І. В. Казакова беларускі фальклор




НазваІ. В. Казакова беларускі фальклор
Дата канвертавання28.10.2012
Памер212.79 Kb.
ТыпДокументы
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Нацыянальны інстытут адукацыі


І.В. Казакова


БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР


Праграма курса на выбар для ХІ – ХІІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання

з 12-гадовым тэрмінам навучання


Мінск 2007

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА.

На сучасным этапе, калі аб'ём ведаў значна пашырыўся, узрастае роля сярэдняй школьнай адукацыі. Той падмурак ведаў, які будзе закладзены ў школе, павінен стаць трывалай асновай адукацыі вышэйшай, атрыманне і засвойванне ведаў па розных галінах навукі ў рэчышчы навейшых сучасных тэхналогій. Таму сённяшняя школьная адукацыя павінна быць разнапланавай, рознабаковай, даваць веды па ўсіх напрамках і вытоках навукі і культуры.

У школьным курсе беларускай літаратуры неабходна засяродзіць увагу вучняў на ролі фальклору. Беларускі фальклор – гэта невычэрпная крыніца, якая і зараз жывіць традыцыйнае мастацтва, асабліва літаратуру.

Беларускі народ пакінуў нашчадкам багатую фальклорную спадчыну, якая ў адрозненне ад спадчыны многіх еўрапейскіх народаў і зараз з’яўляецца жывой і ўяўляе сабой важную частку духоўнай культуры. Гэта не азначае, што фальклор не змяняецца і захаваў тыя ж формы бытавання і тую ж функцыянальнасць, што і стагоддзі таму назад. З развіццём грамадства змяняецца і народная творчасць, яе роля, жанравы састаў, сувязь з рэчаіснасцю. У памяці народа, а часам і ў актыўным бытаванні захаваліся лепшыя ўзоры вуснай паэзіі, якія сугучны часу, задавальняюць эстэтычныя густы сучаснікаў, адпавядаюць ідэалам дабра і справядлівасці.

Беларускі фальклор мае шмат агульнага з фальклорам іншых славянскіх народаў і разам з тым нямала адметнага, нацыянальнага, асабліва ў паэзіі земляробчага календара і ў сямейна-абрадавай паэзіі. Багаццем зместу і дасканаласцю мастацкай формы можа ганарыцца наш народ.

З каштоўнай фальклорнай спадчыны сваёй Радзімы павінен азнаёміцца кожны культурны чалавек, асабліва гэта датычыцца моладзі і юнацтва, бо веданне сваіх вытокаў, сваіх каранёў будзе садзейнічаць фарміраванню пачуцця нацыянальнай годнасці, любові да свайго народа, краіны, дзяржавы, выхаванню нацыянальнай свядомасці, што з’яўляецца неад’емнай часткай ідэалагічнага выхавання.

Фальклор адыгрываў і адыгрывае значную ролю ў жыцці нашага народа, з’яўляецца велізарнай скарбніцай духоўных каштоўнасцей, аднаўляе сувязь часоў, замацоўвае традыцыі, выхоўвае лепшыя якасці чалавека: любоў да сваёй радзімы, імкненне да свабоды, павагу да людзей, працавітасць, сумленнасць, справядлівасць і інш., фарміруе пачуццё прыгожага на лепшых узорах створанага народам мастацтва. Вусная народная творчасць – гэта і школа, і кніга, і цэлы кодэкс маральна-этычных норм. Таму вельмі важна выкладанне фальклорных курсаў у межах агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэты курса:

-- даць агульнае ўяўленне пра фальклор, адлюстраванне ў фальклоры духоўнага і працоўнага жыцця народа, яго светапогляду, маралі, этыкі, сацыяльных і эстэтычных ідэалаў;

-- пазнаёміць вучняў з асноўнымі відамі і жанрамі беларускага фальклору;

-- раскрыць патрыятызм, аптымізм, гуманізм вуснай народнай творчасці беларусаў;

-- абудзіць цікавасць вучняў да народнай творчасці, да фальклорнай спадчыны нашых продкаў;

-- прадставіць фальклор, як мастацтва слова, яго ролю у фарміраванні беларускай літаратуры;

-- выхоўваць патрыятычныя адносіны да сваёй краіны, яе духоўнае багацце, фарміраваць пачуццё годнасці за сваю прыналежнасць да народа, які мае такую багатую культуру;

-- паказаць месца беларускай народнай творчасці ў духоўнай культуры славян.

Задачы курса:

-- закласці падмурак вывучэння беларускай літаратуры праз веданне фальклорнага багацця народа;

-- паглыбіць вывучэнне профільных прадметаў (мовы, літаратуры, гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры);

-- зацікавіць вучняў у збіранні і захаванні беларускага фальклору;

-- арганізаваць практычную работу па збіранню і вывучэнню сучаснага фальклору, наведванню музеяў беларускай народнай культуры, фальклорных лабараторый, напісанню творчых і навукова-даследчых работ, стварэнню творчых фальклорна-песенных школьных калектываў;

-- фарміраваць у навучэнцаў добры эстэтычны густ на ўзорах народнага мастацтва, развіваць інтарэсы і здольнасці вучняў, павышаць агульны ўзровень паспяховасці навучэнцаў;

-- навучыць правільнаму арыентаванню ў навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, прысвечанай беларускай народнай культуры.

Распрацаваныя ў праграме раздзелы, напрамкі і пытанні дапамогуць вучням пазнаёміцца з асноўнымі відамі і жанрамі беларускага фальклору, тэматычным зместам вусных паэтычных твораў і іх паэтыкай.

У канцы кожнага раздзела змешчаны спіс літаратуры, у якім рэкамендуюцца для азнаямлення зборнікі вуснай паэтычнай творчасці, гісторыка-тэарэтычныя даследаванні, у тым ліку па гісторыі фалькларыстыкі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі. Даецца магчымасць пашырыць гэты спіс пры жаданні паглыбленага вывучэння фальклору і звузіць яго тымі працамі, у якіх змяшчаецца агульная характарыстыка найбольш важных жанраў народнай паэтычнай творчасці. У канцы праграмы падаецца агульны спіс асноўнай літаратуры па дадзеным курсе.

ПРАГРАМА курса на выбар

34 гадзіны


УВОД3IНЫ. (1 г.)

Месца беларускай народнай творчасці ў духоўнай культуры славян. Значэнне фальклору. Багацце беларускай фальклорнай спадчыны ў сусветным кантэксце.

Пазнавальная, выхаваўчая і эстэтычная каштоўнасць фальклору, яго роля ў развіцці нацыянальнай культуры, літаратуры і мастацтва ў розныя гістарычныя перыяды.

Фальклор — гістарычна першая форма выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Фалоклор і мадэлі свету. Міфалогія і фальклор.

Фальклор як першакрыніца этнасу. Беларуская літаратура і народная творчасць. Фальклор і сучасная культура.

Пісьменнікі, вучоныя, выдатныя дзеячы культуры пра фальклор. Роля фальклору ў патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні пачуцця нацыянальнай годнасці, любові да роднай культуры, краіны, дзяржавы.

I. 3 ГІСТОРЫ1 БЕЛАРУСКАЙ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ. (3 г.)

Першыя звесткі пра беларускі фальклор у летапісах і старажытнай літаратуры.

Першыя працы ў галіне беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі (Л.Меер, З.Даленга-Хадакоўскі, М.Чарноўская, І.Шыдлоўскі).

Збіральнікі і даследчыкі беларускага фальклору.

Значэнне дзейнасці А.Рыпіскага.

А.Міцкевіч пра беларускі фальклор.

Дзейнасць Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, Р.3янкевіча, П.Шпілеўскага і іншых даследчыкаў фальклору і этнаграфіі беларусаў.

Фалькларыстычная дзейнасць І.І.Насовіча, П.В.Шэйна — выдатныя збіральнікі беларускага фальклору, значэнне іх зборнікаў.

Фалькларыстычныя і этнаграфічныя працы М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, У.М.Дабравольскага і іншых даследчыкаў.

Заснавальнік беларускай філалогіі, выдатны вучоны-беларусазнавец Я.Ф.Карскі і беларуская фалькларыстыка.

Уклад у развіццё беларускай фалькларыстыкі М.Федароўскага, М.В.Доўнара-Запольскага, М.Я.Янчука, А.К.Сержпутоўскага, І.А.Сербава.

Фальклорныя зборнікі і даследаванні.

Зборнік М.Гарэцкага і А.Ягорава, А.Шлюбскага, М.Чуркша.

Роля Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы ў збіранні і даследаванні народнай творчасці.

Шматтомны збор беларускай народнай творчасці. Працы Р.Р.Шырмы, Г.І.Цітовіча.

Дапаможнікі па беларускім фальклоры.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА I РАЗДЗЕЛА:

  1. Бондарчык В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў. – Мн., 1961.

  2. Восточно-славянский фольклор. Словарь научной и народной терминологии. – Мн., 1993.

  3. Грынблат М.Я. Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка : Бібліяграфічны паказальнік. – Мн., 1972.

  4. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік і інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць / Падруч. для студэнтаў ВНУ. – Мн., 2000.

  5. Казакова І. В. Беларускі фальклор. Курс лекцый. – Мн., 2003.

  6. Каханоўскі Г.А., Малаш А.А., Цвірка А.К. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. – Мн., 1989.

  7. Кондарчик В. К., Чигринов И. Т. Николай Яковлевич Никифоровский. – Мн., 1960.

  8. Новиков Н. В. Павел Васильевич Шейн. – Мн., 1972.

  9. Пширков Ю. С. А.Е.Богданович. – Мн., 1966.

  10. Пятроўская Г.А., Цішчанка І.К. і інш. Беларуская фалькларыстыка. Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гадах XIX — пачатку XX стст. – Мн., 1989.

  11. Саламевіч І.У. Беларускі фальклор. Кароткі бібліяграфічны даведнік. – Мн., 1964.

  12. Саламевіч Я. Міхаіл Федароўскі. – Мн., 1972.

  13. Фядосік А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка. – Мн., 1987.


II. ТРАДЫЦЫЙНЫЯ АБРАДЫ I СВЯТЫ БЕЛАРУСАЎ, IX ПАЭ31Я. (14 г.)

Характарыстыка абрадаў і абрадавай паэзіі.

Старажытнасць паходжання. Адлюстраванне ў традыцыйных абрадах і звычаях старажытных культаў, вераванняў, магіі, татэмізму, анімізму, міфалагічнага светаўяўлення нашых продкаў.

Сувязь традыцыйных свят і абрадаў з галоўнымі этапамі жыцця і працоўнай дзейнасцю чалавека.

1. Традыцыйныя святы беларускага земляробчага календара (абрады і паэзія). (7 г.)

Каляды.


Аграрная магія калядных абрадаў і песень. Шчадраванне і навагодняя варажба. Гаспадарчая дзейнасць сялян і клопат пра будучы ўраджай – асноўны змест калядак і шчадровак. Калядныя гульні: ваджэнне “казы”, “Жаніцьба Цярэшкі”.

Праводзіны зімы.

Асноўныя матывы масленічных, або запускных песень.

Гуканне вясны.


Вяснянкі і іх змест: услаўленне вясны, замыканне зімы і адмыканне лета, функцыянальнасць песень і абрадаў.

Велікодныя абрады і звычаі.

Валачобнікі. Шырокі, эпічны паказ працы земляроба ў валачобных песнях. Каханне, сямейнае жыццё, дабрабыт гаспадара — магічнасць велікодных песень. Мастацкія вобразы валачобных песень.

Веснавыя карагоды.

Сэнс і песеннае суправаджэнне карагодных вяснянак.

Юр'я. Юр'еўскія песні.

Юр'я — свята першага абрадавага выгану жывелы ў поле. Гаспадарчая сутнасць юр'еўскіх абрадаў: ахова хатняй жывелы. Асноўныя матывы юр'еўскіх песень: гаспадарчы клопат селяніна пра адмыканне зямлі, выпусканне расы.

Мікола.

Свята конюхаў, пачатак вывядзення коней на начлег. Паэзія і хараство абраду, эстэтычнае праламленне свята ў мастацкай творчасці.

Сёмуха або троіца.

Культ раслін у троіцкіх абрадах і песнях. Сёмушныя "дзяды". Завіванне вянкоў. Куставыя песні. Матывы шлюбу і ўрадлівасці зямлі, першай зеляніны.

Русальны тыдзень.

Провады русалкі. Русальныя песні, матывы і сюжэты. Вобраз русалкі ў беларускай паэзіі, прозе, драматургіі.

Купалле. Пятро.

Купалле — урачыстасць у гонар сонца, жыватворных сіл прыроды, зямнога плёну. Купальскія абрады і звычаі, іх сувязь з язычніцкімі вераваннямі і летнім сонцастаяннем. Купальскія легенды і паданні. Вобраз Купалінкі (Купалачкі), Купалы, Купальніцы ў купальскіх песнях. Матывы кахання і шлюбу. Матывы пошукаў шчасця і лепшай долі на Купалле, іх адлюстраванне ў творах мастацтва. Гумарыстычныя купальскія песні.

Пятро — працяг Купалля. Тэма кахання і замужжа ў пятроўскіх песнях. Тэма прыроды ("Прыйшоў Пятрок — апаў лісток") і народнага багацця, шчасця ў сям'і.

Жніво, зажынкі і дажынкі.

Магічны сэнс зажынкавых і дажынкавых абрадаў. Зажынкавыя, уласна жніўныя і дажынкавыя песні. Працоўны змест жніўных песень. Сацыяльныя матывы. "Спарышовыя" і "райковыя" песні. Эвалюцыя свята і яго інтэрпрэтацыя ў розныя часы.

Пакровы (Багач). Восеньсія песні.

Старажытная працоўная аснова і гаспадарча-земляробчы характар адзначэння гэтых свят. Восеньскія песні і спецыфіка беларускай народна-песеннай творчасці (ярынныя песні, песні пра лён, песні на супрадках і інш.). Будучае замужжа — вядучы матыў восеньскіх песень. Тэма кахання ў восеньскіх песнях. Тэма багатага і шчодрага плену ад працы ў песнях гэтага цыкла. ("Прыйшлі пакровы — сталі каровы"). Сувязь фальклорных матываў з жыццём працоўнага люду і з цыклічнасцю каляндара прыроды.

Талака. Талочныя песні.

Талака — традыцыйны спосаб бескарыснай працоўнай узаемадапамогі. Генетычная і функцыянальная сувязь талочных песень з працоўнымі звычаямі. Бяседна-застольны характар твораў. Асноўныя тэматычныя групы (песні пра талочную працу, пра гаспадара і гаспадыню, пра талочнае застолле, аб сямейным жыцці, долі).

2. Традыцыйныя сямейныя абрады беларусаў і іх паэзія. (7 г.)

Радзіны.

Першапачатковы сэнс радзінных абрадаў і звычаяў, нацыянальная адметнаць. Радзінная паэзія, яе сувязь з абрадамі. Хрэсьбінныя песні — адметная з'ява беларускай народнай творчасці. Велічальныя хрэсьбінныя песні (да парадзіхі, бабкі, дзіцяці, бацькі, кума, кумы). Жартоўныя песні ( пра кума і куму), прыпеўкі і прыгаворкі. Застольныя, або бяседныя хрэсьбінныя песні. Радзінныя абрады ў сучасны перыяд.

Вяселле.

Паходжанне і асноўныя этапы вясельнага абраду беларусаў (сватанне, агледзіны, суборная субота, каравай, уласна вяселле, перазоў). Рэшткі міфалагічнай свядомасці ў рытуалах традыцыйнага вяселля. Вяселле як драматызаванае народнае прадстаўленне, своеасаблівая народная опера. Сінкрэтызм вясельнай паэзіі. Вясельныя песні, іх змест. Велічальныя песні да маладых. Жартоўна-сатырычныя песні, прыпеўкі, прыгаворы ўдзельнікаў вяселля. Гумар і сатыра ў вясельным абрадзе. Класіфікацыя вясельных песень. Выкарыстанне элементаў традыцыйнага абраду ў сучасным вяселлі. Абрад вяселля ў мастацкай літаратуры.

Пахаванне, шанаванне памёршых.

Паходжанне галашэнняў, пахавальных і памінальных абрадаў. Пахавальныя звычаі на Беларусі і іх сувязь са старажытнымі вераваннямі, асабліва з культам продкаў. Імправізацыя ў галашэннях. Асноўны змест галашэнняў, адлюстраванне ў іх народнага светапогляду, паэтыка. Пахавальныя галашэнні ў наш час.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА ІІ РАЗДЗЕЛА:

  1. Аничков Е.В. Весенняя обрядовая песня на Западе и у славян. – Спб., 1903.

  2. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. – Мн., 1985.

  3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць /Кабашнікаў К.П., Фядосік Л.С., Л1с А.С. і інш. – Мн., 1988.

  4. Беларускі народны каляндар /Аўтар-уклад. А. Лозка. – Мн., 1993.

  5. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Выд. 4-е. дап. /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, Г.К.Цішчанка. — Мн., 1996.

  6. Бессонов П. Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества и языка, с очерками народного обряда, обычая и всего быта. – М., 1871.

  7. Валачобныя песні /Склад. Г.А.Барташэвіч, Л.М.Салавей. – Мн., 1980.

  8. Валодзіна Т. В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. – Мн., 1997.

  9. Варфоломеева Т. Б. Севернобелорусская свадьба: обряд, песенно-мелодические темы. – Мн., 1988.

  10. Варфаламеева Т. Б. Песні беларускага Панямоння. – Мн., 1998.

  11. Веснавыя песні /Склад. Г.А.Барташэвіч, Л.М.Салавей, В.І. Ялатаў. – Мн., 1979.

  12. Восеньскія і талочныя песні /Уклад. А.С.Ліс, С.Т.Асташэвіч. – Мн., 1981.

  13. Вяселле: Абрад /Склад. К.А.Цвірка. – Мн., 1978.

  14. Вяселле: Песні. Кн. 1-6 /Склад. Л.А.Малаш. – Мн., 1980-1988.

  15. Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. – Мн., 1975.

  16. Гілевіч Н.С. Песні народных свят і абрадаў. – Мн., 1974.

  17. Гурский А. И. Зимняя поэзия белорусов. – М., 1980.

  18. Гурскі А. І. Тайны народнай песні . – Мн., 1994.

  19. Гурскі А. І. Святкаванне Каляд на Беларусі. – Мн., 1998.

  20. Гурскі А. І. Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі. – Мн., 2001.

  21. Жаніцьба Цярэшкі /Уклад. Л.М.Салавей. – Мн., 1992.

  22. Жніўныя песні /Уклад. А.С.Ліс, В.Л.Ялатаў. – Мн., 1974.

  23. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі /Уклад А.І.Гурскі. – Мн., 1990.

  24. 3імовыя песні: калядкі і шчадроўкі /Склад. А.Л.Гурскі, З.Я.Мажэйка. – М., 1975.

  25. Казакова І.В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры. – Мн., 1997.

  26. Казакова І.В. Сімволіка і семантыка беларускіх міфалагем (на матэрыялах беларускага фальклору). – Мн., 1999.

  27. Казакова І.В. Беларускі фальклор. Курс лекцый. – Мн., 2003.

  28. Каляндарна-абрадавая паэзія /А.С.Ліс, А.І.Гурскі, В.М.Шарая, У.М.Савіцкі; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.1. – Мн., 2001.

  29. Купальскія і пятроўскія песні /Склад. А.С.Ліс, С.Т.Асташэвіч. – Мн., 1985.

  30. Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец 19-20 ст. – Мн., 1993.

  31. Крук І.І. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2000.

  32. Крук І.І. Зімовы свет. – Мн., 2004.

  33. Лірыка беларускага вяселля /Уклад. і рэд. Н.С.Гілевіч. – Мн., 1979.

  34. Ліс А.С. Купальскія песні. – Мн., 1974.

  35. Ліс А.С. Валачобныя песні. – Мн., 1989.

  36. Ліс А.С. Жніўныя песні. – Мн., 1993.

  37. Ліс А.С. Каляндарна-абрадавая творчась беларусаў. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект. – Мн., 1998.

  38. Лозка А. Беларускі народны каляндар. – Мн., 1993.

  39. Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер'я. – Мн., 1981.

  40. Мажэйка З.Я., Варфаламеева Т.Б. Песні беларускага Падняпроўя. – Мн., 1981.

  41. Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер'я. – Мн., 1981.

  42. Можейко З.Я. Песни белорусского Полесья. Ч. 1-2. – М., 1983-1984.

  43. Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. - Мн., 1989.

  44. Нікольскі М.М. Міталёгія і абраднасць валачобных песень. – Мн., 1931.

  45. Никольский Н.М. Происхождение и история свадебной обрядности. – Мн., 1956.

  46. Паэзія беларускага земляробчага календара /Уклад. А.С.Ліс. – Мн., 1992.

  47. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні /Склад У.А.Васілевіч. – Мн., 1986.

  48. Песні беларускіх свят і абрадаў /Уклад. і рэд. Н.С.Гілевіча. – Мн., 1974.

  49. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. 2-е выд. – Мн., 1987.

  50. Радзінная паэзія /Склад. М.Я.Грынблат, ВЛ.Ялатаў. – Мн., 1971.

  51. Славянская мифология: Энциклопедический словарь. – М., 1995.

  52. Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов XIX – начала XX в. – М., 1979.

  53. Сумцов Н.Ф. Хлеб в обрядах и песнях. – Харьков., 1885.

  54. Сысоў У.Н. Беларуская пахавальная абраднасць: структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння. – Мн., 1995.

  55. Сысоў У.Н. З крыніц спрадвечных. – Мн., 1997.

  56. Сямейна-абрадавая паэзія: Народны тэатр /А.С.Фядосік, А.С.Емельянаў, У.М.Сысоў, М.А,Каладзінскі; Навук. рэд. К.П.Кабашнікаў //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.2. – Мн., 2001.

  57. Тавлай Г.В. Белорусское Купалье: обряд, песня. – Мн., 1986.

  58. Федароўскі М. Люд беларускі. Вяселле /Уклад., прад. і пер. з польскай мовы І.І.Саламевіча. – Мн., 1991.

  59. Цітовіч Г.І. Анталогія беларускай народнай песні. – Мн., 1975.

  60. Шырма Р. Беларускія народныя песні: У 4 т. – Мн., 1962.


III. ПРАЗАІЧНЫЯ ЖАНРЫ I IX РОЛЯ Ў ДУХОЎНЫМ ЖЫЦЦ1 НАРОДА. (7 г.)

Замовы.

Замовы — самы старажытны жанр фальклору.

Паходжанне замоў, іх утылітарнае значэнне.

Класіфікацыя замоў у залежнасці ад прызначэння (гаспадарчыя, лю6оўныя, лячэбныя і г.д.). Бытаванне замоў і вера ў магічную сілу слова ўчора і сёння. Паэтыка замоў.

Выкарыстанне розных відаў замоў у каляндарных і сямейных народных абрадах.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Разнастайнасць тэматыкі, шматзначнасць прыказак і прымавак. Класіфікацыя. Асаблівасці бытавання прыказак і прымавак у жыцці народа. Філасофія быту і быця. Паэтыка.

Прыказкі і прымаўкі ў іншых фальклорных жанрах і ў мастацкіх творах пісьменнікаў.

Загадкі.

Азначэнне і лёс жанру. Паходжанне загадак, асаблівасці развіцця і бытавання на Беларусі.

Утылітарная (прыкладная); выхаваўчая роля загадак. Веды і тэматыка загадак. Загадкі для дзяцей. Месца загадкі ў духоўным жыцці народа як сведчанне праявы. Загадкі ў іншых фальклорных жанрах і ў мастацкай літаратуры.

Вусныя сказы.

Вусныя сказы — адзін з асноўных апавядальных жанраў фальклору ў вёсцы і ў горадзе.

Роля індывідуальнага пачатку.Значэнне асобы апавядальніка. Элементы мастацкай выдумкі ў вусных сказах. Вусныя сказы і сучасны фальклор, іх сувязь з мастацкай творчасцю.

Легенды і паданні.

Азначэнне жанру легенды. Тэматыка легенд ііх асноўныя групы (касмаганічныя, этнагенетычныя, заагенетычныя, географа-тапатмічныя, гістарычныя, апакрыфічныя). Легенды традыцыйныя. Легенды нашага часу.

Азначэнне жанру падання. Асноўныя тэматычныя групы паданняў (паданні пра гістарычныя падзеі, паданні тапанімічныя, паданні пра скарбы, пра разбойнікаў і інш.).

Суадносіны эстэтычнай і пазнавальнай функцый у паданнях і легендах.

Беларускія народныя казкі.

Месца беларускай казі ў казачным эпасе народаў свету.

Гістарычны лёс беларускай народнай казкі.

Беларускія казачнікі.

Класіфікацыя беларускіх народных казак і спецыфічныя асаблівасці кожнай групы (казкі аб жывёлах, чарадзейныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі і навелістычныя казкі).

Змест, нацыянальны каларыт і выяўленне разнастайных праяў народнага духуў гэтым жанры. Паэтыка.

Анекдоты.

Азначэнне жанру. Паходжанне. Распаўсюджанасць.

Характэрныя рысы і спецыфіка анекдотаў.

Сатыра і гумар. Сацыяльныя матывы, крытыка заган і людскіх недахопаў.

Неўміручасць жанру. Анекдоты і сучаснасць.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА ІІІ РАЗДЗЕЛА:

  1. Азбелев С.Н. Отношение предания, легенды и сказки к действительности //Славянский фольклор и историческая действительность. – М., 1965.

  2. Бараг Л.Р. Беларуская казка. – Мн., 1969.

  3. Бараг Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. – Мн., 1978.

  4. Беларускія народныя казкі. – Мн., 1980.

  5. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Выд. 4-е, дап. /Склад. К.П. Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, І.К.Цішчанка. – Мн., 1996.

  6. Гілевіч Н.С. Загадкі. – Мн., 1971.

  7. Гілевіч Н.С. Лірычныя песні Беларусі. Фальклор у сучасных запісах. – Мн., 1976.

  8. Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускіх загадак. – Мн., 1976. – Мн., 1971.

  9. Гурскі А.І. Загадкі. – Мн., 1969.

  10. Жарты, анекдоты, гумарэскі /Склад. А.С.Фядосік. – Мн., 1984.

  11. Загадкі /Склад. М.Я.Грынблат, А.І.Гурскі. – Мн., 1972.

  12. Замовы /Уклад. Г.А.Барташэвіч. – Мн., 1992.

  13. Кабашнікаў К.П., Фядосік А.С., Ліс А.С. інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988.

  14. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі. – Мн., 1971.

  15. Легенды і паданні /Склад. М.Я.Грынблат, А.Л.Гурскі. – Мн., 1983.

  16. Пазаабрадавая паэзія /А.І.Гурскі, Г.А.Пятроўская, Л.М.Салавей; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.3. – Мн., 2003.

  17. Пропп В.Я. Исторические корни волшебной сказки. – Ленинград, 1946.

  18. Сацыяльна-бытавыя казкі. – Мн., 1976.

  19. Сравнительный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка /Сост. Л.Г.Бараг, И.П.Березовский, К.П.Кабашников, Н.В.Новиков. – Ленинград, 1979.

  20. Фядосік А.С. Праблемы беларускай народнай сатыры. – Мн., 1978.

  21. Фядосік А.С. Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі. – Мн., 1995.

  22. Цітовіч Г.І. Анталогія беларускай народнай песні. – Мн., 1975.

  23. Чарадзейныя казкі. Ч. 1-2. – Мн., 1973-1978.

  24. Янкоўскі М.А. Паэтыка беларускіх прыказак. – Мн., 1971.

  25. Янкоўскі М.А. Прыказкі і прымаўкі //Беларуская народна-паэтычная творчасць. – Мн., 1979.


IV. ПАЗААБРАДАВАЯ ПАЭ3ІЯ. (3 г.)

Песня ў жыцці народа.

Пазаабрадавыя песні. Адрозненне бытавання абрадавых і пазаабрадавых песень. Народныя спевакі і іх роля ў захаванні, пашырэнні і развіці народнай песеннай творчасці. Бытаванне песень і перадача іх з пакалення ў пакаленне.

Класіфікацыя пазаабрадавых песень.

Песні пра каханне, сямейна-бытавыя песні, сацыяльна-бытавыя.

Рэкруцкія, салдацкія і казацкія песні і іх сацыяльная змястоўнасць.

Бурлацкія, або стругоўскія песні. Чумацкія і батрацкія песні і іх разнавіднасці на Беларусі.

Гістарычныя песні Беларусі.

Песні-балады: матывы, сюжэты, кампазіцыя, меладраматычнае гучанне.

Сямейна-бытавыя песні, іх каларыт, непаўторнасць, нацыянальная спецыфіка, гучанне, распаўсюджанасць бытавання. Любоўныя песні, іх хараствоі паэтычнасць. Жартоўныя песні. Карагодныя і танцавальныя песні.

Прыпеўкі.

Пытанне генезісу жанру. Разнастайнасць народных назваў.

Тэматыка прыпевак, змены ў тэматыцы жанру ў сувязі са зменай гістарычнага лёсу народа. Паэтыка.

Прыпеўкі літаратурнага паходжання і самадзейныя. Прыпеўка і сучаснасць.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА ІV РАЗДЗЕЛА:

  1. Балады. Кн. 1-2 /Склад. Л.М.Салавей, Т.А.Дубкова. – Мн., 1977-1978.

  2. Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. – Мн., 1990.

  3. Беларускі казачны эпас /Склад. В.Анічэнка. – Мн., 1976.

  4. Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны /Пад рэд. П.Ф.Глебкі, І.В.Гутарава, С.К.Махровіча. – Мн., 1961.

  5. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. 4-е выд. /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, І.К.Цішчанка. – Мн., 1996.

  6. Беларускі эпас /Пад рэд. П.Ф.Глебкі, І.В.Гутарава; Склад. С.І.Васілёнак, М.Я.Грынблан, К.П.Кабашнікаў. – Мн., 1959.

  7. Беларускія народныя песні і танцы. – Мн., 1949.

  8. Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов Этнографический очерк. – Гродно, 1895.

  9. Гура А.В. Символика животных в славянской народной традиции. – М., 1997.

  10. Жартоўныя песні /Склад. Г.К.Цішчанка. – Мн., 1974.

  11. Кабашнікаў К.П., Барташэвіч Г.А. Сустрэчы з казкай. – Мн., 1984.

  12. Кабашнікаў К.П., Ліс А.С., Фядосік А.С. і інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988.

  13. Карский Е.Ф. Белорусы. – Мн., 2001.

  14. Легенды і паданні /Рэд А.С.Фядосік. – Мн., 1983.

  15. Малыя жанры дзіцячага фальклору /Т.А.Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.6. – Мн., 2004.

  16. Народная проза /К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік, А.В.Цітавец; Навук. рэд. А.С.Ліс //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.4. – Мн., 2002.

  17. Паэзія барацьбы /Рэд. К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік. – Мн., 1985.

  18. Песні пра каханне /Склад. Г.К.Ціпчанка. – Мн., 1978.

  19. Гілевіч Н.С. Наша родная песня. – Мн., 1963.

  20. Прыпеўкі /Склад. Г.К.Ціпчанка. – Мн., 1989.

  21. Сацыяльна-бытавыя песні /Уклад. І.К.Цішчанка, В.Л.Скідан. – Мн., 1987.

  22. Сержпутоўскі А. Казкі і апавяданні беларусаў са Слуцкага павета. – Ленінград, 1926.

  23. Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. – Мн., 1930.

  24. Цішчанка І.К. Беларуская частушка. – Мн., 1971.

  25. Шырма Р.Р. Беларускія народныя песні. Т. 1-3. – Мн., 1959-1962.

  26. Янкоўскі Ф.М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. – Мн., 2004.


V. Д3ІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР. (2 г.)

Паняцце "дзіцячы фальклор". Спецыфіка жанру.

Калыханкі (фантастычныя і рэалістычныя).

Творы, звязаныя з гульнёй (пестункі, пацешкі, або забаўлянкі, лічылкі, песні-гульні, гульні, гульнёвыя прыпеўкі).

Творы, не звязаныя з гульнёй (заклічкі, маўчанкі, скарагаворкі, навывараткі, дражнілкі, небыліцы, казкі-забаўлянкі). Жанры "дарослага" фальклору ў дзіцячым рэпертуары.

Дзіцячы фальклор у мастацкай літаратуры.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА V РАЗДЗЕЛА:

  1. Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. – Мн., 1976.

  2. Беларускі дзіцячы фальклор /Склад. А.М.Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, А.С.Фядосік, У.Д.Каструлёў. – Мн., 1994.

  3. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, І.К.Цішчанка. Выд. 4-е. – Мн., 1996.

  4. Дзіцячы фальклор /Склад. Г.А.Барташэвіч, В.Г.Ялатаў. – Мн., 1972.

  5. Кабашнікаў К.П., Фядосік А.С., Ліс А.С. і інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988.

  6. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор /Т.А.Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.6. – Мн., 2004.

  7. Мельников М.Н. Русский детский фольклор. – М., 1987.


VI. НАРОДНЫ ТЭАТР. (2 г.)

Вытокі народнага тэатра. Тэатралізаваныя элементы ў традыцыйных беларускіх абрадах і святах.

Лялечны тэатр "Батлейка". Бытаванне і рэпертуар.

Народная драма.

Сувязь народнага тэатра з іншымі відамі фальклору.

Роля народнага тэатра ў фарміраванні прафесійнага тэатральнага мастацтва.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА VІ РАЗДЗЕЛА:

  1. Авдеев А.Д. Происхождение театра. Элементы театра в первобытнообщинном строе. – М., 1959.

  2. Барышаў ГЛ., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр батлейка. – Мн., 1962.

  3. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, I.КЦішчанка. – Мн., 1996.

  4. Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. – Мн., 1983.

  5. Кабашнікаў К.П., Фядосік А.С., Ліс А.С. і інш. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988.

  6. Народны тэатр /Склад. М.А.Каладзінскі. – Мн., 1983.

  7. Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр /Т.А.Фядосік, А.С.Емельянаў, У.М.Сысоў, М.А.Каладзінскі; Навук. рэд. К.П.Кабашнікаў //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.2. – Мн., 2001.

  8. Усікаў Я.К. Беларуская камедыя. – Мн., 1964.

  9. Фаминцын А.С. Скоморохи на Руси. – СПб., 1889.


VII. МЕТОДЫКА ЗБІРАННЯ ФАЛЬКЛОРУ. (2 г.)

Узмацненне цікавасці да традыцыйнай беларускай культуры ў наш час.

Вялікае навуковае, грамадскае і эстэтычнае значэнне скарбаў народнай творчасці.

Роля грамадскасці ў збіранні фальклору. Вызначэнне асноўнай мэты збірання. Асаблівасці стацыянарнай і экспедыцыйнай работы. Спецыяльная падрыхтоўка збіральшчыкаў. Выбар інфарматараў.

Асаблівасці запісвання твораў розных жанраў. Выкарыстанне гуказапісваючай і кінафотаапаратуры. Пашпартызацыя фальклорных запісаў. Прапаганда скарбаў народнай творчасці ў шырокіх колах насельніцтва.

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА ДА VІІ РАЗДЗЕЛА:

  1. 1.Беларускі фальклор. Хрэстаматыя /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, І.К.Цішчанка. – Мн., 1996.

  2. Кавалёва Р.М., Прыёмка В.В. Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў. – Мн., 1995.

  3. Казакова І.В. Беларускі фальклор. Курс лекцый. – Мн., 2003.



РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. Падруч. для ВНУ/ К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, Л.С.Фядосік і інш. – Мн., 2000.

  2. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя /Склад. К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік і інш. – Мн., 1996.

  3. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. – Мн., 2006.

  4. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя ў 2 т. – Мн., 2005, 2006.

  5. Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы /Склад. А.І.Гурскі. – Мн., 1990.

  6. Восточно-славянский фольклор. Словарь научной и народной терминологии. – Мн., 1973.

  7. Вяселле. Абрад /Склад. К.А.Цвірка. – Мн., 1978.

  8. Замовы /Уклад. Г.А.Барташэвіч. – Мн., 1992.

  9. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі /Уклад А.І.Гурскі. – Мн., 1990.

  10. Казакова І.В. Беларускі фальклор: Вучэбны дапаможнік. Мн., 2007.

  11. Казакова І.В. Беларускі фальклор. Курс лекцый. – Мн., 2003.

  12. Казакова І.В. Беларускі фальклор: тэставыя заданні. – Мн., 2006.

  13. Каляндарна-абрадавая паэзія /А.С.Ліс, А.І.Гурскі, В.М.Шарая, У.М.Савіцкі; Навук. рэд. А.С.Фядосік // Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.1. – Мн., 2001.

  14. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор /Т.А.Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.6. – Мн., 2004.

  15. Міфалогія. Духоўныя вершы /А.М.Ненадавец, А.У.Марозаў, Л.М.Салавей, Т.А.Івахненка; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.5. – Мн., 2003.

  16. Народная проза /К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік, А.В.Цітавец; Навук. рэд. А.С.Ліс //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.4. – Мн., 2002.

  17. Пазаабрадавая паэзія /А.І.Гурскі, Г.А.Пятроўская, Л.М.Салавей; Навук. рэд. А.С.Фядосік //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.3. – Мн., 2003.

  18. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні /Склад У.А.Васілевіч. – Мн., 1986.

  19. Паэзія беларускага земляробчага календара /Уклад. А.С.Ліс. – Мн., 1992.

  20. Песні народных свят і абрадаў /Уклад. і рэд. Н.С.Гілевіча. – Мн., 1974.

  21. Радзінная паэзія /Склад. М.Я.Грынблат. – Мн., 1971.

  22. Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр /Т.А.Фядосік, А.С.Емельянаў, У.М.Сысоў, М.А.Каладзінскі; Навук. рэд. К.П.Кабашнікаў //Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн.2. – Мн., 2001.

  23. Чарадзейныя казкі /Склад. К.П.Кабашнікаў, Г.А.Барташэвіч; рэд. В.К.Бандарчык. – Мн., 1973.

  24. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1989.


МУЗЕІ І ФАЛЬКЛОРНЫЯ ЛАБАРАТОРЫІ:

  1. Музей Беларускай старажытнай культуры пры ІМЭФ АН Беларусі (г.Мінск, вул.Сурганава, д.1, корп.2)

  2. Кабінет-музей беларускай народнай культуры пры філалагічным факультэце БДУ (г.Мінск, вул.К.Маркса, д.31, каб.319)

  3. Фальклорная лабараторыя пры філалагічным факультэце БДУ (г.Мінск, вул.К.Маркса, д.31, каб.319)







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

І. В. Казакова беларускі фальклор iconВыпуск масленічныя песні (серыя "Беларускі фальклор у запісах выкладчыкаў І студэнтаў") м І н с к 2006
Рэцэнзент – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры І культуры бду І. В. Казакова

І. В. Казакова беларускі фальклор iconІ. В. Казакова доктар філалагічных навук
Н723 “Каляндарна-абрадавы фальклор Гомельшчыны” [Тэкст] / В. С. Но­вак. – Гомель “гду імя Ф. Скарыны”, 2009. – 252 с

І. В. Казакова беларускі фальклор iconБеларускі фальклор. Энцыклапедыя. Т мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005. С. 653 – 657. Караткевіч
Беларускі фальклор. Энцыклапедыя. Т мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005. С. 653 – 657

І. В. Казакова беларускі фальклор icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

І. В. Казакова беларускі фальклор iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Факультатыў “Беларускі фальклор” разлічаны на тры гады навучання (V—vіі класы) І складаецца з трох асобных курсаў, кожны з якіх мае...

І. В. Казакова беларускі фальклор iconВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускі фальклор: Вучэб праграма для студэнтаў выш навуч устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М....

І. В. Казакова беларускі фальклор iconБеларускі фальклор найлепш захаваўся ў параўнанні з фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў
Нават у параўнанні з рускай І ўкраінскай народнай творчасцю беларуская вусная паэтычная творчасць вылучаецца адметнасцю І багаццем...

І. В. Казакова беларускі фальклор iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

І. В. Казакова беларускі фальклор iconЦікавыя навіны снежня
Вядучыя свята Аксана Лутчанкова І людміла Казакова з дапамогаю фотапрэзентацыі запрасілі гасцей ў падарожжа па часу – гісторыю сваёй...

І. В. Казакова беларускі фальклор iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці актор драматычнага тэатру

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка