Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?




НазваАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Дата канвертавання06.02.2013
Памер27.32 Kb.
ТыпВопрос
Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?


Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя пад горнымі лавінамі, ахвяры авіякатастроф, тэрактаў і крымінальных разборак далёка ад радзімы. Пра экстрымальныя сытуацыі, у якія траплялі беларусы, – Ігар Карней.


Сёньня стала вядома, што беларускія турысткі, якіх амаль тыдзень безвынікова шукалі ў карэльскіх лясах, знайшліся.


А роўна два гады таму на Алтаі лавіна накрыла лягер беларускіх экстрымалаў на прывале. Чатыры чалавекі загінулі, пяцёра былі параненыя.


Некалькі гадоў таму на мяжы сьмерці была адна з самых вядомых беларускіх альпіністак Ірына Вялянкова. Падчас узыходжаньня ў Гімалаі зьбілася з курсу, уначы 13 гадзінаў нерухомай адстаяла на моцным марозе. Вынікам – моцнае абмаражэньне і ампутацыя часткаў канечнасьцяў.


Сёлета загінуў самы вядомы беларускі альпініст Віктар Кульбачэнка, адзіны беларус, які скарыў Эвэрэст – вышэйшую вяршыню сьвету.


Летась у Эгіпце выпадковай ахвярай тэракту стаў менскі прадпрымальнік Аляксандар Шлык, дзьве магіляўчанкі былі цяжка параненыя ў Турэччыне.


Пры канцы 2004-га некалькі дзесяткаў беларускіх турыстаў сталі закладнікамі прыроднай катастрофы. Цунамі, выкліканае землятрусам, літаральна змыла папулярныя курорты Інданэзіі, Тайлянду, Мальдываў, Шры-Лянкі. Мянчук Андрэй Карпонін узгадвае: каб выбрацца з пекла, давялося папрацаваць локцямі:


«Мы адляталі 556-м рэйсам, гэта быў першы рэйс, які пачаў адтуль вывозіць людзей. І нават для таго, каб атрымаць магчымасьць ляцець гэтым бортам, трэба было ў літаральным сэнсе паваяваць. Калі ляцелі назад, зрабілі пасадку на Мальдывах, гэтаксама забіралі людзей, і іх уражаньні былі гэтаксама надзвычай яскравымі і вострымі. Былі падставы, бо людзей па аднаму зьбіралі з маленькіх выспаў – Мальдывы якраз адрозьніваюцца тым, што гэта ізаляваны адпачынак на маленькіх выспах».


Аднак ня толькі экстрэмальны ці звыклы турызм вабіць беларусаў. Аляксандар зь Менску некалькі разоў выязджаў у афрыканскія краіны ў якасьці вайсковага інструктара. Апошнім разам гэта была Ўганда:


«Насамрэч там умовы былі створаныя добрыя. Адразу, як мы прыехалі, у кампаніі нас запэўнілі: хвалявацца няма падставаў. Я, шчыра кажучы, папераў ня бачыў, але сказалі, што на нас аформлена страхоўка на выпадак хваробы і што мы будзем знаходзіцца пад іх апекай. Насамрэч ўсё было добра і ўмовы былі, я нават сказаў бы, зусім нядрэнныя па мясцовых мерках».


Апошнія гады адзначыліся шэрагам трагедый у небе над Афрыкай. Летась у Танзаніі ў авіякатастрофе загінулі сем лётчыкаў, сёлета ў Самалі ісьлямісты зьбілі транспартны самалёт з беларускім экіпажам, загінулі 11 чалавек. Дачка аднаго з пілётаў, які і цяпер працуе ў Афрыцы, не хавае, што надзвычай перажывае за бацьку:


«Там такія спэцыфічныя ўмовы жыцьця... Па-першае, чорт ведае, што яны ўвогуле там перавозяць, бо ўсе знаходзяцца пад вельмі жорсткім кантролем. То бок, пільна адсочваюць, з кім кантактуеш, куды ходзіш. Ледзьве не ваеннае становішча. Таму, відавочна, тыя, хто займаюцца проста пасажырскімі перавозкамі, тым прасьцей. А вось тым, хто зьвязаны з транспартыроўкай алмазаў, руды, падкантрольныя розным плямёнам, тым нашмат больш складана».


У ЗША летась былі забітыя два беларускія студэнты і дагэтуль невядома, ахвярамі якіх разборак сталі маладыя людзі, што прыехалі сюды па адукацыйных праграмах.


Сёлета ўпершыню беларуска была ўзятая ў закладнікі. Ірыну Экпа-Ума, якая ад канца 1980-х жыве ў Нігерыі і працуе ў транснацыянальнай нафтавай карпарацыі, захапілі з мэтай выкупу. Так і не вядома, ці заплацілі ўрэшце за яе выкуп, але пасьля тыднёвых перамоваў з бандытамі яе выпусьцілі. Жанчына была параненая ў нагу.


Маральныя траўмы атрымалі дзесяткі беларускіх жанчынаў падчас мінулагодняга лібана-ізраільскага канфлікту і сёлета, у часе грамадзянскага супрацьстаяньня ў Палестыне. Усе яны колісь выйшлі замуж за замежнікаў і спрабавалі асімілявацца на новых землях.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя пад горнымі лавінамі, ахвяры авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных разборак далёка ад радзімы...

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconЧакае ралля насення, ці Падоўжаныя І падвоеныя зычныя
У беларускай мове зацвярдзела І спалучэнне шч. Вось адкуль натуральная рыса беларусаў, якая вылучае ІХ з рускамоўнага асяроддзя,...

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай І прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы,...

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconЯвляется административным центром
Прага является административным центром Среднечешского края, а также двух его районов — Прага-Восток и Прага-Запад, причём ни в состав...

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconПрага — краков — 10 дней
Прага (4 ночи) – Карловы Вары – Чешский Крумлов – Моравский Крас – Краков – Величка

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconЛюбимый Дуэт Прага и Будапешт… Даты туров: Апрель 15, 29 М
Маршрут: Львов Токай – Будапешт – Сентендре – Вена – Леднице Валдице – Прага -карловы Вары – Марианские Лазни Кутна Гора Дрезден

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconНовый Год в Праге прага (3 ночи) краков – дрезден
Прага – Aqua Palace Дрезден замок Штернберк – Кутна Гора Величка краков

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconПрага Люксембург Париж (Диснейленд) Страсбург Брно
Ужгород-Прага. Прибытие в Ужгород в 07-00ч. Пересадка в автобус, пересечение границы. Прибытие в Прагу. Размещение в отеле. Ужин*....

Адкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці? iconЛегенды прошлого чешский вояж а/к чса заезды 16/01-20/02 11 д./ 10н по средам
Москва — прага) перелет ok894 (прага — москва), проживание в отеле с завтраками, медицинская страховка, страховка от невыезда, экскурсии...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка