Спампаваць 59 Kb.
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Грыцкевіцкая сярэдняя школа” Бліц-турнір “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь” Падрыхтавала Пруднікевіч Л.М., класны кіраўнік 11 класа Грыцкевічы, 2012 Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь Бліц-турнір М эты турніра: паглыбіць веды вучняў пра дзяржаўныя сімвалы, знамянальныя даты, знакамітых людзей нашай дзяржавы; выхоўваць пачуццё патрыятызму, гуманізму, грамадзянскай пазіцыі. Удзельнікі: вядучы, дзве каманды, журы. Правілы бліц-турніра: вядучы задае па чарзе пытанні дзвюм камандам. Калі каманда дае правільны адказ, то атрымлівае жэтон. Пасля вызначаных тураў журы падводзіць вынікі: суміруе колькасць жэтонаў, робіць запіс на дошцы . У канцы бліц-турніра падводзіцца агульны вынік. Пераможцы атрымліваюць узнагароды. Забяспячэнне турніра: фанаграма Дзяржаўнага гімна, выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. І тур. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь На дошцы – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Вядучы. Кожная краіна мае свой герб – галоўны сімвал дзяржавы. Ён уяўляе сабою дзяржаўныя нацыянальныя асаблівасці, багацці, магутнасць, эканамічнае становішча і г.д. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь – сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Герб уяўляе сабою зялёны абрыс нашай краіны ў залатых промнях сонца, што ўзыходзіць над зямным шарам. Зверху паміж калоссямі месціцца пяцівугольная чырвоная зорка. Па краю герба – вянок каласоў, якія справа пераплялі кветкі канюшыны, злева -ільну. Каласы спавіты чырвона-зялёнай стужкай, па нізу якой залатым колерам зроблены надпіс: “Рэспубліка Беларусь”. Задача каманд – растлумачыць, якую інфармацыю нясуць усе элементы на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Пытанні: 1. Што сімвалізуе контур тэрыторыі нашай дзяржавы на гербе? (Контур Беларусі ў цэнтры сімвалізуе тэратарыяльную цэласнасць дзяржавы ў яе міжнародна прызнаных межах.) 2. Што азначае ўзыходзячае сонца? (Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні-маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.) 3. Якое значэнне мае пяціканцовая зорка на гербе? (Пяціканцовая зорка – пентаграма - знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Наяўнасць зоркі азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.) 4. Чаму ў гербе нашай краіны вянок з каласоў, кветак ільну і канюшыны? (Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу. Блакітныя кветкі ільну і ружовыя кветкі канюшыны – найбольш характэрныя асаблівасці беларускай зямлі. Яны сімвалізуюць працу сялян і іх сувязь з прыродай, што пераканаўча падкрэсліваюць залатыя, спелыя, важкія збожжавыя каласы – увасабленнне вечнасці жыцця.) 5. Чаму вянкі паабапал герба спавіты чырвона-зялёнай стужкай? (Чырвона-зялёная стужка паўтарае элементы Дзяржаўнага сцяга, надпіс на ёй -“Рэспубліка Беларусь” – паведамляе, каму належыць дзяржаўны сімвал.) 6. Дзе мы можам сустрэць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь? (На будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта, на дзяржаўных будынках, у памяшканнях і службовых кабінетах органаў улады і кіравання, афіцыйных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь за мяжой, у памяшканнях кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, камандзіраў воінскіх часцей, у памяшканнях навучальных устаноў, органаў ЗАГС; выява герба выкарыстоўваецца на пячатках і бланках дакументаў органаў улады і кіравання, усіх прадпрыемстваў і устаноў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, а таксама на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах; на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дыпламатычных, на пагранічных слупах Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і г.д.) На дошцы – выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Вядучы. У кожнай краіне свой адметны сцяг. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – сімвал дзяржаўнага суверэнітэту нашай краіны. Ён уяўляе сабою прамавугольнае палотнішча, якое складаюць дзве каляровыя гарызантальныя паласы: уверсе паласа чырвонага колеру шырынёю ў 2/3 і ўнізе – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка размешчаны беларускі нацыянальны арнамент – чырвоныя геаметрычныя элементы на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Элементы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – трохколернасць і нацыянальны арнамент – маюць глыбокі сімвалічны сэнс. Каманды павінны раскрыць гэты сэнс. Пытанні:
(Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.) Вядучы. Каманды атрымліваюць канверты, у якіх знаходзіцца тэкст гімна. Кожная страфа гімна асобна. Задача кожнай каманды – скласці строфы так, каб атрымаўся тэкст гімна Рэспублікі Беларусь. Журы збірае жэтоны каманд і падводзіць вынікі першага тура. ІІ тур. Знакамітыя людзі Беларусі Вядучы. Капітанам каманд прапаноўваюцца па аркушы паперы з заданнем. Аркуш І-ы Заданне. Суаднясіце прозвішча знакамітых людзей Беларусі з іх дзейнасцю. 1)Ф.Скарына; 2) П.Клімук; 3)М.Гастэла; а) першы касманаўт-беларус; б) лётчык-герой; в) першадрукар; (Адказ: 1-в, 2-а, 3-б.) Аркуш ІІ-і Заданне. Суаднясіце прозвішча знакамітых людзей Беларусі з іх дзейнасцю. 1)Е.Полацкая; 2)Я.Колас; 3) Т.Касцюшка; а) класік беларускай літаратуры; б) кіраўнік паўстання 1794 года; в) беларуская асветніца. (Адказ: 1-в, 2-а, 3-б.) Журы дае жэтоны той камандзе, якая хутчэй справілася з заданнем. ІІІ тур.Знакамітыя сучаснікі Вядучы. Каманды па чарзе павінны назваць прозвішчы знакамітых беларусаў-сучаснікаў: спартсменаў, артыстаў, пісьменнікаў. За кожнае праівльна названае прозвішча каманда атрымлівае жэтон. Журы падводзіць вынік другога і трэцяга тураў. ІV тур. Знамянальныя даты нашай Радзімы. Вядучы называе дату, а каманда, якая ведае адказ, павінна падаць сігнал і адказаць, якая падзея адбылася ў названы дзень. 1 студзеня - ? (Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.) 15 сакавіка - ? (Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.) 9 мая - ? (Дзень перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.) 14 мая - ? (Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.) 3 ліпеня - ? (Дзень незалежнасці, Дзень Рэспублікі.) Журы дае жэтон за кожны правільны адказ. V тур. “Партрэт” Беларусі Вядучы. Кожная каманда атрымлівае ватман, на якім павінна адлюстраваць Беларусь такой, якой яе бачыць. Каманды могуць карыстацца малюнкамі, на якіх паказаны архітэктурныя помнікі, помнікі прыроды, гістарычныя асобы, знакамітыя сучаснікі, вершамі пра Беларусь (малюнкі вядучы рыхтуе загадзя). Каманды складаюць свае калажы і абараняюць іх. Журы падлічвае ўсе жэтоны, якія каманды атрымалі, падводзіць вынікі бліц-турніра. |