Спампаваць 330.12 Kb.
|
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАЮ Начальнік аддзела адукацыі Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама «Шайцераўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» ![]() ![]() ______ жніўня 2012 года _____жніўня 2012 года Тлумачальная запіска да вучэбных планаў дзяржаўнай установы адукацыі “Шайцераўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна” на 2012-2013 навучальны год (беларуская мова навучання) І. Уводзіны Вучэбныя заняткі ў 2012-2013 навучальным годзе ў І-ХІ класах у дзяржаўнай установе адукацыі “Шайцераўская сярэдняя школа” пачынаюцца 3 верасня і завяршаюцца 31 мая. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны: першая чвэрць – з 3 верасня па 31 кастрычніка 2012 года, другая – з 8 лістапада па 24 снежня 2012 года, трэцяя – з 9 студзеня па 31 мая 2013 года. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы: асеннія – 7 дзён з 01.11.2012 па 07.11.2012 уключна; зімовыя – 15 дзён з 25.12.2012 па 08.01.2013 уключна; вясеннія – 9 дзён з 23.03.2013 па 31.03.2013 уключна; летнія – 92 дні з 01.06.2013 па 31.08.2013 уключна. Для вучняў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізоўваецца ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня, у які ўваходзіць 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета ўстановы адукацыі праводзяцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў 1-11 класах. На працягу навучальнага года з вучнямі ІІ-ІХ класаў за кошт гадзін, якія адведзены на факультатыўныя заняткі, праводзяцца заняткі па курсу “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, у аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень. З вучнямі ІХ класа за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсу “Асновы выбару прафессіі” ў аб’ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень. Паколькі напаўняльнасць ў 2 і 4 класах не больш за 6 вучняў, урокі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне” праводзяцца адначасова з вучнямі 2 і 4 класаў. Размеркаванне вучэбных гадзін па вызначаных прадметах ажыццяўляецца па класе, у якім на іх вывучэнне прадугледжана вучэбным планам большая колькасць вучэбных гадзін. Дзяленне класаў на 2 групы пры правядзенні ўрокаў па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” – VІ – IX класы (юнакі і дзяўчаты) ажыццяўляецца за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў. У 6,8, 9 класах дзяленне класа на дзве групы па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” ажыццяўляецца за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў. Для вывучэння замежнай мовы вучні 9 класа за кошт гадзін, адведзеных на правядзенне факультатыўных заняткаў, дзеляцца на дзве групы, напаўняльнасць кожнай з іх 7 вучняў. Ажыццяўляецца дзяленне на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” ў Х і ХІ класах. Курс “Уводзіны ў школьнае жыццё” вывучаецца ў І класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначанай вучэбным планам. Акрамя ўрокаў курса “Уводзіны ў школьнае жыццё” праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”. Для вучняў Х і ХІ класаў на базе Верхнядзвінскай СШ №1 у 6-ы школьны дзень арганізавана прафесіянальная падрыхтоўка па спецыяльнасці “Трактарыст – машыніст катэгорыі “А”. У другім паўгоддзі навучальнага года ў 11 класе праводзіцца факультатыўны курс “Вялікая Айчынная Вайна” з ліку гадзін, адведзеных на факультатыўныя заняткі. Урокі па бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры ў І-ІХ класах праводзяцца ў межах гадзін, якія адведзены на стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі. Усяго па школе не выкарыстоўваецца 15 факультатыўных заняткаў. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 3, 6-9 класах у адпаведнасці з п. 54, 77 Палажэння аб установе сярэдняй адукацыі неабходна дадаткова выдзеліць 15 гадзін. Агульная колькасць вучэбных гадзін вучэбнага плана ва ўстанове адукацыі “Шайцераўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” размяркоўвалася камісіяй, створанай і зацверджанай загадам дырэктара школы. ІІ. І ступень агульнай сярэдняй адукацыі У 2012-2013 навучальным годзе колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у 1-4 класах вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы адукацыі наступным чынам:
Нявыкарыстаных гадзін факультатыўных заняткаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі - 8, яны перадаюцца ў раённы выканаўчы камітэт. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі неабходна дадаткова выдзеліць 1 гадзіну. ІІІ. ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі У 2012-2013 навучальным годзе ў 5, 6, 7, 8, 9 класах колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы адукацыі наступным чынам:
Нявыкарыстаных гадзін факультатыўных заняткаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі - 1, яны перадаюцца ў раённы выканаўчы камітэт. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі неабходна дадаткова выдзеліць 14 гадзін. ІІІ. ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі У 2012-2013 навучальным годзе ў 10,11 класах колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы адукацыі наступным чынам:
|