13 миль польских, а русских




Назва13 миль польских, а русских
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер435.86 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
...От Минска до Мира

13 миль польских, а русских

65  верст, а от Москвы 865 верст,

(З пуцявых заметак стольніка П. А. Талстога,  18 красавіка  1697 года)

Калі ўзяць у рукі цыркуль і на геаграфічнай карце свету абвесці кругам Еўропу, то цэнтр яе будзе знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – дзесьці паміж гарадамі Мінск і Гродна. На больш падрабязных картах гэтае месца можна ўдакладніць і нават прачытаць назву таго населенага пункта, куды трапіла ножка цыркуля, – Мір. Кажуць, што знаменальная кропка зафіксавана пад сценамі тутэйшага замка.

Мір размешчаны на р.Міранка, за 26 км на паўдневы ўсход ад Карэліч, 220 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак-Мінск, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Мінск-Баранавічы.

На існуючы момант Мір мае статус пасёлка гарадскога тыпу, налічвае 2,6 тыс. жыхароў і з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета.

Пра паходжанне назвы паселішча існуе некалькі версій. Згодна адной, тут калісьці быў заключан мір паміж крыжакамі і літоўскімі князямі. Другая версія – зыходзіць са старажытнага значэння слова “мір” – сход жыхароў мясцовасці дзеля вырашэння агульных спраў. Мабыць, гэтыя тлумачэнні так і застануцца непацверджанымі, бо разглядаюць абстрактнае значэнне слова. Але ёсць і другія меркаванні наконт паходжання назвы.

Звернемся да першага пісьмовага сведчання пра Мір. Гэта было напрыканцы ХІV стагоддзя. Тады наш край уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, на той час значнай па тэрыторыі дзяржавы ў цэнтры Еўропы. Працягваліся няспынныя войны з суседзямі, не заціхалі сваркі за ўладу ўнутры краіны. Калі гаспадаром краіны стаў князь Вітаўт, ягоны брат і галоўны канкурэнт у барацьбе за вялікакняжацкі трон Свідрыгайла звярнуўся за дапамогай да крыжакоў. У 1395 годзе крыжацкія войскі на чале з вялікім магістрам Конрадам Юнгінгенам рушылі на Літву. Як піша крыжацкі хранікёр Ліндэнблат, яны “спустошылі ваколіцы Гародні, спалілі Драгічын, Навагародак, Мір і Ліду, узялі 2200 палонных, 1400 коней і шмат нарабаванага дабра і, не ведаючы адпору, дасягнулі Салечнікаў”. Было гэта пад канец зімы, крыжакоў напаткала раптоўная адліга, і яны павярнулі дадому, так і не падступіўшы да сталічнага месца Вільні.

Праглядваючы шлях набегу, можна заўважыць, што пралягаў ён не па простай лініі ад Гародні да Вільні, а са значным заломам у бок Навагародка і Міра. І зроблена так было невыпадкова – у тых мясцовасцях знаходзіліся паселішчы крымскіх татараў. Запрошаныя князем Вітаўтам на збройную дапамогу ў барацьбе з крыжакамі, яны атрымоўвалі за гэта пэўныя прывілеі: надзяляліся зямлёй, вызваляліся ад падаткаў, захоўвалі сваю ісламскую веру.

У сённяшнім Міры і наваколлях засталося нямала сведчанняў пра шматгадовую прысутнасць тут татараў. Адна з вуліц мястэчка здаўна звалася Татарскай (цяпер Танкістаў), непадалёк знаходзілася мячэць. У некаторых татарскіх сем’ях яшчэ нядаўна можна было знайсці рукапісны кітаб, складзены некалькі стагоддзяў назад на беларускай мове, але арабскімі літарамі. Паблізу Міра існуюць некалькі населенных пунктаў з назвамі цюркскага паходжання: Турэц (ад “тура” – валадар, царэвіч); Ішкалдзь(“іш” – спадарожнік, “кул” – раб; менавіта такая назва – “Ішкуле” – маецца на карце Вялікага княства Літоўскага, выкананай на пачатку ХVІІ стагоддзя); Сімкава (“сіма” ­– вобраз, аблічча); Бербашы (“башыр” – добрая вестка, радасць).

Гэтыя факты дапамагаюць нам па-іншаму растлумачыць паходжанне назвы мястэчка. Аказваецца, што “мір” – пашыранае скарачэнне слова “эмір” – князь, валадар, начальнік. Згодна знакамітай энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона, так называлі сярод татараў нашчадкаў Магамета. Відаць, тут, у Міры, знаходзіўся атрад вояў-татараў на чале з правадыром-эмірам, і выправа крыжакоў у 1395 годзе мела адной з сваіх мэт знішчыць гэты атрад.

Прыведзеная выснова не павінна даваць падставу лічыць татараў адзінымі заснавальнікамі Міра. Хутчэй за ўсе імі былі мясцовыя плямены. Паселішча мела нейкую назву, якая да нас не дайшла. Самыя старажытныя рэчы, выяўленыя ў ходзе даволі грунтоўных археалагічных даследванняў Міра, датуюцца другой паловай ХІV стагоддзя. Такім чынам , летапісная дата атрымала важкае падмацаванне, а меркаванні па “ўскосных даных” [5, с.5]аб Міры як паселішчы эпохі Кіеўская Русі і цэнтры ўдзельнага княства застаюцца, на жаль, толькі меркаваннямі. Цалкам магчыма, што невялікае вясковае паселенне існавала задоўга да ўпамінання яго летапісамі і хронікамі, аднак знайсці “пляму” культурнага слоя такой вёсачкі вельмі цяжка. З цягам часу, ужо пры татарах, з’явілася неабходнасць большай канкрэтызацыі і адасаблення назвы. Відаць, новае імя паселішча – “Мір” – усіх задаволіла, замацавалася і ўвайшло ў гісторыю.

Версія татарскага паходжання, можа, і не гучыць пераканаўча, аднак нельга адкідаць яе ўвогуле. Па-першае, вобразны сэнс назвы больш канкрэтны, выразны: “князь-горад”, “князева месца”, альбо “валадарава месца”. Па другое, увядзенне ва ўжытак цюркскай версіі надае абліччу і гісторыі Міра асаблівую рысу, абумоўленую шматвяковым існаваннем тут татарскага насельніцтва і захаваннем яго самабытнай культуры.

Звернемся да таго, што мы ведаем аб гісторыі гэтага мястэчка праз матэрыялы археалагічных даследванняў. Культурны слой гарадскога пасёлка Мір, паводле раскопак, пачаў фарміравацца з канца ХІV стагоддзя (0,4-0,9 м). Матэрыялы гэтага часу знойдзены толькі ў адным месцы – побач з перакрыжаваннем асноўных вуліц, у заходняй частцы гарадскога пасёлка непадалеку ад Мікалаеўскага касцёла. У XV ст. паселішча павялічылася – наслаенні гэтага часу акрамя тэрыторыі замка выяўлены яшчэ на паўночны ўсход ад касцёла. Найбольш інтэнсіўна і на самай вялікай плошчы назапашванне культурнага слою адбывалася ў другой палове XVI-першай палове XVII ст.(0,2 – 1 м). Магутнасць культурнага слою XVII-XX стст. састаўляе 0,6-1,5 м. На тэрыторыі Міра выяўлены два археалагічных комплекса: паселішча XV ст. і яма-сметніца (час выкарыстання: канец XVI – першая палова XVII стст.). З іх вядома, што паселішча XV ст. загінула пад час пажару.

Археалагічная калекцыя складаецца з керамічных, шкляных, металічных, касцяных вырабаў. Асартымент керамічнага посуду ўключае гаршкі, макотры, міскі, талеркі, збаны, кубкі і інш. Найбольш старажытная кафля – гаршковая, датуецца XV-XVI стагоддзямі. Для ўпрыгожвання карабовай кафлі XVI-XVII стагоддзяў выкарыстоўвалі раслінны, геаметрычны, геральдычны, зааморфны і рэлігійны арнаменты. Калекцыя шкляных вырабаў складаецца са шкляныц, чарак, келіхаў, кварт, пляшак, пацерак, круглага і прамавуголньнага шкла. З металлічных вырабаў знойдзены падковы, абутковыя падкоўкі, цвікі, нажы, скабяныя вырабы, 2 манетныя скарбы канца XVII ст.

Трэба сказаць, што культурны слой Міра багаты на знаходкі , часам гэтае багацце перавышае ўсе магчымыя дапушчэнні. Так на месцы найстаражытнага паселішча ў наслаеннях XVII-XVIII стст. з аднаго пласта аднаго квадрата раскопу (2×2 ×0,2 м) даследчыки збіралі да тысячы фрагментаў керамічнага посуду, не лічыўшы кафлю, шкло і г.д.

Каля сквера ў цэнтры пасёлка знойдзены рэшткі вялікага мураванага будынка XVII ст., магчыма, ратушы. На паўдневай ускраіне адкапаны падмурак будынка з ніжняй часткай кафлянай печы другой паловы XVII ст., побач – напаўразбураны ганчарны горан XVIII ст.

Гарадскія сядзібы XVI-XIX стст., якія мелі форму, блізкую да выцягнутага прамакутніка, вельмі шчыльна стаялі адна да другой і вузкім бокам выходзілі на лінію вуліцы. Каля самай вуліцы стаялі дамы, за імі знаходзіліся падворкі (месца адкладання асноўнага культурнага пласта), далей углыбіні знаходзіліся агароды, дзе слой амаль адсутнічае.

Старых пабудоў засталося ўжо няшмат, затое добра захавалася старажытная планіроўка мястэчка. Па-ранейшаму адасоблена ад яго стаіць замак, а ў цэнтры існуе рынак-плошча з маленькімі камяніцамі і двума храмамі па краях. Нязменным засталося размяшчэнне старых вуліц: прамавугольная ў цэнтры і акружная па перыметры. Апошнюю раней называлі Завальнай – тут праходзіў земляны вал і ўзвышалася мураваная сцяна, а на перакрыжаванні з галоўнымі вуліцамі мясціліся гарадскія брамы: Мінская, Віленская, Слонімская, Замкавая.

У выніку мы маем адзіны на Беларусі прыклад параўнальна добрага археалагічнага даследвання адразу дзвюх частак комплексу (паселішча – замак). Каштоўнасць для археалагічнай навукі гэтых даследванняў яшчэ і ў тым, што сам пасёлак і замак – “чыстыя” познесярэднявечныя помнікі, на іх няма культурных наслаенняў, ранейшых за канец XIV- пачатак XV стагоддзяў. Гэта дазваляе даследчыкам дакладней датаваць знаходкі і не блытаць іх з больш раннімі, як бывае на шматслойных помніках. Матэрыялы раскопак Міра і замка павінны стаць важкім укладкам у стварэнне храналагічнай шкалы беларускіх старажытнасцяў.

У пасёлку з найстаражытнейшых мураваных пабудоў захаваліся Мікалаеўскі касцел і Троіцкая царква. Паводле пісьмовых крыніц, драўляны касцёл у Міры збудавалі ў 1587 г. Яго фундатарам стаў Мікалай Радзівіл Сіротка. Пазней, у 1599-1605 гг., замест яго быў узведзены мураваны касцёл. Ён уяўляе сабой трохнфавую базіліку. На фасадзе сярэдні неф завершаны чатырох’яруснай вежай (захаваліся два ярусы). Па баках галоўнай вежы размешчаны дзве невялікія вежачкі. Такім чынам, на касцёле маюцца тры вежы, аднак у Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі храм названы “трохнефавай аднавежавай базілікай”

У 1610 годзе пры касцёле заснавана так званае братэрства Шпаклера. Яно аб’ядноўвала гарачых прыхільнікаў каталіцкай царквы з Мірскага графства. Пры Траецкай царкве дзейнічала праваслаўнае братэрства.

На Нясвіжскай вуліцы ў Міры Радзівілы адкрылі шпіталь для сірот і ўбогіх. Пры касцёле існавала школа. Тут дзеці міран вучыліся чытаць, пісаць, завучвалі на памяць катэхізіс і малітвы. Пасля пабудовы уніяцкага кляштара ў XVIII школа перайшла да яго ведама. Кляштар заснаваў Кароль Станіслаў Радзівіл у 1705 годзе пры Траецкай царкве.

Касцёл перажыў некалькі сур’ёзных рамонтаў і перабудоў. У 1710 г. яго аднаўлялі, у 1865 г. у сувязі з узмацненнем русіфікацыі перарабілі пад царкву. Пад час знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы пабудова была зноў прыстасавана пад касцёл. Побач з касцёлам захаваўся двухпавярховы мураваны будынак плябані. Яго ўзвялі ў пачатку XVII ст., апошняя перабудова плябані была ў 1880г.

Некалькі апошніх дзесяцігоддзяў касцёл стаяў закінуты, былі раскіданы пахаванні, размешчаныя ў яго сутарэннях, парушаны алтар і ўнутраная аздоба храма. У канцы 80-х гадоў быў распрацаваны праект рэстаўрацыі помніка. Касцёл – помнік манументальнавй архітэктуры з элементамі рэнесансу.

Троіцкая царква ў Міры была збудавана з цэглы паміж 1533 і 1550 гг. Несумненна, яе першапачатковы выгляд моцна адрозніваўся ад сённяшняга. Значныя перабудовы царква перанесла у другой палове XIXст. і набыла воблік “мураўёўкі”. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. у ходзе праграмы русіфікацыі краю ўлады тэрмінова перараблялі цэрквы і некаторыя касцёлы ў так званым псеўдарускім стылі. Спачатку храм быў перабудаваны пасля пажару ў 1865 г. Затым у 1870-я гады над бубінцам узвялі трох’ярусную вежу-званіцу і пяць фальшывых купалаў над асноўным аб’ёмам будынка. Храм дзейнічае і сёння.


Уздым Міра прыйшоўся на час агульнага ўздыму беларускага грамадства – канец XV-першую палову XVIIст. Росквіт феадальнага спосабу вытворчасці выклікаў да жыцця, акрамя іншага, вялікую колькасць паселішчаў новага тыпу – мястэчак. Мір апынуўся ў іх шэрагу дзякуючы спрыяльнай камунікацыйнай сітуацыі – размяшчэнню на перакрыжаванні гандлёвых дарог каля пераправы цераз раку.

Напачатку паселішча было дзяржаўнай маёмасцю, а 10 чэрвеня 1434 г. Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч перадаў мірскі двор кашталяну Сенку Гедыгольдавічу. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Міра як прыватнага ўладання. У сталым узросце Сенка Гедыгольдавіч падараваў паселішча прыемнай дачцы Ганне Бутрымаўне, а тая ў 1476 г. перадала яго сваёй цётцы Мілохне. Апошняя праз тэстамент пакінула Мір разам з фальваркам Мядзведзіца ў спадчыну брату Юрыю Ільінічу, прадстаўніку даўняга беларускага феадальнага роду. Ен быў сынам Івашкі Ільініча, віцебскага і смаленскага старосты, і ўнукам легендарнага Ільі Вячкавіча, якога яшчэ князь Вітаўт вызваліў ад падачы вазоў на патрэбы дзяржавы.

Юры Ільініч атрымаў спадчыну ў 1486 г., але ў Міры ён з’яўляецца не адразу. На час адсутнасці гаспадара ўсе пытанні мясцовага, у тым ліку і гарадскога, кіравання вырашаў “ураднік”. Толькі ў 1495 годзе Ільініч з’яўляецца ў Міры. Маючы на руках важны дакумент на валоданне Мірам, ён чакаў паклонаў сябе як паўнапраўнаму гаспадару. Аднак наваколныя мясціны “cum omnibus fructibus censibus, proventibus, tributes” ( “з усімі пладамі, каштоўнасцямі, прыбыткамі і падаткамі”) і гэтак далей ужо мелі свайго гаспадара, маршалка дворнага Літавара Храбтовіча. Людзі яго даўно гаспадарылі ў наваколных лясах і па рэках.

Літавар – пан знатны і без умяшання вялікага князя туту не абысціся. Распачалася судовая “разборка”. Вось урывак з Літоўскай метрыкі: “В Гродне, ноябрь 27 день. Пан Литавар, маршалок, а пан Юрии Илинич перед великим князем его милостью у стола выкинулися … со ста рублей о сеножати и о землю бортную… пан Юрии реке: естли я не доищуся с обусторон Мири реки сеножатей а борти судеревное от Свержня, и я дам великому княз. Сто рублей грошей. А пан Литавар реке: естли Дей я на то доводу не вчиню, шттож от Свержня на Мири сеножати здавна звечныи Свержинскии и ловы и борт, ино дей я дам его милости сто рублей грошей”. [4, с.21] У рэшце рэшт Ільініч дамогся-такі правоў на прыродныя багацці Міршчыны, ала толькі праз 27 гадоў, ужо пасля смерці магутнага суседа-канкурэнта. І кашатавала гэта яму вялікіх намаганняў.

Дакладных звестак пра час узвядзення Мірскага замка няма. Розныя аўтары без належнага абгрутнавання карыстаюцца цэлым веерам гадоў. Тым не менш на іх падставе ў 1995-м адбылося святкаванне 500-годдзя Мірскага замка. Кажуць, паспяшаліся. Ужо ёсць спробы выправіць памылку. За справу ўзяліся астролагі – згодна з іх вывадамі замак “узнік на беларускай зямлі, уключаны ў рытмы гістарычных падзей, у 1503 годзе (1 лістапада па новым стылі), дарэчы, у год нараджэння Настрадамуса” і пад “прарочай зоркай Ахернар”. Аднак наўрад ці будаўніцтва распачалося перад самым надыходам зімы.

З найбольшай верагоднасцю будаўніцтва пачалося адразу пасля выйгранай справы па Свержаньскіх ловах. Пацвярджэннем таму з’яўляюцца вядомыя з пісьмовых крыніц звесткі пра атрыманне Ільінічам значнага крэдыту акурат пасля 1522 года. Да гэтай пары Юрый Ільініч зрабіўся багатым панам: ён меў больш за 40 маёнткаў з агульнай колькасцю каля 2000 двароў, атрымліваў значныя спагнанні з падпарадкаваных яму старостваў і замкаў. Тым не менш у 1523 годзе Ільініч скарытаў вялікую пазыку. Затым Ілініч робіць яшчэ некалькі пазычак, за якія пазней расплачваліся яго сыны. Хутчэй за ўсе пазыкі спатрэбіліся дзесьці ў 1524-1526 гадах, калі былі ўжо скарытан 10000 чырвоных залатых, атрыманых раней. Відаць, будаўніцтва замка вялося ў тую пару поўным ходам.

Удакладніць час пабудовы Мірскага замка дапамагае яшчэ адна акалічнасць. У 1524 годзе ў Гнезне пад Ваўкавыскам быў заснаваны касцёл святога Міхаіла. Касцёл захаваўся, пластыка архітэктурных дэталяў на ім такая ж, як і на Мірскім замку. Аказалася, што фундатар касцёла Шамятовіч меў за жонку пляменніцу Юрыя Іванавіча, і паміж імі ў 1522 годзе існавалі маёмасныя справы.

Адначасова з пабудовай замка з’явіліся ў Міры і гарадскія ўмацаванні ў выглядзе землянога вала з драўляным “парканом” і чатырма драўлянымі, пазней каменнымі ўязнымі брамамі : Віленскай, Менскай, Замкавай і Слонімскай.

У адным з першых вопісаў Мірскага замка адзначаны “рабро і галенка волата, падвешаныя на ланцугах да сцяны ўязной брамы”. Такая была калісьці візітная картка помніка. Тагачасны люд добра арыентаваўся ў касцях жывёл, але нічога не ведаў пра мамантаў. Народная фантазія ператварыла рэальна існуючыя косткі невядомай істоты ў легендарных волатаў-будаўнікаў Мірскага замка. Гэтае ўяўленне пераклікаецца з паданнем, якое прыгадаў часты госць Міра паэт Уладзіслаў Сыракломля ў сваёй выдатнай кніжцы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”: “Крэўскі замак будаваўся разам з Медніцкім, адлеглым ад яго на сем міль. А племя, якое яго будавала, было такім магутным, што майстры пазычалі адзін аднаму мулярскі малаток, перакідаючы яго па паветры ад Меднікаў да Крэва і назад”.

Яшчэ нядаўна у навуцы ўся заслуга па ўзвядзенні Мірскага замка цалкам аддавалася невядомаму мясцоваму майстру з простага люду, які дзякуючы свайму “народнаму таленту” здольны быў пасля цяслярскай практыкі на сялянскіх пабудовах з лёгкасцю перайсці да пабудовы вялізнага мураванага замка.

Да XVI стагоддзя ў Вялікім княтсве Літоўскім прыватных мураваных замкаў не будавалі, нават вельмі заможныя паны звычайна абыходзіліся драўлянымі ўмацаванымі дварамі, а ў выпадку сур’ёзнай небяспекі хаваліся за моцнымі мурамі вялікіх гарадоў. Усе тагачасныя мураваныя замкі былі вялікакняжацкімі альбо гарадскімі і мелі агульнадзяржаўнае значэнне

У першыя гады XVI стагоддзя сам кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт распачаў перабудову сваіх сядзіб у Кракаве і Вільні на новы лад. На будаўніцтва запрашаюцца майстры рэнесансу з Італіі. Напэўна, Ільініч, калі адважыўся нарэшце на ўзвядзенне сваей мураванай сядзібы, не мог канкурыраваць з каралем ці нават наблізіцца да таго ў здзяйсненні архітэктурных навацый – гэта было б занадта дзёрзка і задужа каштоўна. Таму натуральным для яго сталася звярнуцца да майстроў традыцыйнага напрамку.

Па дакументах з Літоўскай метрыкі, Мірскі замак упершыню згадваецца ў 1527 годзе ў падзельнай грамаце паміж сынамі Юрыя Ільініча, пасля смерці заснавальніка. Такім чынам, пачатак будаўніцтва абмяжоўваецца 1522-1526 гадамі

Ад часу закладання Мірскага замка мінула трохі менш за пяць стагоддзяў. Шмат напластаванняў нарасло па яго сценах за гэты час. Галоўным сведкам падзей тут застаецца цагляная муроўка. Яна і падае спецыялістам першы ключ прачытання таямніц помніка.

У сярэдневякоўі, асабліва на поўначы Еўропы, з цэглы рабілі амаль усё: сцены, скляпенні, падлогі, дэкаратыўныя дэталі і нават аконныя пераплёты. Канструкцыі не прыкраваліся, а, наадварот, акцэнтаваліся дэкаратыўнымі якасцямі матэрыялу. Нават звычайным камяням-валунам, што ўжываліся ў будоўлі, надаваліся дэкаратыўныя якасці (гэта асаблівасць характэрна для беларускіх помнікаў). Увогуле ўзвядзенне сцен нагадвала лепку з цэглы, таму і будынкі таго часу больш падобныя на цагляныя скульптуры.

Абрыс Мірскага замка быў намечаны просты: чатырохвугольнік высокіх муроў абстаўлены па вуглах выступаючымі высокімі вежамі, пятая вежа з уязной брамай размяшчалася пасярод заходняй сцяны – адсюль ішоў накірунак на сталіцу Вялікага княства Літоўскага – Вільню. Уздоўж дзвюх сцен – паўдневай і ўсходняй, з боку двара, мелася дабудаваць цаглянае жылое памяшканнне-палац на два паверхі з вялікімі вокнамі для асветлення верхніх памяшканняў. Да паўночнай сцяны меркавалася таксама далучыць дапаможную пабудову – магчыма, збройную альбо што іншае.

Па ўсіх ярусах вежаў і па нізе муроў палаца былі зроблены байніцы розных памераў для выкарыстання агнястрэльнай зброі. Паўночная і заходняя сцены былі завершаны баявой галерэяй-ганкам з байніцамі для стральбы з лукаў і арбалетаў. Мелася на замку яшчэ адно старажытнае абарончае прыстасаванне, так званыя машыкулі (ад французскага “machicoulis” – жолаб з хітрыкам) – байніцы-шчыліны з нахілам уніз. Адсюль маглі страляць, кідаць камяні, ліць вар або смалу на галовы атакуючага ворага. Старажытнабеларуская назва гэтага прыстасавання даўно забыта, украінцы называюць яго “подсябіце”.

Уезд у замак забяспечвалі цяжкія вароты на восях і краты, альбо ўзвод. Наўрад ці быў, як меркуюць некаторыя даследчыкі, перад уездам у замак пад’ёмны мост. Наяўных слядоў ягоняма, ды сам замак стаіць на ўзвышшы, а прысутнасць блізкай вады пагражала б затапленнем сутарэнняў пад вежамі.

Яшчэ дагэтуль працягваюцца спрэчкі, дзеля якіх мэт збудаваны гэты цудоўны архітэктурны помнік. Часам у літаратуры Юрыя Ільініча называюць князем, які нібыта толькі і быў здатны на ўзвядзенне ўласнага замка. Аднак ні ў адным з вядомых дакументаў тых часоў ні сам Юрый Ільініч, ні яго дзеці не названы князямі, хоць тытулаў тады трымаліся вельмі пільна. Калі ўспомніць, колькі крыўд зазнаў Юрый Ілініч ад тытулаваных асоб, то між волі напрашваецца думка, што Мірскі замак будаваўся якраз з мэтай атрымання падобнага тытула. Такую здагадку выказаў яшчэ Уладзіслаў Сыракомля ў сваіх “Вандроўках”: “Быў спакойны час, будаваўся замак у глыбіні спакойнага краю, і цяжка дапусціць, што абарончыя мэты сталіся тут галоўнымі – тым больш што сама раўнінная мясцовасць для абароны не вельмі прыдатная ... Арыстакратычная пыхлівасць была краевугольным каменем гэтай пабудовы”

Сапраўды, гледзячы на замак, асабліва на гатычныя яго часткі, складаецца ўражанне, што ваяўнічасць тут – пабочнае, другаснае, што галоўнае ў ім – выстаўнасць, дэкаратыўнасць, імкненне да прыгажосці. Упрыгожанні пакрываюць значную частку сцен, абарончых элементаў амаль не відаць.

Галерэі верхняга бою заходняй і паўночнай сцен замка выглядалі так, быццам спачатку рабілі нішы як дэкор, а потым толькі адтуліны для стральбы, бо іх у два разы менш, чым ніш. Заходнія вежы размешчаны занадта блізка адна ад другой, што з абарончага пункту гледжання вельмі нязручна, бо змяншае навакольны абгляд і абстрэл. Акрамя таго, імклівае развіцце агнястрэльнай зброі рабіла ўжо непрыдатнымі да абароны ані шмат’ярусныя вежы, ані высокія крэпасныя сцены.

Надмагілле самаго Ільініча не захавалася, але ён увекавечыў сваё імя больш значным помнікам – уласным замкам. І калі ранейшыя ініцыятары прыгожых будоўляў – звычайна храмаў – клапаціліся больш аб выратаванні душы, то Ільініч скарыстоўвае прыгажосць замка дзеля праслаўлення самога сябе, ды не ў нябёсах, а на гэтым свеце, сярод жывых. Гэта ўжо зусім новы, гуманістычны падыход да сутнасці чалавечага існавання . нам застаецца толькі канстатаваць, што ў асобе Юрыя Ільініча мы маем аднаго з першых мецэнатаў новых часоў Адраджэння на Беларусі.

Адмаслывосць творчага мыслення людзей, што стваралі Мірскі замак, наяўна бачна на самой пабудове. Квадратны план вежаў і размяшчэнне іх па-за вонкавай лініяй крапасных сцен давалі магчымасць весці стральбу па ворагу не толькі прама, але і ўздоўж сцен. На тыя часы гэта была найбольш прагрэсіўная схема абароны, і толькі недасканаласць агнястрэльнай зброі вымушала карыстацца традыцыйнымі сродкамі: лукамі, арбалетамі, камянямі, смалой і кіпенем. Гэты адносны прымітывізм кампенсаваўся, аднак, увядзеннем складаных механічных прыстасаванняў – на замку засталіся сляды прылад для пад’ёму рыштынку і цяжкіх гармат на верхнія ярусы, а таксама механізма падаючых кратаў пры галоўным уваходзе.

Істотная асаблівасць Мірскага замка – пластычнасць і дэкаратыўнасць пабудовы ўвогуле. Дэкор сцен і веж здаецца сціплым, бо сладзены з простых цаглінак. Архітэктурны малюнак дэкору пабудаваны з аднатыпных эелементаў: арачкі, нішы, паяскі, перарэбрыкі, паўкалонкі. Адны і тыя ж элементы парассыпаны по вонкавай паверхні пабудовы ў розных спалучэннях і рознай велічыні, паўтараючы адзін выбраны матыў у разнастайных камбінацыях. Такім чынам, і вежы, і сцены звязаны адзінай мелодыяй, аб’яднаны ў цэласны архітэктурны ансамбль.

Цалкам прачытаць увесь тэкст каменнай мелодыі, закладзенай першымі майстрамі, цяпер не выпадае – занадта аддаленая і складаная мова сярэдневековай арнаментыкі. Сёння няпроста, напрыклад, растлумачыць прызначэнне выстаўленай з муру паўдневай сцяны замка каменнай галавы барана. Сярод шматлікіх паданняў хрысціянскага паходжання ёсць легенда аб прыняцці Богам ахвяры Авеля, які з пакорлівай малітвай аддаў свае любімае ягня. За гэта на ахвяру было спушчана небеснае святло.

Здаецца больш стасоўным да каменнай галавы Мірскага замка вераванне ўсходнегерманскіх народаў, г. зн. Румын і малдаван. Падобная выява ў сцене – гэта “стафія”, альбо “стыххія”, і азначае прывід, цень жывой істоты. З істоты чараўнік з дапамогай чароціны здымае мерку, якую замуроўваюць у сцяну падчас будаўніцтва. Пазбаўленая ценю істота гіне і становіцца “стафіяй”. Уначы прывід можа з’явіцца каля таго месца, дзе замуравана яго цень, прыняўшы аблічча якой-небудзь свойскай жывелы: ката, сабакі, барана, каня. Падчас сну прывід мучыць, душыць, пажырае людзей; але ён захоўвае дом, сцеражэ скарбы. Каб задобрыць стафію, гаспадар прыносіць ёй віно, ваду, хлеб, мяса.

Не менш загадкавымі застаюцца мулярскія знакі-пячаткі на некаторых цаглінах замка. Звычайна яны маюць выгляд кола, пасечанага рыскамі ў выглядзе прамянёў альбо ў елачку. Ёсць меркаванні, што з дапамогай пячатак рабілі падлікі, колькі цэглы было прывезена на будоўлюю альбо колькі яе было пакладзена ў мур. Але, здаецца, найбольшую цікавасць мае наступнае тлумачэнне: кожнае пакаленне муляраў дакладала ўнутры пячаткі новую рыску як сімвал пераймальнасці высокага майстэрства. Прыгажосць і трываласць першапачотковых замкавых муроў пацвярджкаюць слушнасць такога меркавання. Шкада толькі, што праца іх у Міры была раптоўна перапынена.

Нядаўна было зроблена яшчэ адно загадкавае адкрыццё. Пры рэстаўрацыі верхняй часткі вонкавых сцен паўночна-ўсходняй вежы Мірскага замка пад слоем пазнейшых замуровак раскрыліся атынкаваныя і пабеленыя нішы. На паверхні пабелкі ледзь-ледзь праступілі рэшткі манументальнага роспісу. Частка роспісу аказалася арнаментальным дэкорам, а частка – выявай нейкіх сімвалаў і нават постацей. Да канца расшыфраваць сюжэты не ўдалося , занадта дробныя засталіся фрагменты.

Будуючы свой умацаваны дом, Ільініч верыў у светлую зорку свайго роду і марыў пра шчасце для ўсёй сям’і. Таму замак павінен быў выглядаць узнёсла і святочна. Галоўная вежа – гэта ён сам, вялікі і магутны, гасцінна адкрывае вароты для сяброў і прыяцелеў. Непажаданага ворага чакае падаючая рашотка з завостранымі коллямі па нізу. Па вуглах умацавання размешчаны чатыры меншыя, але таксама грозныя, вежы па колькасці Ільінічавых сыноў: Мікалая, Яна, Станіслава, і Шчаснага. Аднак Ян у апошнія гады бацькавага жыцця сапсаваўся ў гулянках, і ўзвядзенне яго вежы прыпынілася.

Заснавальнік Мірскага замка Юрый Ільініч памер у жніўні 1526 года. Услед за бацькам памірае адзін з чатырох яго сыноў – Мікалай. Паводле граматы, падпісанай у Кракаве 27 мая 1527 года, “замак Мир в повете Новгородском” як “другая часть имения отчизных достался пану Станиславу”. Станіслаў Ільініч панаваў у Міры нядоўга. Ён памёр маладым і бяздзетныс у 1531 годзе, атручаны на банкеце жонкаю свайго служкі. Мірскі замак дастаўся Шчаснаму, а іншыя мірскія ўладанні былі аддадзены Яну. Апошні памер бяздзетным у 1536 годзе, адпісаўшы трэць уладанняў жонцы, астатняя маёмасць да брата Шчаснага. Аднак і гэтаму Ільінічу было наканавана нядоўгае жыццё. Каля 1540 год памірае ён, а ў неўзабаве і яго жонка Соф’я з дома Радзівілаў. Іх адзіны васьмігадовы сын Юрый застаўся сіратою і ўладальнікам велізарнай маёмасці. Апекуном да малалетняга Ільініча быў прызначаны яго дзядзька – Мікалай Радзівіл Чорны, у будучым – вялікі канцлер літоўскі.

У 1553 годзе Радзівіл Чорны, едучы ў пасольства да аўстрыйскага двара Фердынанда Габсбурга, бярэ з сабой дваццацігадовага Юрыя Ільініча. У выніку візіту Ільініч 10 ліпеня таго ж года атрымлівае графскі тытул як уладальнік замка.

У 1569 годзе Юрый Ільініч памірае ў Бярэсці. Мірскае графства з замкам пераходзіць пад уладу Радзівілаў.

Пачынаючы з канца XVI-пачатку XVII стагоддзяў дакументы часта называюць Мір і горадам (“горад”, “места”), і мястэчкам. Колькасная дэфініцыя горада і мястэчка заўжды складаная задача: у розных рэгіёнах Еўропы і для розных часоў яна вырашалася па-рознаму. Мы карыстаемся прынятым для Беларусі крэтэрыем вызначэння горада – 300 дамоў з улікам адміністрацыйна-палітычнага значэння паселішча.

Радзівілы дбалі аб сваёй маёмасці і выгадзе, разумеючы, што іх дабрабыт звязаны з дабрабытам падданых. Мікалай Крыштоф Радзівіл дараваў Міру прывілей на некаторыя правы гарадскога самакіравання. Гэта адбылося 27 снежня 1579 года. Жыхары прыватнаўласніцкага горада з атрыманнем самакіравання вызваляліся ад улады і уда дзяржаўнай адміністрацыі. Горад выплочваў у дзяржаўны скарб адзіны падатак, памеры якога вызначаліся эканамічным станам паселішча. Насельніцтва па-ранейшаму заставалася ў феадальнай залежнасці.





Ідэі па ўпарадкаванні вялікіх сядзіб былі распрацаваны яшчэ ў сярэдневяковым трактаце італьянца Пятра Крэнсціна, вядомага ў Рэчы Паспалітай па польскіх выданнях сярэдзіны XVI стагоддзя пад назвай “Кнігі па гаспадарцы”. Аб папулярнасці гэтай кнігі сведчыць той факт, што ўсе гаспадарчыя справаздачы тых часоў называліся “крэсцэнцыяй”.

“Выбраўшы месца роўнае, не багністае і не задушнае, абмураваць альбо толькі парканам і валам абкружыць, там жа ад паўночнага боку насадзіць гай розных дрэў. А збоку поўдня пабудаваць пргожы палац, у якім бы пан альбо пані змагля б пражываць, калі б жадалі пазбавіцца ад турбот і вялікай задуменнасці, узрадаваць душу весялосцю і любасцю. Вокны павінны быць звернуты да таго гаю на поўнач альбо на ўсход такім чынам, каб не асляпляўся від ад таго палаца на дрэвы і раскошныя травы. Няхай далягляд будзе па дным боку дома, каб можна было пазіраць праз гай на звяроў, якія б там хаваліся. Насадзіць трэба верб, вязаў – дрэў, якія б хутка раслі, вымераўшы на гэта чатыры вуглы, а замест агароджы насадзіць паабапал радкамі вішню, сліву, айву альбо іншыя дрэвы, даглядаючы за імі, каб густа вырасталі. Па версе сплесці часта галінкі і зяленыя парасткі, пад якімі было б сядзенне”.

Дадзенае вышэй апісанне з італьянскага трактата можна цалкам аднесці да таго Мірскага замка, якім ён стаў пры Радзівіле Сіротке. Старыя муры перасталі ўжо быць неадольнай перашкодай супраць больш дасканалай артылерыі. Абарончую функцыю пачалі выконваць земляны валы з бастыёнамі па вуглах, абведзеныя вакол ровамі з вадой. На поўнач ад вала закладаецца “італьянскі сад” (ён так і называецца ў тагачасных вопісах замка), а з усходу – фальварак са шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі і дамамі для службы. На паўмілі ад Міра (3 кіламетры) ўладковаецца звярынец – гэтае месца сёння вядома пад той жа назвай. Тут захаваўся дуб, дзе, паводле расказаў старажылаў, знаходзіўся цэнтр звярынца. Ад яго калісьці разыходзіліся прасекі-промні дзеля кругавога абстрэлу, а навокал былі загоны, у якіх трымалі звяроў.

У адпаведнасці з новай модай дабудоваўся і сам замак. Уздоўж паўночнай і ўсходняй сцен быў пабудаваны трохпавярховы палац з сутарэннямі, а уздоўж паўдневай і заходняй – аднапавярховыя будынкі служб. На першым паверсе і ў сутарэннях захоўваліся зброя, харчовыя прыпасы і розныя рэчы, на другім жылі лакеі і размяшчалася адміністрацыя Мірскага графства, трэці паверх займалі княжацкія пакоі. З пакояў да “італьянскага саду” вялі асобную сходы і мураваны масток на падпружаных арках з рознымі балясамі. У вежы, што над брамай, на другім паверсе была ўладкавана капліца св. Хрыстафора, а на трэцім знаходзіўся гадзіннік. Механізм гадзінніка мясціўся ўнутры вежы, ад яго вось праходзіла праз старую байніцу на вонкавы бок, дзе мацаваўся цыферблат са стрэлкамі, звернуты да мястэска. Ад капліцы прабілі выхад непасрэдна да княжацкіх пакояў на поўнач і да баявых галерэй на поўдзень. Была ўдведзена па незавершанай паўдневай сцяне новая баявая галерэя і перароблена старая заходняя. Так “вакол палатаў пабудаваны каменныя пераходы”, як поты адзначыў стольнік П.А.Талстой, які наведываў замак у XVII стагоддзі.

Змяняецца і дэкаратыўнае аблічча замка, асабліва ў палацавай яго частцы. Чырвона-белыя карункі на старых мурах саступаюць месца роўнай па ўсёй паверхні ззяючай атынкоўцы сцен палаца. Цэгла ўжываецца не такая гладкая. Дэкаратыўнай адзінкай становіцца ўжо не цэгла, а камень. З яго вычэсваюць профілі на адходны брам, дзвярэй і вокнаў. Профілі выконваюцца ў манеры антычнасці, па фрызах парталаў, над самым уваходам, выразаюцца выказванні з антычных і біблейскіх тэкстаў альбо праслаўленні самога гаспадара. Каменнай разьбой упрыгожваюць балясы, парэнчы, прыступкі па лесвіцах, ганках, агароджах масткоў і балконаў.

Наогул галоўным сродкам выяўлення рэнесанснага стылю становіцца разьба, ды не толькі каменная. Унутры пакояў выступаючыя дубовыя бэлькі столі пакрываюць адмысловай разьбой альбо размалёўваюць фарбамі, імітуючы тую ж разьбу. Вялікія печы робяцца падобнымі на помнікі, бо іх паверхню абліцоўваюць кафляй з рэльефным малюнкам, упрыгожаным каляровай палівай. Жывапіс па сценах пакояў часцей за ўсё выконваецца ў стылі “грызайль” – імітацыя пад разьбу і скульптуру. У апрацоўцы вонкавых сце уваходзіць ва ўжытак асаблівая аздобная тэхніка “сграфіто”, што па-італьянску азначае шкрэбаць, выразаць. Некалькі слаёў рознага колеру тынку вышкрэбвалі ў адпаведным месцы і на адпаведную глыбіню, каб атрымаць выразны, амаль рэльефны малюнак.

З палацавай аздобы часоў Сіроткі захавалася няшмат: некалькі каменных профіляў ад вокнаў і мноства кавалкаў кафлі ад печаў, раскапаных руплівымі археолагамі.

У красавіку 1594 года Радзівіл Сіротка аддае распараджэнне свайму намеснікуў Міры Анджэю Скарульскаму: “З поўнага і канчатковага разліку з Марцінам Забароўскім за розныя работы яго, якія мурам выправіў у розныя гады і часы як у Мірскім, так і ў Нясвіжскім маіх замках, засталося і належыць яму даплаціць і аддаць літоўскай лічбы сорак і пяць лічбаў грошаў”. Гэта першы вядомы нам будаўнік Мірскага замка. Імя Марціна Забароўскага сустракаецца ў дакументах раней, у 1575 годзе: па распараджэнні таго ж Сіроткі яму ў мястэчку Мір быў перададзены дом. Магчыма, што ў той год і была распачата перабудова замка.

Ад італьянскага рэнесансу запазычваюцца рытмічнасць чаргавання дзвярэй і вокнаў, аднолькавасць вышыні памяшканняў на паверсе і выгоднасць лесвіц. Ала яшчэ застаюцца элементы готыкі: старая сістэма муроўкі, нервюрныя скляпенні, складаныя пераходы па вежах і галерэях. Разам з тым простыя формы, светлыя сцены, вялікія вокны палаца апынуліся ўнутры межаў абарончага вала, а багаты дэкор балконаў, галерэй, ганкаў з разнымі балясамі, прафіліваныя парталы, каваныя дзверы, ліхтары – унутры замкавага двара. “Італьянскі сад” таксама быў аддзелены ад знешняга свету шэрагамі ліп і каналамі, а кветкавы дыван саду быў звернуты толькі да палацавых вокнаў.

Зусім верагодна, што ў Міры працаваў вядомы манах-архітэктар Ян Марыя Бернардоні, аўтар праекта нясвіжскага касцела.

Пакорлівасць і цішыня панавалі ў Мірскім графстве даволі значны час і без Сіроткі, які памер у 1616 годзе. Буйныя падзеі першай паловы XVII стагоддзя неяк абміналі Мір. Адзіным значным здарэннем было “моравае паветра” – чума, якая спустошыла нашы землі ў 1625 годзе. У напамін аб гэтай бядзе яшчэ да апошняй вайны стаяла ў мястэчкуна плошчы капліца. Пра стан Мірскага замка ў першай палове XVII стагоддзя нічога невядома– дакументаў не захавалася.

Руска-польская вайна 1655-1656 гадоў нанесла значны ўрон Мірскаму графству. У жніўні 1660 года быў складзены інвентар Мірскага замка: “Сам замак рамонту і нагляду патрабуе, усюды цячэ, вокны, дзверы, лавы зрэдку дзе ёсць, па ўсіх пакоях вышніх і сярэдніх, а таксама ў сутарэннях дзвярэй і вокнаў няма. У замку засталося 35 мушкетаў, адна гакаўніца, пяць жалезных дзвярэй у сховішчы і адны падвойныя да склепа, адно кавадла і адзін замкавы касцёл”.

Фальварак быў спалены, млыны паламаны, ставы паспушчаны. Яшчэ нават у 1688 годзе адзначалася, што “італьянскі сад” ад маскоўшчыны спустошыны, у якім больш за ўсіх дрэаў – ляшчын.

Каля 30 гадоў Мірскі замак стаяў занядбаны. Спачатку падлаталі толькі дах, каб уратаваць найперш памяшканні з гаспадарчымі рэчамі. Поўнасцю быў адноўлены толькі фальварак.

Толькі ў 1682 годзе было прынята рашэнне па грунтоўнай рэстаўрацыі Мірскага замка. Гаспадарчыя цяжкасці і недахоп майстроў пасля разбуральных войн не дазвалялі вярнуць Мірскаму замку былую пышнасць. Акрамя таго, мінулая вайна паказала непрыдатнасць бастыённага ўмацавання пры абароне замка, і таму вырашылі яго не аднаўляць. Побач з валамі будуецца вялікая стайня з вазоўняй. Абарончую вежачку, што размяшчалася пасярод паўдневай сцяны замка, скарыстоўваюць пад складанне сена для малой стайні. З аднаўленчымі работамі не вельмі спяшаюцца. Найбольш інтэнсіўна яны праводзіліся ў 1686-1689 гадах.

У пачатку XVI стагоддзя насельніцтва Міра складалася з баяраў і “людзей мірскіх”. Пад апошнім тэрмінам разумеліся сяляне, рамеснікі, гандляры, якія жылі ў горадзе. У пачатку XVII стагоддзя па дакументах з жыхароў горада вядомы шляхта, святары, багатыя купцы, заможныя і дробныя рамеснікі.

Больш дэталёвыя звесткі ўтрымлівае інвентар 1693 года. З яго вывучэння відаць, што жыхары Міра складалі некалькі сацыяльных груп. Прывілеяванае становішча мелі шляхта, святары, афіцэры замкавай залогі, чыноўнікі адміністрацыі. Большасць насельніцтва з’яўлялася мяшчанамі: купцы, сярэднія і дробныя гандляры, цэхавыя старшыны, заможныя і бедныя рамеснікі (55 рамеснікаў 27 прафесій). Частку гаражан складалі жабрацкія “лезныя” людзі, якія пераходзілі з горада ў горад і жылі за кошт часовай працы, і каморнікі, не меўшыя ўласнага жылля.

У летку 1686 года мірскі гадзіншчык Юцэвіч пусціў маятнік адрамантаванага замкавага гадзінніка, спадзеючыся, што яго тварэнне адлічыць не адно стагоддзе. Усяго два дзесяткі гадоў памяркоўна круціліся зубчатыя колы па-над уязной брамай. 27 красавіка 1706 года гадзіннікавы звон заглушылі выбухі шведскай артылерыі. У Мір уварваліся войскі Карла XII. Палала мястэчка , палаў замак, разбуралася ўсё, што нядаўна было адноўлена.

Калі вам выпадзе наведаць Мірскі замак, падыдзіце бліжэй да брамы, прыглядзіцеся ўважліва да ўнутраных муроў, асабліва там, дзе цяпер навешаны першыя вароты. Тут добра відаць моцна закураную муроўку, а знадворку сажы няма. Гэта і ёсць сляды “шведскага пажару”, пра які ў замкавым інвентары 1719 года гаворыцца, што пасля яго “ўсе пакоі зруйнаваныя і пустыя, ва ўсіх няма ані дзвярэй, ані жалеза, таксама няма ніводнага вакна... Усе афіцыны (карпусы палаца) адны гонтам, другія дахоўкамі прыкрытыя”.

У тыя часы гаспадаром Міра быў Караль Станіслаў Радзівіл. Ён памер ў 1719 годзе. У сённяшнім Міры ўскосным напамінкам пра гэтага гаспадара засталася царква на плошчы – колішні базіліянскі кляштар, які быў закладзены ў 1700 годзе. Калісьці вісеў на званіцы касцёла вялікі і гучны звон, названы “Каралем” у гонар фундатара. Знік звон – згінулі і ўспаміны. Толькі і архівах можна натрапіць на чуллівыя лісты князя да сваёй жонкі, Ганны Кацярыны з Сангушкаў. Пры ёй жа разбураная гаспадарка пачала хутка аднаўляцца. Найбольш увагі ганна Кацярына ўдзяліла развіццю мануфактур.

Мірскі замак у той час заставаўся ў запусценні. Нельга сказаць, што ён зусім не цікавіў гаспадароў. Княгіня Ганна пераважна жыла ў Белай ( цяпер у Польшчы). Аднак для старэйшага сына, які збіраўся жаніцца, трэба было рыхтаваць іншую сядзібу. Спачатку вагаліся паміж замкамі ў Нясвіжы і Міры, у апошнім нават пачаліся аднаўленчыя работы з 1720 года. Аднак канчаткова было вырашана адбудаваць спярша нясвіж, таму на Мірскім замку працы прыпынілі. Але, дзякуючы таму, што Мір заставаўся ўлюбёным для Радзівілаў месцам, непадалёк ад замка хутка быў пабудаваны драўляны палацык з вежачкамі, альбо, як тады казалі, з алькежамі. Гаспадарам тут было не так шыкоўна, але ўтульна і блізка да прыроды.

Мірскі замак быў адноўлены толькі ў 1738 годзе пры Міхаіле Казіміры Радзівіле Рыбанькі. Цяпер у ім на новы лад перароблены пакоі трэцяга княжацкага паверха палаца: разабраны адны ўнутраныя сцены, узведзены іншыя, з’явіліся парадны пакой, партрэтная зала, зала для танцаў. Па ўсіх пакоях, згодна з архіўнымі апісаннямі XVIII стагоддзя, – “неадменна печы і каміны, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, дзверы філёнкавыя з унутраным французскім замком”. Усяго тут мелася шаснаццаць камінаў і семнаццаць печаў рознай формы і колеру: прамавугольныя і круглыя, з карычневай, жоўтай і белай кафлі, часам з пазалотай.

Да нашых часоў багатае ўнутранае ўбранне замкавых пакояў не захавалася. Праўда, сёе-тое змаглі знайсці археолагі. Гэта маленькія фрагменты печаў, камінаў, часткі каваных дэталяў да вокнаў і дзвярэй, кавалкі посуду і шкла. Знаходкі выстаўлены зараз у замкавай экспазіцыі, аднак іх не параўнаеш з той колькасцю і разнастайнасцю прадметаў раскошы, якія вырабляліся на той час у радзівілаўскіх мануфактурах.

Багацце палаца патрабавала і такога ж акружэння. Пры апісанні “італьянскага саду” ля Мірскга замка адзначана каля 400 рэдкіх дрэў, якія вырошчваліся ў бочках у аранжарэі, збудаванай з бярвенняў. Улетку яны выстаўляліся на адкрытае паветра. Тут раслі цытрусы, фігі, мірт, кіпарыс, самшыт, чырвонае і лаўровае дрэвы, італьянскі арэх.

З 1753 года ў замку жыў сын Рыбанькі – Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку. Але ж нядоўга, бо вымушаны быў уцякаць ад праследвання за буйны лад жыцця, які абрыд нават некаторым магнатам, і шукаць падтрымкі пры заходнееўрапейскіх дварах.

З імем гэтага князя звязана з’яўленне ў Міры цыганоў. Заснаваўшы асобную абшчыну, цыганы спавядалі каталіцызм, мелі сваё кіраванне і старшыну, які насіў тытул цыганскага караля. Ён выдзяляўся асаблівым строем і як сімвал сваёй улады насіў “джжупла цераз плячук ці бізун са срэбнай рукаяткай”. 22 ліпеня 1778 года Караль Радзівіл выдаў асобны прывілей Яну Марцынкевічу, галаве цыганоў Вялікага княства Літоўскага, сталіцай якіх быў аб’яўлены Мір. Князь Радзівіл браў пад сваю абарону ўсіх цыганоў, якія жылі ў яго ўладаннях, у тым ліку меўшых дамы і пляцы ў Міры. Цыганы займаліся рамяством, дзякуючы ім сталі знакамітымі мірскія конскія кірмашы, на якія презджалі за коньмі нават з іншых краін.

Пакуль апальны князь вандраваў , яго шматлікія маёнткі былі аддадзены ў арэнду крэдыторам дзеля спагнання князевых даўгоў. Мірскае графства на працягу амаль 15 гадоў трымаў нейкі Грабоўскі і значна ан гэтым узбагаціўся.

Да канца стагоддзя Мірскім замкам ужо ніхто не цікавіцца. Апісанні яго зробленыя ў 1778 і 1794 гада, адрозніваюцца толькі колькасцю пабітых шб у вокнах і паламаных дзвярэй.

Ад гэтага часу замак перастае быць тым, чым ён з’яўляўся на працягу трох стагоддзяў – крэпасцю, палацам, вілай або “генеральным штабам” усўй акругі. Яго сцены пакрываюцца пылам і цвіллю, а былая магутнасць – легендамі. Упершыню гэта заначана ў дзённіку невядомага рускага афіцэра, які наведаў Мір у лютым 1797 года: “Заняпалы Мірскі замак з вежамі па вуглах яго і з пад’ёмнымі мастам вяртае да памяці даўно мінулыя дні, злых ведзьмароў і дабрадушных рыцараў”.

З першых сведчанняў XIX стагоддзя цяжка ўявіць, ці яшчэ “жывы” замак, ці канчаткова пакінуты. У 1802 годзе у замку склалі рахунак на яго рамонт. Працавалі муляры, цесляры, сталчры і кавалі... у 1805 годзе было складзена інвентарнае апісанне замка, з якога відаць, што на трэцім княжацкім паверсе налічвалася “две залы, пакояў чатырнаццаць, з іх вялікіх – восем, меншых – чатыры, а два цалкам абваліліся, толькі адныя сцены. У залах і дванаццаці пакоях столі алебаставыя, па большай частцы паападалыя. Падлога ў шасці пакоях з дошак, а астатнія зусім без падлогі. Партрэтаў вялікіх старых сапсаваных – шаснаццаць, партрэтаў меншых цэлых у пакоях – шэсць. Вокнаў зашклёных, аднаго памеру – дваццаць.. старых куфраў, абабітых ласінай скурай і акаваных жалезам, – два, куфар драўляны, жалезам акаваны, – адзін. Крэслаў старых неўжываных – два, дыван на кроснах распачаты – адзін”. Яшчэ адзначана, што “сад італьянскі пад Мірскім замкам зуім пусты, ніякіх пладовых дрэваў не мае, акрамя ліпавых алей”.

Гаспадаром замка лічыўся малалетні князь Дамінік Радзівіл, пляменнік Пане Каханку, уладальнік вялізных багацяў, спадчыннік амаль усяго роду. Пасля падзелу Рэчя Паспалітай яго маёмасць апынулася ў розных дзяржавах. Сам Дамінік выхоўваўся адным з апекуноў па-за межамі роднага краю ў Аўстрыі і зусім не цікавіўся мастацкімі прыгажосцямі, накопленымі паперэднікамі.

Некаторыя даследчыкі звязваюць значныя разбурэнні замка з ваеннымі падзеямі, прычым у розныя часы лічылі альбо войскі А. Суворава падчас падаўлення паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе, альбо войскі Наполеона пры наступленні 1812 года. Сапраўды, 25 чэрвеня 2-я Заходняя армія Расіі пад камандаваннем Баграціёна наблізілася да Міра. Аднак ці быў час стомленаму войску займацца заняпалым замкам? Наперадзе чакаў далёкі шлях да Смаленска, войскам патрэбны быў адпачынак. Да таго ж замак не меў ані абарончага, ані жылога значэння. Нават польскі генерал Калачкоўскі, які рухаўся з французскімі войскамі за Баграціёнам, адзначыў у дзённіку толькі “замак пад Мірам, разваліны якога яшчэ захаваліся”, і ніводнага слова пра нейкія новыя разбурэнні.

Пасля Айчыннай вайны 1812 года ніякіх значных падзей у замку і вакол яго не адбывалася . чым далей разбураўся замак, тым больш пільна прыглядаліся да яго аматары даўніны; чым гусцей абрасталі муры травою і дрэвамі, тым больш пачынала віраваць вакол іх легендаў. Легендарнымі становяцца не толькі замкавыя камяні, але і былыя яго жыхары.

Пакуль вакол замка нараджаліся легенды і паданні, Мірскае графства пераходзіцю ад адных уладальнікаў да другіх. Пасля Айчыннай вайны 1812 года расійскія ўладанні Дамініка Радзівіла падзелены на дзве часткі. Адна з іх, так званая ардынацкая, разам з Нясвіжам і Мірам была вызначана Антонію Радзівілу, сыну былога апекуна князя Дамініка. Другая частка ўладанняў – алёдыяльная – засталася за дачкой Дамініка Стэфаніяй.

Антоній Радзівіл жыў у Берліне, а так званымі літоўскімі маёнткамі кіравалі адміністратары і арандатары. Калі ў 1827 годзе царскі ўрад пачаў збіраць звесткі пра помнікі даўніны ў заходніх губернях, нясвіжская адміністрацыя выслала кароткі адказ: “ Мірскі замак цяпер зусім разбураны і пакінуты, нікім не абжываны, належыцю Антонію Радзівілу”. Тады ж быў зроблены першы абмер замка, які да нашага часу, на жаль, не захаваўся.

У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл выходзіць замуж за царскага ад’ютанта Людвіка Вітгенштэйна, і Мірскае графства, назаўсёды аддзеделенае ад нясвіжскіх уладанняў, пераходзіць да Вітгенштэйнаў.

Новыя гаспадары ніколі ў Мір не наведваліся і тым, што ў ім адбывалася, не цікавіліся. Адзіная пэўная інфармацыя з тых часоў – гэта план Мірскага графства, складзены ў 1830 годзе. Па ім выразна бачны заняпад былойпрыгажосці: дарогі абмінаюць замак, адсякаючы ад яго італьянскі сад, да замкавай брамы не вядуць нават сцяжынкі, валы і бастыёны згубілі пачатковую канфігурацыю, сажалкі паспушчаны і нават рэчышча ручная на чарцяжы вызначыць цяжка.

Выява Мірскага замка была выканана віленскім мастаком К. Русецкім як загалоўная ілюстрацыя да кнігі Ул. Сыракомлі “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, выдадзенай у Вільні ў 1853 годзе. Сыракомлю трэба лічыць галоўным рамантыкам Мірскага замка. Сам тонкі мастак, ён першы разгадаў мастацкую сутнасць пабудовы. У сваіх “Вандроўках” Сыракомля, скарыстаўшы старыя дакументы, малюе выразны вобраз тых даўніх часоў, калі край наш называўся Вялікім княствам Літоўскім. Яго хвалявала сівая даўніна і лёс ацалелых сведкаў старажытнасці.

У 1870 годзе з нагоды некалькіх лістоў паэта у рэдакцыю газеты “Кур’еры” у князёў Вітгенштэйнаў знайшлося дастаткова сродкаў, каб пакрыць чатыры вежы Мірскага замка гонтавым дахам. Гэта быў першы прыклад часовага захавання (кансервацыі) старой пабудовы на Беларусі як помніка даўніны. І падштурхнуў да гэтага мірскі рамантык Уладзіслаў Сыракомля.

Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі, атаман казацкіх войскаў, прыдбаў Мірскі маёнтак у сястры Пятра Вітгенштэйна Марыі Гогенлоэ-Шылінгфюрст, якая вымушана была пазбавіцца ўладання як замежная падданая (яе муж быў канцлерам Германіі). Новыя гаспадары да Міра раней ніякага дачынення не мелі, аднолькавасць назвы ўладання і часткі прозвішча – выпадковае супадзенне.

Відаць, новы набытак спадабаўся казацкаму атаману, і ён вырашыў яго як след уладкаваць. Пад самыя руіны замка быў падведзены вялікі стаў і пабудаваны двухпавярховы палац, уздоўж берагоў става насаджаны сосны і елкі, а ў канцы яго, за новым палацам, распачалі будаўніцтва спіртавога завода. Паміж старым замкам і новым палацам на полі, дзе калісьці цвілі зёлкі, насадзілі некалькі дрэўцаў, сярод іх пасля смерці казацкага атамана ў 1904 годзе ўзнёслася элегантная сямейная капліца-пахавальня. Тады яшчэ тут парку не было, бо пані Клеапатра, старая княгіня-ўдава любіла вечарамі пазіраць з вокнаў палаца на залацістае зіхаценне мазічнага абраза капліцы і не дазваляла высаджваць высокіх дрэў.

Тым часам старэйшы княжацкі сын Міхаіл заканчвае універсітэт, дзе ён вывучаў заходнееўрапейскія і ўсходнеазіяцкія мовы, і ў складзе царскай дыпламатыі ў Англіі адпраўляецца ў Лондан. У Міры ён бывае не часта, і, відаць, замак яго мала турбуе.

Нам мала вядомы жыццяпіс і характар князя Міхаіла. Паводле фотаздымкаў, ён меў лагодны шляхетны твар з задуменным позіркам з-пад напаўпрыкрытых векаў. У маладосці перажыў драматычнае каханне (здаецца, яго пасію сасватаў Варанцоў), пасля таго князь назаўсёды застаўся нежанатым і... рамантычным.

Пасля рэвалюцыі 1917 года князь аказаўся без занятку і, вярнуўшыся ў 1921 годзе ў Мірскі маёнтак, вырашыў прысвяціць рэшту свайго самотнага жыцця замку.

Больш стагоддзя прастаяў Мірскі замак занядбаны. Ад палацавых карпусоў засталіся толькі вонкавыя сцены са ззяючымі пустотамі замест вокнаў і дзвярэй. З-пад насыпанага за дзесяцігоддзі друзу не было відаць сутарэнняў. Гаспадарчыя пабудовы пад мурамі і ўязное прадбрам’е былі разабраны ўшчэнт. Адносна цэлымі заставаліся толькі чатыры вежы, паўстагоддзя таму прыкрытыя гонтам. Пятая, паўночна-ўсходняя, паслабленая яшчэ за “сіроткаўскую” перабудову, раскалолася. Італьянскі сад быў да таго занядбаны, што ніхто ўжо не памятаў яго былой назвы. “Мірскі замак – гэта руіна, – любіў зазначыць М. Святаполк-Мірскі, дадаючы пры гэтым: – а другая руіна – я самы!”

Аднаўленчыя работы на замку рухаліся даволі павольна. “Рэстаўрыруецца штогод па пакою”, – заўважаў сам гаспадар, а госці падбадзёрвалі яго: “Калі князь узяўся аднавіць увесь замак, то будзе доўга жыць!”

Спачатку ўсё складвалася добра: у 1924 годзе варшаўскі архітэктар Тэадор Бурш выканаў праект, да 1929 года былі адноўлены паўднёва-заходняя вежа і муроўка сцен усходняга крыла палаца. Але потым пачалася эканамічная дэпрэсія, не стала хапаць сродкаў, не было дзе набыць будаўнічы матэрыял. І толькі праз пяць гадоў работы зноў аднавіліся.

Цэгла ўжывалася галоўным чынам эаментная, і рабілася яна саматужным чынам проста на замкавым двары. Гатовую цэглу падымалі ўгору па рыштаваннях, несучы яе на плячах у драўляных “козлах”. Чырвоная цэгла і дахоўка былі прывазныя і каштавалі даволі дорага. З усіз залаў, запраектаваных архітэктарам, завяршыць давялося толькі “слановы” (у ім меркавалася зрабіць камін з разьбянымі сланамі), астатнія памяшканні пастараліся забяспечыць элементарнымі, як пасавала князю, бытавымі выгодамі: у сутарэннях мелася маленькая кацельня з помпай, на фальварку працавала электрастанцыя, былі ўстаноўлены тэлефоны.

Трэба аддаць належнае майстэрству муляроў, якімі кіраваў Ян Пушкарскі. Іх рукамі выканаы цудоўныя скляпенні, узмоцнены старыя муры, ды такім спосабам, што была захавана нават даўнейшая тынкаваная прафіліроўка. Сістэма драўляных, падвешаных толькі па краях крокваў даху над палацам здзіўляла нават сёняшніх канструктараў яна загарэла ў 1981 годзе). Кіраваў выканаўчымі работамі Фелікс Блёх. Ён не меў вышэйшай адукацыі, але настолькі быў прасякнуты пашанай да старых муроў, што не дазваляў замяняць альбо “падрабляцца пад даўніну”. Пад яго кіраўніцтвам майстры толькі падмацоўвалі старое новым матэрыялам, робячы бачнымі ўсе новаўвядзенні.

У 1933 годзе князь Міхаіл перасяляецца ў замак. Да 1938 года на замку былі адноўлены, але незавершаны тры замкавыя вежы і частка ўсходняга крыла палаца. Уся “замкавая эпапея” Святаполк-мірскага прыпадае на той перыяд, калі Мір, знаходзячыся на заходняй частцы Беларусі, належыў Польшчы. Полская прэса выказвала пахвалу князю Мірскаму за старанні аднавіць помнік “польскай” архітэктуры.

Наваколная тэрыторыя замка была агароджана, і толькі ў нядзельныя дні мясцовыя жыхары мелі вольны доступ да парку і става. Унутры замка жыццё ішло сваім замкнёным колам.

Міхаіл Святаполк-Мірскі памёр у 1938 годзе. Прамых нашчадкаў ён не меў, меркавалася, што маёнтак з замкам атрымае пляменнік Васіль, які часта гасцяваў у старога князя. Аднак правы на ўладанне атрымаў другі пляменнік, сын іншага брата – з Бесарабіі, адвакат Аляксандр. Магчыма, у атрыманні маёмасці яму дапамагла юрыдычная дасведчанасць. Аднак панаваць новым гаспадарам у Мірскім замку давялося нядоўга – у верасні 1939 года яны былі дэпартаваны ў Сібір.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі з-пад польскай улады Мірскі замак вельмі хутка быў “апрыходаваны”. С. Жураўлёў, адзіны з мясцовых, хто меў універсітэцкую адукацыю, запомній стараіндыйскую вазу і чатырохгранны кітайскі чайнік тысячагадовай даўнасці, які “штурхалі ботамі па падлозе”. Шкада багатай бібліятэкі былога царскага дыпламата, дзе меліся інкунабулы першадрукаў, псалтыры ў вокладках са слановай косці, энцыклапедыі, разнамоўная літаратура па шахматах і г.д. Толькі частка “дазволеных” кніг трапіла на паліцы мясцовай бібліятэкі, астатнія вывезены невядома куды альбо проста павыкіданы праз вокны на двор. Спустошаныя пакоі замка прыстасавалі пад майстэрні – тут была створана арцель па бытавому аьслугоўванню насельніцтва.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Мірскі замак зноў апусцеў, але ненадоўга: неўзабаве фашысты сагналі сюды яўрэяў з Міра і ваколіц. Мірскае гета праіснавала ў замку каля года, некалькі тысяч яго ахвяр былі растраляны непадалёк адсюль, у глыбіні былога італьянскага саду.

Але і пасля гэтых жудасных падзей замак не быў забыты. Сюды пачалі збірацца жыхары з наваколля і больш аддаленых месцаў, тыя, якіх ваеннае ліхалецце пазбавіла ўласнага даху над галавой. Бежанцы жылі тут доўга яшчэ і пасля вайны – апошні жыхар пакінуў замак недзе на пачатку 1960-х гадоў. Былыя паселенцы Мірскага замка ўспамінаюць, што памяшканні ў ім здаваліся надзвычай вялізнымі, пустымі і халоднымі. Гулкія высокія залы зусім не трымалі цяпла, грубыя муры пастаянна сачыліся вільгаццю. Людзі ўціскаліся ў маленькія пакоі вежаў, часам у кожным з іх змяшчаліся да трох сем’яў. Для самога Мірскага замка, асабліва для яго інтэр’ераў, наступілі цяжкія часы. На абаграванне вялікіх пакояў патрабавалася шмот дроў. Калі паліва пачынала не хапаць, у печы і каміны траплялі рэшткі княжацкай мэблі, абіўка сцен, паркет.

У замку не было электрычнага святла нават пасля вайны. Калі пачаліся заняткі ў школе, дзе вучыліся пры святле лучыны і за адсутнасцю сшыткаў пісалі свае практыкаванні паміж радкамі іерогліфаў кітайскіх кніг, што заставаліся яшчэ ад княжацкай бібліятэкі.

Неглядзечы на бытавыя цяжкасці, людзі ў замку жылі дружна і весела. На святочныя і нядзельныя дні ў двары заўсёды дадзіліся танцы пад гармонік альбо патэфон. Традыцыя народных гулянняў і забаў перамясцілася пазней на лугавіну перад галоўнай брамай і ўтрымлівалася там, аж пакуль апошнія жыхары не пакінулі старыя сцены. и сын Михаил заканчвае универсиил заканчвае университэт


Спачатку былі самыя разнастайныя
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

13 миль польских, а русских iconЛозинские, происхождение фамилии и нашего рода
В свободной энциклопедии «Википедии» историками приведены исторические материалы украинских, польских, русских и немецких архивов,...

13 миль польских, а русских iconДень был свежий свежестью травы, что тянулась вверх, облаков, что плыли в небесах, бабочек, что опускались на траву. День был соткан из тишины, но она вовсе
На тридцать миль к северу она тянулась, петляя, потом терялась в мглистых далях; на тридцать миль к югу пронизывала острова летучих...

13 миль польских, а русских iconМузыкальные инструменты России. Оркестр русских народных инструментов
Цель урока: Расширение и закрепление знаний учащихся о русских народных инструментах

13 миль польских, а русских iconПрограмма встречи
Приглашаем Вас на первую рабочую встречу представителей русских театров, работающих на территории Германии с целью создания союза...

13 миль польских, а русских iconIi. Начало амурского вопроса и история Албазина
На подмогу первым пионерам из русских охочих людей, проникшим на Амур, скоро выступило российское правительство и православная церковь,...

13 миль польских, а русских iconСлавянская и российская мифология
«Славянские сказки». Потом явилось еще другое собрание их, под именем «Русских сказок». Из них перевел некоторые г. Рихтер на немецкий...

13 миль польских, а русских iconРазве могло такое случиться при польских панах -чтобы бедный крестьянин получил бы такую правительственную награду?
Красной Армии наградили орденом славы 3 степени. Разве могло такое случиться при польских панах –чтобы бедный крестьянин получил...

13 миль польских, а русских iconКнига посвящена трагической, но до сей поры, мало освещённой теме: судьбе русских на постсоветском пространстве. Рассмотрена национальная политика в ссср, приведшая к тому, что «братство народов»
России и Русских. Книгу можно заказать, написав по адресу или приобрести в магазине «Слобода “Голос Эпохи”»

13 миль польских, а русских iconКнига сообщала: «Инок наречется, понеже един беседует к богу день и нощь»
Аннотация: Эта книга рассказывает о славных русских путешественниках и мореходах, открывателях и исследователях многих земель, морей...

13 миль польских, а русских iconРоман Валерьевич Злотников Армагеддон Империя 2 ocr biblionet & SpellCheck WayFinder
В мире зреет недовольство. «Нет, надо поставить этих зарвавшихся русских на место» – так думают на Западе. «У этих русских слишком...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка