Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў




НазваПаэтыка цвёрдых вершаваных формаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер96.78 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ


ПАЭТЫКА ЦВЁРДЫХ ВЕРШАВАНЫХ ФОРМАЎ




Праграма курса на выбар для ІХ – Х класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання




Мінск 2007


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Даследаванне цвёрдых формаў верша пацвярджае агульны высокі мастацкі ўзровень і наватарства сучаснай беларускай версіфікацыі. Сёння літаратура праз сістэму мастацкай вобразнасці грунтоўна вывучае глыбінныя законы жыцця, актыўна звяртаецца да перадачы падсвядомага ў псіхалогіі чалавека, таму галоўнымі прыкметамі цвёрдых формаў верша становяцца медытатыўнасць, асацыятыўная вобразнасць, акцэнтацыя ўвагі аўтараў на пошуку новай змястоўнасці і арыгінальных прыёмаў версіфікацыі.

Мэта прапанаванага курса:

узбагаціць веды вучняў пра сутнасць, характар і жанравую разнастайнасць цвёрдых вершаваных формаў. Пакзаць, што да цвёрдых вершаваных формаў адносяцца санет, вянок санетаў, вянок вянкоў санетаў, трыялет, рубаі, танка, актава г.д. Звярнуць увагу на асаблівасць маўленчых сродкаў цвёрдых жанравых формаў, метрыку і рытміку, рыфміку і строфіку. паказаць формаўтваральныя элементы, узаемадзеенне формы і зместу і іх адзінства. паглыбіць працэс засваення ідэйна-мастацкай і філасофска-эстэтычнай сутнасці цвёрдых вершаваных формаў.

Задачы курса:

 павысіць тэарэтычныя веды вучняў па гісторыі развіцця цвёрдых вершаваных формаў у беларускай і іншнацыянальных літаратурах.

 паказаць розніцу паміж сталымі (ода, элегія, байка) і цвёрдымі вершаванымі формамі.

 навучыць аналізаваць цвёрдыя вершаваныя формы, вызначаць структурастваральныя і змястоўныя функцыі дадзеных вершаў.

 звярнуць увагу на сінтэз цвёрдых вершаваных формаў з байкай, одай , элегіяй і іншымі сталымі формамі верша.

 дапамагчы вучням усвядоміць метыдатыўны пачатак цвёрдых вершаваных формаў.

Праблематыка курса:

  1. гісторыя развіцця цвёрдых вершаваных формаў.

  2. жанрава-стылявыя асаблівасці цвёрдых вершаваных формаў:

  3. вызначэнне і функцыя страфы. Віды строфаў (простыя і складаныя). Класічныя віды строфаў (секстэт і яго разнавіднасці: рансарава страфа, секстына, секстына лірычная. септыма. актава, трыялет, сіцыліяна. санет і інш.).

  4. узбуйненне формы і стварэнне страфічных комплексаў: вянок санетаў, вянок вянкоў санетаў, паэма, напісаная трыялетнымі строфамі, цыклы трыялетаў, і санетаў.

  5. асаблівасці рыфмоўкі ў цвёрдых вершаваных формах.

  6.  класіфікацыя цвёрдых вершаваных формаў паводле:

а) разнавіднасці пафасу.

б) ступені выяўлення ў іх апісальнасці, медытатыўнасці ці эталагічнасці.

в) кантактнасці са сталымі жанрамі.

г) падлегласці традыцыйнаму ці новаму, універсальнаму, стылям.

д) фактару ўзбуйнення вершаформаў ці іх «мініяцюрызацыі».


Праграма курса на выбар “Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў”

34 гадзіны

Уводзіны (2 гадзіны)

Гісторыя развіцця і станаўлення цвёрдых вершаваных формаў, іх жанрава-стылявыя асаблівасці. Строфы: іх функцыі і віды.

Санет (13 гадзін)

Тэорыя санета (2 гадзіны)

Тэарэтычныя разважанні М. Багдановіча пра санет як цвёрдую форму верша. Разгляд Я. Барычэўскім фармальна-структурных асаблівасцяў класічнага санета найбольш развітых еўрапейскіх літаратур (кампазіцыя, стылістыка, метрыка, рыфмоўка і г. д.), спроба прааналізаваць уласна беларускія санеты Багдановіча і Купалы ў працы «Тэорыя санета». Сусветныя “майстры”-санетысты: Ф. Петрарка, У. Шэкспір, Ф. Шылер, А. Міцкевіч і інш., іх роля ў развіцці беларускай санетыстыкі.

Пафас санета (2 гадзіны)

Грамадска-патрыятычныя матывы беларускай санетыстыкі. Характарыстыка твораў Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа, Э. Валасевіча, А. Звонака, С. Судніка, Я. Сіпакова і інш. Гарманічнае адзінства зместу і формы, інтанацыйная выразнасць верша і яе паказ праз скарыстанне шматлікіх мастацка-выяўленчых сродкаў (алітэрацыю, асананс), фактары музычнасці, спеўнасці. санетаў Я. Купалы, П. Пестрака, А. Лойкі, Э. Валасевіча і іншых аўтараў. Праблематыка «Санета» і «Антысанета» Максіма Танка.

Біблейскія матывы ў беларускай санетыстыцы (1 гадзіна)

Цыкл «Палыновыя санеты» Р.Барадуліна. Асаблівасць пабудовы кампазіцыі паводле хрысціянскай міфалогіі. Ужыванне шматзлучнікавасці, анафары, элементаў таўтаграмы з літарамі “п” (санеты «…І на зямлю, і сціхлую душу…», «…На згадку палыновы свой санет…») і “с” ( санет «…Не ад самоты пасівеў палын…»). Адлюстраванне цыклу жыцця чалавека ў санеце Ю. Свіркі «Тры разы збіраецца радня») сямейныя падзеі у санеце – радзіны – вяселле – хаўтуры.

Медытатыўны санет (2 гадзіны)

Тэмы медытатыўных санетаў. Тэма «Паэт і Час». Вобраз паэта ўвасоблены ў вобразах Прарока, Музыкі, Гусляра, Дудара, Арфея на прыкладах санетаў Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі (санет «Максім Багдановіч»), Анатоля Сербантовіча і інш. Паэтычны зборнік медытатыўнай лірыкі «Усміхніся мне» Янкі Сіпакова. Асаблівасці кампазіцыі кнігі і роля санета ў ёй.

Элегічны санет (2 гадзіны)

Асаблівасці элегічных санетаў Янкі Купалы і іх псіхалагічная паглыбленасць, унікальныя прыёмы мастацкага выяўлення думкі, схільнасць да афарыстычнага мыслення. Сінтэз элегіі і оды з традыцыйнай санетнай формай. Элегічныя санеты Янкі Сіпакова, Анатоля Дэбіша, Анатоля Шушко і іншых аўтараў.

Адычныя санеты (2 гадзіны)

Сінтэз цвёрдай формы верша з одай і прычыны частага ўжывання такіх санетаў у сучаснай беларускай літаратуры. Адычныя санеты

грамадзянскага гучання (трыпціх «Гуманізм» Алеся Салаўя, санет «Гародня» Дануты Бічэль).

інтымнага зместу (Леанід Дранько-Майсюк «Ёсць нешта польскае ў табе... » ) і інш.

Маралістычны санет (санет-байка) (2 гадзіны)

Сатырычны пафас. Асаблівасць сатырычнага элемента ў санетах Алеся Звонака «Хакей», «Верлібр», «Гулівер», «Трактат», «Зласлівец», «Юбілейны санет», «Пустазелле», «Ягуся». Змястоўная разнавіднасць сатырычных санетаў Янкі Сіпакова і Паўла Саковіча («Камар з акадэмгарадка»). Санеты-байкі Алеся Звонака (цыкл «Маралістычныя санеты»).

Санет-байка як дыялогавы твор (1 гадзіна)

Іншасказальнасць, шматзначнасць, умоўнасць, прытчападобнасць. Адметнасці санета-байкі: роля «санетнага замка», ямбічны памер. Жанрава-стылявыя асаблівасці санетаў Алеся Звонака «Гарбуз», «Асёл і конь», «Жырафа і вожык”.

Узбуйненне формы і стварэнне страфічных комплексаў (6 гадзін)

Вянок санетаў (3 гадзіны)

Змястоўна-пафасныя і жанрава-стылявыя асаблівасці вянкоў санетаў: стабільнае імкненне дадзенай кампазіцыйнай структуры да параднення з одай ці элегіяй. развіццё ў двух напрамках – праз захаванне канону і разняволенне. Вянкі санетаў М. Кавыля, Н. Гілевіча («Нарач»), А. Сербантовіча, З. Марозава, Н. Мацяш («Бабіна лета ў Белаазёрску»).

Вянок вянкоў санетаў (3 гадзіны)

Асаблівасці будовы вянка вянкоў санетаў. Пашырэнне тэматычных абсягаў і назапашванне вопыту ў стварэнні вянкоў санетаў. Хранатоп у вянку вянкоў санетаў З. Марозава «Апакаліпсіс душы». Увядзенне прыказак і прымавак у «санетны замок». Вянок вянка санетаў С. Шах «Адухаўленне» і праблема маральнасці свету і чалавека. Вянок вянка санетаў Віняцкага М. «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі…» .

Актава (2 гадзіны)

Паняцце вершаванай формы, створанай на аснове васьмірадкоўя (акцэта). Класічная метрыка актавы. Рыфмоўка і рытміка. Гісторыя развіцця актавы ў беларускай версіфікацыі. Уклад у развіццё беларускай актавы Я. Купалы і Н. Гілевіча.

Трыялет (3 гадзіны)

Гісторыя стварэння трыялета. Тэматычная зададзенасць беларускай трыялетыстыкі. Разнавіднасці трыялета  медытатыўны, выяўленча-апісальны, эталагічны. Класічны і рапзняволены трыялет. Адкрытасць трыялета для фармальных эксперыментаў. Медытатыўныя трыялеты. Адычныя трыялеты (адычны трыялет М. Багдановіча грамадзянскага гучання «Ты быў, як месяц, адзінокі», прысвечаны дачасна памёрламу Сяргею Палуяну). Элегічныя трыялеты (Янка Сіпакоў «Дзе нам баліць, там і душа» і інш. Трыялеты-акварэлі М.Багдановіча і Я. Сіпакова.


Танка (3 гадзіны)

Паняцце монастрафічнага нерыфмаванага верша. Асаблівасці танкі: лаканізм, сцісласць думак, філасафічнасць, глыбіня патаемнага сэнсу, сузіральнасць у спалучэнні са шматзначнасцю выказвання, глыбіннасць падтэксту. Монастрафічны верш ў творчасці М. Багдановіча і М. Танка. Медытатыўныя танкі Я. Золака і Р. Крушыны.

Рубаі, як цвёрдая вершаваная форма (3 гадзіны)

Асаблівасці кампазіцыі. Класічная рыфмоўка рубаі. Тэматычная зададзенасць строфаў. Верш «Згукі бацькаўшчыны» Максіма Багдановіча як узор класічнага рубаі. Адычнае рубаі Максіма Танка «На радзіме Абая». Медытатыўныя, эталагічныя, дыдактычныя, гераічныя, жартоўна-сатырычныя рубаі М. Лужаніна. Рубаі ў творчасці Я.Янішчыц і В. Буланды.

Заключэнне (1 гадзіна)

Правядзенне конкурсу чытальнікаў.


Праганазуемыя вынікі

У працэсе навучання вучні павінны авалодаць наступнымі ведамі:

цвёрдыя вершаваныя формы і іх адрозненне ад простых вершаў;

гісторыю развіцця цвёрдых вершаваных формаў;

жанрава-стылявыя асаблівасці цвёрдых вершаваных формаў:

віды строфаў;

страфічныя комплексы;

асаблівасці рыфмоўкі ў цвёрдых вершаваных формах.

У працэсе авалодання ведамі выпрацоўваюцца наступныя ўменні вучняў:

валодаць асноўнымі прынцыпамі аналізу цвёрдых вершаваных формаў.

вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці санета, вянка санета, вянка вянкоў санета, актавы, трыялета, танкі, рубаі;

рабіць класіфікацыю цвёрдых вершаваных формаў паводле: разнавіднасці пафасу, ступені выяўлення ў іх апісальнасці, медытатыўнасці ці эталагічнасці, кантактнасці са сталымі жанрамі, прыналежнасці традыцыйнаму ці новаму, універсальнаму, стылям.

Рэкамендаваная літаратура


  1. Акулін Э. Крыло анёла: Вершы, акрапаэма.Мінск, 1995.

  2. Багдановіч М. Поўны збор твораў : У 3 т. – Мінск, 1992 1995.  Т. 1 3.

  3. Барадулін Р. Выбраныя творы: У 2 т.: Вершы, паэмы, радкі дарог. Мінск, 1984. – Т. 2.

  4. Барскі А. Белавежскія матывы. Беласток: Выд. Галоўнага праўлення Бел. грамадска-культурнага т-ва, 1962.

  5. Барычэўскі Я.І. Паэтыка лірычных жанраў / Апрац. на ўзорах бел. літаратуры Ул. Дзяржынскі. – Мінск, 1927.

  6. Барычэўскі Я. Тэорыя санета. Мінск, 1927.

  7. Буланда В. Мне не жыць без цябе: Вершы. Барысаў, 1997.

  8. Валасевіч Э. Палюсы: Лірыка і сатыра. Мінск, 1977. Венок сонетов: Библиогр. указ. / Добр. о-во книголюбов МАССР. Морд. респ. б-ка им. А.С. Пушкина / Сост: Г.В. Мелентьев. Саранск: Мордов. кн. изд-во, 1988.

  9. Віняцкі М. Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі… . Мінск, 1990.

  10. Гарадніцкі Я.А. Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы. – Мінск, 1986.

  11. Гаранин Л.Я. Философские искания в белорусской литературе. Минск, 1984.

  12. Гаспаров М.Л. Очерки истории европейского стиха. М., 1989.

  13. Гілевіч Н. Выбраныя творы: У 2 т. Мінск, 1991. – Т. 1.

  14. Глёбус А. Post scriptum: Кантамінацыі. Вільня, 1999.

  15. Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мінск, 1973.

  16. Дзюба У. Вуліца без назваў. Мінск, 1972.

  17. Дубоўка У. Выбраныя творы: У 2 т.  Т.2: Паэмы. Балады. Казкі. Мінск, 1965.

  18. Дэбіш В. Лісты да Марыі: Вершы. Мінск, 1996.

  19. Жирмунский В.М. Теория стиха. Л., 1975.

  20. Жирмунский В. Вопросы теории литературы: Статьи 1916 – 1926. Л., 1928.

  21. Жирмунский В. М. Теория литературы. Поэтика. Стилистика. Л., 1977.

  22. Жураўлёў В.П. Структура твора. Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм. Мінск, 1978.

  23. Жылка Ул. Выбраныя творы. Мінск, 1998.

  24. Жычка Хв. Абрус: Вершы. Мінск, 1985.

  25. Звонак А. Мой сад: Лірыка. Мінск, 1995.

  26. Звонак А. Санеты. Мінск, 1982.

  27. Золак Я. Вятрыска з радзімай краіны: Збор выбраных твораў. Мінск, 1996.

  28. Кавыль М. Міжагнёўе: Выбр творы. Нью-Ёорк, 1990.

  29. Кісліцына Г.М. Алесь Разанаў. Праблемы мастацкай свядомасці. Мінск, 1997.

  30. Кісліцына Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. Мінск, 2000.

  31. Крупенька Я.М. Гекзаметр баразны.: Вершы. Мінск, 1988.

  32. Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. Мінск, 1996.

  33. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Мінск, 1982.

  34. Ліхадзіеўскі С. Чырвоныя макі: Вершы. Мінск, 1981.

  35. Лосев А.Ф. Форма. Стиль. Выражение / Диалектика художественной формы. М., 1995.

  36. Макаль П. Лагода: Вершы. Мінск, 1992.

  37. Марозаў З. Акварэлі пачуцця: Лірыка. Мінск, 2000.

  38. Марозаў З.З. Апакліпсіс душы: Вянок вянкоў санетаў. Мінск, 1997.

  39. Марозаў З. Гронкі зорных суквеццяў: Вершы, паэма, вянкі санетаў. Мінск:, 1998.

  40. Мішчанчук М.І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: Жанрава-стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай лірыкі. Мінск, 1992.

  41. Мішчанчук М.І. Літаратура беларускага замежжа: Вуч. дапаможнік. Мінск: БДПУ імя М. Танка, 1996.

  42. Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001.

  43. Ралько І. Вершаскладанне: Даследаванні і матэрыялы. Мінск, 1977.

  44. Сіпакоў Я. Выбраныя творы: У 2 т. – Т. 1. Мінск, 1995.

  45. Сіпакоў Я. У поўдзень да вады: Кніга вершаў. Мінск, 1976.

  46. Сіпакоў Я. Усміхніся мне: Кніга трывогі. Мінск, 1984. Танк М. Errata: Вершы. Пераклады, 1996.

  47. Тармола-Мірскі Р. Крыжы і скрыжаванні: Вянок санетаў // Прычасце: Паэзія. Мінск, 2000.

  48. Трус П. Выбраныя творы. Мінск, 2000.

  49. Чарота І. Лес : Архетыпы беларускага светаадлюстравання // Роднае слова. – 1998 . – № 4.

  50. Шах С.М. Адухаўленне: Вянок вянкоў санетаў. – Мінск, 2000.

  51. Шах С. Помню пра жыццё: Вянок санетаў. // Маладосць. – 1997 – № 11 – С.29 –36.

  52. Юнг К. Г. Архетип и символ.  М, 1991.

  53. Яскевіч А.С. Ритмическая организация художественного текста. Мінск, 1991.

Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconЛітаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
В. П. Рагойша (Уводзіны; Сістэма ведаў пра літаратуру; Агульнае І рознае ў мастацка-эстэтычным І навуковым пазнанні жыцця; Паэтыка...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconЗаняткі 13
Культура мадэрнізму. Тыпалагічнае навізна арганізацыйных формаў мастацкай культуры XX стагоддзя: сродкі масавай камунікацыі І нараджэнне...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconЗаява аб спыненьні ўсіх формаў палітычнага перасьледу
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі, заклікаем улады да спыненьня ўсіх формаў перасьледу па палітычных...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconСвая? А мост б паля в кужаль г шчыт д кузаў у якіх словах з прыведзеных напішаце літару з
Колькі назоўнікаў ужыта ў форме назоўнага склону ў вершаваных радках А. Русецкага?

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconПаэтыка. Тэорыя літаратурнага працэсу
...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconПаэтыка мастацкага твора
Выяўлены, сабраны І прааналізаваны адметныя вобразна-выяўленчыя сродкі мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў: эпітэты, неалагізмы,...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconАгульная статыстыка
Значэнне несудовых формаў грамадзянскай юрысдыкцыі І асноўныя накірункі ІХ далейшага развіцця

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconГрамадзянскі, гаспадарчы працэс
Значэнне несудовых формаў грамадзянскай юрысдыкцыі І асноўныя накірункі ІХ далейшага развіцця

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconНататкі ў дапамогу да напісаньня курсавога праекту (2-гі курс)
Тэма павінная быць літаратуразнаўчай (трэба заняцца дасьледваньнем літаратурнага твору, І з пазыцыяў літаратуразнаўства: праблематыка,...

Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў iconWorld Theatre Day
Міжнародны дзень тэатра – гэта нагода звярнуццца да тэатра ва ўсёй шматстайнасці яго формаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка