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці стану, уласцівасці або дзеяння да чаго-н., сувязі уласцівасці або прыметы з чым-н.; тое, што і да (у 11 знач.). Мы беларусы з братняю Руссю разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Шырай жа к праўдзе дарогу! Крапіва. Ахвота бліжэй к дому быць. Грахоўскі. // Ужываецца ва ўстойлівых спадучэннях (зпяважлівых выразах, лаянкавых словах). Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Колас.

  3. Ужываецца пры абазначэнні далучэння да чаго-н.; тое, што і да (у 7 знач.). Каласок к каласку у снапы Клапатліва збірае рука. Астрэйка.

Мэтавыя адносіны

6. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета. Лячэнне к чаю. Як песня птушкі раніцою К жыццю ўздымае поле, гай,Вось так і ты, паэт, спявай, Каб вечна песня маладою Жыла ў народзе. А. Александровіч.

КА', нескл., н. Назва літары «к».

КА2, прыназ, з Д. Ужываецца замест «К2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.

КААГУЛÍРАВАЦЦА, -руецца; незак. 1. Паддавацца каагуляцыі.

2. Зал. да каагуліраваць.

КААГУЛІРАВÁЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) каагуляцыі.

КААГУЛЯНТ, -у, М -нце, м. Хімічны рэактыў, які выклікае каагуляцыю.

КААГУЛЯТ, -у, М -ляце, м. Асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

КААГУЛЯТАР, -а, м. Апарат для прамысловаіí апрацоўкі калоідных сістэм (для вьíдзялення каагуляту).

КААГУЛЯЦЫЯ, -і, ж. Працэс згортвапня,, асядакня часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

[Ад лац. соа^цíаíіо — згортванне, згушчэнне.]

КААЛІН, -у, м. Белая вогнетрывалая гліна* якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай і інш. відах вытворчасці.

[Ад геагр. назвы.]

КААЛШАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да» кааліну, складаецца з кааліну. Каалінавыя пароды. Каалінавая гліна.

КААЛІНІТ, -у, М -нíце, м. Мінерал, састаўная частка большасці глін, асабліва каалінавых.

КААЛІЦЫЙНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кааліцыі (у 1 знач.). Кааліцыйны дагавор. Кааліцыйныя дзяржавы.

2. Утвораны на прынцыпах кааліцыі (у 2 знач.). Кааліцыйны ўрад.

КААЛÍЦЫЯ, -і, ж. 1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. соаШпз — аб'яднаны.]

К4АПЕРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каапераваць, кааперавацца.

КААПЕРАВÁЦЦА, -рýюся, -рýешся, -руецца; зак. і незак. 1. Аб'яднацца (аб'ядноўвацца) на асновах кааперацыі (у 1, 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да каапераваць.

КААПЕРАВАЦЬ, -рýíо, -рýеш, -рýе; зак. і незак., каго-што. 1. Аб'яднаць (аб'ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі (у 1, 2 знач.). Каапераваць сельскую гаспадарку. Каапераваць працу.

2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.). Каапераваць насельніцтва.

КААПЕРАТАР, -а, м. 1. Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі.

2. Разм. Работнік кааператыве, кааперацыі (у 3 знач.). Ксавэр Блецька адышоў ад зямлі стаў тутэйшым кааператарам. Чорны.

КААПЕРАТЫУ, ыва, м. 1. Тое, што і к ааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі удала. Чорны.

2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.

КААПЕРАТЫУНА-КАЛГÁСНЫ, -ая, -ае. У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. ўласнасць.

КААПЕРАТЫЎНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка. ІІ Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.

КААПЕРАТЫЎШЧЫК, -а, м. Разм. Тое, што і кааператар (у 2 знач.).

Жааперапыя 567 Каб

КААПЕРÁЦЫЯ, -і, ж. 1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

  1. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб'яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.

  2. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.

[Ад лац. соорегаíіо.]

КААПТАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, кааптаваць.

КААПТАВÁЦЦА, -тýецца; незак. Зал. да кааптаваць.

КААПТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; зак. і незак., каго. Правесці (праводзіць) кааптацыю.

КААПТÁЦЫЯ, -і, ж. Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

[Ад лац. соорШіо — дадатковае выбранне.]

КААРДЫНАВÁНАСЦЬ, -і, ж. Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.

КААРДЫНАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць, каардынавацца.

КААРДЫНАВÁЦЦА, -нýецца; зак. і незак. 1. Узгадніцца (узгадняцца), прыйсці (прыходзіць) у адпаведнасці

2. толькі незак. Зал. да каардынаваць.

КААРДЫНАВАЦЬ, -нýю, -нýеш, -нýе; зак. і незак., што. Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые-н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.

КААРДЫНÁТНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да каардынаты, каардынат. Каардынатная сетка. Каардынатныя плоскасці. Каардынатны вугал.

КААРДЫНАТЫ, ат; адз. каардынáта, -ы, ДМ аце, ж.1. Спец. Велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы. Сістэма каардынат. Геаграфічныя каардынаты. Паведамлялася, што эсмінец вядзе цяжкі бой з варожымі самалётамі.. ÍПыфрам вызначаліся каардынаты. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Адрас, месцапражыванне ці месцазнаходжанне каго-н. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты ці можа нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску. Шамякін.

[Ад лац. со — разам і огáіпаíш — упарадкаваны.]

КААРДЫНАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да каардынацыі. Каардынацыйная сувязь. Каардынацыйны цэнтр.

КААРДЫНАЦЫЯ, -і, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць. Савет па каардынацыі.

2. Мэтазгодпая адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.

[Лац. соогáіпаíіо.]

КАБ', злучн. 1. мэтавы. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія ўказваюць на мэту або прызначэнне таго, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе. Машыны спусцілі з парома.., каб не былі на воку пры дарозе. Лынькоў. Клуб гэты таксама да часу ў нас. Новы пабудуем. З добрай сцэнай, каб і гарадскі тэатр мог да нас прыехаць. Крапіва. // Далучае інфінітыўныя звароты са значэннем мэты. Нарэшце лес кончыўся. Дзед выйшаў з лесу і запыніўся, каб разгледзецца. Колас. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «хоць» («хаця»). А як пайшоў [Мікола] усё азіраўся, каб хаця ніхто яго тут не падгледзеў. Чорны. / Уваходзіць у склад састаўных злучнікаў мэты: «для (дзеля) таго каб», «з тым каб», «затым каб». Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур'ёзных адносін да яе з маладых гадоў. Колас.

  1. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія выражаюць умову, што не адпавядае рэчаіснасці (звычайна ў адпаведнасці з часціцай «бы» ў галоўным сказе). Не пісаў бы, не складаў бы Я вас, думы-песні, Каб не вецер не зялёны, Вецер на прадвесні; Каб не вербы над магілай І не шум бярозкі Над прасёлачнай дарогай. Танк. — Каб не голад, не гэты клунак за плячамі, узяў бы я гэтага Якава пад руку і пайшлі б недзе, вырашаючы і малыя і вялікія пытанні. Пестрак. / Можа ўжывацца ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «то» і «дык» галоўнага сказа, калі даданы сказ займае прэпазіцыйнае становішча. — Выбіўся [стары] з сілы, вылазячы з багны, каб яшчэ трохі, то і капцы. Кулакоўскі. [Карнейчык:] Твой бацька маладзец. Каб не ён, дык бы мяне паны зусім забілі. Крапіва.

  2. тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.— Матка мая, хоць і не гаворыць мне, хацела б, каб я вярнулася да Васіля. Колас. Гаварыла зямля, Што не хоча яна, Каб палі арашала Крывёю вайна. Танк. // Далучае інфінітыўныя выразы, якія паясняюць або ўдакладняюць галоўны сказ. Сутнасць сатыры ў тым, каб выстаўляць на паказ, на смех адмоўныя з'явы жыцця. Крапіва. / ён, стары чалавек, здатны яшчэ на тое, каб карысць людзям прыносіць. Лынькоў; б) Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Званне гвардзейца не толькі чэсць, але і абавязак. Трэба, каб абавязак гэты выконвалі па-гвардзейску. Мележ; в) Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы.— Не той Жагула, каб ён абы-каму раскідаўся сваім дабром. Крапіва; г) Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы (звычайна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадносных слоў «такі», «гэтакі» і інш.). Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Варатніцкі не узнімаў вачэй. І толькі адно было жаданне каб хутчэй скончыўся гэты страшны суд. Дадзіёмаў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць, Шляхам міру і дружбы ісці! Танк; д) Падпарадкоўвае даданыя сказы характару і спосабу дзеяння (звычайна ў адпаведнасці з суадносным словам «так»). Памылкі .. [настаўнік] стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыў-

Каб 568 Кабелынчык

дзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. Колас.— Дык ты як-небудзь скажы так, каб лішне доўгіх гаворак і разваг не было. Чорны. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «аж».— Пойдзем цяпер прытупнем, каб аж падэшвам горача стала. Кулакоўскі. [Батура:] Чулі, дзяўчаты, як з вашага брата здзекуюцца? Заспявайце сватам так, каб аж ім моташна стала. Крапіва.

4. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.— Бацька абнямог, каб пры вас не сказаць, памёр. Чорны. [Грышка:] А я, каб ты ведаў, сала вельмі люблю, але бяда, што няма яго. Чарот.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   57

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць І б. Прыказка....

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» iconАя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша»
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» iconАтая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл»
Л, нескл., н. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ»
З', нескл., н. Дзевятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «зэ». Вялікае Друкаванае з

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ»
Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ»
Т, нескл., н. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» iconВосьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ»
Ж', нескл., п. Восьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ». Друкаеанае ж. Курсіўнае ж

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ»
Д, нескл., н. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн»
Н, нескл., н. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н

1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка» icon1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха»
Х, нескл., н. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае Х

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка