Тэма: Апавяданне А. Васілевіч "Сябры" Мэта




НазваТэма: Апавяданне А. Васілевіч "Сябры" Мэта
Дата канвертавання12.02.2013
Памер35.14 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Апавяданне А.Васілевіч “Сябры”

Мэта: Развіваць уменне ўважліва чытаць вострасюжэтны твор, сачыць за развіццём дзеяння, вызначаць асноўныя эпізоды і эпізоды, важныя для характарвстыкі герояў; звяртаць увагу на спосабы абмалёўкі чалавечых характараў, выяўленне аўтарскіх адносін да герояў і падзей.

Абсталяванне: падручнік, эпіграф да ўрока: Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека (Кузьма Чорны); малюнкі, інтэрв’ю.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Сённяшні ўрок я хацела б пачаць з казкі. Паслухаем уважліва.

Жыла-была цёмная хмара. Аднойчы нарадзілася ў яе кропелька. Яна была вельмі прыгожая і сціплая. Яна мела шмат сяброў — кропелек. Але аднойчы паглядзела яна ўніз і ўбачыла прыгожыя рознакаляровыя кветкі, якія раслі на лузе. Адна кветачка была сумная. Захацелася кропельцы пасябраваць з ёй, дапамагчы завесці новых сяброў. Сабралася з сіламі, адарвалася ад хмары і паляцела на зямлю. Ветрык дапамог ёй ціха спусціцца на луг. Кропелька трапіла якраз на тую сумную кветачку. Напаіла яе, асвяжыла. Павесялела кветачка, падняла галоўку. Убачыла гэта сонейка. Накіравала свой праменьчык на іх, каб усе ўбачылі, што можа зрабіць дружба. Ад сонечнага святла яшчэ прыгажэйшай зрабілася кве­тачка. А кропелька зазіхацела ўсімі колерамі вясёлкі. І луг, і жыхары лугу, і неба — усе заўважылі іх. Яны зразумелі, што дружба — вялікая сіла. 3 таго часу кожную раніцу на кветках, травах з'яўляецца раса. На пачатку дня прырода напамінае і нам, каб мы ні з кім не спрачаліся, а толькі сябравалі.

  • Як вы думаеце, пра што сёння мы будзем гаварыць на ўроку, якая тэма ўрока? (Пра сяброў, пра дружбу)

  • Да, сапраўды. Сёння ў нас з вамі цікавая тэма, цікавы твор. Гэта апавяданне А.Васілевіч “Сябры” (зварот да эпіграфа)

  1. Работа па дамашняму заданню:

  • Вам трэба было дома звярнуцца да тлумачальнага слоўніка і выпісаць, як правільна казаць па-беларуску: сябар ці друг, дружба ці сяброўства; што такое дружба, друг (сябар), таварыш, прыяцель

Першы вучань тлумачыць паняцці “друг” і “сябар”, “дружба” і “сяброўства”.

Другі вучань тлумачыць паняцці “сяброўства”, “дружба”, “таварыш”, “прыяцель”.

  • Асобным вучням было дадзена дамашняе заданне: узяць інтэрв’ю ў настаўнікаў, вучняў, бацькоў і адказаць на пытанне “Каго можна назваць сапраўдным сябрам?” (дзеці зачытваюць інтэрв’ю)

  • Мальцава Кацярына (вучаніца 11 “Б” класса)

Сапраўдны сябар – гэта чалавек, якому можна ўсё даручыць і даверыцца ў цяжкую хвіліну.

  • Алена Леанідаўна (настаўніца рускай мовы)

Сапраўдны сябар – гэта чалавек, які не толькі можа дапамагчы ў цяжкую хвіліну, але і шчыра парадавацца тваім поспехам і ўдачам.

  • Маці Палуэктавай Ганны

Сапраўдны сябар – гэта чалавек, якому можна даверыцца ў цяжкую хвіліну і якому можна даверыць свае тайны.

  • Марына Віктараўна (дырэктар САШ №2)

Сапраўдным сябрам можна назваць чалавека, які ніколі і ні пры якіх абставінах не пакіне цябе ў бядзе, падтрымае цябе.

  • Грудавенка Наталля Аляксандраўна (настаўніца беларускай мовы і літаратуры)

Сапраўдны сябар – гэта чалавек, які і ў бядзе, і ў радасці можа табе дапамагчы, ты можаш яму даверыцца.

  • Я ведаю, што некаторыя з вас ужо знайшлі сапраўдных сяброў. Наступнае дамашняе заданне было расказаць па плану пра свайго сябра (вучні расказваюць пра сваіх сяброў)

  • Вельмі цудоўна, што ў вас ёсць сапраўдныя сябры і вы нам пра іх паведамілі.

Сёння мы з вамі пачалі размову пра сапраўдных сяброў, пра дружбу; высветлілі, што значаць гэтыя словы ў тлумачальным слоўніку, што думаюць пра сапраўднае сяброўства іншыя, вы расказалі пра сваіх сяброў. А зараз мы звернемся да апавядання А.Васілевіч “Сябры”. І пазнаёміўшыся з апавяданнем, мне хацелася б, каб вы адказалі на пытанне: Ці можна назваць сапраўднымі сябрамі галоўных герояў Лёню і Грышку?

  1. Вывучэнне новай тэмы.

  1. Знаёмства з тэкстам (выразнае чытанне тэксту вучнямі)

  2. Дрэва прадказанняў (элементы крытычнага мыслення). На кульмінацыйным моманце вучні спыняюцца (тэкст невядомы) і самі прадказваюць, як можа далей разгарнуцца дзеянне. На лістах дрэва запісваюцца прапановы вучняў.




  1. Пасля ўсіх прапаноў, прадоўжыць чытанне тэксту. Звярнуць увагу, як апавяданне заканчваецца ў аўтара і хто бліжэй за ўсіх да аўтарскай задумы.

Словы настаўніка:

Малайцы, добра папрацавалі. А зараз я хацела вам нагадаць, што калі мы пачыналі працу над апавяданнем, я гаварыла вам падумаць над пытаннем: Ці можна назваць сапраўднымі сябрамі галоўных герояў Лёню і Грышку?

  1. Рэфлексія

  1. Вучні адказваюць на пытанне

  2. Выстаўленне адзнак

  1. Дамашняе заданне: у сшыткі запісаць свае азначэнні “Сапраўдны сябар – гэта …”, адказаць на пытанні да апавядання.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconБеларуская літаратура
...

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconШаноўныя сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у доўгатэрміновым навучальным курсе Акадэмія Першых -2010 (ап-2010). Мэта курса
...

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма. Знакі прыпынку ў складаных бяззучнікавых сказах. Мэта
Мэта. Пазнаёміцца І вывучыць правілы пастаноўкі працяжніка ў сказах; асэнсавана працаваць з матэрыялам падручніка; развіваць культуру...

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Тэма: Апавяданне А. Васілевіч \"Сябры\" Мэта iconТэма: Старасць Мэта
Мэта: фармаваць калектыўныя адносіны; усталёўваць правілы працы ў групах; вучыць працаваць у групах, самастойна канструяваць свае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка