Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі




НазваГалоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Дата канвертавання03.11.2012
Памер36.04 Kb.
ТыпДокументы



Галоўная акадэмічная падзея года:

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

28-30 верасня, 2012


Паважанае спадарства,


Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).


У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй.


Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.


Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца: руская, польская і літоўская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах. 


Удзельнікі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы сваіх выступаў у выглядзе тэзісаў альбо асобных артыкулаў.


Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна:

1) Запоўніць анкету: http://palityka.org/machform/view.php?id=10

2) Запампаваць тэзісы выступу – да 400 слоў на любой працоўнай мове.

3) Пры патрэбе ў кампенсацыі выдаткаў на транспарт і пражыванне – запоўніць адпаведныя формы.


Усе дадатковыя пытанні і інфармацыю дасылайце, калі ласка, на адрас: icbs@palityka.org.


Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 чэрвеня 2012 года.


Арганізатары і партнёры Кангрэса: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Інтэрнэт-часопіс “Новая Еўропа” (Беларусь), Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры Варшаўскім Універсітэце (Польшча), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя "Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), Часопіс “Arche” (Беларусь), Інтэрнэт-часопіс “BelarusDigest” (Вялікабрытанія).





Паварот да Беларусі: ідэі, метады, канцэпцыі.

Папярэдняя тэматычная структура Кангрэса

(на аснове ўхваленых калектыўных заявак і прапаноў)


Гісторыя:

(сацыяльная гісторыя, палітычная гісторыя, эканамічная гісторыя)

1. Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі.

2. Lingua i natio: праблема этнічнасці ў Сярэднявеччы і Раннім Новым часе (казус Вялікага Княства Літоўскага).

3. Мадэрнізацыя, індустрыялізацыя і палітычныя пераўтварэнні: Беларусь ХІХ-ХХ стагоддзяў.


Гуманістыка:

(даследаванне мастацтва, літаратуры, багаслоўскай думкі, біблеістыка)

4. Сучасная беларуская культура: арт-рынак, арт-менеджмент і арт-практыкі.

5. Сучаснае беларускае мастацтва: дыскурс, тэорыя, практыка.

6. Беларускі кінематограф: рэінтэрпрэтацыі “савецкага” і праблемы постсавецкага перыяду.

7. Беларуская літаратура: пераклад, выданне, даследаванне.

8. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу.

9. Багаслоўская думка: гістарычны і сацыяльны кантэкст, даследчая праблематыка і перспектывы развіцця.


Сацыяльныя дысцыпліны:

(палітычная навука, палітэканомія, міжнародныя адносіны, еўрапейскія даследаванні)

10. Інстытуты беларускай палітыкі, 1990-2012.

11. Беларусь у сістэме міжнародных адносін і двухбаковых стасункаў.

12. Еўрапейскія даследаванні ў беларускім кантэксце.

13. Беларусь: выклікі эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі.


Эканоміка:

14. Праблемы трансфармацыі эканомікі Беларусі.


Міждысцыплінарныя накірункі:

(палітыка памяці, сучасная гісторыя, сацыяльная і палітычная тэорыя, урбаністыка, рэлігіязнаўства, гендэрныя даследаванні)

15. Разнастайнасці (пост)камунізму ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе.

16. Сацыяльная і гуманітарная веда: змена даследчых парадыгм.

17. Горад, урбанізацыя, гараджане: мінулае і сучаснасць (гістарычная урбаністыка).

18. Беларускае рэлігіязнаўства: вынікі дваццацігадовай гісторыі і перспектывы развіцця.

19. Гендэрныя палітыкі і практыкі ў Беларусі.

20. Тэарэтызаванне гендэру ў беларускай гуманістыцы.


Накірункі, арыентаваныя на практычныя праблемы:

21. Рэфармаванне беларускай сістэмы адукацыі: практыка і канцэптуальнае забеспячэнне.

22. Даследаванні грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconFax. + 370 37 20 38 58 Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Секцыя Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconГалоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу
Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі icon1. Паказаць на карце Беларусі раённыя цэнтры: Баранавічы, Лёзна, Нароўля, Быхаў, Капыль, Ашмяны
Назваць пяць вучоных-даследчыкаў тэрыторыі Беларусі ў перыяд да 1918 года І іх дасягненні

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconМемарыяльная праграма падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010)
...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі
Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён -вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым
Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на
Тур дэ Франс, на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconНацыянальная акадэмія навук беларусі аддзяленне гуманітарных навук І мастацтваў Інстытут гісторыі
Месца правядзення: Інстытут гісторыі нан беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1)

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconДругое інфармацыйнае паведамленне нацыянальная акадэмія навук беларусі савет маладых вучоных нан беларусі інфармацыйна- арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел
Савету маладых вучоных нан беларусі ў красавіку 2009 г у г. Мінску арганізуе Міжнародны форум студэнцкай І вучнёўскай моладзі «Першы...

Галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі iconДвойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны
Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка