Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы




НазваВердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы
Дата канвертавання08.02.2013
Памер75.04 Kb.
ТыпДокументы
Матэматычная вясёлка

4 клас

Кардаш А.У., настаўнік

Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Тэма: Цікава аб ліках: простыя і састаўныя лікі, рэшата Эратасфена.

Мэта:

  • Азнаёміць з паняццем “Рэшата Эратасфена”, вучыць адрозніваць простыя і састаўныя лікі;

  • развіваць увагу, памяць, лагічнае мысленне, вылічальныя навыкі;

  • выхоўваць цікавасць да матэматыкі.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнем.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Усім добры дзень!

І ў добры час.

Матэматыка ў нас.

На ўрок усіх запрашаю,

Усім поспехаў жадаю!

Сябрам сваім усмешку падарыце,

Які ў вас настрой скажыце?

Я жадаю, каб вы свой добры настрой пранеслі праз увесь наш урок.

  1. Матэматычная размінка.

Заданне 1. (Слайд 2)

Памяняйце месцамі дзве лічбы так, каб роўнасці былі праўдзівыя.

69:3=7 9*7=82 7*6=58 47:7=9

Заданне 2. (Слайд 3)

Упрыгожце прамавугольную крышу будынка 12 сцяжкамі, каб каля кожнай сцяны было па 4 сцяжка.

Заданне 3. (Слайд 4)

Двое вучняў гулялі ў шашкі 2 гадзіны. Колькі гадзін гуляў кожны вучань у шашкі?

  1. Фізмінутка. (Слайд 5)



  1. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.

Скажыце калі ласка, ці чулі вы калі-небудзь такія словы рэшата Эратасфена?

Як вы думаеце, што гэта такое?

Свойства простых і састаўных лікаў цікавілі вучоных Старажытнага свету. Адным з такіх вучоных быў грэчаскі матэматык Эратасфен. Ён стварыў спосаб знаходжання ўсіх простых лікаў. Гэты спосаб назвалі “Рэшата Эратасфена”. Давайце разгледзім, як Эратасфен раіць нам знаходзіць простыя лікі.

Запішам натуральныя лікі пачынаючы ад 2 і заканчваючы 41. (Слайд 6)

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31

32

33

34

35

36

37

38

39

40

41

Першы лік у табліцы – просты. Пройдзем па ўсім радзе лікаў і закрэслім тыя, якія дзеляцца на 2.

Наступны лік, які мы не выкрэслілі, гэта лік 3. Закрэслім усе лікі, якія дзеляцца на 3. Далей лік, які мы не выкрэслілі 5. Закрэсліце лікі, якія дзеляцца на 5 і г.д.

  • Назавіце лікі, якія мы выкрэслілі.

  • На якія лікі яны дзеляцца?

  • Як вы думаеце, якія гэта лікі: простыя ці састаўныя? Чаму?

  • Назавіце лікі, якія мы не выкрэслілі.

  • На якія лікі яны дзеляцца?

  • Якія гэта лікі? Чаму?

  • Які вывад можам зрабіць?

Вывад: (Слайд 7)

Усе не выкрасленыя лікі – простыя, так як вядома, што простыя лікі, гэта тыя, якія дзеляцца на 1 і на самога сябе. Усе астатнія лікі, акрамя 1 называюцца састаўнымі.

  • Якога ліку не хапае ў пачатку табліцы?

Лік 1 мае толькі адзін дзельнік: самога сябе. Таму не адносіцца не да простых, не да састаўных лікаў.

  1. Фізмінутка. (Слайд 8)



  1. Работа па тэме.

Заданне 1. (Слайд 9)

З дапамогай рэшата Эратасфена вызначце, якімі будуць лікі 67, 73, 82, 127, 98, 150.

Заданне 2. (Слай 10)

Гульня “Хто хутчэй”

Запішыце лікі ў парадку ўбывання.

61 99 47

100 37 120 13

150 3 53 41 160

500 2 7 64

250 300 1000

Якія лікі выкарыстаны ў заданні? Чаму вы так думаеце?

Заданне 3.

З двух насялённых пунктаў адначасова насустрач адзін аднаму выехалі два веласіпедыста і праз 4 гадзіны яны сустрэліся. Скорасць аднаго веласіпедыста 14 км/г, скорасць другога – 12 км/г. Знайдзіце адлегласць паміж насялённымі пунктамі.

Якія лікі выкарыстаны ў задачы: простыя ці састаўныя? Чаму?

Заданне 4.

Начарціце адрэзкі. Даўжыня першага адрэзка 16 см, гэта на 10 см менш, чым даўжыня другога адрэзка. Знайдзіце даўжыню другога адрэзка.

Якія лікі выкарыстаны ў гэтым заданні? Чаму вы так рашылі?

Заданне 5.

Выпішыце з раду лікаў простыя:

32, 23, 14, 15, 41, 2, 11, 44, 100, 101, 5, 1, 16345, 17343, 839.

Заданне 6.

Каця спякла 30 піражкоў. Колькі сяброў можа запрасіць Каця, каб кожнаму дасталася аднолькавая колькасць піражкоў?

Віка спляла 61 браслет. Для якой колькасці сябровак яна можа падарыць браслеты, каб усім дасталася аднолькавая колькасць браслетаў?

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія. (Слайд 11)

  • Ці спадабаўся вам урок?

  • Што новага даведаліся?

  • Чым быў карысны для вас урок?



Матэматычная вясёлка

4 клас

Кардаш А.У., настаўнік

Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Тэма: Прыблізныя значэнні. Акругленне лікаў.

Мэта:

  • растлумачыць сэнс слоў “прыблізнае значэнне” і “акругленне лікаў”, вучыць акругляць лікі;

  • развіваць увагу, памяць, лагічнае мысленне, вылічальныя навыкі;

  • выхоўваць цікавасць да матэматыкі.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнем.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Прывітанне мае сябры,

Урок пачнем мы з гульні.

Гульня “Так” ці “Не”.

  • Матэматыку люблю я? (так)

  • На ўроку не сумую? (так)

  • І выдатна я працую? (так)

Дэвіз сённяшняга нашага урока: “Будзем добра працаваць , будзем веды здабываць!” (Слайд 3)



  1. Матэматычная размінка.

Заданне 1. (Слайд 4)

Падлічыце, колькі квадратаў змяшчае фігура. (14)






























Заданне 2. (Слайд 5)

Пара коней прабегла 100 кіламетраў. Колькі кіламетраў прабег кожны конь?

Заданне 3. (Слайл 6)

Пастаўце дужкі так, каб роўнасці былі правільныя.

2*30+20*9=420

2*30+20*9=240

2*30+20*9=720

  1. Фізмінутка. (Слайд 7)



  1. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.

У жыцці мы вельмі часта карыстаемся прыблізнымі значэннямі лікаў. Напрыклад кавун, мае масу 3 кг 450 г. Мы можам сказаць, што яго маса прыкладна 3 кілаграма. У дадзеным выпадку гэта прыблізнае значэнне масы кавуна з недахопам. Калі ж мы скажам, што маса кавуна 4 кілаграма, гэта будзе прыблізнае значэнне масы з лішкам. (Слайд 8)



Давайце разгледзім адрэзак. Яго даўжыня 6 см 3 мм. Значыць 6 см – гэта прыблізнае значэнне даўжыні з недахопам, а 7 см – гэта прыблізнае значэнне даўжыні з лішкам. У дадзеным выпадку даўжыня адрэзка бліжэй да 6см, чым да 7 см. Значыць 6 см – гэта акругленае значэнне даўжыні адрэзка да цэлых. (Слайд 9)





  1. Работа па тэме.

Заданне 1. (Слайд 10)

У якіх сказах размова ідзе аб прыблізных значэннях лікаў. Растлумачце свой выбар.

  • У карзіне 20 яблыкаў.

  • У горадзе жыве каля 45000 чалавек.

  • На паліцы 58 кніг.

  • Адлегласць паміж гарадамі прыкладна 600 кіламетраў.

  • У алфавіце прыблізна 30 літар.

  1. Фізмінутка. (Слайд 11)



Заданне 2.

Школьная форма вучня каштуе 389000 рублёў. Ці можна сказаць: школьная форма прыкладна каштуе 400000 рублёў. Чаму?

Заданне 3.

Вася задумаў лік і акругліў яго да дзясяткаў. У Васі атрымаўся лік 870. Які лік задумаў Вася?

Заданне 4.

Акругліце лікі да дзесяткаў: 21, 345, 496, 876.

Акругліце лікі да соцень: 205, 1371, 96, 596.

Заданне 5. (Слайд 12)

У табліцы ўказаны дыяметр некаторых планет. Замяніце іх прыблізнымі лікамі.




Меркурый 4878

Марс

6794

Зямля

12765

Венера

12104

Да дзесятых

4880

6790

12770

12100

Да сотых

4900

6800

12800

12100

Да тысячных

5000

7000

13000

13000

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconВердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы
Фібаначы І трохвугольнікам Паскаля, вучыць знаходзіць заканамернасці лікавых радоў

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconПлан работы кансультацыйнага пункта для бацькоў педагога – псіхолага І педагога сацыяльнага Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Як утаймаваць неўтаймаванага” (Асаблівасці ўзаемадзеяння з гіперактыўнымі дзецьмі)

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы icon14. 09. 2012 Расклад гурткоў Мальскага дзіцячага сада базавай школы

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconКонкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут"
План правядзення нядзелі па беларускай мове І літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconПлан мерапрыемстваў шостага дня пяцідзённага тыдня Навасёлкаўскага яслі сада сярэдняй школы на І паўгоддзе 2012-2013 н г. Дата

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconПлан работы бацькоўскага камітэта дуа "Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" на 2012 2013 навучальны год
Знаемства з праграмай выхавання Мальскага дзіцячага сада – базавай школы на 2012 – 2015 н г

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconНародны фальклорны гурт "Маладзічкі"
З 2008 года яго ўзначальвае хормайстар Дома культуры Яўгенія Валер’еўна Макарэвіч, акампаніятар калектыву Марчэўскі Сяргей Анатольевіч....

Вердаміцкага дзіцячага сада сярэдняй школы iconПлан работы ў шосты школьны дзень Навасёлкаўскага яслі-сада сярэдняй школы на 2011 2012 н г. 1
Выпуск агітацыйных лістовак (у рамках правядзення акцыі “Дзень без аўтамабіля”). Сустрэча з прадстаўніком гаі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка