ЯК РЫХТАВАЦЬ ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
Выконвай дамашняе заданне ў адзін і той жа час. Падрыхтуй ўсё неабходнае для заняткаў: сшыткі, падручнікі, аловак, лінейку. Правільна размясці іх на рабочым стале. Сачы за паставай. Сканцэнтрыруйся, не адхіляйся. Ты павінен зрабіць усе ўрокі за паўтары гадзіны. Выконвай заданне дакладна, акуратна, выкарыстоўвай чарнавік. Выканай заданне па аднаму прадмету. Падручнік, сшыткі і ўсё неабходнае па гэтаму прадмету адразу пакладзі ў партфель. Зрабі перапынак на 10-15 хвілін. Выконвай ўсе заданні, яшчэ раз паглядзі ў дзённіку, ці ўсё ты сабраў на заўтра, ці да ўсіх урокаў падрыхтаваны.
ЯК РЫХТАВАЦЬ ЗАДАННІ ПА ЧЫТАННЮ
Уважліва прачытай у дзённіку заданне на дом. Громка прачытай усё апавяданне.Звяртай увагу на правільнае вымаўленне слоў, гукаў, націск у словах. Разбяры незразумелыя словы, выразы. Паніжай голас ў канцы сказа. Рабі паўзы. Уважліва прачытай яшчэ раз апавяданне. Старайся засвоіць яго змест. Раскажы па плану. Абдумай загадзя, як ты перакажаш галоўныя часткі. Як закончыш апавяданне? Якія вынікі зробіш па прачытанаму? Падумай, якая думка ў апавяданні галоўная? Аб чым новым ты даведаўся з апавядання? Якія думкі і пачуцці выклікала ў цябе апавяданне?
СКЛАДАННЕ ПЛАНА АПАВЯДАННЯ
Прачытай усё апавяданне. Выдзялі яго часткі. Адзнач пачатак і канец алоўкам. Як ты выдзяляў часткі? Прачытай першую частку, выдзялі ў ёй галоўнае, падкрэслі яго алоўкам, азаглаў гэтую частку. Такім жа чынам папрацуй і над іншымі часткамі, азаглаў іх. Запішы план. Прачытай. Падумай. Упэўніся, што ён адлюстроўвае галоўнае, ці не прапушчана асноўнае. Правер, ці не паўтараюцца загалоўкі і ці дапамогуць яны табе успомніць апавяданне.
СКЛАДАННЕ КАРОТКАГА ПЕРАКАЗА
Складзі план апавядання. Па першаму пункту плана і першай часткі апавядання вызялі 2-3 сказа, якія не з’яўляюцца галоўнымі, а толькі дапаўняюць асноўную думку. Прачытайце тэкст без гэтых сказаў. Тое самае зрабі і з іншымі часткамі. Карыстаючыся планам, перакажы апавяданне каротка. Правер, ці нельга пераказаць апавяданне яшчэ карацей, не апускаючы галоўнага. РАБОТА НАД ВЕРШАМ
Як называецца верш, хто яго аўтар? Прачытай верш. Аб чым ён? Якія пачуцці аўтара выражаны ў ім? Якімі вобразнымі словамі аўтар выражае свае пачуцці? Якія з іх табе асабліва падабаюцца? Якія карціны можна намаляваць да гэтага верша. Падрыхтуйся перадаць выразным чытаннем аўтарскія пачуцці: выдзялі лагічныя націскі, расстаў лагічныя паўзы, вызнач інтанацыю чытання. Папрактыкуйся ў выразным чытанні верша.
РАБОТА НАД АПАВЯДАННЕМ
Як называецца апавяданне? Хто яго аўтар? Прачытай апавяданне. Якія дзеянні адбываюцца ў ім і калі? Назаві дзеючых асоб. Аб чым ты пра іх даведаўся? Што адбылося з героямі? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Патлумач учынкі і паводзіны герояў. Хто з дзеючых асоб спадабаўся і чым? Аб чым ты думаў, калі чытаў апавяданне?
ЯК ТРЭБА ЧЫТАЦЬ КНІГУ
Чытай павольна, не спяшайся. Пры чытанні ўважліва разглядай ілюстрацыі. Дачытай кнігу да канца, нічога не прапускай. Калі табе сустрэнецца незразумелае слова, пашукай тлумачэнне ў канцы старонкі або ў тлумачальным слоўніку. Памятай, што нават адно незразумелае слова можа прывесці да неправільнага разумення прачытанага. Пасля прачытання кнігі абдумай яе змест. Калі табе нешта незразумела, перачытай асобныя часткі яшчэ раз, абмяркуй прачытанае з бацькамі або сябрамі.
КАК ГОТОВИТЬ ЗАДАНИЕ ПО РУССКОМУ И БЕЛОРУССКОМУ ЯЗЫКАМ
Обязательно проведи работу над ошибками, которые ты допустил при выполнении предыдущего письменного задания. При этом пользуйся памяткой по работе над ошибками. Повтори правило или материал, который ты забыл. Выучи или повтори заданное правило или материал. Придумай свои примеры, запиши их, проверь, правильно ли ты применил правило и выполнил задание. Прочитай задания к упражнению. Подумай, что будешь выполнять сначала, а что потом. Прочитай всё упражнение. Устно выполни задание к нему. Выполни упражнение письменно. 10.Проверь свою работу.
ПАМЯТКА ПА СПІСВАННЮ СКАЗАЎ, ТЭКСТУ
Прачытай сказ, тэкст. Падумай, ці разумееш ты, што будзеш пісаць. Прачытай уважліва кожны сказ. Запомні, як пішацца кожнае слова. Спісвай па частках або цэлымі сказамі. Правер, ці правільна ты напісаў.
ЯК НАВУЧЫЦЦА ПРАВІЛЬНА СПІСВАЦЬ СКАЗ
Прачытай сказ. Знайдзі незразумелыя словы і высвятлі іх сэнс. Знайдзі літары, напісанне якіх неабходна праверыць. Вусна падбяры праверачныя словы, успомні правіла. Запісваючы, дыктуй сабе кожнае слова па складах. Правер напісанае, чытаючы кожнае слова па падручніку па складах.
ЯК РАШАЦЬ ЗАДАЧУ ПА МАТЭМАТЫЦЫ
Прачытай задачу. Запішы яе кароткую ўмову або складзі схему да задачы. Патлумач, што паказвае кожны лік і паўтары пытанне задачы. Уяві сабе тое, аб чым гаворыцца ў задачы. Раскажы сабе план рашэння. Выканай рашэнне. Правер рашэнне і запішы адказ.
ЯК РЫХТАВАЦЬ ЗАДАННЕ ПА КУРСУ “ЧАЛАВЕК І СВЕТ”
Заданне неабходна рыхтаваць у той дзень, калі быў урок па гэтым прадмеце. Успомні, што гаварыў настаўнік на гэтым уроку. Прачытай увесь артыкул, назнач план, выдзялі галоўнае. Паўторна чытай па частках. Перадай змест сваімі словамі. Сваё апавядане суправаджай паказам па карце(па малюнку). Калі добра засвоіў падраздзелы, перадай змест усяго артыкула. Падрыхтуй усё неабходнае да наступнага ўрока па курсу “Чалавек і свет”. Перад тым, як будзе наступны ўрок, паўтары тое, што вучыў.
Рекомендации для родителей по организации домашней учебной работы
Организовать для ребёнка постоянное место учебной работы, где всё необходимое под рукой. Начинать выполнение домашнего задания всегда в одно и то же время. Чередовать выполнение трудных и лёгких, письменных и устных заданий. Во время подготовки детьми домашнего задания должна быть спокойная обстановка, психологический комфорт. Контролировать выполнение детьми домашней работы. Между выполнением уроков необходим перерыв 10-15 минут. Выполнять задания в тот же день, когда они получены (домашняя учебная работа учащихся состоит из двух частей: отработки того, что задано сегодня, и подготовки к завтрашнему дню). Весьма полезно рекомендовать детям перед сном уделить 15-20 минут беглому просмотру (повторению) изученного материала, чтению. Во время перерывов между подготовкой домашнего задания по отдельным предметам не разрешать ребёнку смотреть телевизор, вступать в дискуссии и т.п. Проявлять заинтересованность результатами труда своего ребёнка. Трезво оценивать возможности своего сына (дочери) в отношении каждого школьного предмета. Не делить школьные предметы на главные и второстепенные. Стараться спокойно реагировать на возможные неудачи своих детей в школе. |