Спампаваць 142.28 Kb.
|
Мікаплазмы і мікаплазмозы Мікаплазмозы – кантагіёзныя захворванні розных сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, а таксама птушак і чалавека, якія характарызуюцца перы-, плеўра- і бронхапнеўманіямі, мастытамі, запаленнем урагеніталій, цэнтральнай нервовай сістэмы, полісеразітамі, поліартрытамі, кератаканьюктывітамі і іншымі, працякаюць часцей латэнтна і хранічна, зрэдку – востра. Сярод мікаплазмозаў жывёл выдзяляюць захворванні, якія з’яўляюцца самастойнымі назалагічнымі формамі. Мікаплазмы - пракарыётныя мікраарганізмы, у якіх адсутнічае клеткавая сценка, так як трохслойная мембрана не здольная сінтэзаваць пептыдаглікан і яго папярэднікаў (мурамавую і дыямінапімелінавую кіслоты). Мікаплазмы характарызуюцца наступным комплексам прыкмет:
Класіфікацыя мікаплазм. Мікаплазмы адносяцца да аддзелу Tenericutes, класу Molicutes, парадку Mycoplasmatales, які складаецца з трох сем’яў:
Сям’я мікаплазм дзеліцца на два роды: Mycoplasma і Ureaplasma. Усе прадстаўнікі роду мікаплазм стэролазалежныя і патрабуюць для росту экзагеннага халестэрыну, не гідралізуюць мачавіну. Род Mycoplasma мае 76 відаў, якія выклікаюць захворванні:
Род Ureaplasma прадстаўлены двума відамі, адзін з якіх Ureaplasma urealiticum. Гэта таксама стэролазалежныя мікаплазмы, якія гідралізуюць мачавіну. U.urealiticum – выклікае хранічныя запаленчыя працэсы урагенітальных органаў, піеланефрыты, паталогіі плоду жывёл і чалавека, выдзяляецца з насенневай вадкасцю бугаёў. Сям’я ахолеплазм аб’ядноўвае стэроланезалежныя мікраарганізмы. Род Acholeplasma ўключае 9 відаў. Характэрнымі прадстаўнікамі з’яўляюцца:
Сям’я спіраплазм, стэролазалежных, мае адзін род Spiroplasma, маючы тры віды, што выклікаюць захворванні грызуноў і куранят, выдзяляюцца ад кляшчоў і насякомых. Матэрыял для даследавання:
Лабараторная дыягностыка ўключае мікраскапію мазкоў з зыходнага матэрыялу, высеваў на пажыўныя асяроддзі, пастаноўку біяпробы і сералагічнае даследаванне пры асобных мікаплазмозах (рэспіраторны мікаплазмоз птушак, плеўрапнеўманія буйной рагатай жывёлы). Марфалогія:
Культываванне:
Асаблівасці культывавання:
Культуральныя ўласцівасці:
Біяхімічныя ўласцівасці:
Біяпроба. Вызначэнне вірулентнасці праводзяць звычайна на тых жывёлах, ад якіх быў адабраны матэрыял. Напрыклад:
Сералагічнае даследаванне. Для сералагічнага даследавання выкарыстоўваюць РЗК, РТГА, ККРА, СКРА, метад імунафлюарэсцэнцыі (РІФ), рэакцыю інгібіравання росту. Але пакуль усе гэтыя рэакцыі не маюць шырокага распаўсюджання, з’яўляюцца арыентыровачнымі і патрабуюць удасканалення. Лабараторны дыягназ лічыцца ўстаноўленым:
Тэрмін даследавання 20 і больш дзён з улікам біяпробы. Схема бактэрыялагічнага даследавання на мікаплазмозы ![]() Кантагіёзная перыпнеўманія буйной рагатай жывёлы Перыпнеўманія (плеўрапнеўманія) – кантагіёзны мікаплазмоз БРЖ, які характарызуецца экссудатыўным пашкоджаннем лёгкіх з выражаным серозным запаленнем міждолькавых перагародак, серознафібрынозным плеўрытам, назапашваннем у грудной поласці вялікай колькасці экссудату і ўтварэннем інкапсуляваных ачагоў у лёгкіх. Захворванне характарызуецца павышэннем тэмпературы цела да 40оС і вышэй, сухім кашлем, склізістым, бывае з прымессю крыві, выцяканнем з носа. Узбуджальнік хваробы: M.mycoides subsp.mycoides; Адчувальныя жывёлы: буйная рагатая жывёла, буйвалы, бізоны, зебу, які і іншыя. У эксперыментальных умовах можна заразіць авечак, козаў, вярблюдаў і паўночных аленяў. Патагенез і фактары вірулентнасці:
Лабараторная дыягностыка. заснавана на выдзяленні культуры мікаплазм з плеўральнага экссудату на спецыяльных сыроватачных асяроддзях. Робяць 2...3 пасажы. Пры першасным узнікненні захворвання ў спрыяльнай зоне рэкамендуецца ставіць біяпробу на 2...3 здаровых 6...8-месячных цялятах. Ім уводзяць падскурна ў вобласці падгрудка інтратрахеяльна ці інтраплеўральна экссудат ад хворых жывёл ці культуру і наглядаюць да 30 дзён. Марфалогія. Маюць формы кокаў, дыплакокаў, кольцаў, нітак, зоркаў, дыскаў ці гронкападобных утварэнняў. Ніткападобныя дасягаюць даўжыні 125...240 мкм, авальныя формы маюць памеры 0,2...0,8 мкм. Асаблівы полімарфізм характэрны для булённых культур. Узбуджальнік праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры. У прэпаратах з культур добра афарбоўваюцца па Раманоўскаму-Гімзу, а таксама карболавым растворам анілінавых фарбаў. Культываванне. Для выдзялення культур часцей за ўсё выкарыстоўваецца мартэнаўскі булён з 10...15 % сыроваткі крыві БРЖ ці каня; дабаўленне 10 % свежага дражджавога экстракту стымулюе рост. Электыўным цвёрдым асяроддзем з’яўляецца мартэнаўскі агар (да булёну дадаюць 1,5...3 % агару). У булёне рост адзначаецца на 2...3 суткі ў выглядзе апалесцэнцыі. На агары круглыя з роўнымі краямі калоніі, якія падобны да яечніцы-глазунні. На крывяным агары фарміруе зону α-гемолізу. Культывуецца на курыных эмбрыёнах. Біяхімічныя ўласцівасці. Ферментуе глюкозу, мальтозу, манозу, крухмал, утварае серавадарод. Біяпроба. Падскурна заражаюць цялятаў, так як лабараторныя жывёлы неўспрыімлівыя да ўзбуджальніка. Сералагічная дыягностыка. Для масавага абследавання жывёл выкарыстоўваюць РЗК і рэакцыю коаглюцынацыі (РК). Антыгенам для РЗК і РК з’яўляецца альбо другасная лімфа, атрыманая з плеўральнай поласці пасля эксперыментальнага падскурнага заражэння цяляці, ці булённая культура ўзбуджальніка. Імунітэт. Выкарыстоўваецца вакцына з усходнеафрыканскага штама Т1, якую ўводзяць у кончык хваста ў дозе 0,5 мл ці падскурна ў вобласці шыі ў дозе 1 мл. Яна стварае напружаны імунітэт да года і не выклікае поствакцынных ускладненняў. У прывітых жывёл у крыві знаходзяцца камплемент звязваючыя антыцелы. Кантагіёзная агалактыя козаў і авечак Захворванне характарызуецца пашкоджаннем галоўным чынам малочнай залозы з адсутнасцю сакрэцыі малака; магчыма пашкоджанне вачэй (кератыт, кан’юнктывіт) і суставаў. Пры вострым цячэнні захворвання жывёлы гінуць праз 5...8 сутак. Узбуджальнік захворвання: Mycoplasma mycoides var. аgalactiae. Інкубацыйны перыяд пры натуральным заражэнні працягваецца ад 2 да 60 дзён. У залежнасці ад лакалізацыі паталагічнага працэсу адрозніваюць мастытную, сустаўную і вокавую формы хваробы. У хворых жывёлаў адначасова пашкоджваюцца розныя органы. У лактуючых жывёл змяненні часцей знаходзяць у малочнай залозе (50...85 %), больш рэдка ў суставах (20...57 %) і ў вачах (10...18 %). У маладняка пераважаюць пашкоджанні вачэй, а ў нелактуючых жывёл – суставаў. Захворванне звычайна пачынаецца ў перыяд ягнення ў лактуючых авечак і козаў, а затым захворвае маладняк і нелактуючыя жывёлы. Першыя прыкметы хваробы – кароткатэрміновая гіпертэрмія (40...42 оС), прыгнечанне, зніжэнне апетыту. У далейшым развіваецца пашкоджанне малочнай залозы. Першыя сімптомы пашкоджання суставаў характарызуюцца кульганнем. У далейшым суставы павялічваюцца ў аб’ёме, адзначаюць мясцовую гіпертэрмію і балючасць. Пашкоджанне вачэй пачынаецца ацёкам і гіперэміяй павекаў і кан’юктывы, слёзацячэннем і светабаязню. Праз некалькі дзён наступае ачаговае ці дыфузнае памутненне рагавіцы, якое можа закончыцца ўтварэннем язваў. Матэрыял для даследавання: малако (ці сакрэт вымя пры агалактыі), выдзяленні з пашкоджаных вачэй, а пасмяротна – парэнхіматозныя органы, лімфавузлы, утрыманне абсцэсаў. Мазкі рыхтуюць наступным чынам: матэрыял наносяць на прадметнае шкло, размяркоўваюць тонкім слоем і высушваюць 24 гадзіны. Для пазбаўлення ад солей і распушчальных бялкоў прэпарат змяшчаюць у дыстыляваную ваду на 10 хвілін, высушваюць, фіксуюць этылавым спіртам 10...15 мін і фарбуюць па Раманоўскаму-Гімзу (да 48 гадзін). Mycoplasma mycoides var.аgalactiae поліморфны мікроб велічынёй 125...250 нм, аэроб. Культывуюць у булёне і на агары Мартэна з дабаўленнем 15...20 % сыроваткі пры рН 7,4...8,0 і тэмпературы 37оС. Расце на агары Хоццінгера з дабаўленнем сыроваткі і 1...2 % лактозы. На сыроватачным агары з лактозай расце ў выглядзе дробных калоній. Калоніі маладых культур лёгка здымаюцца з асяроддзя, старыя культуры з цяжкасцю, бо прарастаюць у пажыўнае асяроддзе. Мікаплазмы культывуюць і ў культурах клетак (клеткі ныркі эмбрыёну авечкі, курыныя фібрабласты і іншыя). Лабараторныя жывёлы неўспрыімлівыя да ўзбуджальніка агалактыі. Таму для біяпробы выкарыстоўваюць авечак і козаў. Чыстую культуру ўводзяць праз сасковы канал ці ўнутрывыменна (можна таксама падскурна, інтратаракальна). Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 1 да 24 сутак. Бактэрыялагічную дыягностыку праводзяць толькі для першаснага устанаўлення агалактыі ў гаспадарцы. Вырашальнае значэнне мае выдзяленне ўзбуджальніка з малака і суставаў. Імунітэт. У перахварэлых жывёл імунітэт устойлівы, нестэрыльны. Жывыя і забітыя вакцыны супраць інфекцыйнай агалактыі авечак і козаў утвараюць імунітэт напружаны, які дзейнічае на працягу аднаго года. Сыроваткі рэканвалесцэнтаў і гіпер’імунізаваных жывёлаў практычна не аказваюць лячэбнага эфекту. Рэспіраторны мікаплазмоз птушак Рэспіраторны мікаплазмоз – інфекцыйная кантагіёзная хвароба курэй і індычак, якая характарызуецца пашкоджаннем паветрананосных мяшкоў і хранічным працяканнем. Узбуджальнік захворвання: Mycoplasma gallisepticum. У натуральных умовах захворваюць куры, індычкі, цэсаркі, фазаны, паўліны, галубы, курапаткі, перапёлкі. Найбольш успрыімлівыя кураняты 20...45-дзённага ўзросту, а таксама маладняк курэй у пачатку яйкакладкі. Патагенез і фактары вірулентнасці:
Інкубацыйны перыяд у курэй ад 7 да 22 дзён, у індычак ад 4 да 14. У індычак тыповымі прыкметамі з’яўляюцца адна- і двухбаковае запаленне падвокавых сінусаў. Пры вострым працяканні хваробы сінусы павялічаны. У іх поласці знаходзіцца серозны ці серозна-фібрынозны экссудат. Матэрыял для даследавання: саскрэбы са склізістых абалонак, гартані, трахеі, галаўны мозг, сценкі паветрананосных мяшкоў, кавалкі лёгкіх, а таксама жаўтковы мяшок, лёгкія, трахею эмбрыёнаў апошніх дзён інкубацыі ці 1...2 суткавых куранят. Мікраскапія: афарбоўка па Граму і Раманоўскаму-Гімзу. Мікракарціна:
Культываванне: высеў на пажыўныя асяроддзі: цвёрдыя (УНІІЭВ) і вадкія (асяроддзе Эдварда); можна культываваць у курыных эмбрыёнах, якія гінуць на 3...5 суткі пасля заражэння; Культуральныя ўласцівасці:
Біяхімічныя ўласцівасці:
Біяпроба ставіцца заражэннем 9-ці дзённых курыных ці індычыных эмбрыёнаў у алантоісную поласць ці ў жаўтковы мяшок; вынік станоўчы пры гібелі не менш 50 % эмбрыёнаў. Біяпробу таксама праводзяць на 1...2 месячных куранятах ці індычанятах, якіх заражаюць інтраназальна, інтратрахеальна і наглядаюць на працягу 2 месяцаў. Сералагічная дыягностыка:
Імунітэт. Перахварэлая птушка набывае ўстойлівы актыўны імунітэт, кураняты могуць атрымаць ахоўныя антыцелы з жаўтка яек курэй-рэканвалесцэнтаў. Для прафілактыкі прапанаваны шэраг жывых і інактываваных вакцын, якія пакуль яшчэ патрабуюць дапрацоўкі. |