Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту




НазваЭратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту
Дата канвертавання28.10.2012
Памер30.14 Kb.
ТыпДокументы
Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту


У Жодзіне адключылі тэлеканал, які па начох трансьляваў эратычныя праграмы. У нашых начных досьледах. На якіх умовах у Беларусі можна распаўсюджваць эратычную прадукцыю. Распавядае Ігар Карней.


Рэалізацыя прадукцыі эратычнага зьместу рэгулюецца Часовымі правіламі, прынятымі 10 гадоў таму, у чэрвені 1997 году. Паводле правілаў, забаронена: рэалізацыя друкаванай прадукцыі СМІ, не зарэгістраваных у адпаведнасьці з Законам “Аб друку”, рэалізацыя відэакасэт з запісам эратычных фільмаў і відэапраграм без клясыфікацыйных пасьведчаньняў Дзяржрэгістру кіна- відэафільмаў на падставе пастановы Саўміну “Аб дадатковых захадах на папярэджаньне прапаганды парнаграфіі, культу гвалту і жорсткасьці”. Этарычныя часопісы дазволена прадаваць толькі ў непразрыстых пакетах. Кінастужкі дзеляцца паводле ўзроставых абмежаваньняў, а па тэлеканалах іх можна дэманстраваць толькі з 23.00 да 4.00 раніцы.


Па словах старшыні Рэспубліканскай камісіі ў справе папярэджаньня прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці Ніны Фральцовай, гандляры дыскамі, касэтамі і часопісамі часам самі просяць камісію вызначыць, ці не парушае закон распаўсюд той ці іншай прадукцыі.


“Эротыка для распаўсюду ніколі не забаранялася. Эратычная прадукцыя на розных носьбітах, дакладна гэтак жа, як і розныя мерапрыемствы, зьвязныя з паказам і публічнай дэманстрацыяй гэткага роду відовішчаў, ніколі не былі забароненыя. Праблему складала розьніца “паміж” эротыкай і чымсьці яшчэ. То бок, калі гэта эротыка -- калі ласка. Але калі гэта парнаграфія – то гэта ўжо праблема. І трэба заўсёды пісьмовы вызначыць розьніцу паміж эратычнай прадукцыяй і парнаграфічнай”.


Уладальнік фірмы, якая гандлюе відэапрадукцыяй Рыгор Курачкін аспрэчвае словы спадарыні Фральцовай:


“У нас з гэтым вельмі строга, таму што заводзяць адразу крымінальную справу, літаральна з другога разу. Паўторна трапіў -- завялі справу. Таму зараз рынак практычна настолькі падпольны, што каравул проста. Прынамсі, мы з гэтым не зьвязваемся, бо вельмі высокія стаўкі. Дзяржава ўзяла пад свой кантроль і, як за савецкімі часамі, атрымалася, што сэксу ў нас фактычна няма. Калі раней мы штосьці яшчэ маглі прапанаваць, то цяпер, канечне, ужо ўсё, завязалі. Менавіта з-за таго, што вельмі суровае пакараньне. Раней – адміністратыўка, а цяпер адразу крымінальная адказнасьць”.


Кінакрытык Ала Бабкова колісь уваходзіла ў Рэспубліканскую камісіі ў справе папярэджаньня прапаганды парнаграфіі. Яна кажа, што фільтрацыя рэпэртуару ў шэрагу выпадкаў была цалкам апраўданая:


“Апроч усяго, што трапляла на наш рынак, сапраўды былі фільмы вельмі жорсткія (у адпаведным кантэксьце). Пры чым гэта не было абумоўлена сюжэтам. Гэта стужкі, спэцыяльна зьнятыя для адпаведнай мэты – паўзьдзейнічаць на нейкія агрэсіўныя інстынкты чалавека”.


Рэалізатар відэапрадукцыі Рыгор кажа, што ягоная фірма спрабавала легалізаваць рэалізацыю стужак і праграмаў эратычнага зьместу. Аднак хутка кінуў задуму:


“У зьвязку з дазволам: там такія падаткі закладзеныя, што з глузду можна зьехаць. Адлічэньне ненармальныя. Прыкладам, і так фільм зарэгістраваць грошай немалых каштуе, а эротыку – у пяць разоў даражэй. Калі ідзе эратычная праграма на некалькі зорачак (прыкладам, на чатыры зоркі), то ў разы ўсё даражэй. А каб легалізаваць порна – нават не ўяўляю, колькі трэба было б заплаціць. І з-за гэтага прадукцыя лічыцца падвышанага попыту. Таму народ бегае, шукае ўсюды. Дый у нас яе нідзе і няма. Толькі на Жданах (рынак “Ждановічы” -- РС) можна купіць, ды і тое за шалёныя грошы. Гэта што да “нармалёвых” карцінак, ня кажучы ўжо пра ўсялякія вычварэнцтвы”.


Ніна Фральцова перакананая, што цяперашняя сытуацыя на рынку эратычнай прадукцыі павінна ўсіх задаволіць.


“Можна казаць пра тое, што за гэтыя гады зьдзейсьненыя надзвычай сур’ёзныя крокі. У чымсьці нават можна сказаць і асьветніцкая працы праведзеная сярод адпаведных органаў, праваахоўных перадусім. Таму даўно ўжо гэта дае вынікі. Таму што міліцыя сама па сабе не перасьледуе распаўсюд не парнаграфічнай прадукцыі, бо яна ня мае на гэта законных падставаў. Але тое, што зьвязана з парнаграфіяй, натуральна, падвяргаецца пэўнага роду кантролю з боку праваахоўных органаў. І тут роля экспэртнай камісіі ў тым, што яна праводзіць экспэртызу. Мы ж не кантралюем, а праводзім экспэртызу паводле звароту адпаведных структур з адпаведнымі матэрыяламі праваахоўных органаў”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconЭратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту
Перадусім, тады мэтай акрэсьлівалася выключэньне “стыхійнага гандлю” такой прадукцыяй ў неўстаноўленых месцах. Аднак, як кажуць колішнія...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconЭратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту
Рэспубліканская экспэртная камісія палічыла: уначы на tv 1000 ідзе паказ “эратычных праграмаў з элемэнтамі парнаграфіі”. Да гэтага...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconЧэ Гевары. Ці карыстаецца прадукцыя попытам, ці плянуюць на прадпрыемстве выкарыстоўваць партрэты іншых вядомых людзей?
Зручная прадукцыя, добрыя суадносіны якасьці І кошту – пяць з паловай тысяч рублёў. Майткі пакрытыя дробнымі партрэтамі, І надпісамі...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
У цэлым праект Інструкцыі ўлічвае шэраг прапаноў галіновага прафсаюза, узгодненых са спецыялістамі ўпраўлення кадравай палітыкі ў...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconАат "Лідахарчканцэнтраты"
Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconАат "Лідахарчканцэнтраты"
Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconЛазута Канстанцін Пятровіч
Рана канстанціну Пятровічу была дадзена магчымасць набыцця ўласнага аўтамабіля (праўда, за свае грошы) па-за чаргой. У час усеагульнага...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconСьляпыя сталі "нерэнтабэльнымі"
Некаторая частка будзе пераведзеная на аналягічную вытворчасьць у Мазыр, але бальшыня застанецца без працы. Як увогуле ў Беларусі...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconСтаўкі акцызаў на падакцызныя тавары
Алкагольная прадукцыя з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 28 працэнтаў І больш за выключэннем спіртоў, вінаматэрыялаў І спіртазмяшчальных...

Эратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту iconСьляпыя сталі "нерэнтабэльнымі"
Некаторая частка будзе пераведзеная на аналягічную вытворчасьць у Мазыр, але бальшыня застанецца без працы. Дзе могуць працаваць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка